***Вілейка. Дубаўка. Раніца.Ён сказаў у нудзе: “Сэ ля ві”,і мы селі ля Віліі.Запалілі.Каменьчыкі ў рэчку кідалі,глядзелі, як распаўзаюццакругі ад іх па вадзе…***Сяджу каля тэлевізараем цукеркіпаперкісьлінай прымацоўваюда сьценкі.Адначасовадакладна – у перапынкахкалупаю пальцаму шкарпэтках дзірку.Размалёўваю “А4”уздоўж і ўпоперакупоперак і ўздоўжЯзлосны калючы вожіголкі растуцьна сьпіне.Ты патэлефануешці не?***Непазьбежна вясны наступства:што ні дзеўчына, то распуста,зь Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцышто ні дзеўчына, то ў спадніцы.Захінула вясна мне вочы –агаляюць паненкі грудзіі з цырульні павольна крочыцьці то дзеўчына, ці то пудзель.***Што мне рабіць з табою,такой прыгожаю?Калі ты стаіш на кухніў адных шкарпэткахі варыш каву мнеў маёй кватэры, –Глядзець на цябе.Што мне рабіць з табою,такой разумнаю?Калі ты расказваешмне з захапленьнемпра фільм, які паглядзела,пакуль я была на працы, —Слухаць цябе.Што мне рабіць з табою,такой пяшчотнаю?Калі ты ўсьміхаесьсяі кратаеш мяне за рукусваёю рукойпяшчотнай, як ты ўся, —Абдымаць цябе.Што мне рабіць з табою,такою дзікай?Калі ты ператвараесьсяу ваўчыцу, і яімгненнаператвараюся ў ваўка, —Спаць з табой.Што мне рабіць з табою,такою зьменлівай?Кожны дзень рознаю,непасрэднаю,пазбаўленай лёгікі, дынявечнаю, —Быць з табой.Мілан. ВечарЧаставалі нас кавайветліва і ласкава,налівалі гарэлку…ці то ангельскі ром?Ля кавярні “Ла Скала”лашчыла-мілавала,абурыўшы суседзяўсправа,каленку яе пад сталом.***Мы крочылі побачрука ў рукуда пляча плячотвар у тварвочы ў вочыу рот рот.Так мы ступалі, крочылінага ў нагу,пакуль ты ня збочыла.І цяпер вока за вока,цяпер – зуб за зуб.Усё, што ты з сабою забрала,я выскубу, адгрызу —вярну сабе ўсё,да сябе вярнуся…Забяру сабе свае вочы,з твару змыю твой твар,адляплю ад вуснаў твае вусны,вырву руку з рукі.І калі сэрца сьцісьнецца ад адчаю,я буду шаптаць, як мантру,што ты – родная,баючыся паверыць,што ты чужая.***Я называў цябе заяц,ты мяне называла лапка,мы былі разам – заечая лапка.Зая, чыя лапкацяпер я?***Забяры мой больпрацягні далонья табе адсыплюяго з гакама пасьля свой сумў скрутку прынясуЗабяры ягобо я самня ў станезабяры мой ценьабдымі мянепаглядзі як моцнамяне хістаеЗабяры мой ценьЗабяры мой сумЗабяры мой больІ мяне ня стане