Читаем Беларусы, вас чакае Зямля полностью

Спацелай рукой Янук камшыў кужэльную торбачку, тую самую, у якой некалi нябожчыца мацi смачныя сыры пад камянём выцiскала. У торбачцы таiўся сьцiплы набытак солi. Юнак намагаўся ўгадаць, цi бацька накiнецца на яго за тое, што такi, можа ня зусiм удалы гандаль зрабiў.

На золаку яшчэ разбудзiў Пракоп сына. Калi хлапец ацерабiўся i ачухаўся, пазяхнуў раз-другi, пачаў усьведамляць зьмест ласкавага й роўнага бацькавага голасу:

— …у Глыбокае сягоньнiка… Гэта-ж сьвята вялiкае ёсьцiка, сьвятога Пятра, дык i людзей, пэўня, у царкву набярэцца. Мне й самаму карцiла-б зьезьдзiць, алi-ж кабылы шкода, хапаiць ей работы вуньдзiка беднай… Дый баюся, каб дзе Немiц па дарозе не схапiў; было-ж ужо й такое, людзi кажуць. А схадзiць назарэз трэба. У хаце, — во сам вiдзiш, — каб табе парашынка солi. Я табе, сынок, торбачку круп насыплю, кусок баранiны ўлажу. Зайдзiся да Iцака, знаiш таго самага, у каторага мы каляску з кабылай ставiлi, калi нам на рынак заяжджацца ня трэба было… Яны-ж, Жыды, там пры савецкiх крамах ацiралiся й iмi загадвалi, дык i соль у iх, пэўня, ёсьцiка, а есьцi то ў iх нiнадта што… От iм трэба пэўня, крупы й мяса. Калi Iцак сам солi нi маiць, дык ён ад другiх Жыдоў можа дастанiць. Толька-ж ты, сынок, глядзi, таргуйся, каб цябе нi ашукаў. Добра, сынок?

Усё гэта бацька ледзь не адным дыхам сказаў. Янук усё зразумеў, апрач таго «таргуйся». Як таргавацца? Колькi солi трэба было-б узяць за тое дабро — крупу й леташнюю баранiну, — што бацькла нарыхтаваў у пуцатай торбе? Пракоп Бахмач на гэта адказаць ня змог.

Лiшнiм было-б Янука ў дарогу спанукаць. Даўно рупiла яму ў Глыбокае, хоць i няблiзка гэта было. Але што юнацкiм гадом адлегласьць! Трывога-ж бацькава пра кабылу свае асновы мела. Колькi-ж разоў новыя гаспадары-гарлапаны ў сялянаў коней адбiралi, наскочыўшы дзе як каршун на кволую птушыную дробязь, iз пабоямi й траскучым незразумелым вэрхалам, ды на якую працу гналi. Галодныя, зьняможаныя, зьбiтыя, вярталiся сяляне дамоў з праклёнамi новых «вызвольнiкаў».

I царква, i Iцак цяпер ззаду асталiся. У Януковай торбачцы солi ня больш кiляграмаў двух. А побач iшла вельмi-ж даўно, ад прыходу Немацаў прынамся, нябачаная Дуня.

Дзьве пары босых ног паволi ступалi па мяккiм жоўтым пяску на абочыне гасьцiнцу, вымiналi, дзе трапляўся, шурпаты й колкi жвiр. Сонца ладне з паўдня схiлiлася, лагодны сухавей лашчыў твары й валосы. Па дарозе гуртамi йшлi людзi, рэдка тарахцела каляска. Расьсеюцца-рассыплюцца ў свае вёскi цi хутары па бочных дарогах i сьцежках гэтыя вернiкi, што сяньня вялiзарную царкву маленьнем гаманой поўнiлi. Адно Януку з Дуняй дарога найдаўжэйшая да далёкiх Лiтоўцаў дабрацца.

Якая радасьць! Дзяўчына роўна, нiбы забаўляючыся, iзь ей аднэй свомай нейкай грацыяй крочыла побач. Песьцiў Януковы вушы мiлым шчэбетам лагодны Дунiн галасок. Пазiраў Янук на хвалiстыя, густыя, як сьветлы чэсаны лён, пабеленыя сонцам летнiм даўгiя Макатунiшчыны валосы, асмужаны загарам носiк i шчокi, пунсовыя й прыадчыненыя, калi маўчала, вусны, мерна дыхаючыя пад тонкiм шоўкам грудзi. Зусiм у меру, як-бы для закругленьня й завяршэньня сваiх цялесных прынаднасьцяў, Дуня папаўнела, сакавiтынм маладым нэктарам налiлася. Шчэбет пераказваў розныя дробныя прыгоды, што ў матчынай раднi летам дзяўчына мела.

Сустрэлiся зусiм прыпадкова каля царквы. Пасьля зацяжнога торгу зь Iцкам, ад якога давялося горы жыдоўскага гора наслухацца, Янук на схiл сьвятой лiтургii трапiў. У зусiм перапоўненую царкву нельга было ўцiснуцца. Пасьля багаслужбы вернiкi паплылi шырокай ракой праз галоўныя дзьверы. Дробiлiся, на групы й сем'i дзялiлiся. Пад гоман узмужнеўшых ля тоўстых, аблупленых з тыну й вапны царкоўных сьценаў, жабракоў людзi раскладалiся зь емiнай на траве, пад дрэвамi, каб голад замарыць, пагаманiць, навiнамi замянiцца, адзiн аднаго пра здароўе распытацца ды ўжо пазьней нясьпешна па хатах расплывацца.

Янук прыхiлiўся плячмi да мураванай сьцяны, жваў сухi й чэрствы, як жвiр, хлеб ды ашчадна, баючыся, што вось-вось скончыцца абкусваў маленькi кавалачак сала. Ад недалёкага, зялёнага з выгляду возера, нясло гнiльлю водарасляў i рыбнай луской. Цiхая гамана поўнiла вялiзны царкоўны двор. Вочы юнаковы вандравалi па каляровых хусьцiнках, розных кепках i магерках, а цi не мiльгане дзе знаёмы твар. З адлеглых за сьвет Лiтоўцаў рэдка калi тут людзi бывалi.

— А госпадзе мой, людцы добрыя, каго-ж я гэттака бачу!

Мiленькi галасок, даўно нячуты званочак. Колькi разоў пра яе думаў, кажны рух цела, зiрк вачэй, адцень голасу адтварыць намагаўся! Дзяўчына падыйшла так, што Бахмач спасьцярог яе толькi цяпер, калi твар ягоны гарачым дыханьнем аблiла. Правая рука паднялася, каб прыгарнуць яе, але ў пару апусьцiлася…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза
Птичий рынок
Птичий рынок

"Птичий рынок" – новый сборник рассказов известных писателей, продолжающий традиции бестселлеров "Москва: место встречи" и "В Питере жить": тридцать семь авторов под одной обложкой.Герои книги – животные домашние: кот Евгения Водолазкина, Анны Матвеевой, Александра Гениса, такса Дмитрия Воденникова, осел в рассказе Наринэ Абгарян, плюшевый щенок у Людмилы Улицкой, козел у Романа Сенчина, муравьи Алексея Сальникова; и недомашние: лобстер Себастьян, которого Татьяна Толстая увидела в аквариуме и подружилась, медуза-крестовик, ужалившая Василия Авченко в Амурском заливе, удав Андрея Филимонова, путешествующий по канализации, и крокодил, у которого взяла интервью Ксения Букша… Составители сборника – издатель Елена Шубина и редактор Алла Шлыкова. Издание иллюстрировано рисунками молодой петербургской художницы Арины Обух.

Александр Александрович Генис , Дмитрий Воденников , Екатерина Робертовна Рождественская , Олег Зоберн , Павел Васильевич Крусанов

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Мистика / Современная проза