Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

... Уначы, калі хлопцы ўжо ляжалі ў cвaix ложках, да ix прыйшоў на хвіліну стары Вежа. Сеў на краёчак Кастусёвага ложка, уважна глядзеў на госця.

– Ну як табе тут?

– Мне тут добра.

– Слухай, Кастусь, магу табе прапанаваць сёе-тое.

– Але.

– Пачакай да універсітэта тут. Разам з Алесем налета паедзеце. А гэты час будзеш вучыць дзяцей у маёй вясковай школе. I падзаробіш за год на два гады, каб па ўроках не бегаць... Га?

Кастусь адмоўна пахітаў галавою.

– Не. Я разумею вас, пан Вежа. I я вам удзячны. Але тут справа больш складаная. Мне трэба потым цягнуць братоў. I да таго ж...

Ён замяўся.

– I да таго ж, мне трэба хутчэй вывучыцца. Я не маю права рызыкаваць яшчэ адным годам.

– Я ведаю, ты ніколі не возьмеш ад мяне грошай.

– Ніколі, – сказаў Кастусь.

– То i дурань. Падзарабіў бы. А то будзеш сядзець на каве з хлебам.

Мускулы на шчоках у Кастуся абцягнуўся скурай.

– Кaвa i хлеб, – сказаў ён. – Вада i хлеб. Кроў i хлеб.

– Ну, гэтай дарогай мала каму дадзена icцi.

Кастусь упарта паматаў галавою.

– А калі дадзена, дык нельга збочваць. Народ наш без багацця, без зямлі, без мовы... I таму варта жыць і сутыкацца з ворагам. Хутчэй.

– Што ж, – сказаў Вежа. – Бадай што, маеш рацыю...

Вежа пайшоў. Хлопцы ляжалі i моўчкі слухалі свежы шолах паркавай лістоты. Спаць не хацелася. Быў самы лепшы час для размовы.

– Кастусь, што ты такімі вачыма сёння на Галінку Кахнову глядзеў?

– Прыгожая, – пасля паўзы адказаў Каліноўскі.

– Закахаўся, бядак?

Кастусь маўчаў. Потым уздыхнуў.

– Не. Я-то ўлюбчывы. Я нават вельмі ўлюбчывы. Але я, відаць, не маю права. Жыццё не маё.

– Як гэта не тваё?

– А так. Звычайна ў людзей так. Першае – гэта я, другое – сям'я, родны дом, трэцяе – родны горад, чацвёртае – родная краіна, пятае – родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сам сябе, амаль усе –

сям'ю, большасць – родны горад, частка – радзіму. I толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па–сапраўднаму, а не на словах...

Ён сеў i абхапіў мускулістымі рукамі калені.

– Мы нават да любові да радзімы ў большасці не дараслі. I таму тут больш за ўсё патрэбны людзі, якія прайшлі ўсе ступені. Бываюць такія, багатыя любоўю i нянавісцю. У ix увесь свет узарваны i перакулены. Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам – больш за caмix сябе. Яны, разумееш, свабодна аддаюць жыццё i дом i ўсё – для краіны i чалавецтва.

– I ты хочаш быць такім?

– Буду вельмі старацца... Што ж, самога сябе я аддам. А каго я маю права аддаць, акрамя сябе? Жонку? Дзяцей?

У цемры блішчалі ягоныя вочы.

– Не, калі аддаваць, то толькі сябе. Брат Віктар кажа: каханне не павіннa вісець у нас на нагах… Наш народ спявучы, таленавіты, горды. I вось яго ўвесь час дзякуюць за дабрыню, седзячы на ягонай спіне.

Стукнуў сябе кулаком у грудзі.

– Песні нашы затаўклі ў гразь, талент распялі, гордасць аплявалі. Усё забралі: зямлю, ваду, неба, свабоду, гісторыю, сілу... А я ўсё гэта люблю...

Шапацела лістота. Быццам тысячы тысяч уздыхаў ляцелі ў адчыненае акно.

– Нельга больш. Нельга больш. Нельга больш цярпець, іначай страцім апошняе: душу сваю жывую.

– Я таксама даўно пра гэта думаю, – сказаў Алесь. – Зброяй трэба нарадзіць павагу да сябе i да мужыка. I волю нарадзіць таксама – зброяй. Я гаварыў пра гэта з сябрамі.

– 3 Мсціславам?

– I з iм.

– Мсціслаў – харошы хлопец. Ён мне спадабаўся. I Майка твая мне спадабалася. Але як табе з ёю быць, калі справа дойдзе да зброі?

– Не ведаю.

– А хто яшчэ?

– У нас у гімназіі ёсць суполка. “Братэрства шыпшыны i чартапалоху”. Праўда, амаль дзіцячая яшчэ выдумка. Мсціслаў, Пятрок Ясюкевіч, Усяслаў Грыма, Мацей Біскуповіч i я.

– Знойдуцца, відаць, i іншыя, – стрымана сказаў Кастусь.

– За апошні час мы трохі сцішэлі, – Алесь таксама сеў. – Усё ж не фельдфебель над галавою. Лягчэй стала жыць.

– Лухта! – сказаў Кастусь. – Лягчэй стала жыць! На гэта мне нядаўна даў адказ Алекс дэ Таквіль.

– Француз гэты? Гісторык?

– Але. Віктар аднекуль дастаў выпіскі з ягонай новай, ненадрукаванай яшчэ кнігі. Пастараюся прыпомніць больш дакладна... Ага: “...не заўсёды прыводзіць да рэвалюцыі пераход ад дрэннага становішча да горшага. Часцей здараецца, што народ, які цярпеў без скарг i больш страшныя ўмовы, сілком скідае з сябе іхняе ярмо, менавіта тады, калі яно робіцца лягчэйшае. Стан рэчаў, які выклікае рэвалюцыю, бывае амаль заўсёды лепшы за той, які быў непасрэдна да яго, i вопыт вучыць, што для дрэннага ўрада найбольш пагрозлівая тая хвіліна, калі ён, урад, пачынае трохі выпраўляцца. Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазбежнае, робіцца нясцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца... “

Кастусь стаў на калені i, гаворачы, глядзеў у парк, дзе білася i тужліва ўздыхала лістота.

– Так, відаць, i ў нашым становішчы. Тым больш што царок нічога вялікага не робіць, а так, нібы мёдам злёгку па вуснах мажа. Усё, як раней. Дзяржава – паліцэйскі ўчастак. Дзяржава – турма.

На твары ў Кастуся зноў з'явілася нешта пакутлівае, цень нязвыклай i, па маладосці год, страшнай, непажаданай думкі.

– Ты раптам зрабіўся падобны на Раўбіча. Толькі маладзейшы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза