Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— Цi чыталi Вы, пан лейтэнант, абвестку ў "Ды Вахт"? — спытаў парцье, i я прачытаў над ягоным зарагавелым пальцам радкi, якiя ён мне паказаў: "Сёння апошнi тэрмiн надаслання праектаў абацтва Святога Антонiя. Цi ў нашых маладых архiтэктараў бракуе адвагi?" Я засмяяўся, згарнуў газету ў трубку i пайшоў на сняданне ў Кронэраву кавярню; кельнеравы словы, сказаныя кухару праз акенца кухнi, прагучалi нiбы старажытная, завучаная на працягу стагоддзяў лiтургiя: "Снеданне пану архiтэктару Фэмелю, як звычайна". Хатнiя гаспадынi, божыя служкi, банкiры — гоман галасоў каля паловы на адзiнаццатую. Нататнiк з выявамi авечак, змеяў, пелiканаў; пяцьдзесят пфенiгаў кельнеру на чай; дзесяць — гатэльнаму служку, усмешка прыдзвернiка, калi я даваў яму ў руку шторанiшнюю цыгару, прымаючы ад яго пошту. Потым я стаяў тут, адчуваючы локцямi дрыжанне друкарскiх машын, бачыў унiзе, у Кiльбавай канторы, вучня, якi пад самым акном вадзiў нажом для паперы. Я ўскрыў допiс, уручаны мне прыдзвернiкам: "…У нас ёсць магчымасць ад сённяшняга дня прапанаваць Вам месца галоўнага праекцiроўшчыка; калi гэта будзе адпавядаць Вашаму жаданню. Мы будзем ставiцца да Вас як да члена сям'i; гарантуем зычлiвыя адносiны з боку тутэйшага грамадства. Шырокiя магчымасцi кантактаў i адпачынку…" Гэтак мяне прываблiвалi кампанiяй мiлых дачок архiтэктара, ладнымi бяседамi за горадам, пад час якiх маладыя людзi ў круглых капелюшах на ўскрайку лесу налiваюць сабе пiва з бочак, а маладзенькiя дзяўчаты распакоўваюць бутэрброды i частуюць усiх; пасля можна рызыкнуць запрасiць якую-небудзь з iх патанцаваць на свежаскошаным лузе, калi маткi, што са страхам пералiчваюць гады сваiх дачок, пляскаюць у ладкi, захопленыя гэткай грацыёзнасцю; а калi ўсе выпраўляюцца на праходку па лесе, праводзiць паненак пад рукi, бо яны любяць спатыкацца аб каранi дрэваў; а калi надарыцца выпадак — бо адлегласцi ў лясной цемры неўпрыкмет павялiчваюцца, — дык пацалаваць паненку ў ручку, у шчаку, у плячо; а па дарозе дадому, у сутоннi, праз цiхiя лугi, на якiя выбягаюць з лесу сарны, як бы наўмысна дзеля гэтага замоўленыя, калi пачынаюць гучаць спевы, пералятаючы ад брычкi да брычкi, — тады ўжо можна шэптам прызнацца, што ў цябе трапiла Амурава страла. I неслiся дадому спакутаваныя сэрцы, параненыя душы.

I я напiсаў ветлiвы адказ: "…дазволю сабе вярнуцца да Вашай ласкавай прапановы пасля заканчэння маёй прыватнай вучобы, якая змушае мяне яшчэ пэўны час заставацца ў горадзе…", заклеiў канверт, прыляпiў марку, вярнуўся да свайго акна i зiрнуў унiз, на Модэстгасэ; ножык для паперы паблiскваў, нiбы штых; калi хлопец-вучань пачынаў рабiць усё хутчэй, два гатэльныя служкi грузiлi дзiка на рачны вазок; я пакаштую ягонага мяса ўвечары, пад час супольнай вячэры "Нямецкiх аматараў спеваў", буду змушаны слухаць iх жарты, а яны не будуць цямiць, што я смяюся зусiм не ад iхнiх жартаў, а з iх самiх; iх жарты былi мне гэтаксама агiдныя, як падлiўкi, што падавалiся да страваў; i я смяяўся сваiм смехам тут, наверсе, каля свайго акна, i ўсё яшчэ не ведаў, цi я смяюся ад нянавiсцi альбо ад пагарды? Я ведаў толькi адно: гэты смех не быў выклiканы радасцю.

Дзяўчаты-практыканткi ў Кiльбавай краме паставiлi грыбы ў белых кошыках побач з забiтым дзiком; у гатэлi "Прынц Генрых" кухар ужо ўзважваў прыправы, а ягоныя памочнiкi вастрылi нажы; маладыя кельнеры ўсхвалявана папраўлялi перад люстэркамi вузлы на гальштуках, завязаныя дзеля практыкi, i пыталiся ў жонак, якiя стаялi, схiлiўшыся над прасавальнай дошкай — пара, што ўздымалася над перанiцаванымi штанамi, запаўняла кухню: "Цi павiнен я цалаваць бiскупаў пярсцёнак, калi надарыцца няшчасце яго абслугоўваць?" Хлопец-вучань па-ранейшаму ўзмахваў ножыкам для паперы.

Гадзiна адзiнаццатая i пятнаццаць хвiлiн: я вычысцiў свой чорны гарнiтур, праверыў вузел аксамiтнага шыявяза, насунуў на галаву капялюш, выцягнуў кiшэнны каляндарык, якi быў велiчынёю не больш за плоскi запалкавы карабок, адгарнуў яго i прачытаў: "30 верасня 1907 г. у 11.30 уручыць Кiльбу праект. Запатрабаваць распiску".

Увага! Занадта часта я, складаючы планы на будучыню, выконваў у сваiм уяўленнi гэту працэдуру: спускаюся долу, пераходжу цераз вулiцу, траляю ў пярэднi пакой канторы:

— Я хацеў асабiста сустрэцца з панам натарыусам.

— У якой справе?

— Я б хацеў перадаць пану натарыусу праект: Конкурс "Абацтва Святога Антонiя".

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги