Залевы.Дражняць міражы.Гудуць вятры пры падыходзе...Мы кожны дзень на рубяжыбылых i будучых стагоддзяў.Калі ўсе згублены ключы,калі ні шанцу,анічога —усё ж ідзі,любі,крычыi пасягай на перамогу.Не вернецца воін,вандроўнік не вернецца,вернецца сейбіт...Заўсёдывяртаецца сейбіт.Што будзе з намі? —клінам свет.Што будзе з ім? —няўжо дарэшты?..Гасподзь не ведае як след,Гасподзь вядзе эксперыменты.Вядзе, закружвае віццётурботаў,хмелю,пуцявінаў.I папярэдняе жыццёусё глыбей,у сарцавіну.Адшчыкну вугельчык ад паленаперакідваць з далоні на далонь...Замірае, дыхае нятленныспадарожнік, продак мой — агонь.Мінула, знікла...I ў травепрамень бязбоязна іграе.Але мінулае жыве,яно за намі назірае.Ды ёсць яшчэ прастор далёкіi сцежка — доўгая, бы ўздых...Ты сам з сабой не адзінокі,a між людзей: куды ж ад ix?!Развей няведання туманi адкажы нам,непазбежнае,ці гэта час належыць нам,ці гэта мы яму належныя?Я ix прыдумаў:абавязкі!..Я ix стварыў, я гаспадар,Мне надакучыла ix ласка,ix непрадбачаны цяжар.Не адпускаюць абавязкі.Шукаем ісціну.Сцюдзёнаяна ў азоне i ў вадзе...Яе не знае здавалёны,яна сасмяглага вядзе.З дзівотнай вечнасцю ў хаўруседа супярэчнасцяў прывыкну.Застацца каб! — не застануся.Бясследна знікнуць бы! — не знікну.Тут толькі лета i зіма,світальны позірк,сон глыбокі, i белаплынныя аблокі,і міг, што быўi ўжо няма.У гэтым лесе,на гэтай зямлі,нечакана безабаронны,буду пакутліва ўспамінаць,як падаюць дрэвы.Спазнаць —спазнаеш разважанні,трактаты, дні, календары,спазнаеш круг i скрыжаванне,спіраль...A ісціну — ствары.Здаеца, што ўсё ўжо было:позірк, пяшчотны i чулы,сонца ў лісці i крыло,што ўвышыні мільганула.Чые сляды засыпала пяском,чые сляды травой пазарасталі.Нібы мы памыляемся —прыродасцірае чаяавечыя сляды.Каб дачакацца,не хапіла хвіліны,каб назаўсёды расстацца —хапіла якразхвіліны.Прыйшла —туман на мураву —звінець,ах, восень,ганарыцца...Сланечнік згубіць галаву,празрыста ясень загарыцца.Паміж дзвюма бяздоннямімаўчання пульсуе думка —голас пра маўчанне.Людзі,аблокі,дрэвы,з якімі ў мінульш расстаўся,—няма да каго вярнуцца —таксама з мінулым рассталіся.Магчыма, выслалі лісты на долеi напісалі птушкі на аблокахфармуліроўку вечнага закону,—адлёт i одум —восень наступае.Перакладаю шэпт дажджу,пагляд вачэй,трымценне гаю...Кранаю,слухаю,гляджу,я не пішу — перакладаю.Няма звароту у маленства...A хвалі — блізкая радня —завабяць, знойдуць падабенства...Але гняце нас глыбіня —няма звароту у маленства.Свет у аблозе навальнічных хмараў,агеньчык у аблозе цемры —крык не праб'ецца,скамянее сказ...Як выказаць цябе, маё маўчанне?Перажыву —i сны, i дзеі,i шчасце (вышай галаву!..),i здрады ўдар, i час надзеі,i сэрца плач...Перажыву.Блакіт нябёсаў,луг стракатыбольш не узрадуюць таго,хто страціў сэнс.Бо сэнсу страта —то, пэўна, страта усяго.Як пехацінец долу сціх,уцяўся ў жвір,ніхто, ніякі,—перачакаць бы гэты міг,уберагчыся да атакі.Паміж усім на зямлідзве адлегласці:паменшыцца адна —павялічыцца другая...Калі мы далёка — блізка,калі мы блізка — далёка.Вярнуць... вярнуцца бпознім госцему юны свет,у маладосць...А хто захоча ў маладосцізастацца гэтакім, як ёсць?!Самыя грозныя пытанні —простыя пытанні.Іx вылепваюць дзеці:навошта? чаму? калі?..Ды сплываюць пытанні,праходзяць пытанні,застаёмся адны мы.Пытанні былі...Ляцяць —праз леты... зімы...о птахі,—дзень i год...Iм не зямля радзіма,радзіма ім палёт.Блукаюць сныу лабірынце розуму,i ў снахблукае розум —шлях людскі.Прыкмеціць позіркхмары i абсяг,учуюцца зацішша, бездыханне...I толькі думка,вымкнуўшы маланкай,знітуе ўсёi рынецца ў бязмежжа.Дарога дадому...Усе дарогі,якімі хадзіў i ездзіў,убірае дарога дадому.Выбіўся з рытму часу —падаюў бездань часу.Піць малако...Не ведаць млосці,не вандраваць па гарадах,быць маладым у маладосціi памяркоўным у гадах.Піць малако.Бядую: страта,радуюся: страта...Воўк-санітар —нас насцігае страта,i неадступна гоніць,i ніколіне ведае ні літасці, ні жалю —усё слабое забірае страта.Бядую: страта...Радуюся: страта...Аднойчы,калі закончу ўсе справы...О, колькі трэба зрабіць,калі закончу ўсе справы!..A стоміцца сонца, i небатуман апануе густы —акрыюць азяблую глебуналітыя сонцам лісты.I дрэва —барва i прагалы —лісты крамяныя свае,якія ўчора ўберагала,цяпер самохаць аддае.Голас клікаў —таму прыходзіў...Замаўкаў ён,калі прыходзіў.Чакаюць навальніцы хвоі —a навальніца вызначыць абраных,якія упадуць ад перуна.Праз момант i праз веквяртае рэха,вяртае рэха слова,думку,жэст,вяртае нас саміх...—так помсціць рэха.Дзіўная бітва —з бязмежнасцю,i дзіўны рахунаку бітве з бязмежнасцю —не перамогшы,загінуць волатамі.Век хуткасцяў, век паскарэнняхутчэй,няспынка,назусім...У будучыню, у азарэнне,мы, быццам падаем, ляцім.Сярод усіх вятроўадзін спадарожны.Сярод усіх шляхоўадзін незваротны.Куды? Адкуль?..—маўчанне.Не дасць адказу час.Стаю — i сам пытанне,іду — i сам адказ.Паўхвілі да ратунку —i жыццё —гады...дзесяцігоддзі —ўсё жыццёзнячэўку пераважвае паўхвілі.Усё мы маем —пільным вокамакінь зямныя берагі...Але адзін памрэ ад спёкі,памрэ ад холаду другі.Праб'ецца даўні запавет —i стане цяжка,стане дрэнна...Але ужо не марны свет,i шлях, i клопат недарэмны.Адменная чарга —чарга дарогі,восені,задумы...I нават выпадак,i нават непазбежнасцьмарудзяцьi пільнуюцца яе.У вечаровым аўтобусечуваць урыўкі людскіх размоў...Зрэшты, усе размовыурыўкі чагосьці.Кружацца ўвышыні буслы —неўзабаве вырай.Пазіраем на ix —i паглядам адлюстраванымбачым сябе.Наведваюся ў мясціны,дзе ўжо некалі быў,і не ведаю, як растлумачыцьдрэвам, людзям, сабе самому,што ўжо мяне двое,i не ведаю, чым запоўніцьпрагал паміж мною гэтым i тым.Не сплю. Адліжна. Полетуманіцца ў акне.Міжчассе — ў наваколлі.Міжчассе — ува мне.Нікога,хто ў тэты свет прыходзіць,не абыходзіць доля:атрымліваюць усе без выняткудва найвялікшыя падарункі —жыццё i смерць.Спазніўся ўстацьi спазніўся легчы,спазніўся пачаць работуi спазніўся скончыць —i пачалі мяняццамесцамі дні i ночы,вынікі i прычыны,i я апынуўся насупраць самога сябе.Смерць косіць салому —зярнят скасаваць не можа:ратунак у лішку.Карэнне i лісцё.Бальшак жыцця зямнога.Цябе сустрэне Ўсё,а правядзе Нічога.Як стары мудры вужшукае вузкае выйсце,каб скінуць старую скуру —так i я патаемнай вужовай натурамшукаю сабе перашкоды,хоць i пярэчыць гэтаму розум.Гукаю цябе ў мінулым,гукаю цябе ў наступным —ты адгукаешся рэхаммайго гукання.Сустракаюся ў думках з тымі,каго няма побач.Для кагосьціі я таксама ўспамін,для кагосьціi я гэтаксама думка.Час —калі адна мэтаслухаецца другую.Бясчассе —калі замінаекожная кожнай.Такі рухавы малы:амаль што выслізгвае ca свету,такі нерухомы стары:свет амаль што выслізгвае ад яго.Навокал праталіны.І толькі тую сцяжыну,якой мы заўсёды хадзілі з табою,не адпускае зіма.Сярод гамонкі анямець,з паўтораў выбіцца,з кружзння,i — бы ўваскрошання — хацецьсабе не ўдачы —паражэння.Сяджу дома —не падарожнічаю, не вандрую.Падарожнікі апавядаюцьпра свае ўражанні i назіранні —назіраю адно за імі.За крок да ўдачыспынюся,за хвіліну да перамогіпаглыблюся ў одум...Сябры ўздыхнуць i адыдуць прэч,жыццё ўсміхнецца i спыніцца побач.Усё мінае, - сказаў мудрэц,i ўсе з ім згадзіліся.Аднак засмяяўся непадалёку дзіцёнак,i ўсе, азірнуўшыся, успомнілі:i настае.Снег растае.Шкада —i яго,i сябе чамусьці.Сакавік.Усё паварочваецца ў наступнасць.Праз чорнае голле блішчыцьвостры маладзічок.Вяртаюся да ранейшых размоў,да ранейшых сустрэч,магчымасцяў i абавязкаў —каб узяць тое, чаго не ўзяў,каб пакінуць тое, чаго не пакінуў.Я — рака.Цяку ад таго, дзе быў,кім не стаў...А яно даганяе мяне берагамі.Калі твая будучынясумесціцца з будучыняю сусвету –усе словы дарэчы,усе ўчынкі да месца,усе стрэлы ляцяць у цэль.Азірнуўся —нехта бяжыць па маіх слядах:сухое лісце.Адкрывае абсягдумка-голас,a думцы-бязмоўюадкрываецца неабсяжнасць.Асеннія хмары. Імжа.Няма куды больш спяшацца,няма куды больш паспяваць —суцяшае дождж.Выбег на сцежкуняўрымслівы дзьмухавецi разгубіўся:што будзе?!Хіба іду зямлёй?!.Іду сабой —бесперастанна сцелючы пад ногісвой цень,свае намеры,свае мэты.Аблётваюць буслы зямлю кругамі,каб увабраць яе ў сябе дарэштыi скіравацца,вольнымі ўжо,ў вырай.Дом знеслі.Застаўся сад.Як пастарэлі адразу дрэвы!Людзіглядзяць у будучыню,мінулае —на людзей.У лесе пахмурымбярозы —белыя паланянкі.Маленства:пад шэраю глебаюжоўты пясок —радовішча залатое.Ёсць лепшыя за мяне,ёсць горшыя,але сам яні лепшы, ні горшы —адзіны,угледзьцеся...—чалавекмоўчкі кажа людзям.Вулічныя ліхтары —ці начныя сонцы:той самы ценьляжыць на тым самым месцы.Каб зразумець сябе —думкадзеліцца ка дзве долі:адна становіцца паляўнічым,другая — уцекачомi спасцігаецца,калі гіне.Стаю перад кніжнай паліцай,гляджу,не чапаючы ix,на кнігі —чытаю сваю душу.Бабуля з пад'езда:усё цяжэй ёй спускацца па лесвіцы,усё цяжэй падымацца,усё цяжэй заставацца дома.Марафон:бягуцьлюдзі навыперадкіca сваім целам.Адчыняю паштовую скрынку:газета, часопіс, ліст...—усё, што было i раней дагэтуль.А кожны разчакаецца вестка.Напярэдадні Новага годашлём свае віншаванні-зычэнні небу,a яно — ўсёй зямлі:сняжынкі.Дрэва:крывыя галіны,крылатае лісце,скрытыя карані.У дзедавай вёсцы:гляджу на аблокі —бачу людзей.Пад шэрым небамміж шэрых палёўзялёны агонь надзеі:палетак руні.Сосны: ўзышлі на самывысокі пагоракi вось разважаюць:куды далей?Той крок,якім я не здолеўступіць напрасткі,ператвараецца ў мноства крокаўпа крузе.Блукаюпа горадзе незнаемым.Ніхто мяне тут не спаткае,ніхто не пярэйме,ніхто не скажа:ты сёння не гэтакі, як звычайна.Раніца.Дворнік мяце тратуар —ніяк не патрапіцьзмесці свой цень.Я там ужо быў,i гэта я ўжо рабіў,i тое ўжо зведаў...—стаю сярод белага дняз жыццём ашчаджонымдля невядомай справы,для невядомай думкіi для невядомага дня.Канчаецца лета:лісцетуліцца да галіны,галіна — да дрэва,дрэва — да каранёў,Снег растае —а тэтакшмат абяцаў,калі падаў.Як бы ні мкнулася дрэвау неба,яно ўсё роўна не дасягаенеба...Але, магчыма,ніякага іншага неба няма,апроч самога імкнення.Калі ўсё наўколлея ведаў на памяць,тады ўзяў у павадырынезнаёмага чалавека —i сцежкі скрануліся i павяліў невядомасць.На адну шалю вагаўпаклаў я хлеб,на другую — камень,але калі яны ўраўнаважыліся,не змогпаверыць, што важыць хлебгэтулькі ж,колькі камень.Сцежка па-над абрывам:па ёй прывабна ісці,на ёй кожны крокзмястоўны.Парастак, што прабіўсяпраз пласт асфальту,—усе пешаходытабе саступаюць дарогу,быццам вялікаму дрэву.Дрэмле на летнім дажджыспутаны конь —спутаная прастора.Праехаў з канца ў канецувесь горад.Трэба вяртацца:прыпынкіадлічваюцца наадварот.Над небакраем акрэсліўсяжоўты ветах —вушная ракавінанематы.Думаў аб вечнасці.Чорна-чырвоны матыльпрыляцеў,сеў мне на руку,стаў думаць разам ca мною.Скача па сцежцыперад дзіцяцемнязграбны вялізны грак:не хочацца лётаць?Што ўбачыўя ў горадзе іхнім за дзень —распытваюць гаспадары,быццам саміяны ўжо не могуць убачыцьтаго, што ў ім ёсць.Сярод красамоўных кветакзнямелы сівы палын:ён адзінчуе i разумее,што кажа лёс.Сівітае,Першай убачыла гэта зорка,што пагасіла сваё святло.Стаю ў вялізнай чарзе.Перш, чым з апошнягастану першым,пабуду ўсёю чаргой.Летні раптоўны дождж.Я прытуліўсяда ніцай вярбіны —i мноства лістоў на міяне глядзела,нібы здзіваваныя вочы.Нехта назваў уголасмаё імя.Хвіліна —i зноў яно сталатым, чым было заўсёды:голасам цішыні.Паслаў у прастору думку,апамятаўшыся — другую...Што робіцца зараз там,у абсягах вашых,думка-крумкачi галубка-думка?!.Старая бярэзіналя акна —світанак,што доўжыцца цэлы дзень,што доўжыцца цэлую вечнасць.Непрыкметны прахожы —як ён стараецца стацьяшчэ болыш непрыкметным,каб людзі не заўважалі,што ён зняможаныі стары.Заляцела ў пакой пчала —зумкае,б'ецца ў шыбуi не знаходзіць выйсця.Гэтак i мы?!.Уздоўж начнога перонатакія самотныя ліхтары,быццам прыйшлікагосьці праводзіцьi не могуць успомніць — каго.Афарбавалі ў паркузамшэлы валун —i памерлістагоддзі.Зноў выпадкова сустрэўсяз адным выпадковым сустрэчным:хібаён па-ранейшаму незнаёмы?Пеўні,пазвязваныя матузамі:ix прадаюць —а яны спяваюць.Нехта надзвычай знаёмы —быццам світала ўваччу —набліжаўся насустрач.Ах, гэта простажаночая прыгажосць.Жывём пад высокімі дрэвамі —вышэйшыя за саміх сябена вышыню дрэў.Машыны глядзяцьвачамі людзей,людзі — вачамі машын:ці знойдземдарогу ў наступнасць?!.Дождж напаіў зямлю —i вочырасплюшчыліся ў зямліi ўбачылі неба.Стары мураваны дом:становіцца ён з гадаміусё больш адметны,усё больш сапраўдны,усё больш жывы.Дзівосныя рыбіны — уначыплаваем у бязмежжы, a ўдзеньблукаем па сушы, шукаючы ў ёйрэшткі страчанага бязмежжа.Паўрасталі ў зямлюзамшэлыя камяніз незразумелымі літарамі:на зямлінікога не засталося,хто змог бы ix прачытаць?!.Спрачаюцца людзі ў чарзе,а ззаду,за ўсімі,стаіць самотнае небаi ўсім уступае сваю чаргу.У апусцелых дрэвахпустое гняздо:мінула,пакуль яго ўбачыў,лета.Сярод зялёных кустоўязміну i бэзузялёная лаўка.Якой яна стане самотнай,калі ападуць лісты!У старажытным паркураптоўна ўзляцелігурмой вароны:нібы жывая істота,ў галінах вагаецца крыкi ўспуджвае наваколле.Які агромністы дом!..Тут што ні днято свята,а то жалоба.Аркуш паперы —аркуш жыцця:забіраецца час,збіраюцца знакі.Усё змясцілася ў маім целе:безліч вякоў,безліч жыццяў,а сам я —не.Яшчэ не світала —прастукацелі па вуліцынейчыя крокі.Пра што яны гаварылі?Нешта i пра мяне.Дрэвы ўскрай прорвы:стаяць —бы схапіліся ў бітвез лесам.Ca старажытнага борунасоўваецца змярканне.Ці — старажытнасць?У парасткаў-клёнікаўтакія ж сапраўдныя,як i ў вялікіх кляноў,лістыi — такая ж сапраўдная восень.Світае —так паволі,так неахвотна,нібы засталіся на цэлым свеценасельнікамі адно толькішэрыя камяні.Прачнуўся ўночы:па чорных дахахкралася жоўтая поўня,кагосьці высочваючы —ці не мяне?Зялёны мох на страсе —песнаспеў зялёныасенняму хмураму небу.Да каменя прытуліўсяжоўты кляновы ліст —хочацца стаць каменным?!.У вокнахзапальваецца святло.Хто праходзіць узбоч дамоў —зазірае ў вокны,хто ўнутры —засланяе вокны.Быццам само чаканнеувасобілася i сталапостаццю —дрэва на гарадскім прыпынку.Глухія завулкі.Бляклыя ліхтары.Хаваецца рздкі прахожыад цемрадзі ў светлыню,ад светлыні — у цемрадзь.Застаўся вісець на сцянепажоўклылеташні каляндар:гэткія самыя дні,гэткія самыя тыдні, —a ўсё ўжо не гэтак.Леташнія аб'явы:чытаюць ix адно тольківецер i дождж,пакульне прачытаюць дарэшты.На небе ўзышоўвусцішны,даўні,відушчы месяц —i распазнаў мянеува мне.Убачыў на вуліцы, у прыцемках,чалавека,надзвычай падобнага на майго —ужо нябожчыка - бацьку.О як мне хацеласяўслед пайсці,о як мне хацелася папытацца:хто ён?!.Акрыла наўколле шэрань:кветкі паніклі,камень зацвіў.Кладка на гразкай дарозе —нібы падаеруку незнаемы сябра.Гусіныя крыкіў асеннім полі:заўтра — зіма?Абапал гразкай дарогібелыя лапікі,белыя іншасветы:сляды зімы.Над горадам,дзе жыву,падае светлы,світальны,вясковыi заўтра ўжо тут не патрэбны снег:заблудзіўся?!.Справы,якія здаваліся неадступнымі,адступіліся...Вось ты i вольны,—сказала ўранку душа.A ўвечары дадала:i лішні.Нібы святочная ёлка,ззяевокнамі новы дом:ці за кожным — радасць?Зыпаў на досвітку снег:бязмоўнаспявае наўколле.Свеціццанізкае сонца ў вокны —i постаці дрэўблукаюць навобмацакпа пакоі.Сам-насам з зімою:вось i настала твая пара,сутонлівая яліна.Снег сышоў —i ўзышлалеташняя трава.I што мне з вамі рабіць,шматкі мінулага часу?!.Цягнецца з комінаi растаедым у паднеб'і —сцежка,што не варочаецца назад.Па заінелым трамвайным акнехтось напісаў:«Я кахаю».Усе пазіраюць на светпраз гэтыя словы.Над вёскай,утуленай у зіму,заззяла першая зорка...I засталася яна ў душытакой — неадлучнай ад зоркі.Не спяшайцеся, кіламетры:я ж яшчэ не прайшоўгэты шляхдушой.На снежным узмежкукалышацца ссохлы быльнёг:ужо не пужае сцюжа?!.Адліга.Вяршаліны дрэўнамацваюць неабсяжнасць.Падмерзла зямля —стала суха,сонца ўзышло —стала слотна:жыву — нібыта ідупа раздарожжы сусветаў.Пачатак вясны —сустрэчаусіх пораў года.Хто яшчэ ходзіць у шапках зімовых,хто — ужо ў летніх,а хто — наогул без шапак.Паляць у садзелеташнюю лістоту.Дымлашчыцца да галінаў:родны?!.То хмары, то сонца...I тэта ўсё,што даюць нябёсы?!.I гэта ўсё,што чакаецца ад нябёсаў?!.Чарнеюць на схілепалосы i плямы:аўтапартрэт агню.Разводдзе.Быццам чыясьці рудая шапка —стог сена ў вадзе.Не бойся, муха-нязграба:хіба я стану сягонняцябе чапаць,калі зіма перажыта?!.Падмерзла дарога:нібы нерухомыя лодкі,на ёй засталіся нашыучорашнія сляды.Стаіўся за дрэвам —i для паловы светустаў толькі дрэвам.Натрапіў у кнізе на захаваныбілет цягніковы:не ведае ён,дзе я быў,не памятае —куды ездзіў.Вяртаюцца з выраю птушкі —зямлівяртаюць нябёсы.Каштану набраклых пупышках:прыгожыбудучай прыгажосцю.Садзяць бульбу: цяпердумай сама,турбуйся сама,як выбрацца з гэтай сховы.І табе ахвотаз усімі разампабыць на свяце вясны,пякучая крапіва?!.Сад атуляюць плотам.А ён усё роўнацвіце для ўсіх.У ранку я выйшаў з домуi ўвесь дзень ішоўу кірунку да сонца.Якім супярэчлівым аказаўсямой шлях!..Ці чуеш,асушаная балацінка:кнігаўкі прыляцелі?!.Пачало неўпрыкмет змяркацца —i неўпрыкметаціхла гаворка,a ціша загаварыла.Стаяць на балоцестагіз аснежанымі вярхамі —тутэйшыя горы.Рэчка замерзла.Мостздзіўляецца лёду:адкуль ты ўзяўся?!.Па непарушным снезелёгкі заечы следi чалавечы —цяжкі.Ялінка на сметніку.Вось i ўвесь Новы год!..Вось i ўсё наваселле!..Зімовае сонца.Імкнуцца ўстацьса снежнай пасцеліцені.Зіхоткая поўня —акно,з якогаглядзіць у душу нябыт.Чакаем таксоўку ўначы:чаргапасунулася на адно месца —i то весялей.Зімовыя прыцемкі:снег настае,растае наваколле.Вісяць між пупышакзамерзлыя кроплі —таксамавясны чакаюць?Абудзіўся сярод суровыхзімовых палеткаў:куды пацячэш,ручай?!.Які пахмурлівы небакрай!.Адтульвясна надыходзіць.Чырвоны дом на гары —уволюя ў ім нагутарыўся бз цішынёй.Бягуць ручаіныу полі —звівыжвавай гаворкі.Бярэзінаi без лістоты,шпакоўняi без шпака —пытанні, узнятыя ўгору:ці не забыўсяпра ix сакавік.Беляць у садзе вясновымкамлі —галінысамі пабеляцца неўзабаве.Вісіць i не падаеу паветрызялёны дождж:ніцыя вербы зазелянелі.Н е бойся цячы, ручай,у яры i ў ямы:ракацябе не забудзе.Вясновы самотны вечар.Гуляе дзяўчынкау хованкі з маладзіком.Ля лазнібярозы ў набраклых пупышкахi дзед-прадавецз вязкай леташніх венікаў:не спазніўся?!.Гром загрымеў —i адразуаціхлі ўсе галасы:нябёсы гавораць!Першыя кроплі дажджу:на плітахазбука кропак.Ладкуюць гнёзды гракі:абламанае веццезноўкувяртаецца дрэвам.Здалечыні,праз начную імглуагеньчыкі замігцелі:адзіны ва ўсім наваколлі дом,што не спіць,—бальніца.Вішня наўскрай дарогі:спяшайсяпершаю расцвісці —у пчолабранніцай будзеш.Кроплі дажджупастукаліся ў акно —ці мо самі нябёсы?!.Прарэзаліся на градкахстрэлкі цыбулі:вачам дзівунак.Ходзіць паважны гракміж квітнеючьіх сліўпа двары —гаспадар,што вярнуўся з замежжа.«Даў Бог —пражыла цэлы век,а не ведаю,у якім баку сэрца...» —бабуліў царкоўным падворку.Шчыміцца ў плотцікаўная крапіва:што тут,у агародзе?Вяду вясноваю вуліцаюз бальніцы мацісваю старую —вядусваю старасць.Бэзавы куст заквітнеў —у домепарасчыняліся вокны.Крывенькая яблыня ў полі —хоча ўцячыз гэтага месца,дзе пасадзілі?!.Цвітуць на бальнічным дварыжоўтыя дзьмухаўцы —уцехавачам чыімсьці.Селяцца ў коміне хатывароны —зрабіццачарнейшымі захацелі?!.Калючы асот —але вунь, глядзі:пчала з ім сябруе.Дом з каляровымі аканіцамі —матылькіразгарнулі крылцы?!.Мокне на беразе возераз вудай рыбак —злоўлены язьловіць ротам дажджынкі.Зона,I як вы зайшлі,бярозы,туды — за калючы дрот?!.Старыя дамы:хацеў бызайсці ў кожны з ix,у кожнымпажыць хвіліну.Сеў матылёк на кустквяцістага бэзу —i ўбачылі ўсе адразу,які фіялетавы бэз,а матылёк — бялюткі!Паўзлазілі дзеці на дрэва:дом,што дарослымі не заняты.Ледзьве відаць яго —a запоўніўсабою ўсё паднябессе:жаўрук спявае.Бульба цвіце.У рамонкаўкруглыя вочы.Вадасцёкавая труба —увага,што скіравана адразуу небаi ўдол.Бярэзіна ўсохла,a ў вершалінекрасуе зялёная амяла:пераможца лёсу?!.Каля зялёнага дрэваскульптура з дрэва:маўклівая спрэчкапра дасканаласць.У вёсцы.Як дзіўна зноўку пачуцьгаворку,знаёмую з немаўленства,ад незнаемых людзей.Ускрай маладога жытасінія васількі —сінія буквіцыў кнізе лета.Сохнуць на плоце збанкі:штыкетызаймелі галовы?!.Хаваецца між дамоўзіхатлівая поўня цыганка нябёсаў.Вецер павеяў,закалыхаўся зялёны чарот —i ўзніклар a з м о в а.Перасяляемся.У кватэрыселіцца рэха,у рэху –пражыты час.Усё ў ім галініцца,усё разнастайваецца,усёняспыннае паўтарэнне:дрэва — ці, можа, само жыццё?!.Косяць —але ні для кога:такі твой лёс,трава-гараджанка.Не замінайце,ветахі-ліхтары:дзіўлюся на поўню.Па-над запруджанай вуліцайлётаюць жвавыя матылькі:машыны гэтакне могуць.У горадзе бор —ацалелы гуртупорлівых абаронцаў.Навеялася да весніцхваля пяску —хваля мёртвага часу.Спахмурнела —i глыбінявярнулася наваколлю.Канчаецца дзень —у дрэўвыраслі цені.Пад плотампасохлы дзядоўнікi дзед-жабрак:пабрацімы?!.Шчаслівіцы-вербы:такая сухмень —а яны з ракою.Бяроза каля царквы –дзве белыя постаціпрыгажосці.Дождж!.. Дождж!..I дзе ты быў усё лета?! —плачуць сады.Падаюць дзічкі ў траву —i адтуль цікуюць:ці хто ix возьме?Старая таполяз парэпанаю карою —цякуцьпа ёй ручаінкі часу.Такая празрыстая далячынь –відацьнядаўняе лета.Зграбаюць жанчыны ў кучуапалае лісце —i вось ляжыць перад іміяно, быццам дзіўныупаляваны звер.Марудныя доўгія чэргі —яны адныяднаюць усіх сягоння?Дождж церусіцца —дымне бачыць, дзе неба.Згусціўся туман —i вокны дамоўсталі вачамі прасторы.Якая прагная гліна!..I з жабракасцягвае боты.На скрынцы для смеццяцярплівасядзіць крумкач.Раніца ўвосень.На небе туман, на зямлі слата:наша надвор'е?Расклалі ля рынкуцяпельцаi грэюць рукі:армяне ў Менску.Ці калі-небудзьсюды вярнуся?!.За плынным акномтасуюцца краявіды.Снег усцілае зямлю,на снегсцелецца жоўта-барвовае лісце:мастачка-восень.Пад небам асеннімкалодзежны журавель:скардзіцца, што не можалётаць?!.Выйшла з аўтобусаi азіраецца —ці яегэты прыпынак:старая перасяленка.Над курганамі туманці дымвогнішчаў старажытных?Зіма ў лістападзе!.У скутай рацэплаваюць качкі.Убілася ў берагіi заўзятагаблюе рачную плынь:руплівіца-кладка.У лужыну зазіраюцьпознія дзьмухаўцы:там — сонцы?!.Вагаецца веццеасенніх дрэў —i вагае,аплёўшы сваімі ценямі,дом.Адгарадзіўся ад наваколляплотам з бярозаў i соснаўi сам за імістаіўся:лес.Змяркаецца.У парку крычаць вароны —i крыкам намацваюцца,што яны ёсць.Такі прыгажун,а зажураны:неба не хочаужо ўсміхацца табе,сланечнік?!.Ветраны ранак.З дрэўцярушыцца лісце,з вачэйточацца слёзы.Каменне ў затоцы,сярод каменняшэрыя качкі:восеньскі морак.Лужына.Захапілажоўты кляновы лістi зашклілася лёдам:е й н ы!..Зрываецца i ў нікудыляціць лістота —дарогупаказвае мне?!.Вострыць i вострыць дзюбуаб камень крумкач:ну, ляці ўжо,досыць!..Тулю да грудзей абярэмакпаленаў скалелых:i ў насбудзе нарэшце свята!..Цягнецца з коміна дымпа-над снежным бязмежжам:аднасцежка — i тая ў неба.Як паніжэліплаты i вароты!..Завулаку снежных гурбах.Зімовыя прыцемкі.Да старойбярэзіны папрырасталівароны — скалелыя камякі.Збягаюць з дарогіi пад сумётыхаваюцца жвава:змоўшчыкі-ручаі.Чысты чацвер.У вокныстукаецца ўвесь дзеньклапатлівае рэха.Лётае над красавіцкімголым палеткампершаю краскаюматылёк.Падпіў —i трымаецца што ёсць сілыаберуч за бохан хлеба:стары вясковец.Чмялінае свята:зацвіўкуст вербалозавыу наваколлі.Пакінуты дом.Зазірае ў акногалінка зялёнай вішні:няўжо нікога?!.Блукаю па Вільні.На даўніх мурахновыя назвы.Схаваўся ў царкву ад дажджу:знянацкузірнулі знаўпроць святыя.Дзе — старасць,дзе — маладосць?!.Зацвілі яблыні сёння.Збягаюць струмкі з капяжа:у асфальцеямачкі-чаравічкі.І гэта адзенне?!. —здзіўляецца клён: касцёлу леташніх рыштаваннях.Свецяцца свечкі ў траве:дзьмухаўцыабступілі сцежку.Спеў у нябёсах,нябёсы ў спеве:жаўрук.Боязна,што заўважацьi што не заўважаць —таксама...Суніцы зачырванелі.Сярод залатых дзьмухаўцоўадзін серабрысты:у німбе?!.Якімі высокімі павырасталібыльнік i лебяда:быў бы малым —схаваўся б!..Вось ужо й скончыўся лівень!..A ліст кляновы ліступерадае ўсё кроплі.Далёка ісці...Смакчуняспелую сліву.Вецце спусцілаў замерлы ставокi сама замерла:вярбіна ў спёку.Вуліцу занялопаважнае шэсце:ідуцьз пашы каровы.Убіўся ў самую багнуi ўгоруузняў булаву:аеравыя ўладанні!..Хочаш са мнойпаблукаць па свеце? —Да рукавабадзяк прычапіўся.Хаваецца дзень.У кожнымакне па сонцы.Акрылася жабурэннем —i небасхавала ў сабе,i з імсхавалася ад паверхні:затока.З рынка нясу на руцэкапусную галаву.Ці ведаеш ты,капусная галава,колькі «зайцоў» каштуеш?У ржышчы жытнёвымконік застракатаў:яшчэнешта не зжата?!.Шэпчуцца:ці застаццастаяць у вадзе,ці выйсціусё ж на сушу...Азёрныя чараціны.Гронкі рабінызачырванелі:ўгаругорнецца позірк.Блукаю па вуліцах —незнаёмец:сонца то з левай рукі,то з правай.Снег у чырвоных лапіках:выйшліз ракі чарадоюкачкі.Прыадчыніліся дзверы кавярні –i зацвіліу сцюжным паветрыпахі.Слізка.Хапаюся запаветра!..Шуфлямі ачышчаюцьходнік ад снегу:гукрэжа паветра.Огo, як ты ўмееш!..Хапаеш хмызняк —выкідаеш сечку:аранжавая машьша.Што за пажар аблізаўза ночнавакольныя дахі?Адліга.Чайкі крычаць.Падамсяна голас — магчыма,дайду да мора,магчыма, да акіяна.Задубянелі:надзеў на сябе марозпамытыя апранахі.Пa геаметрыі дахаўкоціцца яркі шар:зімовае сонца.Спаборніцтва спрыту:ў гармідарзвабілі качак,ды чаек,ды галубоўхлебныя пачастункі.Які пульхны снег!..Гуляюцьдзяўчаткі ў снежкі.Да чырвані ягадаўi зеляніны лісця дадаўтаксама i снег свой колер:усё ты маеш цяпер,куст на Шарлотэнштрасэ.За ноч перамогусе воблакі, а цяпертрэба з нябёсаў самому знікаць:ясны месяц.Размокла:перадрукоўвае дожджнанова газету.У тым акне —злева направа,у гэтым — справа налева:мкнуццагурмою аблокі —i ўсе на ўсход.Ля кірхі святога Міколыспыніўся на момантміж голым дрэвамi надмагіллемз гатычнымі літарамі.Адвячорак.Сцяжынай дайшоў да ракі:ні моста, ні кладкі.Далей магчымаісці адно тольківадою ці — па вадзе.Адліга.Мяшаецца, што было,што будзе.Танцуе свой танецi ў невымернасцьуцягвае светзавея.Падаюць кроплі з дрэва:снег —сіта.Выпхнуў на ўскрай затокікачак i лебедзяў ціхамоўчкінелітасцівы лёд.Канчаецца студзень.Паволімяняюцца месцамідзень i ноч.Хоць шый з гэтых латакапратхі!..—ускуранелікляныя лісты: зіма.Лёд на рацэ.Падаеццабераг да берагау адведкі.Здаволіўся.Пазірае,з кім падзяліцца піцай:румянашчокі хлопчыкна Лімэрштрасэ.Частка — пад лёдам,частка — над лёдам:палоннычарот.А летам тут любата!..Пад паветкайлаўкі — прытулак пусткі.Адліга.Вадаразводзіцца з снегам.Вагаюцца цені ля вогнішча —вырашаюць,што лепей:згарэць ці застацца?У адной руцэ цяжка,ну а дзвюма няёмка:нясе ў калысцы-кашымаленькая мамадзіцёнка.Начныя завулкі.У гукупытаецца водгук:«Хто тут?!.»Выпаў у снег аловак:цяперпішыцеся, вершы, самі!..Ляцяць угору цукеркі.У маляваных маскахблазнуеi цешыцца з блазнаваннягановерскі карнавал.Нагледзеліся на людзей?!.Ca слупаздзіраюцца здаўненыя афішы.«Цяпер i памерці не страшна»,—гаворкау новым тысячагоддзі.Кратаю важкую клямкузачыненай кірхі.A звоніць!..Адна адной падаваліпрысягі, што будуцьтрымацца дарэшты разам?!.Цагліныстарой камяніцы.Прачнуўся ўначы.Стукацяцьнастойліва ўдалечыніцягніковыя колы.Зважыўi шчодрай рукою яблыкдадаў звыш вагі:гаспадарскія жэсты.Крама адзення.Зайшоў,зазірнуў у люстэрка,выйшаў:на сёння досыць.Вечар.Ад на за адною мімапраносяцца аўтамашыны —доказы ў нейкай спрэчцы.«Ці ў гэты бок дзьму?..» —ў чарацінаўпытаецца вецер.Ківаюць: у гэты... у гэты...Далека зайшлося.Не хопіцьужо, каб вярнуцца дадому,дня.Крэсліць на павароткахкрэйдай свае адзнакіразносчык рэкламы:сабе на памяць.Паклалася ў радi — ў радасць:чырвоная чарапіца.«Ну а далей што?..» —ў сяброўкідапытваецца сяброўка.Дзявочыя таямніцы.Вось такi вось так!..— павучаематуля дзіцёнка.Аб лаўку вагонастукаецца пярсцёнак.У куксінах:i калiвы ўжо навучыцеся, як трэбарасці, гарадскія дрэвы?!.Пацягне раз ён,раз яна...Дзеляцца між сабоюхлапец i дзяўчынаадной цыгарэтаю —бы пацалункам.Над дахам — маладзічок,над дзвярыма — падкова:бліскучая рыфма!Гляне ў акно i зноўсхіліцца над чыімсьціадзеннем кравец:атэлье перашыву.Снег i трава:то яна наверсе,то ён.Высокія вокны:аднысвецяцца самі,другія –маладзіком.Змешваюцца з людскоюгамонкайвароніны галасы:гановерскае разнамоўе.Цягнецца дым.Трубавядзе перамовы з хмарай.Ходзіць штоднятою самай дарогаюi ўсё аднонешта знаходзіць:венік.Жмурнее.Далечыняўкладае сябеў сарцавіну рэчаў.Накрапвае дождж.У вежаўспічастыя шапкі.Так, так,— стукацяцьпа бруку абцасікі.Азірнуцца?Прадвесніцца.Дрэвыўслухоўваюцца ў вестку,пні — ў немату.Употай зірнуў на мянеi тут жасхаваўся за хмарамі:дзённы месяц.Ледзь ад зямлі —a ўжоадужвае леташкюю лістоту:трава.І трохі пагрэўся,i трохі замёрз:гараджанінна першым сонцы.«I што за пачвара?!.» —крычацьузбураныя вароны:знікаеза дрэвамі верталёт.Які іерогліф!..Уклала ў яго вярбінасвой жыццяпіс.Крапае дожджык.Ля плота мокнелеташняя трава.«Бывай!..Я вяртаюся ў горад»,—сцежкаразвітваецца з ракой.Сонца ўзыходзіць.Акно з акномдзеліцца адлюстраваннем.Стаілася ў зацені дома —відаць,чакае змяркання:шэрань.То снег,то імжа,то яснота —адну за адною абноўкіпрымервае краявід.Бэз у зялёных пупышках:падрыхтаваўвясне падарункі.Спрачаецца з хваляю хваля:цярпліваix выслухоўвае глыбіня.Сонца ўздымаецца.Цэлы дзеньбудзе вучыць вас бачыць,сляпыя пупышкі.Сарваўся з таполі i зноўвымкнуў угору:гракна паветраных горках.На чорным — зялёнае,на зялёным — зноў чорнае:абвяргае паверхню крот.Стукаецца нецярпліваў нязрушную брукаванкудождж красавіцкі:клічатраву на спатканне?!.Вясна на дварэ!..У бульбыцікаўныя вочкі.Зрываюцца з веццяў рачную плыньважкія кроплі:паспелі?!.Пагодлівы вечар.Стралоюімчыцца матацыкліст —узрушвае вецер.Кракае качка:збягаепа стромкіх прыступкахголас.Нямое загаварыла!..—Зазелянеўрунню палетак.Мые акно гаспадыня.Дожджнасоўваецца —каб пасобіць?!.Пайсці па чырвоным брукуальбо па чорным?..Пайшоў па абодвух:дождж.Вясёлка над горадам!..—Зрок,што бачыць усёшчасліва.І ў полі аб'явішся, крот,i ў садзе:цікава,што на т ы м свеце?!.То холад, то цеплыня.Вароны — i тыягутараць пра надвор'е.На шыбіне дажджавыякроплі— акенцыбястварай увагі.Лопаецца на каштанепупышка:ого як няпроставылузвацца з абалонак!..Ведаю, ліст.Ну, перагортвай!..—чытае вецеру скверы з дзяўчынайкнігу.Тут ён, дол, тут!..—абвяшчаюць кроплінаступніцам навіну.На ганку Марткірхі сынкузавязвае мама,укленчыўшы, чаравічак.Нядзеля ў траўні.Прыхінулася да вушакаi глядзіцьпрадаўшчьіца марозівана аблокі.Вышэй i вышэй —i калі ўжо будзевідаць, навошта расці,таполя?!.Чмель адлятае.«Ужо?!.» —уздрыгвае кветка.Еду на роварыу невядомасць —мінаюквітнеючы рай.Хто парушаеяе ціхамірную плынь?!.—ракаабураецца вадаспадам.Старая чыгунка.Па рэйкахсоўгаюцца мурашы.Схіліў набок галавуi дзівіцца на казюрку:хіба яна варта тваёй увагі,чырванагруды певень?!.Чакаецца дождж?..Няспешнаідзе ўзбярэжжам ракіпажылая пара:у долупіраюцца парасоны.Кірха-руіна:громгутарыць з камянямі.Бліскае.У трапяткіхтрэшчынах вокны.Цокаюць звонкападковы па бруку:на годных коняхгодна сядзяць i ловяцьусеагульную ўвагугановерскія паліцыянты.Узяў i аддаў:занятысапраўднаю справаюэкскаватар.Цяпер мы амаль аднагодкі!..Стаў на калені —гуляю з дзіцем.З важкай аздобайідзе паўз пляцпаважная гаспадыня —са звязкай ключоўна шыі.Скончыўся дождж.Цякуцьадкінутыя адлюстраванні.І сонца ўзышло,a ўсё роўна свеціш,неслух-маладзічок.У Залатым завулкуданосяцца з кірхігукі аргану:ix галубы ўхваляюць,шпакі пераймаюць,a вераб'і выказваюць наконт ixкрытычныя меркаванні.П'е піва,чытае газету:на ганкусядзіць гаспадар.Заслужаны адвячорак.Дзве маладзіцы на развітаннедораць адна аднойпацалунак:у звечарэлым сонцысвецяцца вусны.На камень каля стаўкапрымасціўся крумкач:слухае жабіны песнаспевы.Не будзеш хваліцца цяпер,хмарнеча,што ты — нябёсы.Раптоўны вецер.Лодка ў рацэ:палова — ў адлюстраванні,палова — ў люстэрку самім.«Хай толькі падступяцца!..»Грозяцца хвалямз берага важкія камяні —антыхвалі.Паспела —й займела душу?Ў жоўтай грушыгаспадаруе аса.Брама на могілках.Колькілюдзей упусціла!..Выпусціла колькі?!.Сціраецца горад:у абяцаннеўкладаецца далечыня.Цяціва напялася,З мноства імгненняўвылучы зараз адно i злучыз мэтай,бясхібна абранай,гановерскі лучнік!Ідзе, зазірае ў вітрыныi ловіцьсвае адлюстроўванні:прыгажуня?!.Яблык упаў.Шукаегаліна ранейшую раўнавагу.Сонца зайшло,а каменьдыхае цеплынёю:удзячная памяць.Ветраны дзень.Атуляецішай намоленаюМаркткірха.Па-над чырвоным дахамузнесла ўрачыста рабіначырвоныя гронкі:восень.Сонца скупее.I тут, i тамагінаю цені.Ноч i чыгунка:жалезагрукае аб жалеза.He выпусці!..Над слатоювецер нясе маляўнічыкляновы ліст.Дыхнула першаю сцюжаю:кожныліст сам.Вітаюцца між сабоюпраз шкло вітрынызнаёмыя гаспадыні:уголас,ды безгалоса.Дубовая бочка.Пабачыць —i то прыемна.Трохі раней ці пазней —сцярушыцьi з клёну, i з ліпылісты лістапад.Нізкае сонца.Зямлюзасяляюць цені.Вуліцы з бежанцамі:шукаюцьлісты прытулку.Імглою вачэйузіраецца праз акулярыў імглу адвячорка:бабуля.Быльнік у шэрані:у навінугэтакая аздоба?!.Свae лісты разгубіў,затоезаймеў кляновы:ці вартая мена?Вартая, хмыз!..Блукаю сцямнелымі вуліцамі.З вітрынглядзяць узорныя людзі.Вяршаліны пакруціла,a лісце не падмяла —не яе работа:віхура.Свеціцца пустатоюкавярня ў імгле:зайду,парадую гаспадыню.Лісты — у апёках:з марозам змагаеццакрапіва.Вяду з сабоймглісты месяц.У згадкахколішнія паэты.Рана змяркаецца.Ca староюбярэзінаю сарокадзеліцца нейкаю навіной.Звон зазваніў:прасторазаймела цэнтр.«Цяпер i падужацца можам!..»На вецер скінуўаздобу сваюдзьмухавец.Спякота.Хаваецца ценьу дрэва.Пачакай, не знікай,белая аблачынка;мы зноўсустрэцца не зможам.Круціць на рынкукатрынку васпан:разглядаюцьнаўколле гукі.Галоўнае — не выстаўляцца!..Між шпалразлапушыўся трыпутнік.Апоўдні.Высокімі галасамівыкрыкваюцца на рынкукошты спаржы.Пад каланадай нязграбнадзяцюк прымярае шапку зблішчастай кукардай.«Пасуе»,—ківае крамнік.Павеяла прахалодаю:шлерака прывітанне.Коціцца i бразгочапа бруку бляшанка:вясткуе буру?!.Парожнія сумкі:шпаркаедзе на роварыпаштавік.Нават старая саснападала свой голас:музыка-дзяцел.Узняў ганарлівасвае шышакі:глядзіце —i ён з ураджаем!..Лопух.Глянула —i ca мноюсхавалася ад мянеяшчарка ў схову.Бязлюдны хутар,Наставілі вушкіза шклом вітрыныфайныя кубачкі:мо хто возьме?!.У двух абдымаемвячысты дуб,трэцяга не хапае:каго паклікаць?!.Сонца зірнула —i ў скрынцывулічнага прадаўцазазалацелі пярсцёнкі.Дождж:возераў акупунктуры.Бліскае.Едзе громпа вогненных рэйках.Перамаўляюцца цераз дарогудзве маладзіцы:машыныз размовы выхопліваюць кавалкі.Дажджыцца.У каласахзярняты — слязіны.Давай паплывем!..Ракападмывае бераг.Сонца заходзіць.Куды-кудынад зжатым палеткамспяшаешся, матылёк?!.Куча пяску:расцеуглыб i ўгару паверхня.«А вось яшчэ што!..»Нановаўсчынае размовуасенні дождж.Возера.У адлюстраваннепадае ліст.«Дзе мае плёны?!.»Точыцца скрозьу шчыліны восень.Ну хоць бы хто зачапіў!..Ля сцежкішыпшына ў шыпшынінахпераспелых.Дол у жалезе,у срэбры трава:навінаўсялілася ў наваколле.Дзе яны, ўсклікі?!.Ляцяцьнад небам сцямнелымгyci.Хапаецца за каменнебурлівы ручай:няўжоя ўжо дабег да мора?!.Лісцё ападае.Леспадаецца ў вырай.Кідаю ў кантэйнерыслоікі i бутэлькі:то белы дасць звон,то зялёны...Цямнее:паразапальваць ліхтары.Цяжчэе:пара ўсміхацца.Нехта павінен прыйсці?!.За ночаздобіла сцежку шэрань.Махае за плотамлістотаю бэз:адчапіся, сцюжа!..Ну хто яшчэ здолее так?!.Па вадзебяжыць i сабой ганарыццакачка.Куды вы?!.Плывуць аблачыны:над голым гаембухматыя шаты.Выпхнуліся на сушуi ў сонуклаліся ніцма:лодкі.У снежным бязмежжы:прагалы —людзі.Шчэміцца ўслед за мноюу кірху кляновы ліст:на вуліцы нецікава.Сцежкі расслізгваюцца:ідзезіма ў адпачынак.Кропка i штрых:іглічкатрымае кроплю.I гэта не тое,i тое не гэта:з вядравыкідвае смецце варона.З дахаў пазвешваліся ледзяшы:трохі яшчэ —i дацягнецеся да долу.І першы промень табе,i апошні:мясцовая кірха.І гэта работа!..Цалюткі дзеньстаіць манекен каля крамы:ў кішэнях рукі.Спазняешся?!.Без дарогіспяшаецца некудыеташні ліст.Ходзіць i працінаесваёю дзідайшматкі каляровыя i бляшанкі:смяцяр-ваяр.Зацвіў —i зрабіўсяусім знаёмы:бэзавы куст.Між высветленых вітрындзве негрыцянкі ўзнёсланясуць сваю прыгажосць.Імклівыя уверцюры!..Па мосцепраносяцца цягнікі.Дождж усчынаецца.Гладзіць матулядзіцёнка па галаве.Дорыцца гэтаму i тамусонечны зайчык:дзяўчаткіна школьным ганку.Людна.Прымерваю на сабешматлікія постаці i абліччы.Піша нястомнассохлая чарацінаў паветры свае пісьмёны:зялёным у павучанне?!.Які маляўнічы водгук!..Саснана ўзбураным узбярэжжы.Лёткія ластаўкі:з гукам гукзвязваецца ў ізаглосы.Вяселле ў завулку.У грыву канюўплятаюць дзяўчаты стужку.«Так доўга цябе не было!..Сцяблінкавыжальваецца лістку.Парушаны мур.Упартатрымаюцца камяніза даўнюю веліч.Полымем,дымамi попелам,як i раней,яднаюцца дуб i бяроза.Дома.Бліскучае шво!..Зіхаціцьу хмарах маланка.Таксама ў аздобу?!Над навагодняйялінаю свеціццамаладзік.Недзе чакае:шукаюу горадзе верш.Туман:у наўколлякружыцца галава.Жабрачкай ля сцежкічапляецца за рукаў:«Што маю — вазьмі!..» —Шыпшына.Вецер:былінкагорнецца да былінкі,а тая — ад.Шкло запацела:далоннюадтульваю далечыню.Туманныя прыцемкі.Ліхтарыўглядаюцца ў твар гаворцы.Хопіць на ўсіх:імжа —дотык, рассеяны ў наваколлі.Бягуць i вітаюцца:«Grüezi!..» —жанчыныз ліхтарыкамі ў галавах.Найноўшыя адвячоркі.У снезе даліна,у пацерках арабіна:святаадна адной.Вузкі завулак —ледзь размінуцца:насустрачсляпы манах.Схавалася сонца:хмаразаймела скарб.Рыфмы i рытм:ручайгутарыць з камянямі.З кім пазнаёміўся —пазнаюў сустрэчных то Ганну,то Эвэліну.Згасае за небакраемчырвоны пажар:наваколлеу попеле — ў змроку.Што дзе было?Дзіўлюсязаплюшчанымі вачаміў мінулы дзень.Махае хацінахусцінаю дыму:дома?!.У хвалях яліна:перадаегаліна галіне вецер.Іду невядомай сцяжынайза невядомай жанчынай:некуды —а прывядзе.Прабегла па веццібелая бліскавіцаi засталася:раптоўны снег.Завея:на левы боквыварочваецца прастора.Снежнае неба:ляціць аднекульнекуды чорнайадтулінаю крумкач.У руху i ў постацях:завірухазбірае наўколле.Зляпіліся i грамадоюглядзяць на дарогулюдзі са снегу:што будзе?Звоніць упоцемках звон:куюццаз імгненняў гукі.Разуўся — i босыідзе па снезе:зімовы дождж.«I што мне рабіць з ім,з дарункам гэтым?!.»Трымае ялінана кожнай галінепа булцы снегу.Скідаю пальчаткі:цалуерукі мароз.Усе тут былі:маўчаннегутарыць з пусткай.Вакзальны ганак.Нячутна прыйшліi пайшлі бясследна:цені на снезе.Выходжу з дзвярэй —завірухахапае ў абдымкі:рада?!.Нападала снегу.Дрэвапытаецца ў дрэва:«Хто ты?!.»Што гэта робіцца?!.З глыбінідзівяцца рыбы:цяпельцарасклаў на лёдзе рыбак.Круціцца ў полі спіраль:завірухауцягвае свет у бездань.Пярсцёнкі злучаюцца ў ланцужкі:ручайбяжыць i гамоніць.Спевы ўначы:блукаеля кірхі вецер.I як ты тут апынуўся?!.Па снежнай гурбеблукае кляновы ліст.Схаваў галаву ў азярыну –не хочаш слухаць,што кажа табе крумкачз галіны голага дрэва:лебедзь.Манета на ходніку:драбяза,а выпадак у дарунак.Нліна ў слязінах:дарэмнападаеш, снег?Кідаюцца снежкі:усім цікава —унуку,бабуліi ручаю.I поцемкі, i святло,i нештаяшчэ: атуляезямлю адліга.За ноч авалодаўусёю акругаю:снег —прыгожая перамога.Што сніцца вам —сонца?Дровыпаклаліся ў шталагі:грэю позірк.Завея.Глядзіць у вірлівы змрокi мне махае рукоюакно манастырскае:сястра Ганна.I прыляцелі, i селіна лапках яліныпершыя прыцемкі —птушкі ночы.Нешта не так?!.Адлігаперамалёўвае краявід.Накропвае дождж:з парасонамвітаецца парасон.І вабяць, i мігацяцьагніна тым баку возера:у нерухомымпалёце ноч.Схаваў галаву ў капуцын,a далоніпадставіў дажджынам:манах, прадвесне.Прабегла залева.Слядаміперадрукоўваю брук.Свеціцца свечка —просіць,каб адступіліся ліхтары:уваходжуу велікодную ноч.Так доўга ляцела —i прыляцела!..Скачаля шышкі хваёвае верабейка —тлумачыць,што тут i як.Заварушыліся валуны?! —Да першайтравы прыпалібаран i авечкі.Піша вясна ў паветрыгучныя гукасловы:на плітахвароніны кляксы.Што там, за плотам?..Лічацьмяне то штыкеціны, то прагалы.Узняў галаву з-пад крылаi абурыўся лебедзь:неспадзяванкаймаю сябе,небяспекаю маю.Суцэльнае вуха:слухае пень,што кажа сарока.У гэтулькі нітак!..Сшываезямлю i нябёсы дождж.І срэбраны злітак,i залаты:азярынаў алхіміі адвячорку.Святa ў двары!..Цалуючмялём i пчалою вішню,што першаю зацвіла.Тварам да сонцаіду ад сонца;што хочаш,тое i думай, цень!..Стала ў дзвярахi чакае,каму яна дасць дарогу:спадарыня кнайпы.У залатых каронахпрынцы прыйшліi казкуз сабою прынеслі:пагорак у дзьмухаўцах.Дождж даганяе,дзяўчына ўцякае:хто першыадолее вуліцу?!.Разважаеў тры розумы светлафор.На шыях званкі:складаюцьсімфонію лугу козы.Вось дзе яна!..З крапівоювітаюся —рукі купаюў зялёным агні.Косы да пояса:гожым рухамдзяўчына ўзмахвае галавой.Грукае гром —у прадчассеперакшталцоўвае час.Miж кляштарам і цвінтаромхусцінкайпаслаўся туманi знікаць не знікае:блакітныя незабудкі.Сонца заходзіць:у двое вачэйузіраюся ў трэцяе вока.Чыстае неба.Паміж гарамінацягвае шнур самалёт —каб сушыць аблокі?Узнікла i знікла:тлумачыцьмаланку гром.Рака разлілася:плывешызая качка сцежкай.Чытайце навіны!..Бяжыцьбязлюднаю вуліцайвецер з газетай.Узняўся —гляджу з узгоркуна яблыню ў квеценіi на кагосьці,хто мною быў.«Хтo злева,хто справа,а я ў самым цэнтры»,—сцвярджаетрэшчына на сцяне.Глядзяць у начноеакно ліхтары:i кольківас у мяне ўсіх, цені?!.Я ўгору,яна з гары,усмешка — сустрэчаю:незнаёмка.Воплескі:узлятаюцьлебедзі з азярыны.Дужыя коні!..Карэтакоціцца вуліцай —з даўніны.«І што вы хаваеце ад мяне?!.»лапушынывыпытвае дождж.Не ўмею гэтак сабой,але ўмею імі:драздывысвістваюць ноты.Што там?Нічога.А не адводжуад звечарэлага небапозірк.Апранута ў выбух —з узгорку ляціцьгруша расквечанаяў бязмежжа.Гром адмыкае радовішчы:у краявідразгортваецца навальніца.Сабе ад сябе?!.Чырванееў руках у манашкіцюльпан.І зверху вада,i знізу вада:пахавалігаловы качкі.Ловіш навіны?Слімаквыставіў рожкі.Вецце — грымоты,камель — маланка:саснаспрачаецца з навальніцай.Пазвешваліся цераз плотліловыя гронкі:хочашса мной пазнаёміцца,бэз?!.Вагаецца воблікамі —вядзевозера з воблакаміразмову.Цёмныя вулачкі.Зазіраеу шчыліну неба ветах —дапытлівы вартаўнік.Той з дымам,а той з агнём:каля плотаз даўгманымі цыбукамінатоўпяцца дзьмухаўцы.Босай нагою ручайкранае жанчына:лета.Скокнула з кладкі жабоцька:дадомудае дарогу.Чакаю i чую:над галавоюгрукоча то гром, то цягнік.Пад мостам.«Амерыцы кранты!..» —два мінчукідаводзяць адзін аднамукаля ганку крамы.Свая гаворка.«Баба ці дзед?!.» —з дзьмухаўцаздзьмухвае вецер пушынкі.Хваля да хвалі:арэвозера вецер.Глыбокае рэчышча.Каранікранаюць за рукі:«Хто ты?!.»I не хацеў бы, a вабіць:наштоя табе здаўся,яма?!.Сонца заходзіць:жарыны —сосны.Людзі — сустрэчы.Перажываюнейчыя жыцці:хвіліна — i досыць.Такую карціну —i не заўважыць?!.Дарожны рабочымалюе чырвоную паласу.Сонца заходзіць:выходзяцьнавобмацак з лесу цені –нейчыя павадыры.Вымкнулі з позіркуi памкнулідзве каляіны:сустрэнуцца — знікнуцьРаніца.Гракае грак —сшываечас i прасторусуровай ніткай.Схіліўся над вежаю —выклікаеса сховішчаў здані:срабрысты месяц.Які пацалунак!..З гладышкіжанчына п'е сырадой.Пазнала здалёк:у завулкубярэзіна —усюды-вестка.Ці ёсць хто тут?!.Затрапяталаполымем свечкаi рэхамазвалася ціша:апліца ў гарах.Верасень.Свецяць з лістотыліхтарыкі —жалуды.Усё тое самае?..Наваколлеператлумачвае дождж.З лета — у восень:плывенад голаю пожняюпавуцінка.«Нашая хатанамі багата»:паабтуляліапенькі пень.«Я лішні?!.» —у наваколляпытаецца дзьмухавец.Халоднае сонца.Нешта шукае,а што — не ўспомніць:блукаеу полі дождж.Хоць нехаця, а абдымаеагонь галіны:у пустцы імжа,у імжы цяпельца.I заржавеў,a ўсё роўнатрымае ранейшае перакананне:ланцуг.I тут вяршыня,i тут!..З гарыкоціцца камень.Цямнее:кудысьцізнікаюць хаты,адкульсціглядзіць зіма.Што мае — хавае:плывенад горадам хмара.Набрала i да грудзейпрытуляе: рададзяўчыкаi булкі рады.Голае поле.Таполяу згашаных бліскавіцах.Апошні — i лішні:пад плотамстуліўся снег.То выгляне з-за сасны,то з-за голага голля:усюды ты дома,маладзічок.Зялёнае дзіва:скубетраву гусянятка.І звоняць званы,i грукаюць перуны:маланкапайшла сустракаць Вялікдзень.Сюды i адсюль:на плыньпаклалася кладка—збірае мыту?!.Пралескі цвітуць.У капліцыадчынены дзверы.Тут усё добра?!.—З пупышакбярозавых выглядаюцьу свет лісты.Запальвае свечку ад свечкісястра Тэрэзаi мне падае:трымаюмалітву агню.Лопае крыллемi ручаінайляціць нейкі птах:ах, сама ручаіна.Бязлюдны прыпынак.Ківаегалінкай зялёнай вішня.Рог затрубіў у гарах —лагчынаўздымае голаў.Тут дуб,там бярэзіна:пераходзіцьвясна памежжа.Кураць напару:хапае дымз вуснаў дзяўчыны вецер.Выглянула з-за хмараў —i набыломэту наўколле:да сонца з сонцам!..«На табе!..» —Падаюцьадна адной рукі бабулі:не бачыліся сто гадоў.У слёзах:усыпалі доляблыневыя пялёсткі.Ступіў на той бок,а на гэтым спыніўся:над ручаінай —масток.Справа ружовы бэз,злева белы...«Каторы бліжэйшы?» —пытаецца прыгажосць.Спачатку насустрач,а потым разам!..Хапаефантан у абдымкі дождж.Хаваецца дрэва за дрэвамi за сцяною сцяна:гуляеу хованкі краявід.Хто першы?!.Над сцежкайнапнулася павуціна.Варушыцца куст:усяліўсяу постаць вецер.Хваля на хвалях:плывекачка ў сутонне,ў світанак — лебедзь.Кінула недапалакна брук дзяўчынаi затаптала абцасам:так яму й трэба,аматару пацалункаў!..Ен праганяе,яна спыняе:о ружа, о дождж!..Думкі — аблокі:гapaўглядаецца ў заўтра.І галавой, i хвастомматляена пасвішчы конь: тагo,хто бачыць яго,вітае?!.Дык тут цэлы свет!..—Уздымаез-за агароджы сляпой ліхтарыкасот.Бяжыць — а на месцы:яліныудумваюцца ў ручай.Аблокі i сонца:з рамонкамзнаёміцца матылёк.Бязлюдны паўстанак.Ba ўсе бакіразгортваецца бязмежжа.Стала на пеньi тое, што прамаўлялаучора людзям,цяпер прамаўляе ялінам:Урсула Урст.З хлебам у дзюбе:схапіла i паляцелаабы-куды чайка.Гармідар ззаду.Лічыць дажджыны трава,а скварзлізвае: ліпень.Даткнулася ценемi адышладалей датыкацца:дзяўчына.Што там, за імі?У дрэўпрывідныя абліччы.Выспалася?!.Паўстаез возера выспа.На рынку:паказвае годлюдзям свае малюнкі.Зірнула,ўсміхнулася,пацалаваладзяўчына люстэрка:свята,якое заўжды з сабой.Белыя караблі —заплыліу мора блакіту аблокі:мо з мэтаю?!.Мо без мэты?!.Завулак у пнях,на пніпаклалася ежа:ў пільцоўабедзенны перапынак.Апосталы глыбіні —выходзяцьз возера валуны:дзе дно — там плытка?!.І сонца, i дождж:святкуетрава сустрэчу.Дзе захад?Дзе ўсход?Абдымаевятрак прастору.Хто яны мне?!.Знікаепаволі аўтобус:у тварах вокны.Каб падымацца і апускацца:ў нахілнейчымі целаміўклаліся пліты —маім таксама.Застракатала сарока;збіраегукі туман.Падае шышка з хваіны;наставіўдалоні дол.Ліпеньскі сквар.Да ноглашчыцца возера:«Я з табою!..»Дзядоўнік зацвіў:займелічмялі амбасаду.І ў кожнымя нешта забыў?!.Збіраюў сустрэчу абліччы.Спярша запярэчыць,тады захопіцьi адпусціць не захоча:ажынавы куст.«Хочаш напіцца?!.—Гуляехваля з галубкаю,—Вось я, пі!..»Тралейбус спыняецца.Саступаюцьлюдзі ў імглу:я з імі.То скіне з нагі чаравічак,то зноў абуе...Пад каланадайглядзіць у вочывыпадку незнаёмка.Счэрпваю з кветаккепкай расу:Рарон —слёзныя сувеніры.Зайшоў за варотыi з-за варотаў вярнуўся:быццам кагосьці, з сабоюпрывёў сябе.Гамонка змывае гамонку:там вуліца,тут ручай.«Вось я!..» —Ўвабралася ў радасцьi ўсімдорыць яе рабіна.У горадзе мур:з адтулінцэліцца даўніна.Быццам нічога не здарылася –між сабоюгутараць местачкоўцы:а язаблудзіўся!..Нешта заўважылі?!.Над ручаінайлётаюць жвава стракозы —з біноклямі ў галавах.Даткнулася:мыю тварсвітальнаю павуцінай.У сінім:абсягізаймае далечыня.Варта за вартаю:прапускакщьу горад ручайвалуны.Пасоўваецца ўзбярэжжамсямейная пара,сабака наперадзе:дырыгуе?!,Сонца хаваецца.Да акнапаварочваецца сланечнік.Жвавяцца за драцянойагароджаю птушкіу маляўнічых уборах,а — апускаю вочы.Паспеў —у свабодузрываецца з клёна ліст.Бязмежжа згусцілася:карабельгудкамі абмацвае наваколле.Грэецца ў бабіным леце:босына камені след.Зайду —апрануся ў стагоддзі:чакаеля вежы дзень.І ты сярод ix!..У затоцыплавае сярод качакi лебедзяў жоўтыкляновы ліст.Сонца хаваецца.У людзейпрыгожыя твары.Ад сёння нічога не застанецца?!.Мяцеходнік прад кнайпаюгаспадыня.Трава на асфальце.Пакуль стане сенам,яе не стане:авечкі, праўда?!.Аўтадафэ.На ўзгораквыйшлі бяроза i клён:гладзіце!..Быў бы дзіком —займеў быспажытак: па жалудахбадзяецца вецер.Займелі вагу:ў павуцінууклаліся кроплі.«Дзе той капуцын, якогая некалі бачыла тут?..» —Зазіраемне ў твар старая.У гутарцы:то з таго,то з гэтага дрэва злятаебарваны ліст.Словы згарнуліся ў немату –у раллюуклалася лета.Знасіліся чаравікі:рады,што вызваляюцца ад мяне?!.Паклаўся на пеньзалацісты ліст:нештанамерваецца папытацца?!.З'еў цені,з'ядае твары:туманна вуліцах i ў завулках.У чорным, з пазнакаю белай —углыбінюнырае i зноў вынырае:качка-манашка.Падняў з зямлі лістзалаты: перайдуз ім вуліцы i завулкі.Скасілася кукуруза:спрабуюцьвырвацца з поляабураныя камлюкі.Вера,надзея,любоў —праз туманпрабілася сонца.Сцежка спынілася:долуслала лістота.Начныя завулкі.Знаходзяцьцень ад мяне ліхтары:«Дык вось ён!..»Гатовы да абароны?!.Дровычакаюць зіму.Пара дэвальвацыі:залатоўкішпурляе бярэзіна,клён — рублі.Усіхні знаёмца —хапаевецер за рукі:«Ну дык хадзем!..»Нешта забылася?У акноўглядаецца поўня.Туды i сюды:здабываез нетраў прасторы ў вежымаятнік час.Яшчэ бачыш сонца?!.За грамадоюцёмных аблокаўсвеціцца аблачынка.Яліна каля дарогі —наказ у дарогу:мо мне, мо табе.Нехта пастукаўся —выйшаўу ноч: да тварудаткнулася далечыня.З адвагаю i вагойна хваінезбіраюцца кроплі:хто зараз?!.Холадна.Рукіуцягваюцца ў рукавы.Абмацвае вецергаліны:ці ўселісты абляцелі?!.Прыйшоў,па траве патаптаўсяi адышоў за ўзгоркі:першы мароз.Замкнуліся дзверы:кладзеццаразам з ключом у кішэнюгук.Абапал дарогі бярэзіны:падаюццаадна за адноюў зімовы змрок.Можа, абудзіцеся?!.З валунамівядзе гаворку зіма.Свеціцца ў цемры акно:завіруха,ідзі папытайся,хто там.Вецер i снег.Шкада мневас пакідаць у полі,мае с ляды.