Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— …I як мага хутчэйшай. Прабачце мне, але я не лiчу за гонар, калi парцье ў гатэлi называе мяне на «ты».

— Папрасiце ў пана прабачэння.

— Прашу ў пана прабачэння.

— Hе такiм тонам.

— А якiм? Я прашу ў пана прабачэння, я прашу ў пана прабачэння, я прашу ў пана прабачэння. Вось тры тоны, якiмi я валодаю, i няхай пан доктар Нэтлiнгер выбярэ сабе такi, якi яму падыходзiць. Вы бачыце, я зусiм не хачу нiкога зняважыць. Магу ўкленчыць тут на дыване, бiць сябе кулакамi ў грудзi, я, стары чалавек, якi, мiж iншым, таксама чакае, што ў яго папросяць прабачэння. Спроба падкупiць мяне, пан дырэктар. На карту быў пастаўлены гонар нашага рэнамаванага гатэля. Прафесiйную тайну за няшчасныя трыццаць марак? Я ўспрымаю гэта як абразу майго асабiстага гонару i гонару гэтай установы, у якой я служу ўжо больш за пяцьдзесят год, а калi дакладней пяцьдзесят шэсць год.

— Я прашу Вас скончыць гэтую прыкрую i смешную сцэну.

— Калi ласка, праводзьце гэтага пана ў бiльярдавы пакой, Кульгамэ.

— Hе.

— Вы правядзеце яго ў бiльярдавы пакой.

— Hе.

— Мне было б непрыемна, Кульгамэ, калi б такi даўнi службовы стасунак, што звязвае Вас з гэтым гатэлем, быў спынены з прычыны Вашае адмовы выконваць звычайны загад.

— У гэтым гатэлi, пане дырэктар, нiколi яшчэ не iшлi насуперак жаданню госця, калi ён хацеў, каб яго нiхто не турбаваў. Вядома, за выключэннем тых выпадкаў, калi ўмешвалiся найвышэйшыя сiлы. Гестапа. Тады мы нiчога зрабiць не маглi.

— Прашу лiчыць гэты выпадак умяшаннем найвышэйшых сiл.

— Хiба Вы з гестапа?

— На гэткiя пытаннi не адказваю.

— Прашу зараз адвесцi пана ў бiльярдавы пакой, Кульгамэ.

— Цi Вы, пане дырэктар, першы хочаце заплямiць наш штандар гарантаванай таямнiцы?

— Тады, пане доктар, я сам праводжу Вас у бiльярдавы пакой.

— Толькi цераз мой труп, пан дырэктар.

Трэба быць такiм прадажным, такiм старым, як я, каб ведаць, што iснуюць рэчы, якiх купiць немажлiва; грэх перастае быць грахом, калi больш няма дабрадзейства; а што такое дабрадзейства — няможна ўведаць, калi ты не ведаеш, што ёсць нават вулiчныя жанчыны, якiя адмаўляюць пэўным клiентам. Але я павiнен быў ведаць, што ты ёсць свiння. Колькi тыдняў у маiм пакоi наверсе я вучыў цябе, як незаўважна браць "на чай": купюры i манеты; гэта трэба ўмець: непрыкметна браць грошы, бо грашы "на чай" — гэта душа нашай прафесii. Я займаўся з табою, i гэта была дурная праца — каб цябе навучыць сяму-таму, але ты захацеў надурыць мяне пры гэтым: пераконваў мяне, што ў нас былi для трэнiровак тры аднамаркавыя манеты, але ж iх было чатыры; на адну ты хацеў мяне ашукаць. Ты заўсёды быў такая вось свiння, ты нiколi не ведаў, што iснуюць рэчы накшталт: "Гэтак не робiцца"; i цяпер ты робiш нешта такое, што не робiцца. Мiж тым ты навучыўся браць "на чай", i, напэўна, не раз то былi трыццаць срэбранiкаў.

— Вяртайцеся зараз жа на сваё рабочае месца, Кульгамэ, я займуся гэтай справай. Дайце дарогу, я Вас папярэджваю…

Толькi цераз мой труп; а ўжо ж без дзесяцi адзiнаццатая, а праз дзесяць хвiлiн ён усё адно сыдзе сюды па сходах. Вам варта было толькi трошкi падумаць, i нiкому не быў бы патрэбны гэты тэатр; але нават у гэтыя дзесяць хвiлiн — толькi цераз мой труп! Вам нiколi не было вядома, што такое гонар, бо вы не ведалi, што такое адсутнасць гонару. Вось стаю перад Вамi я, Ёхэн, гатэльны фактотум, прадажны, з ног да галавы абцяжараны заганнымi ведамi; але толькi цераз мой труп вы пройдзеце ў бiльярдны пакой.

<p>3</p></span><span>

Фэмель даўно ўжо не гуляў па правiлах, не хацеў рабiць серый, збiраць ачкi; бiў па шары, часам цiхенька, часам рэзка i моцна; калi глядзець збоку, дык без мэты i сэнсу; кожны раз, калi шар стукаўся аб два iншыя, для яго з зялёнага Нiчога ўтваралася новая геаметрычная фiгура; зоркавае неба, дзе рухомыя былi толькi мала якiя кропкi; шляхi камет, белае на зялёным, чырвонае на зялёным; сляды праблiсквалi i адразу ж патухалi; лёгкiя шолахi вызначалi рытм фiгур, што паўставалi: пяць, шэсць разоў, калi шар пасля ўдару дакранаўся да борцiкаў цi да iншых шароў; толькi паасобныя гукi вылучалiся сваёй вышынёю сярод манатоннасцi, крывыя лiнii былi прывязаныя да вуглоў, падпарадкоўвалiся законам геаметрыi i фiзiкi; энергiя штуршка, якую ён праз кiй перадаваў шару, i крыху энергii трэння; усё можна было памераць. Гэта замацоўвалася ў мазгах; iмпульсы, што давалi ператварыць сябе ў фiгуры; нiякага пастаяннага кшталту, а толькi мiмалётнае; гэта ўсё знiкала, калi шар кацiўся; часцяком ён гуляў цэлыя паўгадзiны адным шарам: белым на зялёным фоне, толькi адна-аднюткая зорка на небасхiле; лёгка, цiха, музыка без мелодый, жывапiс без карцiны, толькi цень колеру, адна формула.

Хлопец з бледным тварам стаяў на варце каля дзвярэй, абапёршыся аб лакiравана-белую фрамугу: рукi, закладзеныя за спiну, нага — за нагу, у фiялетавай форме абслугi гатэля "Прынц Генрых".

— Нешта, пане доктар, вы сёння мне нiчога не расказваеце.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги