Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

Мы думалі, што Аня перавядзе на жарт, і на гэтым усё скончыцца. А яна паважна, як які прафесар, узяла гусінае пяро і распісалася. Цар-чараўнік ажно падскочыў ад радасці.

— Ад мяне Сіняя світа хаваўся. Ён стаяў перада мною добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, пад вароты бег белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Забег на вялікі луг у трыдзевятае царства і перакінуўся ў тры кветкі розных колераў, але яго я знайшоў. У другі раз забег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства, перакінуўся ў рыбу-акуня і схаваўся ў мохавым балоце — і там яго знайшоў. Вы ад мяне таксама не схаваецеся. Бачыце чароўную кнігу? — цар-чараўнік паказаў на тую вялізную кнігу, якую трымаў пад пахаю. — Гэтая кніга ўсё-ўсё ведае. Яна мне ўсё-ўсё раскажа. Што ж будзе? Як думаеце?

— Крыху пагуляем і разыдземся, — сказаў Сяргей.

Цар тоненька захіхікаў:

— Галовы вам паадсякаю.

Ну й дзядок! Ну й пярэварацень! Спачатку слязьмі заліваўся, а цяпер на сёмым небе ад радасці. І навошта мы спыніліся? Хай бы сам ад сябе і хаваўся. Усё з-за Ані. Пагуляць ёй захацелася…

Цар-чараўнік гучна шчоўкнуў пальцамі, пацёр рукі.

— Хавайцеся.

Я хацеў бегчы ў лес, знайсці там якое дупло, залезці ў яго, да самай ночы не вылазіць. Дзіма, Андрэй і Іра таксама, заўважыў, нарыхтаваліся навастрыць лыжы. Галава з плеч — гэта не жартачкі. Але Аня спыніла нас:

— Пачакайце. Не разбягайцеся.

Яна расшпіліла партфель, дастала тэрмас. «Апошні раз хоча чаем напаіць», — нявесела падумаў я.

— Я з ручая вады набрала. Запас бяды не чыніць, — чамусьці пахвалілася, адкруціўшы крышку.

— Жывой вады? — ажно напяўся цар-чараўнік.

— Звычайнай, — усміхнулася. — А пасля пытаецца ў нас:

— Хлопчыкі, у каго сцізорык з сабою ёсць?

— У мяне, — прамовіў Андрэй.

— Зрэж, калі ласка, бярозавую галінку.

Паціснуўшы плячамі, Андрэй падышоў да маладзенькай бярозкі, коса зрэзаў галінку, падаў Ані.

Мы не разумелі, навошта ёй гэтая галінка спатрэбілася. Цара-чараўніка галінкаю па спіне пасцёбаць, каб глупствам не займаўся? Дык для яго трэба было б не галінку зрэзаць, а добрую ляшчыну. Каб скура пісягамі пакрылася. Інакш не дойдзе да яго.

Аня ўзяла галінку, зрэзаным канцом апусціла ў тэрмас з вадою, крыху патрымала і асцярожна выняла.

— Глядзі, — паказала цару-чараўніку. — На зрэзаным канцы кропелька.

— Кропелька, — шмаргануў носам цар.

— А хутка кропелькі не стане. Знікне. Ты хацеў, каб мы схаваліся. Спачатку адгадай, куды кропелька схаваецца. Згодны?

— Згодны. Гэта я і без чароўнай кнігі адгадаю.

Цар-чараўнік, не зводзячы вачэй, пазіраў на кропельку, якая крышталікамі пералівалася на сонцы.

Нечакана кропелька знікла.

— Дзе яна? — усклікнуў цар-чараўнік.

— Шукай, — сказала Аня. — Сам гульню прыдумаў.

Цар-чараўнік выхапіў з Аніных рук галінку, стаў хутка-хутка круціць яе.

— І тут няма. І тут няма. Куды падзелася кропелька?

Схамянуўшыся, разгарнуў кнігу, паклаў на траву і, укленчыўшы, пачаў чытаць, смешна, як заяц, перабіраючы губамі.

Устаў, як збянтэжаны Саўка.

— Пра кроплю ў чароўнай кнізе не напісана. Яшчэ раз апусці.

— Можна яшчэ раз.

Цяпер цар-чараўнік кроплю далонямі закрыў. Напэўна, каб у бяздоннае неба не паляцела.

— Няма! — крыкнуў. — Зноў знікла. Дзе ж яна?

— Здаешся? — спыталася Аня.

Цар-чараўнік сарваў з галавы карону, кінуў вобзем.

— Прапала кароўка — хай прападае і вяроўка. Прыйдзецца аддаць гэтым злыдням паўцарства! І чароўная кніга мне не дапамагла.

— Супакойся, — сказала яму Аня. — Тваё паўцарства хай у цябе застаецца. На чароўную кнігу спадзяваўся? Законы прыроды трэба ведаць. Фізіку. Перад фізікай твая чароўная кніга нішто. Хочаш даведацца, дзе кропля? Няма яе.

— Зусім няма? — не паверыў цар-чараўнік.

— Зусім няма. Яе паглынулі капіляры дрэва, а потым па гэтых капілярах вада паднялася да лісцяў і выпарылася ў прастору.

— Давай яшчэ ў што-небудзь пагуляем, — прапанаваў цар-чараўнік.

— Мае загадкі адгадай, — сказала Аня.

Цар-чараўнік сеў на траву, скрыжаваўшы ногі:

— Загадвай.

— Якое значэнне маюць пругкія валаскі на падэшвах ног зайца?

— Яны ў яго, каб іголкі ў падэшвы не калоліся, — хуценька адказаў цар-чараўнік.

— Пругкія валаскі аслабляюць сілу ўдара ў час скачка.

Цар-чараўнік пачасаў бараду, скрывіўся:

— Яшчэ загадвай.

— Для чаго лісе патрэбен вялікі хвост?

— Каб зімою сляды за сабою замятаць.

— Не так. Хвост дапамагае лісе рэзка паварочвацца. Ён у яе быццам паветраны руль.

— Яшчэ адну.

«Вось ліпучка, — падумаў я. — Трэба ўцякаць ад яго. Ён тут нас да самага вечару пратрымае».

— Чаму пялёсткі руж нават пасля моцнага дажджу застаюцца заўсёды сухімі? — спыталася Аня.

— Сонца іх высушвае.

— Не адгадаў. Пялёсткі руж маюць масляністае рэчыва. Дзякуючы яму яны не змочваюцца вадою.

Цар-чараўнік усхапіўся, тупнуў нагою:

— Я вас не адпушчу! Я вас у сваё царства забяру!

— Мы гэтак не дамаўляліся, — кажу. — Хіба ты забыўся пра сваё царскае слова?

— А вы няправільна гулялі са мною. Не адпушчу!

Не ведаю, што было б, калі б не музыка-чарадзей. Паглядзеў ён на цара-чараўніка, сказаў:

— Я ваўкоў у лес прагнаў, чарцям і ведзьмам даў рады. Знайду месца і для цябе, цара-абманшчыка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скользящий
Скользящий

"Меня зовут Скользящий, и Вы узнаете почему… прежде чем эта история про меня закончится."   Скользящий не человек. Вдали от Ведьмака-защитника Графства, он охотится на людей, пробираясь в их дома, чтобы напиться кровью пока они спят...  Когда местный фермер умрет, естественно, что Скользящий захочет полакомиться кровью его прекрасных дочерей. Но фермер предлагает ему сделку: в обмен на то, что Скользящий доставит младших дочерей в безопасное место, он сможет забрать его старшую дочь, Нессу, чтобы делать с ней всё, что пожелает...  Обещание Скользящего оборачивается для него и Нессы коварным путешествием, где враги поджидают на каждом шагу. Враги, в том числе Грималкин, ужасная ведьма убийца, по-прежнему ищут способ уничтожить Дьявола навсегда.    Новая часть серии "Ученик Ведьмака" представляет Скользящего, одного из самых ужасающих существ, созданных Джозефом Дилейни.

Джозеф Дилейни , Радагор Воронов , Сергей Александрович Гусаров , Тим Каррэн

Фантастика / Фантастика для детей / Фэнтези / Ужасы и мистика / Детская фантастика / Книги Для Детей