Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

Гiсторык быў надзвычай шчаслiвы, вочы ззялi, па твары бегала мяккая прыгожая ўсмешка. Яму ўспомнiўся далёкi час маленства на Чорным Хутары. Там, у тых непаўторных, пафарбаваных у колер летняга сонца днях, накочвалiся, як хвалi, такiя ашаламляльныя iмгненнi радасцi, што хацелася скакаць i спяваць, хацелася кiнуць шапку вышэй бярозы. Там было адчуванне i прадчуванне вечнай радасцi, якое iшло ад маладых ног i вачэй, ад маладой скуры, ад бялявых доўгiх валасоў, што пад парывамi ветру густа i бязладна стаўбурылiся на галаве, лезлi нават у рот, забiваючы дыханне.

Дэлегаты стоячы апладзiравалi Карлу i Гаю. Некаторыя з жанчын кiдалi iм яркiя трапiчныя кветкi. Старшыня Джон Мур усмiхаўся на ўсю шчаку i быў падобен сваёй ружовашчокасцю i кiрпатасцю на Санта Клаўса. У гэты час да Карла падышоў высакарослы, вельмi загарэлы чалавек з надзiва блакiтнымi вачамi i сказаў:

- Дык на планету Вар паляцеў Радаслаў Буслейка? Я - Гром Стралковiч i працую з ягонай жонкай Шнай. Яна нiчога не ведае пра палёт свайго мужа.

Iмя старшынi Лiгi барацьбы супраць мутантаў было надзвычай папулярнае сярод грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi. Маленькiя дзецi гулялi ў "дзядзьку Грома, якi вельмi трапна страляе". Юныя прыгажунi на сваiх блузках i спаднiцах насiлi ягоныя партрэты. Праўда, "зялёныя" рэзка крытыкавалi Грома i байкатавалi дзе толькi можна, але байкот байкотам, а некаму трэба было адбiваць пастаянныя жорсткiя набегi двухгаловых гiганцкiх воўкасабакаў, што вадзiлiся ў балотах уздоўж сярэдняга цячэння Прыпяцi.

- Прымiце маё глыбокае спачуванне, спадар Дубровiч, - прамовiў Гром, злёгку нахiлiўшы густавалосую галаву. Па левай скронi ў яго прабягаў няроўны чырвоны шрам - след кiпцюроў воўкасабакi.

- Шчыра вам дзякую, - пакланiўся ў адказ Гай. - Шмат добрага чуў i чытаў пра вас, марыў сустрэцца - i вось...

- I вось мы пабачылiся, - трохi бесцырымонна перарваў яго Стралковiч. Прабачце, толькi я не люблю, калi пра маю сцiплую асобу гавораць болып дзесяцi слоў. На адзiнаццатым хвалебным слове мне пачынае здавацца, што справа пахне культам асобы. Была калiсьцi такая хвароба ў нашых слаўных продкаў.

- Але вы i сапраўды герой, - горача загаварыў Гай Дубровiч. - У наш камфортны век жыць у дзiкiм лесе, начаваць пад снегам i дажджом у пустым полi... Згадзiцеся, такое не кожнаму пад сiлу. А пастаянная канфрантацыя з мутантамi? Мне расказвалi, што ў некаторых зграях iх налiчваецца пад сотню галоў.

- Яны аб'ядноўваюцца ў велiзарныя зграi, у цэлыя полчышчы, калi выкарыстоўваць нашу чалавечую тэрмiналогiю, - згадзiўся Гром Стралковiч.

- I не страшна?

- Не. Мы, людзi, мацней за iх. Мы iх даўно б маглi знiшчыць, але кожнае жыццё ёсць жыццё, i, памятаючы пра гэта, мы сочым толькi за тым, каб не выпускаць iх з балотаў. Ды мутантаў як магнiтам цягне чамусьцi на поўнач.

- А вы спрабавалi пайсцi да iх, пайсцi ў балоты? - умяшаўся ў размову Карл Гакенхольц.

Гром Стралковiч сурова глянуў на яго. Падалося вялiкаму паляўнiчаму, што нейкi востры хiтра схаваны кручок тырчыць у, здавалася б, наiўным пытаннi. Падалося нават, што гэты хлышч-стрэсаператар сумняваецца ў ягонай адвазе. Але Гром быў цёртым чалавекам, не раз выкручваўся з найскладанейшых пераплётаў.

- У балоты мы ходзiм кожны год, адразу як спадзе паводка i падсохне зямля, - сказаў ён. - Гэты шрам на скронi я прынёс адтуль. Не дай бог каму-небудзь з вас трапiць туды. Уначы воўкасабакi выюць так, што аж калоцяцца дрэвы. Куды нi глянь - усюды ашчэраныя пашчы i шалёныя вочы. Апошнiм жа часам там наогул не лес, не балоты, а сапраўднае пекла.

- Што ж там такое? - шчыра пацiкавiўся Карл Гакенхольц, сваiм пытаннем крыху скалупнуўшы лядок з суровага сэрца паляўнiчага.

- Туды, як я разумею, панадзiлася гэтая самая СЦ, Старая Цывiлiзацыя, пра якую ўсе мы далдонiм на з'ездзе, - сказаў Стралковiч. - Над Тоўстым Лесам у напрамку балотаў часта лётаюць, асаблiва на прыцемку, шары, дырыжаблi, талеркi, нейкiя бясформенныя згусткi, падобныя на пену або туман, адным словам, розная нечысць. Мы, прызнацца, i стралялi ў iх, i на верталётах за iмi ганялiся, i сеткi-перамёты памiж высокiх дрэў чаплялi, а ў вынiку - адзiн пшык. I што цiкава - калi прыляцiць у балоты СЦ, то мутанты не выюць, маўчаць. Пэўна ж, яна iх нечым частуе, паддобрываецца, як я разумею. А калi вылятаюць гэтыя шары адтуль - ого, якi канцэрт пачынаецца. Вушы затыкаем. Воўкасабакi выюць, як нажом па жывому целу рэжуць. Цьфу ты.

Гром Стралковiч аж зморшчыўся, аж перасмыкнуў шырокiмi плячамi.

- I Нiнка-трысцiнка вушы затыкае? - з лёгкай усмешкай спытаў Карл Гакенхольц.

- Хто? - не зразумеў Стралковiч.

- Нiна Буслейка, жонка майго сябра, якi паляцеў на планету Вар.

- Ведаю такую. Выдатны, трэба сказаць, заолаг i цудоўная жанчына, прыгажуня. Разам у балоты хадзiлi. Дазвольце-дазвольце, дык я ж з-за яе да вас i падышоў. Пачуў знаёмае прозвiшча i падышоў.

Гром Стралковiч з непаразуменнем глянуў на Карла, i ў ярка-блакiтных вачах зноў пачынала вiраваць незадаволенасць. "Лясны чалавек", - звысоку падумаў пра яго Карл, а сам сказаў:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика