Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Геру

праф. д-ру Dr. h. c. Зігфрыду Байфусу

Інстытут навуковага атэізму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлін

German Democratic Republic

29 лютага 1980

Дарагі гер калега!

Мне вельмі скрушна бачыць чалавека Вашага духоўнага бляску і прынцыповай партыйнай цвёрдасці, — на жаль, вельмі рэдкая ў нашым жыцці камбінацыя — так жорстка паднятым на рогі дылемы. Вы пішаце мне ў Вашым ласкавым лісце ад 14 г.м., што акцэптуеце доўгажыццёвасць Агасфера як факт, што верыце ў Ісуса. Хоць Вы і не кажаце выразна, што Вам, паколькі з апошнім Вы не можаце не згадзіцца, супроцьпаказана і першае, прынамсі, гэта implicite заключана ў Вашым сцверджанні.

Але гаворка тут ідзе, даруйце мне, што я кажу Вам гэта, пра няправільную выснову, бо калі, з аднаго боку, Агасфера можна вельмі лёгка разглядаць без Ісуса, а з другога, дапусцім, як я раблю гэта, разглядаць сустрэчу Агасфера з Ісусам як дадзенасць, дык гэта зусім не азначае верыць у Ісуса як Божага сына альбо наогул як боскую сутнасць. Так і так у гэтым, але я напэўна рвуся да Вас у адчыненыя дзверы, ёсць свой клопат з багамі. Вы ёсць тая зручнасць, якую чалавек у залежнасці ад патрэбы стварае сабе сам і ўжо з прадаўняга часу стварыў; толькі, і ў гэтым праблема, гэтыя багі развіваюць у такім разе ўласнае жыццё, якое мяжуе з прывіднасцю. Я бачу ў гэтым неабвержную дыялектыку, якая Вам, паколькі Вы таксама хочаце быць дыялектыкам, напэўна, прынясе радасць.

А цяпер, перш чым я перайду да самай важнай часткі майго пісьма, менавіта да кумранскага рукапісу, некалькі дробных адказаў на Вашыя пытанні.

Я цалкам падзяляю Ваша меркаванне, што Агасфер з Кнігі Эстэр не ідэнтычны нашаму даўгажытніку Агасферу; гэта ўжо хоць бы таму, што той не быў яўрэй, і ўся ягоная сувязь з яўрэйствам пралягала выключна праз яго каханую, памянёную Эстэр. Агасфер з Кнігі Эстэр, фактычна афіцыйна званы персідскім царом Артаксэрксам, і менавіта першае ў яго імені, з дадатковым імем Макрашыр, па-нямецку «доўгая рука, даўгарукі» (464–424 да н. э.), які ў вядомым кімонскім мірным дагаворы прызнаў незалежнасць грэцкіх гарадоў у Малой Азіі. Наколькі далёка заходзіў на самой справе Артаксэркс Макрашыр у сваёй дружалюбнасці і жаданні даць яўрэям эксыль, пра гэта нам дае звесткі толькі Кніга Эстэр, а што да гістарычнай надзейнасці асобных кніг Бібліі я маю падобныя да Вашых сумненні; у кожным разе іх трэба разглядаць крытычным вокам.

З Вашым герам д-рам Вільгельмам Якшам, з другога боку, я не зусім згодзен, калі ён сваімі, вядома ж, дабрамыснымі пытаннямі пра недастатковую цікавасць медыяў да майго сябра Агасфера, як і да ягоных рэкламных метадаў спрабуе паставіць пад пытанне фенаменальна працяглую экзістэнцыю гэтага чалавека. Гер Агасфер, а ў гэтым ён запэўніваў мяне неаднаразова, ненавідзіць ўсякі вэрхал вакол сваёй асобы. Гэта заходзіць так далёка, што ён нават не святкуе дня свайго нараджэння, хоць, вядома ж, з улікам пражытых гадоў меў бы поўныя на тое падставы.

А цяпер да ўжо дакляраванага галоўнага пункту, да атаясамлення Агасфера з Ісусам праз фрагмент у Dead Sea Scrolls, на які ў сваім пісьме да Вас ад 19 снежня мінулага года я ўжо звяртаў Вашу ўвагу. Гаворка ідзе пра скрутак 9QRes, раздз. VII, 3 да 21, і VIII, 1 да 12; гэты скрутак цяпер падрыхтаваны да публікацыі, і я паспяшаўся, даводзячы пэўныя мясціны, хай сабе толькі папярэдне і толькі вельмі прыблізна, да адпаведнасці паэтычнаму зместу арыгінала, перакласці на нямецкую мову. 9QRes, дзеля Вашай інфармацыі, азначае, што гэты рукапісны скрутак быў знойдзены ў пячоры № 9 селішча Кумран і атрымаў назву Resurrection, таму што ў ім між іншым ідзе гаворка пра ўваскрэсенне і ўшэсце Настаўніка справядлівасці. Гэта, такім чынам, рукапіс эсхаталагічны, і названы ў ім Настаўнік сравядлівасці, гэтаксама як і адначасова памянёны Князь абшчыны, верагодна, разумеліся людзьмі ў Кумране як постаці месіянскія. Пазначаныя кропачкамі мясціны ў маім перакладзе ўказваюць на пашкоджанні скрутка з пісьмёнамі.

… прыйшоў дзень калі выпрымаеце настаўнікасправядлівасьціякому бог абвясьціўтаямніцы слоўпрарокаўі прывялі яго перадпракуратара якіішоў шляхам жорсткасьціі перад намесніка клікібэліальса кітэяніна…… абсьмяяны у пакутах…… прыйшоў часуціску народу ізраіля сяродусіх яго нягодаў ня было такога як гэты.бо гэта апошні час перадраспасьціраньнем неба і перадвоінствам сьвятла…… і ідзе ўгору хістаючыся падцяжарам бэлеккрывавы пот сьцякае зпадрапанага лоба настаўнікасправядлівасьціўніз па яго твары губыдрыжаць у яго але ён маўчыць насловы кпінаўглухое вуха яго……але глухі і голаскнязя ўсяе абшчынылюбасных богу…… слухай ізраіль……ня бойцесяне адступайцеся і не палохайцесяполчышчаўворагабо перад вамі пойдзе……узброены мечамбога і шчытом давіданепераможны……дастаецца ён да дома дзедарога заварочвае да гарычарапоўі робіцца круцей…… перад парогам князьабшчыны які там быў адпачатку тварэньняадзін з сыноў бога зачаты зьсьвятла і духа…… і падступае да яго настаўніксправядлівасьці……дай мне адпачыць першчым падымуся…… пастанавіліся семштурмавых радоў тыя што бедныяі ўгнечаныяі ў сотні іў тысячы абшчынысвятых саюзаі чакаюць клічу……і на сьцягу напішы народбожы і імёны ізраіляі аронаі на твае штандары напішыпраўда божая ісправядлівасьць божаяі гонар божы і судбожы…… бо твая барацьба іпраз моц тваёй рукі…… а настаўнік справядлівасьцісхіляе галаву і маўчыцьтады кажа яму агасфэр здымайсяі ідзі адсюль і ідзі тваёйдарогайтут няма месца такому як тыа настаўнік справядлівасьцікажа яму сын чалавечыідзе як напісана паводлеслова прарокаа ты застанешся і мянечакацьмеш пакуль я вярнуся…

Гэта, дарагі калега, мой пераклад часткі скрутка 9QRes, які датычыцца сустрэчы Настаўніка справядлівасці з Князем абшчыны: як вы заўважыце, апошні ў самым важным месцы пазначаны адкрыта імем Агасфер. Пры больш дакладным чытанні Вы далей знойдзеце, гэтае месца сваім рэалізмам адрозніваецца ад рэшты матэрыялу; згодна яму гаворка тут з вялікай верагоднасцю ідзе пра гістарычнае паведамленне аднаго з аўтараў скрутка пра важнае здарэнне. Абшчына Кумрана была толькі адной з многіх юдэйскіх сектаў, якія, падобна іншым дахрысціянскім абшчынам, былі адухоўлены верай у тое, што ўжо апошні час блізкі альбо нават настаў; у Кумране, праўда, чакалі месію ў двух іпастасях альбо, можа, нават верылі ў двух месіяў, аднаго, так сказаць, цывільнага і аднаго ваеннага, як тое яно старое габрэйскае боства мае двайны характар, адзін раз гэта бог помсты і вайны і пасля бог ласкі і любові.

Паколькі вы там у Берліне не верыце ні ў аднаго, ні ў другога, дастаткова будзе любой спекуляцыі пра тое, каторы ж тут на самай справе маецца на ўвазе; наадварот, наконт 9QRes няма ніякіх сумненняў, у ім маюцца вершы, якія амаль даслоўна паўтараюць словы з ІQM, так званага ваеннага скрутка, і з ІQpHab, так званага Абакумавага каментара.

Я спадзяюся, што паслужуся Вам праз гэта паведамленне, і застаюся з найлепшымі вітаннямі

Ваш

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hebrew Univercitу

Jerusalem

Перейти на страницу:

Похожие книги