Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Геру

праф. д-ру Dr. h. c. Зігфрыду Байфусу

Інстытут навуковага атэізму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлін

German Democratic Republic

3 ліпеня 1980

Паважаны друг і калега Байфус!

У Вашым пасланні ад 9-га мінулага месяца, якое я адразу па атрыманні ўважліва і грунтоўна прачытаў і змест якога з задавальненнем прыняў да ведаму, Вы тлумачыце, выступаючы адначасова і ад імя Вашага Інстытута, што Агасфера трэба разглядаць як сімвал-вобраз, да таго ж вельмі тыповы. Гэта Вы робіце пасля таго, як пры ранейшай нагодзе ахарактарызавалі яго як «рэальна існуючага, хоць і не вечнага» і зноў жа ў іншым пісьме як «фактар, кампаненты якога яшчэ недастаткова асветленыя».

Калі я разглядаю ход Вашых думак у гэтым аспекце, я магу толькі зрабіць выснову, што Вы і Ваш Інстытут у пытанні наяўнасці Вечнага Жыда дэ факта, хоць і павольна, але набліжаецеся да ісціны, і я разважаю, ці не павінен я прадпрыняць спробу ўгаварыць Вашага сябра на паездку ва Ўсходні Берлін, каб Вы пазнаёміліся з ім і задалі яму некаторыя пытанні, якія маглі б зрабіць зразумелымі эвэнтуальна яшчэ недастаткова асветленыя кампаненты гэтага рэальна існуючага сімвал-вобраза. Угаворы, хай ужо будуць за мною; не думайце, калі ласка, што гер Агасфер пасля не заўсёды радасных перажыванняў у нямецкіх землях прадпрыняў бы паездку туды з лёгкім сэрцам.

Але вернемся да Вашых новых перакананняў, хоць уключэнне Вамі Агасфера ў катэгорыю з маладзёжным героем Зігфрыдам, які вельмі высока каціраваўся ў часы нацыянал-сацыялізму, мне не асабліва да смаку. Натуральна Агасфер, побач з іншымі, таксама сімвал-вобраз; паколькі ён яўрэй і быў ім спрадвеку, дык і ягоны лёс яўрэйскі па вызначэнні, пункт погляду і паводзіны — яўрэйскія, яго незадаволенасць існуючымі адносінамі, ягоныя намаганні змяніць іх — адпаведна яўрэйскія. Але ён, хоць гэта ўжо не выключная яўрэйская якасць, — учалавечаны неспакой; парадак рэчаў для яго такі, каб сумнявацца ў ім і пры выпадку абвяргаць яго.

Я для маёй пярсоны маю зусім іншае ўстанаўленне — хачу супакоіць Вас і Ваш калектыў і ўстановы Вашай рэспублікі, якія, мабыць, пры выдачы візы на ўезд грамадзянам Ізраіля паводзяцца асабліва асцярожна. Для мяне самае пажаданае — парадак; чым больш дзе-небудзь парадку, тым мне прыемней. Ужо сам мілы Бог, якога Вы не хочаце прызнаваць, ствараючы свет, адразу стварыў для яго і законы, пунктуальна і, дзякаваць Богу, планамерна. Майму сябру Агасферу гэта прыкрасць, але я заўсёды суцяшаю яго тым, што Вы як дыялектык таксама прызнаяце, што менавіта ўсякі тэзіс нясе ў сабе і антытэзіс, трэба толькі мець цярплівасць; але ён як сімвал-вобраз, якім ён ёсць, нясе ў сабе яўрэйскую нецярплівасць.

Але ў справе з сімвал-вобразам ёсць свае закавыкі. Як я ўжо ўпамінаў у сваіх сціплых зарысах пра Агасфера ў Hebrew Historical Studies, а Вы больш шырока разглядаеце ў раздзеле «Пра Вечнага (альбо Вандроўнага) Жыда» ў вашай высокапахвальнай кнізе «Самыя вядомыя іудэа-хрысціянскія міфы ў святле прыродазнаўчага і гістарычнага пазнання», Агасфер-легенда паўстала з самых розных элементаў, якія маюць толькі тое агульнае, што датычацца праклёнаў вечнаму жыццю на зямлі, асабліва бадзянню і пакутам да канчатковага вяртання Ісуса Хрыста. Вы самі ў сваім пісьме ўказваеце на Яна, любімага вучня, пра якога рэбэ Ёшуа даволі двузначным манерам сказаў апосталу Пятру (Ян 21:22–23): «Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду, што табе да таго?». Гэтае выказванне ёсць зародкавая клетка думкі пра зямное далейшае жыццё сучаснікаў укрыжаванага да яго канчатковага вяртання.

Вучань Ян, як і шавец Агасфер абодва несумнена былі яўрэі; а вось ці былі яўрэямі ўсе астатнія, пра якіх паведамляецца, што яны падганялі Ісуса ў яго дарозе на Галгофу альбо нават білі і ўжо вядомым спосабам былі праклятыя, гэта, прынамсі, пад пытаннем. Можа, яўрэем быў Малх, называны таксама і Маркам, паліцэйскі шпег, якому Пётр у Гефсіманскім садзе адсек мечам вуха і які, пасля таго як Ісус на вачах ва ўсіх прыставіў яго на месца і загоіў, наступнага дня свайму дабрачынцу на допыце ў першасвятара Каяфы жалезным кулаком ударыў у твар? Яўрэйская паліцыя была да заснавання сучаснай дзяржавы Ізраіль толькі ў гета, дзе яе арганізавалі нацысты; яўрэйская традыцыя хутчэй — нехарошую, часта брудную працу ката і паліцэйскага шпіцаля даручаць неяўрэям, на якую сваім часам меў сваіх крэці і плеці, з крыцянаў і палесцінцаў, сам цар Саламон. Альбо Картафілус, па-грэцку Karta Philos, шматлюбасны, які служыў брамнікам пры Пілаце і ў гэтай сваёй якасці вельмі няласкава абышоўся з Ісусам? Неверагодна, каб такім важным чыноўнікам рымскага намесніка ў Юдэі мог быць яўрэй; як ужо гаворыць само яго імя, быў ён хутчэй грэк, а таму — язычнік; пазней, як вядома, пры Ананіі, які хрысціўся ў апостала Пятра, ён быў навернуты і называў сябе Язэпам. Альбо той невядомы, які пазней будзе называцца ў Італіі Джыавані Батадыё альбо Бутадэўс, што па-нямецку — Богазабойца, ён што? быў яўрэй? Малх, — як паведамляе аўстрыйскі барон Торнавіц, у 1643 годзе была паказана яму ў Ерусаліме туркамі за вялікі бакшыш, «патайная забрукаваная зала пад зямлёю, дзе ўтрымліваліся нявольнікі ў сваіх старых рымскіх хабітах і гінулі і былі бітыя часам аб сцяну, часам у грудзі, — там быў прыведзены да прызнання, што ён, Малх, біў Ісуса бязвінна ў яго святы твар». Пра Картафілуса, пазнейшага Язэпа, піша англійскі манах Ражэ дэ Уандовэр ў «Flores Historiarum», якая разглядае падзеі ад стварэння да 1235 года, што anno 1228 у кляштар св. Альбана ў Англіі прыбыў адзін армянскі арцыбіскуп, і, будучы апытаны пра Картафілуса-Язэпа, тлумачыць, што ён яшчэ незадоўга да свайго ад'езду частаваў яго за сваім сталом. Картафілус жыве сярод біскупаў і прэлатаў Арменіі і іншых краін Усходу, чалавек святой маралі і святога красамоўства, які пры нагодзе расказваў і пра бліжэйшыя акалічнасці ўкрыжавання і ўваскрэсення, прычым ён не рабіў ніякай тайны са сваёй сумнай ролі. Але Ганс Богазабойца альбо Джыавані Батадыё ў 1267 годзе ў італьянскім горадзе Форлі ў час паездкі да святога Якава сведчыць, а менавіта астролагу Гвіда Банацці з таго ж горада, сваім часам ён быў вядомы чалавек, бо Дантэ ўпамінае яго ў Песні XX свайго «Іnferno» ў адным радзе з чарадзеем Міхаэлем Скотусам.

Але ўласна Агасфер-літаратура, і гэта Вы ведаеце, паважаны калега Байфус, паўстае толькі пасля Рэфармацыі, менавіта каля сярэдзіны 16 стагоддзя; і гэтаксама след нам думаць, што і такі яго найважнейшы гарант і пратэстанцкі руплівец, як суперінтэндэнт Гамбурга і пазней Шлезвіга Паўль фон Айцэн. (Прагледжаны мною ў архіве Высокай Порты даклад пра працэс над радцам імператара Юліяна Апастаты ў гэтым кантэксце каштуе гэтак жа мала як і Кумранскі скрутак 9QRes, бо ні той, ні другі не маглі зрабіць уплыву на ўзнікненне Агасфер-легенды ў сілу таго, што першы таму, што стагоддзі ляжаў пад замком, другі — таму што зусім нядаўна быў знойдзены.) У 1602 годзе з'яўляюцца першыя друкі пра Агасфера, пасля, аднак, іх ужо цэлая гара, перакладаюцца на розныя мовы і навадняюць усю паўночную Еўропу. Чаму? Чаму ўсплывае Агасфер, цяпер ужо асоба, незалежная ад апостала Яна, шпега Малха, брамніка Картафілуса, «богазабойцы» Батадыё, менавіта пасля Лютэра, і адразу ж з неабвержнымі ўказаннямі на фінансавы характар? Адпавядаў ён настроям часу? Стаўся ён актуальным, можа, таму што быў яўрэй, Вечны Жыд? І ці магла быць звязанай гэтая актуальнасць са змененай роляй яўрэяў у эканамічных дачыненнях пратэстанцкіх абласцей Еўропы — пытанне, на якое Вы, дарагі гер прафесар Байфус, Вы, хто так ахвотна спасылаецца на свае марксісцкія светапогляды, не павінны былі б не спакусіцца з адказам?

Вядома, і да Лютэра была пэўная цікавасць да некаторых яшчэ жывых сведкаў гісторыі пакутаў рэбэ Ёшуа alias Ісуса Хрыста; царква разлічвала скарыстацца гэтымі сведчаннямі супроць паняверцаў і ератыкоў і, натуральна, супроць яўрэяў. Але цікавасць гэтая была абмежаваная, і сведкі такія былі рэдкасцю, калі наогул былі, і даводзілася апасацца, што яны разыдуцца даволі шырока і сваёй рэлігійнай даставернасцю словам і думкам укрыжаванага змогуць супрацьпаставіцца практыцы кліру.

І ніхто з верагодных сведак, як і заўсёды іх імёны, не стаўся сімвал-вобразам, тым больш яўрэйскім.

Ім стаў найперш Агасфер, ды і мог стаць толькі ён, і менавіта толькі пасля Рэфармацыі, бо яна ў авалоданых ёю рэгіёнах знішчыла грашова-гандлёвую манаполію каталіцкай царквы і яе вялікіх банкірскіх дамоў Фужэ і Вэльзэра. Царква ўжо даўно перастала лічыцца з запісанай у пятай кнізе Майсея, раздзел 23, верш 21 забаронай грашовых пазык пад працэнты; супроць гэтага абурана выступаў Лютэр, ваюючы супроць гандлю індульгенцыямі, адначасова на меркантыльных структурах свайго часу, і пабожныя пратэстанты, якія вярталіся да біблійных запаведзяў, сядзелі без банкіраў тут. Але як Вы будзеце ведаць, паважаны запіс 5 Майсей, 23:21 забараняе браць працэнты толькі з брата твайго, а ў чужога ты можаш адшпіліць; гэты паварот прадвызначыў адных, якія бачылі ў большасці насельніцтва чужых, менавіта яўрэйскую меншасць, для грашовага гешэфту, і паколькі ў яўрэяў так і так было адабрана права на іншае валоданне альбо прафесію, яны пачалі займацца гэтым. Лютэр быў тым, хто пагнаў князёў і сялян да неаселых яўрэяў, каб іх жа ліхвярства і праклінаць на ўсё горла і распантаць пагромную цкоўлю, з якое жывіліся і нацысты. Да рэфармацыі ў антысемітызму былі галоўным чынам рэлігійныя кампаненты, бо а чаму яўрэі дапусцілі ўкрыжаванне Ісуса, бо а чаму дагэтуль усё яшчэ адмаўляюцца прызнаць у ім месію? І вось гэты антысемітызм атрымаў неўвядальную эканамічную аснову і адразу ж сімвал-вобраз, так, які можна было ненавідзець і які да таго ж адпавядаў страхам, якія заўсёды былі перад іншародным, несваім, жыдоўскім — вобраз Агасфера.

Я ўсведамляю, дарагі калега Байфус, што падобныя цяжкасці, якія Вы ўжо мелі з асобай Агасфера, пасля майго аналізу сімвал-вобраза толькі вырастуць. Але Вы былі тым, хто закінуў гэты тэрмін у дэбаты, і таму мне не заставалася нічога іншага, як прыняць іх.

Я вітаю Вас гэтак жа калегіяльна, як і сардэчна

Ваш

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hebrew University

Jerusalem

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Дегустатор
Дегустатор

«Это — книга о вине, а потом уже всё остальное: роман про любовь, детектив и прочее» — говорит о своем новом романе востоковед, путешественник и писатель Дмитрий Косырев, создавший за несколько лет литературную легенду под именем «Мастер Чэнь».«Дегустатор» — первый роман «самого иностранного российского автора», действие которого происходит в наши дни, и это первая книга Мастера Чэня, события которой разворачиваются в Европе и России. В одном только Косырев остается верен себе: доскональное изучение всего, о чем он пишет.В старинном замке Германии отравлен винный дегустатор. Его коллега — винный аналитик Сергей Рокотов — оказывается вовлеченным в расследование этого немыслимого убийства. Что это: старинное проклятье или попытка срывов важных политических переговоров? Найти разгадку для Рокотова, в биографии которого и так немало тайн, — не только дело чести, но и вопрос личного характера…

Мастер Чэнь

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы