Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

Ёхэн, накульгваючы, выйшаў з лiфта, у руцэ ў яго быў лiст, якi ён падняў угару, трасучы галавой. Той самы Ёхэн, якi жыў пад самай галубятняю, побач са сваiмi крылатымi дружбакамi, якiя прыносiлi яму пасланнi з Парыжа i Рыма, Варшавы i Капенгагена; Ёхэн хадзiў у неверагодным мундзiры, што паказваў ранг прыблiзна памiж кронпрынцам i унтэр-афiцэрам, i гэты мундзiр немагчыма было скласiфiкаваць; ён быў трохi нечай правай рукою, трохi шэрым кардыналам; яму ўсе давяралi, ён разбiраўся ва ўсiм, не парцье i не кельнер, не кiраўнiк i не служка, i ўсё-ткi — i гэта перш за ўсё — нават гатаваць ён умеў не абы-як; менавiта ён быў аўтарам сентэнцыi, якую вымаўляў заўсёды, калi ўзнiкалi якiя-кольвечы сумненнi маральнага кшталту: "Навошта нам была б тая славутая гарантаванасць таямнiц, калi б мараль была зусiм непарушная якая карысць ад тых гарантый тайны, калi няма больш нiчога, што павiнна захоўвацца ў тайне?"; у iм было штосьцi ад спавядальнiка, штосьцi ад асабiстага сакратара i штосьцi ад звадыяша; Ёхэн, зласлiва ўсмiхаючыся, пальцамi, пакручанымi рэўматызмам, разрывае канверт.

— Ты мог бы зберагчы тыя дзесяць марак; я б расказаў табе ў тысячу разоў болей — i задарма, — чым гэты плюгавы балбатун, Iнфармацыйнае бюро «Аргус». "Гэтым падаём жаданую Вам iнфармацыю, што датычыць пана архiтэктара, д-ра Роберта Фэмеля, якi жыве па Модэстгасэ, 7. Д-р Фэмель мае 42 гады, удавец, двое дзяцей. Сын: 22 гады, архiтэктар, жыве ў iншай мясцовасцi. Дачка: 19 год, навучэнка. Маёмасць д-ра Ф. значная. З боку мацi мае роднаснае дачыненне да Кiльбаў. Нiякiх адмоўных звестак наконт д-ра Фэмеля не знойдзена".

Ёхэн iранiчна ўсмiхнуўся:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги