Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

Там, дзе за горадам жаўцеюць горы металалому,

Дзе ў iржавым падшыпнiку зацвiў сiнi васiлёк,

Я сустрэну цябе. I мы прагонiм сум i стому.

I я навекi запомню твой крылата-спружынны крок.

"Добрая песня, - падумаў, ужо амаль засынаючы, Гай. - Простая даходлiвая мелодыя, чыстае пачуццё. Кажуць, у кнiгарнях з'явiўся двухтомнiк фальклору робатаў. Трэба купiць".

Раптам на цёмнай сцяне, на якую быў скiраваны яго позiрк, рэзка ўспыхнулi чырвоныя пранiзлiвыя словы: "Увага. Чакайце. Будзем праз чатыры хвiлiны".

Падушка вылецела ў Гая з-пад галавы. Сам жа ён уплiшчыўся ў ложак. Ён адчуў такi выбуховы, такi востры, як брытва, страх, што аж пазелянела ўваччу, аж занылi пальцы рук i ног. Ён адчуў такi неймаверны страх, што падалося - ягоны мозг хоча выскачыць з чарапной каробкi i некуды ўцячы.

- Апёк за апёк, рана за рану. Так напiсана ў Бiблii, - прагучаў проста ў яго над галавой глухi, нейкi каменны голас.

Гай, нiбы кенгуру, доўгiм скачком вылецеў з ложка i - яшчэ голыя пяты не дакранулiся да падлогi! - ударыў у цемры пальцам па ўключальнiку, уключыў святло. Проста перад iм вiсела на сцяне люстра, старое, звычайнае, з лёгкай трэшчынкай па левым краi. Ён убачыў у люстры свой твар, нейкi зялёна-белы, капусны, з уздутымi шчокамi i дрыготкiмi, не чырвонымi, а шэрымi губамi. Сваiх вачэй - вось дзiва! - ён не ўбачыў, замест iх былi расплывiстыя туманныя плямы. Ён кароткi, як узмах веек, мiг пазiраў на сябе, i раптам люстра аглушальна лопнула, раскалолася на няроўныя рваныя кавалкi, блiскучыя зiхоткiя крошкi. Адтуль, з глыбiнi люстра, рэзка торкнулiся ягоныя рукi (ён нават драпiнку на ўказальным пальцы левай рукi ўбачыў), сцiснулi яму шыю, пачалi душыць. Ягонае адлюстраванне душыла яго з найвялiкшай лютасцю, не даючы нi крутнуць галавой, нi ўдыхнуць у лёгкiя хоць грам паветра. Здавалася, яшчэ мiг-другi, i ў Гая разарвецца, не вытрымае сэрца. У вачах плыла жаўцiзна, адключалася свядомасць. З апошнiх сiл кулакамi ён ударыў па руках, што душылi яго, а сам плюхнуўся на падлогу. "Трэба закрычаць", падумалася яму, ён i хацеў гэта зрабiць, але з вялiкiм здзiўленнем i жахам пераканаўся, зразумеў, што голас ягоны як бы адключаны нейкай жорсткай бязлiтаснай сiлай. "Няўжо Клён не пачуў звону разбiтага люстра? Ён жа амаль побач, за сценкаю", - роспачна мiльганула думка.

Раптам з пiсьмовага стала ўзляцела цяжкая ваза, у якую ранiцой Дулеб налiў вады i паставiў тры чырвоныя кветкi. "Тэлегiнез... Перамяшчэнне прадметаў намаганнем волi... Але чыёй волi?" Ваза размашыста ўдарыла ў шыбiну, зноў густа пасыпалася шкло, i зноў нiхто ў доме, акрамя Гая, нiчога не пачуў. Увесь гэты час, нiбы вогненная пякучая смала, затапляў яго страх. Калiсьцi ў маленстве старэйшая сястра (яны ўлетку жылi на Чорным Хутары) палохала Гая: "Не iдзi ў лес - звер парве". Тады ён вельмi баяўся звера, хоць нi разу не пабачыў на свае вочы. Але сённяшнi страх быў у шмат разоў мацнейшы, вастрэйшы, карэжыў душу.

У дзiрку ў акне пачала ўлазiць знадворку чалавекападобная iстота з гiбкiм целам. За ёю яшчэ некалькi - жывы ланцуг. З лысымi шышкаватымi галовамi, пiльнымi нерухомымi вачамi. Рост каля 180 сантыметраў, целы ружовыя, як у нованароджаных дзяцей. Рукi ва ўсiх гэтых маўклiвых нечаканых вiзiцёраў былi кароткiя, тоўстыя, з шасцю пальцамi. Пярэднi мякка, нiбы кот, скокнуў з падаконнiка, зрабiў рэзкi рух рукой. З рукi зляцела полымя, i Гай адчуў удар у сэрца, адчуў, што пачынае трацiць прытомнасць. А ў вялiзным доме паранейшаму панавала начное маўчанне. Нават Дулеб зацiх, замоўк, пэўна, самаадключыўся i знаходзiцца ў каморы побач з камiннай залай, хоць у такi час заўсёды бадзёра тупаў вакол дома.

Адзiн з Людзей Вялiкага Жаху (такi назоў даў прыхадням Гай) нахiлiўся над iм, пранiзлiва зiр'нуў зялёнымi вачамi, зрэнкi ў якiх мелi чырвона-залаты ашаламляльны колер. Потым заплюшчыў вочы, амаль прыпаў да Гаевых грудзей i, шумна ўцягваючы ў шырокiя ноздры паветра, пачаў абнюхваць яго, як робяць гэта сабакi. Гай трымцеў ад агiды i жаху.

Тым часам акно адчынiлася, быццам падзьмуў бясшумны, але дужа моцны вецер, i ў пакой, трывожна асвятляючы яго, пачаў залётваць празрыста-белы дрогкi шар. Акно для яго было вузкаватае, цеснае, i таму ён зморшчыўся па ўсёй сваёй паверхнi, падабраўся, нiбы старая камера ад валейбольнага мячыка, якая пацiху спускае паветра. "Мяне хочуць забраць, пасадзiць у гэты шар", iмгненна здагадаўся Гай. Роспачна зiрнуў ён вакол i ўбачыў на пiсьмовым стале свой Узмацняльнiк волi. "Клён паклаў... Малайчына", - апякла радасная ўдзячная думка. Напружыўшы ўсе сiлы, Гай iрвануўся да стала, ударыўшыся ў аднаго з прыхадняў (цела ў таго было халоднае i дрогкае, як студзень), схапiў выратавальную маску.

- Дапамажыце! - закрычаў Гай. Узмацняльнiк Волi вярнуў голас i вярнуў рашучасць.

- Тто з табою, бацька? - усхапiўся за сцяною Клён.

- Я iду, спадар! - данёсся знiзу грымучы голас Дулеба, i цвёрдыя рашучыя крокi пачулiся на лесвiцы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика