Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Эх вы! Трэба большыя дзіркі пракалоць.

— А можа, там кураняты сядзяць? — прагаварыў я.

— Кураняты вясною выводзяцца, а не восенню. Кажу вам, што трэба большыя дзіркі пракалоць, — раззлавалася Аня.

Мы пракалолі ў яйках большыя дзіркі і пачалі па адным піць. Вып’ем — шкарлупіну на стол кладзем. А Аня рознымі колерамі малюе. І нейкіх вясёлых чалавечкаў, і кветкі, і домікі, і шары. Напіліся мы яек, што аж моташна стала. Я на іх і цяпер глядзець не магу.

Размалявала Аня шкарлупіны, а потым усе разам ніткі да іх прывязалі, вялікаю іголкаю праз дзіркі прасадзіўшы.

Паклала Аня ўсе гэтыя цацкі са шкарлупін у цэлафанавы мяшочак і пытаецца:

— Колькі гадзін?

— Пяць, — кажу.

— А даяркі калі на ферму прыходзяць?

— У шэсць.

— Значыць, паспеем ёлку ўпрыгожыць, — сказала Аня, пазіраючы на нас з Дзімам, як на немаўлят. — Цяпер у рэдакцыю пазвонім.

Я ажно вочы вылупіў:

— Куды?

— У рэдакцыю раённай газеты.

— Не трэба званіць, — усклікнуў Дзіма. — Загрымім, як кажуць, пад фанфары.

— Я пазваню не для смеху. Папрашу, каб прыехалі да нас на ферму і даярак каля ёлкі сфатаграфавалі. Гэта іхняя работа.

Разважылі мы з Дзімам. Сапраўды, работа, сапраўды, трэба сфатаграфаваць. Хай на нашых перадавікоў увесь раён глядзіць.

— Звані, — сказаў Дзіма.

Набрала Аня нумар — яго мы ў тэлефонным даведніку знайшлі — і гукнула:

— Ало, гэта рэдакцыя?

Мы з Дзімам выцягнулі шыі, слухаем.

— Рэдакцыя, — мужчынскі голас з трубкі даносіцца. — З кім размаўляю?

— З вамі размаўляе вучаніца шостага класа Вароніцкай васьмігадовай школы Аня Бялько. А вы хто?

Я таўхануў Дзіму ў бок.

— Быццам рэпу грызе, — прамовіў Дзіма.

— Я карэспандэнт, — чуецца з трубкі голас.

— Таварыш карэспандэнт, прыедзьце, калі ласка, да нас у Варонічы. На нашай ферме ўсе даяркі гадавое заданне выканалі.

— Прыехаць?

— Прыедзьце, таварыш карэспандэнт. Мы вельмі просім вас.

«Зусім не баіцца, — думаю. — Ёй толькі дзе-небудзь на вялікім заводзе камандаваць».

— Позна ўжо. Каб раней, — чуем, як апраўдваецца карэспандэнт.

— Сёння для даярак мы ёлку паставім. Разумееце?

— Разумею… Разумею… Э-э-э…

— Духу ў карэспандэнта не хапае, — заўважыў Дзіма.

— Таварыш карэспандэнт, вас вучні просяць. Прыедзеце?

— Пастараемся прыехаць, — нарэшце згадзіўся карэспандэнт.

А Аня, нібыта сапраўдны начальнік:

— Дык пастараецеся ці прыедзеце?

— Ха-ха-ха, — чамусьці засмяяўся карэспандэнт. А пасля: — І пастараемся, і прыедзем.

— Калі ласка.

— Да пабачэння.

Аня паклала трубку, уздыхнула:

— Натамілася, як на бураках. Дзялку лягчэй прапалоць, чым з карэспандэнтам дамовіцца.

— А я лепей яшчэ дзесяць яек выпіў бы, чым у рэдакцыю да карэспандэнта званіць, — шчыра прызнаўся Дзіма.

<p>НА ФЕРМЕ</p>

Смеючыся, мы выйшлі на двор. Агародамі, каб не трапляць людзям на вочы, падаліся на ферму. Не хацелася, каб распытвалі: што ды чаму? Даярак на ферме яшчэ не было. Мы зайшлі ў пакой жывёлавода. Пасярод пакоя стаяў вялізны круглы стол. Вось на гэты стол мы і паставілі ёлку. Хуценька ўпрыгожылі яе сваімі самаробнымі цацкамі, селі на крэслы, як імяніннікі, чакаем, хто першы зойдзе. Вельмі хацелася, каб сам Іванавіч. Напэўна, у яго язык да зубоў прымёрз бы, калі б убачыў гэткае цуда. Але ў пакой зазірнула цётка Маня, адна з самых старэйшых даярак на ферме. Зазірнула, рукамі ўспляснула:

— Што гэта?

Устаў Дзіма і, як вызубранае правіла, без запіначкі:

— Дарагія даяркі! На вашым рабочым графіку Новы год. Віншуем вас з працоўнымі поспехамі і жадаем шчасця ў сямейным жыцці.

— Пабягу жанок паклічу. Хай падзівяцца, — усклікнула цётка Маня.

Павярнулася — і як ветрам яе здзьмула. А неўзабаве жанчыны ў пакой уваліліся. Раскудахталіся, як куры ў куратніку:

— Ах, што за ёлка!

— Ах, якія прыгожыя цацкі!

— А ў якім магазіне куплялі іх?

— Няўжо самі зрабілі?

— Усё-ткі ўспомнілі пра нас.

І тут хтосьці голас падаў:

- Іванавіча сюды, Іванавіча!

Глядзім: вядуць дзве жанчыны Іванавіча, як пад канвоем. Ступае Іванавіч як не сваімі нагамі і часта-часта рот адкрывае, нібы рыба, якую выцягнулі на бераг.

Падступілася да яго цётка Маня:

— Школьнікі нас павіншавалі. А ты?

Таргануў Іванавіч сваімі рыжымі вусамі.

— Мы збіраемся вас у кантору выклікаць. Урачыста павіншуем.

— А нам і тут урачыста! — крыкнула цётка Маня.

Абступілі жанчыны Іванавіча, джаляць, нібы восы:

— Калі на экскурсію паедзем?

— Ты абяцаў, што балет на лёдзе паглядзім.

— Няхай сам балет пакажа.

— Чаму душ у нас не працуе?

— Чаму цырульніца не прыязджае? Абяцалі.

Відаць, вырашылі жанчыны ўсе грахі Іванавічу ўспомніць. Замахаў Іванавіч рукамі:

— Цішэй, бабы, цішэй. Дайце слова сказаць.

— Слова просіць, — крыкнула цётка Маня. — Паслухаем.

Замоўклі жанчыны, суцішыліся.

— Ну, вінаваты я, — прагаварыў Іванавіч. — Дык мяне цяпер на кавалкі разарваць?

Цётка Маня рукі ў бакі і да Іванавіча:

— Чаму нашых дзяцей не паважаеш? На ўвесь калгас раззваніў, што кароў павыпускалі. Хіба пойдуць яны сярод ночы кароў адвязваць? Вось ёлку нам прынеслі. Мне ў жыцці ніхто ні адной кветачкі не падарыў, а тут цэлую ёлку прынеслі, і яшчэ з цацкамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги