Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Ад гэтых слоў, ад музыкі Барбара глыбока заглядвае ў вочы Лёйхтэнтрагеру, а магістр у вочы лэдзі, і ўжо яны ведаюць, чаго хочуць, бо прычасьціліся ад дабраславёнага віна. Сэр Агасфэр дае знак, і цёмная заслона на задняй сьцяне рассоўваецца, адна палавіна налева, другая палавіна, значыцца, направа, і вачам адкрываецца шырокая памяшкальня, такая ж шыкоўная, як і тая, дзе банкетавалі, але крыху меншая, пасярэдзіне якое шырокі ложак зь мяккімі падушкамі й балдахінам, так званым нябесным дахам над ім, расшытым золатам з кутасамі па краях.

А цяпер, абвяшчае сэр, пара, пара павязаць маладую пару, па ўсіх законах гонару, натуральна: ён і лэдзі будуць за сьведак, а ягоны прыяцель Лёйхтэнтрагер, як прынята, цэлебруе шлюб паводле рытуалу, каб усё як сьлед, што й сам магістр лепш ня ўчыніў бы.

І з гэтымі словамі ён кажа маладзёну й ягонай Барбары стаць поруч ля падножжа ложка. Лёйхтэнтрагер раптам аказваецца ў духоўнай хабіце, увесь у чорным і зь белым каўнерыкам, трымаючы ў руках кнігу, была яна Біблія ці не, Айцэн сказаць ня можа, бо ў яго круціцца ў галаве, вочы лезуць з вачніц, калі ён вось так стаіць перад ложкам поруч з суджанай яму нявестай і яму здаецца, што бачыць Маргрыт, голую, як на карціне майстра Кранаха зь Вітэнбэрга, з каштоўным калье на шыі й рознымі іншымі залатымі штукенцыямі на руцэ.

А Лёйхтэнтрагер разгортвае кнігу й кажа:

— Слухайце, вы каханыя, чаму вучыць Сьвятое Пісаньне пра боскае ўстанаўленьне шлюбу: Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу, і стварыў ён мужчыну й жанчыну, бо сказаў Бог, я хачу зрабіць мужчыне памочніцу, каб ня быў ён адзін. Але муж павінен быць верны сваёй жонцы, як і жонка свайму мужу. Але жанчына ня мае ўлады над сваім целам, а муж. Вы, жанчыны, павінны, слухацца сваіх мужоў, як валадароў, бо муж ёсьць галава жонкі, як Хрыстос ёсьць галава эклезіі вернікаў. Але як абшчына вернікаў падданая Хрысту, так і жонка падданая мужу свайму ва ўсіх справах ягоных.

Магістр ведае тэкст вельмі добра й яшчэ ведае, што Лёйхтэнтрагер прамаўляе слова ў слова, дакладна дэка ў дэку, і ўсё ж яму здаецца, што гучаць яны як чысты зьдзек і кпіны, асабліва калі сэнс іх прыкласьці не да сухарэбрай Барбары, а да голенькай Маргрыт, на якую жыд паклаў руку як яе гаспадар і валадар. І ўвесь сьцінаецца, калі Лёйхтэнтрагер пытаецца ў яго:

— Ці хочаш ты, Паўль фон Айцэн, сутную тут дзеву Барбару Штэдэр прыняць з рук божых за жонку сабе, кахаць яе й шанаваць яе й трымацца непарушна вернасьці, пакуль сьмерць не разлучыць вас?

— Хачу, — кажа ён, не таму, што сапраўды хоча, а таму, што адчувае, што ўсё яму ўжо вызначана наперад з таго дня ў «Лебедзях» у Лейпцыгу, і чуе, як яго сябар вось ужо гаворыць да дзевы й задае ёй пытаньні, ці хоча яна ўзяць сутнага тут Паўля фон Айцэна за мужа, ці хоча слухацца яго й падпарадкоўвацца яму ва ўсіх справах, пакуль сьмерць не разлучыць іх, чуе яе згоду й бачыць, як Лёйхтэнтрагер падымае руку й дабраслаўляе новы саюз у імя Бога Айца, Сына й Сьвятога Духа, быццам ён быў высьвечаны й рукапаложаны й быў на «ты» са Сьвятой Тройцай. Бачыць таксама, як Барбара адразу ж дае нырца ў ложак, раскідае рукі, але не да яго, а да ягонага сябра Ганса. Але той нагінаецца, расшнуроўвае абутак, а менавіта на кульгавай назе, кладзе гэты чаравік на коўдру над жыватом дзевы й кажа: «Каб ты ведала, пад чыім ботам ты будзеш жыць з гэтага часу й хто ёсьць твой гаспадар»; а Маргрыт, то-б-тое прынцэса Трапезундзкая, то-б-тое лэдзі звонка пляскае ў далоні й курчыцца ад сьмеху. А сэр пасьміхаецца далікатна й пытаецца ў магістра, ці не хацеў бы ён зрабіць прыгатаваньні й далучыцца да суджанай яму.

Кажучы гэта, бярэ пад руку лэдзі й выходзіць, за ім Лёйхтэнтрагер; пасьля чаго заслона зачыняецца, і толькі салодкая музыка застаецца. І тут нападае на Айцэна вялікі юр, і ён прыгадвае, што сказаў яму яго сябар Ганс, менавіта, што Бог стварыў усіх і ўсякіх жанчын з аднолькавай дзіркай і для аднолькавых патрэб і мэтаў; і не марудзячы далей, ён скідае зь сябе парадную вопратку і ўпаўзае да Барбары пад коўдру; а тая ўжо растапырылася ў поўнай гатоўнасьці й юрзае задніцай, быццам змалку нічога іншага не рабіла, уся жарсьць і пажада, і стогне й кліча: «Ходзь, каханы, ходзь да мяне», і Айцэну робіцца весела, калі чуе, які ў яго прыгожанькі гарбок, якія прыгожыя і густыя валаскі на грудзях, ну, і ўсё такое іншае. І заўважае раптам, што на ёй інкуб, але й сам адчувае, што такі самы інкуб і пад ім, нібыта Барбара, і ведае, што гэта голая Маргрыт, на якой ён гарцуе поўным чвалам, а пасьля зноў павольна роўненькім і леным трушком, а яна трымае яго й прымае, прымае, пакуль яму самому не пачынае здавацца, што ўсё ягонае жыцьцё перацякае зь яго ў яе й нічога ад яго не застаецца, акрамя высахлай скуры.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Дегустатор
Дегустатор

«Это — книга о вине, а потом уже всё остальное: роман про любовь, детектив и прочее» — говорит о своем новом романе востоковед, путешественник и писатель Дмитрий Косырев, создавший за несколько лет литературную легенду под именем «Мастер Чэнь».«Дегустатор» — первый роман «самого иностранного российского автора», действие которого происходит в наши дни, и это первая книга Мастера Чэня, события которой разворачиваются в Европе и России. В одном только Косырев остается верен себе: доскональное изучение всего, о чем он пишет.В старинном замке Германии отравлен винный дегустатор. Его коллега — винный аналитик Сергей Рокотов — оказывается вовлеченным в расследование этого немыслимого убийства. Что это: старинное проклятье или попытка срывов важных политических переговоров? Найти разгадку для Рокотова, в биографии которого и так немало тайн, — не только дело чести, но и вопрос личного характера…

Мастер Чэнь

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы