Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Гул пачуўся з заходняга боку. Янук стрымаў крок, закрыў брылём далонi ад сонца вочы ды ўглядаўся ў смуглява-блакiтны прастор неба. Адзiн-адзiноханькi малы самалёцiк плыў паволi чорным крыжыкам так высока, што нельга было ягоных знакаў распазнаць. Мiзэрненькая сiрата, наводля тых з калiсь расхваленага «баёвага лётнiцтва моцарствовай». У вялiкiм i чыстым прасторы сакавiтай прыроды ён гудзеў недарэчным шаршнём.

Неўзабаве гул ацiх i Янук паклыпаў далей пыльнай сьцежкай ля гасьцiнцу. Прысьпешыў кроку. Трэба было жвавей дахаты. Выйшаў рана, калi яшчэ не раскатурхалася вёска. Цяпер, пэўне-ж, нязвычайная навiна ўжо ў лiтоўскiя начоўкi даляцела.

Перад хатай гаманiлi Пракоп i Алесь. Янук падыйшоў да iх.

— А што-ж ён… Ну, кажыць, нiчаво няiзьвесна, — гаварыў швагру Пракоп. — Вайна то вайна, кажыць, будзiм сматрэць…

— Пра каго гэта ты, тата? — спытаў сын.

— Ды пра Хвёдара. Я ў Гацях быў, каб даведацца што там дзе робiцца. Ну а ты? Дзе твой касьцюм? Чаму з пустымi рукамi?

— Вайны спалохалiся, крамы пазачынялi, нiчога ня купiш, — крыўдзiўся Янук.

— Ты глядзi як, — разважаў Пракоп. — Ну а што ў горадзе чуваць?

— Мала. Пра вайну ля царквы чуў, а так нiхто болi нiчога нi знаiць Кажуць што яшчэ на золаку Немiц Коўна й Кiеў збамбiў.

— Бог знаiць што будзiць, — сказаў бацька. — Ну што там, Уладзiмер, чуваць? — гукнуў да Пятуха, якi ад лекара Зянькевiча выйшаў.

— Нешта яны зь Менску, чэрцi, нiчога не гавораць. Кажуць, што на «сьвяшчэнным рубяжы» баi заядлыя, што «доблiсная» сьцяной стаiць, алi хто каго… нiчога анi гу-гу… А так усё баявыя песьнi граюць.

— Дзе гэта так? — спытаў Янук.

— Ды ў радзiве, — адказаў Уладзiмер. — Мусiць там нейкiя нiпiралiўкi ў iх. Каб пагналi Немца, ох як гарлапанiлi-б…

2

Марыя Iванаўна тупала па абшырным пакоi, цёрла вочы й паўтарала:

— I што я буду цяпер рабiць? Што буду рабiць?

Жанчыну асядлаў страх. Рассыпаныя валосы, стары зношаны сарафан. Яна, здавалася, пастарэла ад першай сустрэчы ў Лiтоўцах на гадоў дзесяць.

— Як ён мог так зрабiць, пакiнуць нас самых, нi сказаўшы, цi вернецца цi не! I што я буду рабiць, як гiрманцы прыйдуць, га?

Бахмачы сядзелi на шырокай, папраседжанай, зь дзiркамi, скуранай канапе, што, вiдаць, часы «севера-западной жалезнай дарогi» прыгадвала. Пакой знаходзiўся ў вадным з абшырных будынкаў блiзу гацкае станцыi. Гэтта некалi «каляяжы» жылi. Апроч старой рудой канапы ў пакоi стаяла яшчэ старамодная шафа з пасудай i стол з чатырма, даўно не аднаўлянымi, крэсламi — цэлы камплет. Калiсьцi чырвоная драўляная падлога цяпер прасьвечвалася пратоптанымi да гладзi драўляных слаёў сьцежкамi.

На абклееных паперай у краскi сьценах стоўпiлiся ў зашклёных рамках сямейныя здымкi. На аднэй зь iх Хвёдар Бахмач трымаў позу — проста ў лоб, у поўным муньдзiры чыгуначнiка ў нейкага традыцыйнага фатографа. Сур'ёзны, бяз усьмешкi, васковы твар. Вiдаць, што фатографы гэныя можа на цэлую шырыню «нiаб'ятнай» дый калiшняй Рэчыпаспалiтай ад аднаго нямудрага бацькi вялiся: «Рукi так во перад сабой, нi глядзець у бакi, вачмi ня моргаць, а так во проста на плёнку. Не, не варушыцца, бо ня выйдзе…» Тэхнiка! Чорт вас ведае, — думаў аб'ект плёнкi, — можа й ня брэшаце. Руб цi злот улепiш i хвашчыся тады, як ня выйдзе!

— Давольна, мамаша, неяк будзе, — буркнуў пры стале Ўладзiмер. — Калi нiчога нi сказаў дык уж, пажалуй, вернецца.

— От да, разумнiк найшоўся! Неяк будзе! — паднецiлася Марыя Iванаўна ды шпарчэй затупала па вытаптанай падлозе. — Уж ты, мой ангел хранiцель, пасаветуеш, старую бабу забясьпечыш. Што будзе, як германцы прыйдуць?

— Пачакай, — адазваўся заклапочаны Пракоп, — давай нi сьпяшым, памяркуем. Чаму ўжо адразу так Немцы прыйдуць? Адкуль вы гэта ўзялi?

— Як адкуль? З запада во iзьвесьцiя прыйшлi: Беласток, Гродна, Лiда занятыя. Наверна яны ўжо ў Маладзечне. Тут-жа во праездам людзi былi, перадалi. Нашы на цэльным фроньце ў панiцы. Афiцыяльна-ж нiчога няма, усе ўцякаюць напралом. Можа й майго тая вална падхвацiла. Учора вечарам пайшоў, хоць ужо пасьля бамбёжкi тут нармальна нi работалi. Я ўсю ноч нi спала. Пабегла утрачкам, а там нiкога…

— Дык, што ў Гацях нiхто з савецкiх нi астаўся?

— Усё начальства на скрут галавы ўдрала: i НКВД, i мiлiцыя, i з жалезнай дарогi. Пасьля першай бамбёжкi як падурэлi, а ўчора яшчэ хужэ. От толька некаторыя сем'i жалезнадарожнiкаў асталiся, тых, значыцца, што ў разьездах. Учора позна прыйшло iзьвесьцiя, што недзе окала старай гранiцы германцы вялiкi мост збамбiлi, так поездам ужо пуцi нету…

— Дык можа Хвёдар i вернецца? — мяркаваў Пракоп.

— Вернецца, вернецца… Чаму-ж ён нас з сабой не забраў?

Настала прыкрае маўчаньне.

— Знаеш што, Марыя? Як што якое, перабiрайся з сынам да нас. Пакуль усё ўляжыцца, у вёсцы перасядзець лепi. А калi й Немiц прыйдзiць, дык што ён табе, бабе з сынам, зробiць? Ня можа-ж быць, каб ён да цябе прычапiўся…

— Дзякую табе, Пракоп, — адказала братавая, — але цесна ў вас. Што будзе тое й будзе, лепей ужо тут будзем. А там далей будзiць вiдаць. Так, сынок?

— Ну да, мамаша, так i зробiм, — згадзiўся Ўладзiмер.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза