Читаем Брамнік заўжды самотны полностью

Яшчэ па дарозе дамоў, Максім патэлефанаваў з мабільніка Юлі і дамовіўся сустрэцца. Апошнім часам ён рэдка бачыў дзяўчыну, хіба як праводзіў яе са школы. Яны сябравалі ўжо гады два. Юля за год неяк раптоўна вырасла і расквітнела. Бацька дзяўчыны быў галоўным інжынерам на мясцовым крухмальным заводзе, а маці — загадчыцай швейнага атэлье. Максім ведаў, што Юліны бацькі нічога не мелі супраць іх сяброўства, але лічылі гэта часовай падлеткавай з’явай, і, як прагаварылася аднойчы са смехам яму Юля, былі радыя і таму, што ён, Максім, хоць і з неўладкаванай, ува многім небяспечнай сям’і, але, хлопец прыстойны, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, не ўжывае спіртнога, не паліць, і, крый божа, не «шыраецца». А што прысвяціў сябе спорту і хоча стаць футбалістам — дык гэта таксама ўсё падлеткавае. Вось скончыць школу, і пачнецца сапраўднае жыццё. З пытаннямі іншага парадку: вучыцца далей, альбо адразу служыць у войску, кім і дзе працаваць, як зарабляць грошы, каб утрымліваць сям’ю і дзяцей.

Некалькі раз Максім заходзіў да дзяўчыны на кватэру. Не ў параўнанне, яе бацькі былі заможнымі і ўсяляк песцілі дачку. Юлін брат — Кірыл заканчваў школу і хацеў паступіць у прэстыжны прыватны сталічны інстытут. Было ў яго, як ведаў Максім, і тайнае захапленне: ён іграў на гітары, няблага спяваў і сачыняў музыку. Зухаваты, са срэбранай завушніцай, моднай прычоскай і апрануты на поўны прыкід, ён выклікаў у Максіма дваістае пачуццё: з аднаго боку — павагу да творчай, як ён лічыў, рысы ў таго ў характары, а з другога — прыхаваны недавер да яго здольнасцей. Спяваў Кірыл то па-англійску, то па-руску, і неяк, на яго думку, з чужых галасоў. І тэксты песень былі, на яго погляд, слабаватыя. Папса. «Ты б на роднай мове паспрабаваў», — параіў ён яму аднойчы, але Кірыл зняважліва адмахнуўся: «Несучасна, зараз усе па-англійску бацаюць».

***

Максімаў бацька сядзеў за бутэлькай піва, быў не ў гуморы. Маці яшчэ не прыйшла з работы.

— Ты б не паліў у хаце, — зрабіў заўвагу Максім.

У адказ бацька ўзняўся з зэдліка і адчыніў фортку. Хлопец заўважыў раптам, што той ужо на галаву ніжэйшы за яго.

— Чаму не на працы? — з’едліва пацікавіўся Максім.

— Не падышла, значыць. Шукаю лепшую.

— Маці пашкадуй.

— Уладкуюся. Абяцалі на днях. Паеш, там маці табе пакінула тое-сёе. Сам і разагрэй.

Максім хацеў расказаць яму пра размову з трэнерам, пра інтэрнат, але чамусьці перадумаў, вырашыў адкласці да вечара, калі прыйдзе маці.

Трэніроўка патрабавала адпачынку, але жаданне пабачыць Юлю было мацнейшае. Хлопец зайшоў да сябе ў пакойчык, пераапрануўся і выцягнуў з паліцы кніжку, між старонкамі якой ляжалі грошы, якія яму ахвяравала цётка.

Палавіны грошай... не хапала. З хвіліну ён шукаў іх, але дарэмна. Урэшце, усё было і так зразумела: піва на стале, пад ім — пустая бутэлька з-пад гарэлкі. Ад крыўды перахапіла дыханне.

— Грошы браў? — спытаў ён у бацькі, ледзь стрымліваючыся.

— Пазычыў крыху, — не стаў той адмаўляцца. — На днях вярну, не сумнявайся.

Максім моўчкі агледзеў яго постаць, пакамечаную вопратку, непаголены твар, і, праглынуўшы камяк у горле, выскачыў за дзверы. «У інтэрнат, — вырашыў канчаткова. — І неадкладна».

памяшканні было няшмат наведвальнікаў, хіба што за здвоеным сталом у куце ўладкавалася шумная кампанія моладзі. Былі сярод іх і дзяўчаты. З музычнага аўтамата звыкла гучала надакучлівая расійская папса.

— У мяне навіна, — адразу пачаў Максім. Ён вырашыў не адкладваць размову на потым. — Палавіна яе — добрая, другая — дрэнная. З якой пачынаць?

— А ты яе раздзялі на две часткі. Дрэнную — выкіні.

— Не выпадае. Карацей кажучы, я буду залічаны ў інтэрнат спартыўнага профілю. На поўнае забеспячэнне. Жыць буду ў абласным цэнтры, трэніроўкі амаль штодня. Там і школу давядзецца заканчваць. Гэта — першая палавіна.

— А дрэнная?

— Тое, што будзем рэдка бачыцца.

— А я адразу і не падумала, — крыху памаўчаўшы, сказала дзяўчына. — Дык не ўвесь час ты будзеш у свой футбол ганяць. А то тут на мяне ўжо, як кажуць, запалі.

— Гэта хто яшчэ? — насцярожана спытаў Максім.

— Ды так. Да Кірыла заходзіць той-сёй.

— Спадзяюся, ты мяне ў архіў не здасі?

— Не здам, Максімка. Супакойся.

Яны доўга гаманілі ні пра што — перайшлі на іншыя тэмы, гаварылі пра настаўнікаў, дырэктара школы па мянушцы «Цыркуль», пра тое, як паедуць на выхадныя на возера, але ў душы хлопца ўжо пасяліўся цьмяны неспакой, і зноў на нейкія імгненні ён адчуў сябе самотным.

— Хіба я падобны на аўтыка? — спытаў раптам ён у дзяўчыны.

— Што так?

— Нешта не зусім мне файна бывае часам сярод людзей. Калі іх зашмат. Калі шуму многа. І бацькоў сваіх я не паважаю. Навошта жывуць? Ні сэнсу, ні мэты.

— І ў мяне не ўсё гладка. Кірыл арганізаваў па-за школай рок-гурт. Прыходзіў дамоў пад кайфам. Сябры ў яго такія: «на шмаль» ці на «калёсы» могуць падсадзіць.

— Танэлі ў вушы, ці ў губы яшчэ не паўстаўлялі? — нядобра з’яхіднічаў Максім. — Дрэды не заплялі?

— Ну, такіх прыдуркаў я побач не пацярплю, ты ж мяне ведаеш.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Норвежский лес
Норвежский лес

…по вечерам я продавал пластинки. А в промежутках рассеянно наблюдал за публикой, проходившей перед витриной. Семьи, парочки, пьяные, якудзы, оживленные девицы в мини-юбках, парни с битницкими бородками, хостессы из баров и другие непонятные люди. Стоило поставить рок, как у магазина собрались хиппи и бездельники – некоторые пританцовывали, кто-то нюхал растворитель, кто-то просто сидел на асфальте. Я вообще перестал понимать, что к чему. «Что же это такое? – думал я. – Что все они хотят сказать?»…Роман классика современной японской литературы Харуки Мураками «Норвежский лес», принесший автору поистине всемирную известность.

Ларс Миттинг , Харуки Мураками

Зарубежная образовательная литература, зарубежная прикладная, научно-популярная литература / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза