Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

— Вось пра гэта я якраз i думаў, - прадаўжаў Князь. — Варта, ды проста неабходна вам будзе прызвычаiцца да новых абставiнаў. Галоўнае — сувязь. Усюды, дзе магчыма, мусiце мець свае вочы й вушы. А ў першую чаргу, пакуль маскоўская мятла падмяце нашых мужчын на гарматнае мяса, трэба ўцягнуць да сябе найбольш людзей. Усё-ж галоўнае — мерка. Бяручы на ўвагу галоўнае й першае нашае заданьне, — паралiжаваньне бальшавiцкага гаспадарча-адмiнiстрацыйнага апарату, — трэба, каб зьвёны былi рухлiвымi, маглi скора перакiдацца ў патрэбныя месцы. Не гавару аб спэцыяльных адзiнках, якiя будуць лiквiдаваць прыслужнiкаў акупацыйнага апарату. Цiвуноў трэба будзе лiквiдаваць на iхных пастох, а дзе ўдасца, там забiраць у палон i няхай iх судзiць народ. Трэба будзе пазьбягаць сутычак зь вялiкiмi карнымi адзьдзеламi працiўнiка. Галоўнае, — паралiжаваць iхную сувязь ды лiквiдаваць людзей, на якiх яны будуць абапiраць сваю прыгонную ўладу. Як бачыце, поле дзейнасьцi надзвычайна шырокае. Мяркую, што маеце пытаньнi?

— Што рабiць, — пытаўся Янук, — калi яны, прыкладна, даведаюцца што я й мая Дуня будзем у лясьнiкох? Пачнуцца рэпрэсii згодна iхнага прынцыпу масавае адказнасьцi. Калi яны забяруць у арышт майго бацьку бацьку й брата й скажуць, што калi я ня здамся то вышлюць iх на Сiбiр цi расстраляюць. Тады што рабiць?

Князь адказаў не адразу. Ён доўга i ўважна паглядзеў Януку ў вочы.

— Прынцып агульнай адказнасьцi, якi Сталiн заўсёды ўжываў, астаецца ў iх у сiле. Цяжкая сытуацыя. Мы пра гэта многа думалi. Прыйшлi да выснаву, што яны нiколi ня трымаюць свайго слова. Значыцца, калi-б тваiх родных забралi ды абяцалi, што iх выпусьцяць, як ты зброю зложаш, у такой сытуацыi, — i гэта напэўна, — здаваць зброi i йсьцi да iх ня трэба, бо яны нiколi свайго слова не датрымаюць. Ты, Янук, хлапец кемлiвы, гэта разумееш.

— Дык што рабiць?

— На гэта пытаньне, Янук, сам знойдзеш адказ.

Бахмач стараўся ўявiць сабе пэўную сытуацыю й жахнуўся. Цi ён ня можа стацца забойцам бацькi й брата? Цi Дуня ня можа спрычынiцца да няшчасьця свае маткi й сястры? Так, Янук ведаў адказ. Iншага выхаду ня было.

— На гэтым, — сказаў Князь, — буду й канчаць. Яшчэ маю да вас пытаньне: ты, Антось, маеш зброю?

— Маю, — усьмiхнуўся Дзяркач.

— А ты, Янук?

Януку падабалася гэна «ты». Чалавек гэты, як-бы ён нi называўся, Князь магло быць кансьпiратыўнай мянушкай, — вельмi яму спадабаўся. Вiдаць, што добра ведаў сваю справу й калi ў цантральным камiтэце Беларускай Незалежнiцкай Партыi iншыя сябры падобныя на яго, дык беларуская справа ў добрых руках. Прынамсi так думаў Бахмач.

— Не, я не маю, — адказаў.

— Дык я табе дам вось гэту маленькую цацу на ўсялякi выпадак i няхай яна табе паможа калi трэба будзе.

Князь вынуў зь кiшэнi й палажыў на стале малы чорны Вальтэр. Янук ня верыў сваiм вачом. Мусiць у гэтага чалавека было ўсё прадумана.

— Вазьмi, — сказаў Князь. — Ведаеш, як яго ўжываць?

— Дзякую, спадар Князь. Але як ужываць ня ведаю.

— Антось, пакажы яму.

Дзяркач выняў зь пiсталету магазын, а адтуль патроны, нанава заладаваў iх i паказаў Януку як цэлiцца.

— Як вiдзiш, надта проста, — сказаў.

Князь пайшоў за занавеску, дзе стаяла ложка й вярнуўся з каробкай у руцэ.

— Без амунiцыi пiсталёт мёртвая рэч. Дык вось тут маеш на запас. Вазьмi, схавай усё гэта ў кiшэнi, каб ня вiдаць было. Мог-бы я табе дастаць праз нашу арганiзацыю нямецкую пасьветку на права мець зброю, але яна табе скора непатрэбная будзе. Зрэшта, мы прызнаём толькi сваю ўладу, дык я, ад iмя гэтае ўлады. перадаў табе, Янук, пiсталет. А цяпер жадаю вам посьпехаў у змаганьнi.

Янук зноў падзякаваў. Разьвiтаўшыся, выйшлi. Ужо на вулiцы Янук спытаў Антося:

— А якую працу мае Князь?

— Працуiць недзе ў гарадзкой управе. Мне Кастусь вельмi хвалiў яго. Вiдаць, што дзела сваё добра знаiць i аграном казаў, што ён з цантральнага камiтэту. Падабаўся табе?

— Так, надта разумны чалавек. Зноў будзеш ахоўваць кангрэс?

— Некаму-ж трэба, — усьмiхнуўся Дзяркач.

— А каб Немцы прыйшлi каго арыштаваць, тады што?

Антось зiрнуў на таварыша, усьмiхнуўся.

— Немцы? Мы-б iм паказалi дзе ракi зiмуюць!

40

Падгайскi, Янтось i Янук доўга раiлiся ў аграномавай хаце. Гаспадар паведамiў, што ён ужо здолеў перадаць у надзейныя рукi бальшыню сваiх харчоў, збожжа, адкуль iх можна будзе забраць пры бальшавiцкай акупацыi. А Антось расказаў, што супольна з Баравiком змог назапасiць зброi й амунiцыi, пераважна ў схованках на Марылiным гарбе й iншых. Пералiчыў больш дзесяцi чалавек з палiцыi, што маюць зьявiцца ў умоўленае месца, якiм зрабiлi лясьнiчоўку. Галоўнае — падабраць адпаведны момант, перачакаць, пакуль банды павылазяць з пушчы. Летам гэта няцяжка. Пастанавiлi перабiрацца ў лес парамi й троойкамi.

Вярнуўшыся зь Менску, Янук добра вытлумачыў Дунi ў чым справа.

— Што-ж, дзе ты тамака i я, хоць надта нялёгка гэта, — адказала пасьля шматлiкiх пытаньняў жонка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза