Мультыплéксар
(multiplexer) — функцыянальная прылада для выбару аднаго выхаднога сігналу з мноства ўваходных, што дазваляе двум і больш каналам перадачы звестак сумесна выкарыстоўваць адну агульную прыладу перадачы звестак. Мультыплексары прымяняюцца для падключэння вялікай колькасці лініяў сувязі да меншага ліку партоў альбо наадварот: вялікая колькасць партоў да меншага ліку ліній сувязі.Мыш
(mouse) — прылада-маніпулятар для перамяшчэння графічнага паказніка па экране; маніпулятар у выглядзе пластмасавай каробачкі з адной, дзвюма альбо трыма клавішамі. Рух мышы па паверхні стала прыводзіць да адпаведнага перамяшчэння курсора на экране дысплея. Мыш прымяняецца ў прафесійных настольных персанальных кампутарах. Часткова заменяе клавіятуру. Націсканнем клавішы мышы актывізуецца зроблены выбар. Для функцыянавання неабходны драйвер. Першую мыш вынайшаў Дуглас Энгельбарт у 1965 годзе.Мэнэджэр дрýку
(print manager) — праграма вываду тэксту на прынтар як фонавае заданне. Розныя тэксты выстройваюцца ў чаргу і выводзяцца на друк у той час, калі кампутар рашае іншыя задачы.Мэтавая ЭВМ
(object computer) — кампутар, для якога праграмы пішуцца спецыяльна.Мяжá грáфікі
(graphic boundary) — лінія з кропак у праграмах графічных рэдактараў і настольных выдавецкіх сістэмаў. Межы графікі ўказваюць, над чым можна выконваць аперацыі сцірання, перамяшчэння альбо капіявання.Мяжá рысýнка
(graphic limits) — мяжа графічнага адлюстравання на экране кампутара ў графічнай праграме, уключаючы ўвесь абсяг унутры малюнка.Мяжá, ліміт, абмяжавáнне
(bound) — у матэматыцы: верхняя альбо ніжняя мяжа дапушчальнага дыяпазону значэнняў. У кампутарных сістэмах: прылада (напрыклад, прылады ўводу-вываду, дыскаводы і інш.) альбо кампанент, якія абмяжоўваюць хуткадзейнасць.Мяккі перазáпуск
(soft reset) — перазапуск па камандзе з клавіятуры.Н
Набóр
(set) — лагічна звязанае мноства аб’ектаў з пэўным інфармацыйным зместам. У базе звестак: набор звестак з’яўляецца сукупнасцю ўзаемазвязанай інфармацыі; у матэматыцы: група аб’ектаў, якія маюць адну альбо некалькі агульных характарыстык (уласцівасцяў).Набóр звéстак
(data set) — ідэнтыфікаваная сукупнасць фізічных запісаў, арганізаваная адным са спосабаў, якія прыняты ў сістэме апрацоўкі звестак. У асяроддзі захоўвання набор звестак падаецца ў выглядзе файлаў альбо часткі файлаў.Набóр нумара
(dialup) — метад сувязі з аддаленым кампутарам па тэлефоннай лініі праз мадэм. Трэба набраць нумар, калі звяртаемся да іншага тэлефона. Пажадана карыстацца паролем, каб пазбегнуць перахвату зламыснікамі.Набóр сімвалаў
(character set) — поўны набор сімвалаў з адпаведнымі кодамі, якія могуць быць выведзенымі на экран кампутара. Стандартны набор сімвалаў ASCII уключае ў сябе літары, лічбы, спецыяльныя сімвалы і кіроўныя коды, якія разам утвараюць схему кадавання ASCII.Набóр ячэек
(range of cells) — набор ячэек электроннай табліцы, які фармуе на экране прамавуглавік. Ячэйкі можна выдзеліць і выконваць над імі адпаведныя дзеянні (капіяваць, перамяшчаць і інш.).Навýка аб вылічáльнай тэхніцы
(computer science) — галіна навуковых ведаў, якая вывучае кампутары, тэарытычныя і практычныя прынцыпы іх канструявання, работы і прымянення для апрацоўкі інфармацыі, а таксама праграмаванне, штучны інтэлект, робататэхніку і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.Надзéйнасць
(reliability) — верагоднасць правільнага функцыянавання сістэмы, кампутара, прылады ў зададзены перыяд часу ў адпаведных умовах. Надзейнасць паказваецца як сярэдняе значэнне часу напрацоўкі на адказ (сярэдні час безадказнай работы).Надкаталóг
(бацькóўскі каталóг) (parent directory) — каталог, які ў іерархічнай структуры, вышэйшы за беглы каталог.Надрадкóвы нáдпіс
(superscript) — літары тэксту, якія размешчаны над нармальным радком тэксту больш малымі літарамі.Надрадкóвы элемэнт
(ascender) — элемент літары, які выступае над асноўным яе целам (літары), напрыклад у літары “б” гэта верхні хвосцік.Нажніцы
(scissors) — інструмент у графічных рэдактарах, які дазваляе выразаць адвольную частку адлюстравання.Назéмная лінія сýвязі
(landline) — правадная альбо кабельная лінія сувязі. Гэты тэрмін не ўключае сувязь па радыё.Накіравáльная стóйка
(tape guide) — гладкі штыр, ролік альбо пластмасавы цыліндр, які накіроўвае стужку пры руху міма магнітнай галоўкі. У касэце ёсць невялікія пластмасавыя кіроўныя (направляющие).Наклáдванне адлюстравáння
(overlay) — адлюстраванне, якое знаходзіцца на нейкім іншым адлюстраванні.Налáдачная прагрáма
(relocatable program) — праграма, якая запісваецца такім чынам, што пры яе загрузцы адбываецца змена адрасоў для размяшчэння ў памяці. У персанальных кампутарах такія праграмы маюць пашырэнне ЕХЕ.