Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

"Адыдзiцеся! Адыдзiцеся!" Гугу стала страшна, i ён прашаптаў: "Бацька…" Дырэктар тады сказаў: "Нам цябе будзе бракаваць, цi гэта так неабходна? Гэтак раптоўна?"; а ён уголас не адказаў, а толькi падумаў: гэта неабходна — гэтак раптоўна, бо час наспеў, i калi Ёхэн паведамiў навiну пра замах, дырэктар забыўся на сваё здзiўленне з прычыны ягонага звальнення; дырэктар успрыняў Ёхэнава паведамленне не з жахам, а з захапленнем, не затрос засмучона галавою, а пачаў пацiраць рукi. "Вы нiхто не можаце сабе ўявiць. На гэткiм скандале гатэль можа цудоўна выйграць. Пасыплюцца буйныя загалоўкi ў газетах. Забойства — гэта табе не самазабойства, Ёхэн… а палiтычнае забойства — не абы-якое. Калi ён не памёр, мы павiнны ўдаваць, што ён ужо нежывы. Вы не можаце сабе ўявiць, тут трэба абавязкова ўвярнуць радок: "Iдзе змаганне са смерцю"; усе тэлефоны ад гэтай хвiлi прашу пераключаць на мяне, каб хто-небудзь з вас не сказаў якога глупства. Божа мой, не рабiце гэткiх няшчасных твараў. Быць спакойнымi, мець на твары выраз лёгкага спачування, якi бывае ў людзей, што мусяць перажываць чыюсьцi смерць, але цешацца са спадчыны, якая iх чакае. Давайце, хлопцы, за працу! Зараз нас засыплюць тэлеграфнымi заказамi на нумары. I трэба ж, акурат пан М.! Вы сабе не ўяўляеце, што гэта значыць! Каб толькi тут не ўлезла якое-небудзь самазабойства. Прашу зараз жа затэлефанаваць у адзiнаццаты пакой: няхай той пан злуецца, няхай нават пакiне наш гатэль — д'ябал, ад феерверку ён павiнен быў бы прачнуцца! Наперад, за зброю, хлопцы!

"Бацька, — падумаў Гуга, — ты павiнен прыйсцi па мяне, яны зараз мяне не пусцяць у дзвесце дванаццаты".

Успышкi дрыготка паблiсквалi ў запоўненай шэрым паўзмрокам лесвiчнай клетцы; паявiўся асветлены чатырохкутнiк лiфта, якi прывёз гасцей у нумары 213–226; гэтыя госцi мусiлi падымацца на чацвёрты паверх i сыходзiць службовымi сходамi, бо на другiм паверсе выхад перагароджваў палiцэйскi кардон; з адчыненых дзвярэй лiфта даносiўся гучны гоман; цёмныя гарнiтуры, светлыя сукенкi, збянтэжаныя твары; губы, якiя вымаўляюць словы: "Хто б мог падумаць!" i — "Скандал!"; Гуга занадта позна замкнуўся знутры ў сваiм пакоi: яна прыкмецiла яго i ўжо бегла па калiдоры; ён яшчэ паспеў павярнуць ключ, i клямка пачала хадзiць туды-сюды.

— Адчынi, Гуга, — прасiла яна, — адчынi ж!

— Hе адчыню.

— Гэта мой загад!

— Я ўжо чвэрць гадзiны, як не служу ў гэтым гатэлi.

— Ты сыходзiш адгэтуль?

— Сыходжу.

— Куды?

— Да свайго бацькi.

— Адчынi, Гуга, ну, адчынi; я не буду табе рабiць балюча, анi палохаць цябе; ты не можаш пакiнуць гэтае месца; я ведаю, што ў цябе няма бацькi, я дакладна гэта ведаю; ты мне патрэбны, Гуга; ты — той, каго яны чакаюць, Гуга, i табе гэта вядома; ты зможаш убачыць увесь свет, i ў самых лепшых гатэлях усе будуць цалаваць табе ногi; табе не трэба будзе нiчога казаць, толькi выходзiць да iх; твой твар, Гуга… хадзем, прашу цябе; адчынi; ты не можаш пакiнуць гэтае месца.

Рэзкае соўганне клямкi перапыняла яе казань, ставiла цэзуры ў гучаннi яе голасу, поўнага мальбы.

— …Гэта напраўду не я, Гуга; забудзься, пра што я казала i што рабiла; гэта была роспач… хадзем, дзеля iх усiх; ты — нашая авечка…

Яшчэ адно соўганне клямкi.

— Што Вам тут трэба? — спытала яна.

— Мне патрэбны мой сын.

— Гуга — Ваш сын?

— Менавiта. Гуга, адчынi.

"Першы раз не сказаў "калi ласка", — падумаў Гуга; ён павярнуў ключ у замку i адчынiў дзверы.

— Хадзем, хлопча, пойдзем адсюль.

— Добра, бацька, iду.

— Болей рэчаў у цябе няма?

— Hе.

— Хадзем.

Гуга падняў свой чамаданчык i быў рады, што бацькава спiна засланiла твар авечай капяланкi. Ён яшчэ пачуў, як яна заплакала, калi яны абодва iшлi па службовых сходах.

— Hе плачце, дзецi, — сказаў стары Фэмель, — яна ж вернецца i застанецца ў нас; яе б вельмi засмуцiла, калi б яна даведалася, што мы дазволiлi вiну зрабiцца кiслым; ён цяжка паранены, i я спадзяюся, што вялiкае здзiўленне ўжо нiколi не знiкне з яго твару; яны ўсе лiчаць сябе неўмiручымi, i гэткi цiхi i сухаваты гук можа зрабiць цуды. Дзяўчаты, паклапацiцеся, калi ласка, пра падарункi i кветкi; Леанора зоймецца кветкамi, Рут — вiншавальнымi паштоўкамi, Марыяна — падарункамi. Парадак гэта палавiна жыцця… з чаго можа складвацца другая палавiна? Нiчога з сабою не зраблю — не магу быць сумны. Гэта — вялiкi дзень: ён вярнуў мне маю жонку, падарыў мне сына — цi можна мне так называць Вас, Шрэла? — брата Эдыт; нават унука я займеў, праўда, Гуга? Я ўсё нiяк не наважуся сапраўды называць цябе ўнукам; хоць ты i сын майго сына, але ж не мой унук; не магу растлумачыць, якi голас мне гаворыць не называць цябе сваiм унукам?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги