Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Таварышу

праф. д-ру Dr. h. c. Зігфрыду Байфусу

Інстытут навуковага атэізму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлін

8 ліпеня 1980

Дарагі таварыш Байфус!

Пасля дэталёвага азнаямлення з Тваёй карэспандэнцыяй з праф. Лёйхтэнтрагерам з Яўрэйскага універсітэта ў Ерусаліме мы мусім канстатаваць, што яна сышла на блытаныя абочныя шляхі. Нягледзячы на паўторную акцэнтацыю нашых навукова распрацаваных пазіцый Твайму ізраільскаму партнёру па перапісцы, Ты пастаянна падупадаеш уплыву апошняга, робіш саступкі, якія пазней, калі Ты зноў выходзіш на гладкі лёд, вымушаны грунтоўна адклікаць назад. Што яшчэ больш важна, замест таго, каб выкрываць, якія планы ізраільскія імперыялісты праследуюць дыскусіяй пра Агасфера ў вобласці ідэалагічных дыверсій, Ты дапусціў, каб праф. Лёйхтэнтрагер ублытаў Цябе ў туманныя дэталі, якія не вядуць да нічога і якія Цябе, калі Ты як дагэтуль іх разглядаеш, павінны прывесці ў супярэчлівую пазіцыю да палітыкі нашага партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва.

Гэта асабліва важна для дыскусіі пра Лютэра, у якую Твой «дарагі калега» хацеў бы дадаткова ўблытаць Цябе і якая напярэдадні святкавання года Лютэра ў 1983 г., у якое як вядома ўключыліся найвышэйшыя прадстаўнікі нашай дзяржавы, наогул не ў нашых інтарэсах. Калі сёння гер Лёйхтэнтрагер нагадвае Табе пра антысеміцкія прамовы і пісанні Лютэра, дык заўтра ён Табе працытуе, што Лютэр у Сялянскай вайне сказаў «супроць забойчых і грабежніцкіх бандаў сялян», якіх «трэба біць камянямі, душыць і калоць, нішчыць, як кручаных сабак», і тым самым не толькі Цябе, але і ўсіх, хто хоча ператварыць ушанаванне Лютэра ва ўсеахопны поспех, паставіць у цяжкае становішча.

Рэкамендуецца, каб Ты далікатным спосабам намякнуў праф. Лёйхтэнтрагеру, што ягоны візіт у ГДР, асабліва ў суправаджэнні пана Агасфера, непажаданы. Пасля гэтага карэспандэнцыю з ім трэба спыніць.

З адпаведнымі органамі папярэдне дамоўлена.

З сацыялістычным прывітаннем

Вюрцнер

кіраўнік галоўнага аддзела

Міністэрства вышэйшай

і прафесійнай школьнай адукацыі

<p>Разьдзел дваццаць трэйці. У якім паказваецца, як супэрінтэндэнт фон Айцэн абараняе адзіна правільную любоў супроць усялякіх адхіленьняў і адчужэньняў, і якая ўяўляецца Маргрыт д'ябальскім блефам</p>
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже