Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

— Сынок, калi ты ўжо на свой хлеб пойдзiш, дык рабi як хочаш.

У цудоўны травеньскi дзень вясельле адбылося ў прасторнай хаце Нiны й Антося Дзеркачоў. Сьцiплае, але шумнае. Галоўна дзякуючы Антосю Дзеркачу й аграному Падгайскаму, хапiла для сваiх i гасьцей, пераважна Макатунiшынай i Бахмачовай раднi, прысмакаў i напiткаў за вясельнымi сталамi. Прыехаў зь Вiльнi, за дружку, i Лявон Загорны. Вянчалiся ў Слабадзе. Янук наняў музыкаў i хату ў Тодара Кмiты, каб патанцавала моладзь.

I адбылося ўсё як найлепш, iз традыцыйнымi вясельнымi цырымонiямi, караваем i прынагоднымi песьнямi народнымi. Адно разгуляўшыся, разыходзiцца не хацелася на зьмярканьнi.

Ваеннае права.

Пачалося для Янука новае жыцьцё. Цяпер у цягнiку, па дарозе ў Менск, на вялiкае ўсенароднае веча, Янук думкамi вяртаўся да сьцежак i дарожак, што прывялi яго да супольнага з Дуняй шчасьця й турбаваўся пра будучыню. Неўзабаве прыйдзе вялiкая перамена, што дасьць яму й Дунi iснаваньне на ўзьмежжы жыцьця й сьмерцi.

38

У гэную ранiцу, калi пасьля доўгiх пастояў у Маладэчане й Красным, цягнiк нарэшце дапоўз да разбуранай сталiцы, горад паказаўся яму зусiм iншым чым калiсьцi, пасьля выхаду зь зялёнае вязьнiцы зiмой. Напiнаючы свае сiлы на руiнах, шчодрая вясна прыбрала горад зеленьню й кветкамi. Ужо на станцыi Янук i Антось, дэлегаты ад Гацкае воласьцi на кнагрэс, адразу трапiлi ў апякунчыя рукi людзей, перважна моладзi, што займалiся доглядам дэлегатаў. Iх накiравалi ў сталоўку Беларускае Самапомачы, дзе за невялiкую цану маглi купiць скромнае сьнеданьне, а хто ня меў грошы дык мог пасьнедаць i задарма. Янук i Антось iз смакам зьелi па некалькi бульбяных аладак. Як няцяжка па смаку дагадацца было, аладкi пяклiся на iльняным алеi, бо «шпэку», на якi наляталi акупанты, у сталоўцы ня было.

Павесялеўшы, на поўныя жываты, два прадстаўнiкi Гацкае воласьцi зьявiлiся нарэшце перад гарадзкiм тэатрам, у якiм меўся адбыцца той кангрэс. Паседжаньнi мелiся распачацца каля восьмай, але ўжо каля тэатру роiлася ад людзей як калiсьцi, прыгадваў Янук, летам ля сука вiшнi, на якiм пчала-матка села. Тэатр, прыбраны сьпераду нацыянальнымi сьцягамi й пагоняй, разьмясьцiўся ў сквэрыку, што тануў у зеленi.

— Ты, Янук, iдзi ў чаргу й зарэгiстрыруйся пры ўваходзе, а на мяне нi глядзi. Я маю работу. Я цябе знайду.

I з такiмi словамi, — Янук не пасьпеў навет роту адчынiць, — Антось зручна ўглыбiўся ў натоўп пры дзьвярох i неўзабаве зьнiк. Янук пачаў разглядацца. Гэтта-ж на правы бок, ля аграмаднага куста бэзу, перад фасадам тэатру, спасьцярог, — не, ня мог сваiм вачам верыць, — Янку Сароку. У Вiленскай Гiмназii хлапец вучыўся зь iм у ваднэй клясе. Вiльнянiн Сарока жыў на другi бок Кальварыйскай вулiцы, пасуседзтву зь Януком i Загорным. Бываў Янук у яго хаце, сустракаў гасьцiнных бацькоў. Бацька працаваў недзе ў гарбарнi, а Янка быў адзiнокiм сынком у сям'i. Жылося яму нядрэнна. Праныра, ён i дзяўчат меў, i грошы, бальшыню вiленскiх спэкулянтаў знаў, часам i гарэлачку, нямецкi шнапс, пацягваў. Хлапец з выгляду нiштаваты, войстры на язык, заўсёды з прамянiстай усьмешкай, ён належаў да тых, каторых у горадзе называлi «цванякамi», або прайдохамi. Праўда, веруючыя й патрыятычныя, асьвечаныя бацькi выхавалi ў яго пашану да чалавека й любоў да бацькаўшчыны Беларусi. Усё-ж Янук трымаўся ад яго ад яго воддаль. Магчыма, што характарамi ня зыходзiлiся. I нiяк Бахмач ня мог уявiць Сароку там, дзе яго цяпер пабачыў ды ў такiм выглядзе: перад фронтам будынку гарадзкога тэатру ў Менску, у чорным мундзiры, з пагоняй на пiлётцы й перавешанай праз правае плячо стрэльбай. Гэта ўжо занадта. Зьбянтэжаны такой зьявай, Янук спачатку ня ведаў як захавацца. Сарока яго яшчэ ня бачыў, але Бахмач спасьцярог, што воддаль пры высокай рабiне стаяў i другi, такi-ж, у чорным юнак, iз стрэльбай на правым плячы. А гэта што? Выпадала падысйьцi, тым больш, што й Сарока ўжо яго пабачыў.

— Гэй, а гэта што, Янка? Каго, каго, а цябе сустрэць тутака ды яшчэ iз сплювай!?

Вiльмяме сплювай стрэльбу называлi.

— Здароў, цёзка! I ты тут? Дык ты мусiў прыехаў радзiць, а я цябе буду баранiць, каб нiхто не напаў. Ха-ха-ха, — разрагатаўся Янка.

Юнакi моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi.

— Дык ты думаеш, што калi на нас тутака нападуць, то ты гэтай качаргой нас абаронiш? I хто гэта цябе, такога смаркатага ваяку, сюды прыслаў? Патроны хоць далi? I качарга савецкая… Ха-ха-ха…

— Не, чэрцi, нi далi. Стаiм во так для паказу, ганаровая варта. Казалi, што нямецкiя стрэльбы пасьля дадуць…

— Я ўсё-ж не разумею, што гэта ў цябе за вопратка й калi ты гэту качаргу ў рукi ўзяў?

— Дык ты ня чуў?

— Што чуў?

— Залажылi афiцэрскую школу для Беларускай Краёвай Абароны. А я ахвотнiкам прыйшоў. Ну як табе падабаецца?

— Ты на ахвотнiка ў войска? У такi час? Цяжка паверыць. А чаму вы чорную, як палiцыя, вопратку носiце?

— Зялёнай няма, пасьля дадуць. Вер цi ня вер, а праўду кажу.

— Знаеш, цёзка, каб хто мне сказаў, што цябе во так тутака пабачу, дык не паверыў-бы, — прадаўжаў Янук.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза