Читаем Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) полностью

Успышкi дрыготка паблiсквалi ў запоўненай шэрым паўзмрокам лесвiчнай клетцы; паявiўся асветлены чатырохкутнiк лiфта, якi прывёз гасцей у нумары 213-226; гэтыя госцi мусiлi падымацца на чацвёрты паверх i сыходзiць службовымi сходамi, бо на другiм паверсе выхад перагароджваў палiцэйскi кардон; з адчыненых дзвярэй лiфта даносiўся гучны гоман; цёмныя гарнiтуры, светлыя сукенкi, збянтэжаныя твары; губы, якiя вымаўляюць словы: "Хто б мог падумаць!" i - "Скандал!"; Гуга занадта позна замкнуўся знутры ў сваiм пакоi: яна прыкмецiла яго i ўжо бегла па калiдоры; ён яшчэ паспеў павярнуць ключ, i клямка пачала хадзiць туды-сюды.

- Адчынi, Гуга, - прасiла яна, - адчынi ж!

- Hе адчыню.

- Гэта мой загад!

- Я ўжо чвэрць гадзiны, як не служу ў гэтым гатэлi.

- Ты сыходзiш адгэтуль?

- Сыходжу.

- Куды?

- Да свайго бацькi.

- Адчынi, Гуга, ну, адчынi; я не буду табе рабiць балюча, анi палохаць цябе; ты не можаш пакiнуць гэтае месца; я ведаю, што ў цябе няма бацькi, я дакладна гэта ведаю; ты мне патрэбны, Гуга; ты - той, каго яны чакаюць, Гуга, i табе гэта вядома; ты зможаш убачыць увесь свет, i ў самых лепшых гатэлях усе будуць цалаваць табе ногi; табе не трэба будзе нiчога казаць, толькi выходзiць да iх; твой твар, Гуга... хадзем, прашу цябе; адчынi; ты не можаш пакiнуць гэтае месца.

Рэзкае соўганне клямкi перапыняла яе казань, ставiла цэзуры ў гучаннi яе голасу, поўнага мальбы.

- ...Гэта напраўду не я, Гуга; забудзься, пра што я казала i што рабiла; гэта была роспач... хадзем, дзеля iх усiх; ты - нашая авечка...

Яшчэ адно соўганне клямкi.

- Што Вам тут трэба? - спытала яна.

- Мне патрэбны мой сын.

- Гуга - Ваш сын?

- Менавiта. Гуга, адчынi.

"Першы раз не сказаў "калi ласка", - падумаў Гуга; ён павярнуў ключ у замку i адчынiў дзверы.

- Хадзем, хлопча, пойдзем адсюль.

- Добра, бацька, iду.

- Болей рэчаў у цябе няма?

- Hе.

- Хадзем.

Гуга падняў свой чамаданчык i быў рады, што бацькава спiна засланiла твар авечай капяланкi. Ён яшчэ пачуў, як яна заплакала, калi яны абодва iшлi па службовых сходах.

- Hе плачце, дзецi, - сказаў стары Фэмель, - яна ж вернецца i застанецца ў нас; яе б вельмi засмуцiла, калi б яна даведалася, што мы дазволiлi вiну зрабiцца кiслым; ён цяжка паранены, i я спадзяюся, што вялiкае здзiўленне ўжо нiколi не знiкне з яго твару; яны ўсе лiчаць сябе неўмiручымi, i гэткi цiхi i сухаваты гук можа зрабiць цуды. Дзяўчаты, паклапацiцеся, калi ласка, пра падарункi i кветкi; Леанора зоймецца кветкамi, Рут - вiншавальнымi паштоўкамi, Марыяна - падарункамi. Парадак гэта палавiна жыцця... з чаго можа складвацца другая палавiна? Нiчога з сабою не зраблю - не магу быць сумны. Гэта - вялiкi дзень: ён вярнуў мне маю жонку, падарыў мне сына - цi можна мне так называць Вас, Шрэла? - брата Эдыт; нават унука я займеў, праўда, Гуга? Я ўсё нiяк не наважуся сапраўды называць цябе ўнукам; хоць ты i сын майго сына, але ж не мой унук; не магу растлумачыць, якi голас мне гаворыць не называць цябе сваiм унукам?

Сядайце, дзяўчаты зробяць нам бутэрброды; рабуйце кашы з далiкатэсамi, дзецi, i не паперакульвайце тых стосаў, якiя ўпарадкавала тут Леанора; лепш за ўсё няхай кожны сядае на асобны год: бярыце сабе стос "А", Шрэла: ён самы высокi; Роберт, цi можна прапанаваць табе стос "1910 год", другi па вышынi? Ёзэф, выберы сабе якi-небудзь iншы, "1921 год" неблагi. Ну вось, добра, цяпер сядайце. Першы глыток вып'ем за пана М. - каб з ягонага твару нiколi не знiкла здзiўленне; другi глыток - за маю жонку: няхай Бог благаславiць яе памяць. Калi ласка, Шрэла, не маглi б Вы паглядзець, хто гэта там стукае ў дзверы?

А, вядомы нам спадар Грэц жадае выказаць мне свае ўшанаваннi? Спадзяюся, ён не прынёс дзiка з сабою на карку? Hе? Дзякуй Богу. Калi ласка, Шрэла, скажыце яму, што прыняць яго не магу; цi, можа, ты мяркуеш, Роберт, што цяпер адпаведны дзень i адпаведны час, каб прыняць вядомага нам пана Грэца? Праўда, што не? Дзякуй, Шрэла. У гэты дзень i ў гэты час належыць адмовiцца ад непраўдзiвых суседскiх пачуццяў; два словы могуць каштаваць жыцця: "Грэх i ганьба", - сказала старая фраў Грэц; жэст рукi можа каштаваць жыцця, i адно няправiльна зразуметае прыжмурванне вока; ага, Гуга, прашу, далi мне вiна - спадзяюся, ты не пакрыўдзiшся, калi мы тут, у сямейным коле, ацэнiм i выкарыстаем набытае табою ўменне абслугоўваць клiентаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Обитель
Обитель

Захар Прилепин — прозаик, публицист, музыкант, обладатель премий «Национальный бестселлер», «СуперНацБест» и «Ясная Поляна»… Известность ему принесли романы «Патологии» (о войне в Чечне) и «Санькя»(о молодых нацболах), «пацанские» рассказы — «Грех» и «Ботинки, полные горячей водкой». В новом романе «Обитель» писатель обращается к другому времени и другому опыту.Соловки, конец двадцатых годов. Широкое полотно босховского размаха, с десятками персонажей, с отчетливыми следами прошлого и отблесками гроз будущего — и целая жизнь, уместившаяся в одну осень. Молодой человек двадцати семи лет от роду, оказавшийся в лагере. Величественная природа — и клубок человеческих судеб, где невозможно отличить палачей от жертв. Трагическая история одной любви — и история всей страны с ее болью, кровью, ненавистью, отраженная в Соловецком острове, как в зеркале.

Захар Прилепин

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Роман / Современная проза