Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

Hе будзь такi сур'ёзны: усё мiнецца, мы зноў пачнем ездзiць за горад, у Кiслiнген: бабуля i дзед, дзецi, унукi, увесь наш род; твой сын будзе спрабаваць лавiць рукамi стронгу; мы будзем есцi цудоўны манаскi хлеб, пiць iхняе вiно, слухаць вячэрняе набажэнства: "Rorate coeli decuper et nubes plurant justum";[6] урачыстую перадкалядную службу; у гарах выпадзе снег, замерзнуць ручаi — выберы сабе пару года, хлопча, — каляды будуць найбольш даспадобы Эдыт; яна пахне калядамi: дзяўчына яшчэ не зразумела, што Госпад прыйшоў да нас як брат; манаскi спеў узрадуе яе адвентысцкае сэрца; i таксама ўзрадуе яе цёмны касцёл, пабудаваны калiсьцi тваiм бацькам; абацтва Святога Антонiя ў далiне Кiса, памiж паселiшчамi Штэлiнгерс-Гротэ i ГёрлiнгерШтуль.

Мне не было яшчэ i дваццацi двух гадоў, калi асвячалi абацтва; я яшчэ зусiм нядаўна прачытала "Падступнасць i каханне"; у мяне ў горле ўсё яшчэ сядзеў i лёгка вырываўся з яго падлеткаў смех; у зялёнай аксамiтавай сукенцы, купленай у краме Гэрмiны Горушкi, я выглядала так, быццам бы толькi што вярнулася з танцаў; ужо не дзяўчына, але яшчэ i не жанчына — не замужняя жанчына, а дзяўчына, якую спакусiлi; белы каўнерык, чорны капялюш; я была ўжо цяжарная i кожную хвiлю гатовая заплакаць; кардынал шапнуў мне: "Вам трэба было застацца дома; спадзяюся, што Вы вытрымаеце ўсё гэта". Я вытрымала, я хацела быць пры ўсiм; калi адчынiлi касцёл i пачалася цырымонiя асвячэння, мне зрабiлася непамысна; ён зусiм спалатнеў, мой малы Давiд, а я падумала сабе: цяпер яго смех прапаў; яны заб'юць яго сваiмi ўрачыстасцямi; ён на тое занадта малы i занадта малады; у яго замала мужчынскай паважнасцi ў мускулах; я ведала, што маю пекны выгляд — у зялёнай сукнi, чарнавокая, з белым, нiбы снег, каўняром; я вырашыла нiколi не забывацца, што ўсё гэта толькi гульня. Я смяялася яшчэ, калi згадвала, як настаўнiк нямецкай мовы казаў мне: "Буду пытаць Вас на пяцёрку", але я не здолела адказаць на пяцёрку; я думала ўвесь час толькi пра яго, называла яго Давiдам, малым з прашчаю, журботнымi вачыма i глыбока схаваным смехам; я кахала яго i штодня чакала хвiлiны, калi ён з'явiцца ў вялiкiм акне кабiнета; я глядзела яму ўслед, калi ён выходзiў з брамы друкарнi, употайкi прыходзiла на спеўкi iхняга хору, уважлiва ўглядалася, цi ягоныя грудзi таксама ўздымаюцца i апускаюцца ў гэтым сур'ёзным мужчынскiм спорце, ды пазнавала па яго твары, што ён не належаў да iх; я прасiла Бруну непрыкметна для iншых прыводзiць мяне ў клуб афiцэраў-рэзервiстаў, што збiраўся ў гатэлi "Прынц Генрых", каб згуляць у бiльярд; я прыглядалася да таго, як ён згiнаў i разгiнаў рукi, як белыя шары кацiлiся па зялёным i чырвоныя кацiлiся на зялёным, i там я адчула яго смех, схаваны глыбока ў iм унутры; не, ён нiколi не каштаваў бычынага прычасця, але было боязна, цi вытрымае ён апошняе, самае апошняе i самае цяжкое выпрабаванне — выпрабаванне вайсковай формай, у дзень нараджэння таго прыдурка, у студзенi: маршыроўка перад помнiкам каля моста, удзел ва ўрачыстым парадзе перад гатэлем, на балконе якога стаяў генерал; я пыталася ў сябе, як гэта будзе выглядаць, калi ён будзе шыбаваць там, унiзе, напампаваны гiсторыяй i балбатнёй пра "цяжар лёсу", у такт грукату барабанаў i лiтаўраў, пад гукi баявых ражкоў. Мне было боязна, вусцiшна, што ён будзе выглядаць смешна; я не хацела, каб ён быў смешны; я не хацела, каб яны калi-небудзь смяялiся з яго, хацела, каб ён смяяўся з iх; i я ўбачыла, як ён маршыраваў; мой Божухна, каб ты бачыў яго тады! Ён, здавалася, кожным сваiм крокам пераступаў праз кайзераву галаву.

Пасля мне часцяком даводзiлася бачыць яго ў форме; гады лiчылiся цяпер павышэннямi ў званнi: праз два гады — обер-лейтэнант, яшчэ праз два гаўптман; я брала ў рукi яго шаблю i ўсяляк iмкнулася яе зганьбiць, апаганiць, саскрабала ёю бруд з жалезных завiткоў на парэнчах сходаў, iржу з жалезных лавак у садзе, капала ёю ямкi пад флянсы; толькi чысцiць бульбу ёй было занадта нязручна.

Шаблi трэба кiдаць на зямлю i таптаць нагамi, як i ўсе прывiлеi; толькi дзеля таго яны iснуюць — гэта хабарнiцтва: Правая рука iх поўная дарункаў. Еш тое, што ядуць iншыя; чытай тое, што чытаюць усе, насi вопратку, якую носяць усе; тады ты найшчыльней наблiзiшся да праўды; шляхоцкасць абавязвае, яна абавязвае цябе есцi мякiну, калi яе ядуць астатнiя, чытаць ура-патрыятычны памёт на старонках мясцовых газет, а не выданнi для адукаваных людзей — Дэмеля[7] i iншых; не, Роберт, не прымай нiчога ад iх — нi паштэтаў ад Грэца, нi масла ад абата, нi мёду, нi залатых манет, нi рагу з заечага мяса: навошта-навошта-навошта, калi ў iншых таго няма; простыя людзi могуць спакойна есцi мёд i масла, ён не сапсуе iм нi страўнiка, нi мазгоў, але ты, Роберт, гэтага рабiць не можаш — ты павiнен есцi гэты брыдкi хлеб: вочы твае напоўняцца ад праўды слязьмi, i ты павiнен насiць вопратку з убогай тканiны — тады будзеш свабодны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги