Читаем Да ўсходу сонца полностью

Перад адвячоркам паявіліся грузавыя машыны з раненымі. Многа ішло машын, ледзь не адна за адной. Байцы ў розных павязках, а некаторыя і без павязак, відаць, падабраныя па дарозе, сядзелі, хто мог, ля бартоў, на бартах, нават на кабіне. Цяжка раненыя ляжалі яа саломе, хто ніцма, хто бокам, хто дагары, прыкрыўшы твар рукамі. Святлана, са згоды машыністкі, пачала галасаваць: яна-ж таксама раненая, яе павінны ўзяць на машыну. Але шафёры нават вока не спынялі на гэтым галасаванні і ціснулі на газ, што было сілы. Часам машыну падкідвала так, што траха не зляталі з бартоў раненыя; крычалі, стагналі, прасілі і з апошняга слова лаяліся тыя, каму ледзь не смерцю была такая язда. Нішто не праймала шафёраў. Яны глядзелі толькі на дарогу ды праз бакавыя вокны сачылі, ці чыстае неба, ці няма пад хмаркамі таго жудаснага ліха, ад якога вось гэтыя людзі, што ў кузаве, сталі калекамі.

Аднак знайшоўся ўсё-такі адзін шафёр, які затармазіў машыну перад паднятай маленькай рукой.

— Перавязваць умееце? — спытаў ён, высунуўшы запылены чуб праз выбітае бакавое акно.

— Умеем,— адказала Святлана.

Чубаты ўсміхнуўся і, зірнуўшы на машыністку, загадаў:

— Сядайце! Толькі хутка: раз, два! Вось вам бінты!

— Куды іх, на галовы? —заенчыў нехта з кузава, але тыя байцы, што ледзь не адзін на адным сядзелі на бартах, жвава заварушыліся, нейкім цудам зрабілі шчыліну між сабою і дапамаглі дзяўчатам узлезці. Машына зноў пайшла, ды так ірванула з месца, што Святлана сапраўды села аднаму байцу на галаву, аднак той не сказаў нічога, усміхнуўся, як толькі можна ўсміхнуцца, перамагаючы боль, і адвёў убок перавязанае плячо.

Сяк-так прымасціўшыся, Святлана пачала глядзець туды, дзе, па яе арыентыру, павінен быць іхні вайсковы гарадок. Можа ён яшчэ відзён з машыны, можа хоць якія прыкметы пашанцуе заўважыць. Не, не было ўжо ніякіх прыкмет. Нават густыя клубы дыму, якія яшчэ не так даўно ўзнімаліся недзе там, каля гарадка, і зліваліся з воблакамі, цяпер, відаць, рассеяліся ці сталі недасягальнымі для вока. Скрозь па дарозе відны былі толькі машыны ды фурманкі. Тады дзяўчынка пачала ўглядацца ў сваіх суседзяў. Ці ёсць тут коннікі? — перш-на-перш цікавіла яе. Коннікаў яна магла адрозніць заўсёды калі не па сініх пятлічках, дык па асабліваму паху. Ёй, чамусьці, здавалася, што тут, у кузаве, абавязкова павінен нехта быць з іхняга палка. Калі-ж ёсць, то яна адразу пазнае яго.

Адзін баец ляжаў у кутку ля самай кабіны. Пятліцы на яго гімнасцёрцы былі ў крыві, таму нельга было вызначыць іх колеру. У байца была перавязана галава. Трохі лепш яна была перавязана, як у самой Святланы, але прыблізна ў гэтым-жа месцы. Валасы густа чарнелі на цемені, а каля самай раны не відно было ніводнага валаска.

— Ці добра ён перавязаны? — спытала дзяўчынка ў машыністкі i непрыкметна паказала вачамі на байца.

— Нядобра,— ціха адказала машыністка,— але на такой дарозе цяжка паправіць.

— Цёця, — зноў неўзабаве загаварыла дзяўчынка і ўжо шэптам. У яе голасе чутны былі ноткі горнасці і бязмежнага давер’я. — А ў яго рана такая-ж, як у мяне, праўда?

— Не, што ты? — здагадаўшыся, у чым справа, пачала ўгаварваць дзяўчынку машыністка.— У цябе зусім не такая, у цябе — маленечкая, драпінка проста. Твая хутка загоіцца i знаку ніякага не будзе.

— А валасы? — нясмела прашаптала дзяўчынка.

— Усё ў цябе будзе добра, усё, — суцяшала машыністка. — Не думай нічога. Потым вось што, Светачка: не заві мяне цёцяй, а проста па імю. Зінай мяне завуць.

Дзяўчынка змоўкла, усё яшчэ не спускаючы сумных вачэй з перавязанай галавы байца, а Зіне стала няёмка, што яна сказала падлетку няпраўду. Нетрывожная рана на галаве ў Святланы, але хто ведае, як яна будзе гаіцца. Скура над ілбом садрана, магчыма, і сапраўды не будуць расці валасы. Мабыць дзяўчынка адчувае гэта i не верыць ніякім словам. Шкада ёй гэтага байца, што ляжыць ля кабіны з перавязанай галавой, яшчэ больш шкада бацьку, які застаўся там, у гарадку, i можа таксама недзе пакутуе ў цяжкіх ранах, але-ж шкада і сваіх валасоў.

Баец ля кабіны раптам паварушыўся, застагнаў, i Святлана спалохана адвяла ад яго вочы.

— Вады-ы,— ледзь чутна папрасіў баец.

— Ёсць у каго вада? — спытала Зіна.

— Даўно няма,— адказаў адзін з тых байцоў, што сядзелі на кабіне.

— Хаця-б глыточак, Зіначка,— раптам пачула дзяўчына зусім побач з сабою.— Усё нутро ссохлася.

Зіна азірнулася на гэты голас.

— Адкуль вы ведаеце маё імя? — спытала яна, яшчэ добра не разабраўшы, хто гэта гаварыў.

— Дык у мяне-ж толькі вочы завязаны,— з жартаўлівай ноткай адказаў баец,— а вушы не. Падслухаў. Не крыўдуйце...

Святлана таксама паглядзела на гэтага байца i ледзь не крыкнула ад нечаканасці: у яго на гімнасцёрцы былі сінія пятліцы.

— Стукайце шафёру ў кабіну! — падала каманду Зіна, калі машына ўляцела ў вуліцу адной невялікай вёсачкі.

— Не спыніцца ён,— сказаў той баец, што першы азваўся Зіне.

— Стукайце! — цвёрда паўтарыла дзяўчына.— Мы яго прымусім спыніцца.

— Застукала адразу некалькі байцоў.

— ТІІто такое? — крыкнуў шафёр, прытармазіўшы машыну.

— Вады трэба набраць,— сказала Зіна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература