Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц полностью

Расплаціліся за ўсе дзесяцігоддзі, у якія распіналі ўсё як ёсць маладое, смелае, годнае.

А, між тым, апошніх слоў імператара, за якія так распіналіся тысячы гедымінаў, зусім не было. Іх прыдумалі потым, каб людзі вучыліся гінуць, не наракаючы.

XXVIII

У жніўні тысяча восемсот пяцьдзесят пятага года да Алеся, які ў гэты час жыў у Вежы, прыскакаў з Загоршчыны Логвін, прывёз ліст у грубым пакеце з шэрай паперы.

"Дружа, — пісаў Каліноўскі. — Я скончыў сваю мачыху-прагімназію. Еду паступаць у альма матэр. У Маскву. Хацелася б убачыцца з табою, ды толькі ведаю: немагчыма. Трохі-трохі падзарабіў, атрымаў у начальніка губерні пашпарт і падарожную за нумарам пяцьдзесят шостым. А ў ёй — усё. Двухгаловая курыца, рубель срэбрам гербавых зносаў, прыкметы (аблічча — авальнае, цяжкае, год — семнаццаць, рост — сярэдні, валасы — цёмна-русыя, бровы — чорныя, вочы — сінія, нос і рот — памяркоўныя, трохі велікаватыя, падбародак — звычайны, — распісалі, хоць ты на Ветку, да раскольнікаў, уцячы, і то знойдуць). Такая лухта! Пачынаецца падарожная, як выявілася, словамі: "Па ўказу яго Вялікасці гасудара імператара Аляксандра Мікалаевіча…" Аж во як! Нібыта кожнага з падарожных ляпае па плячы: "Едзь, братка, шчаслівай табе падарожы".

Вось я і еду. У Мінску зрабіў прыпынак на чатыры дні і адсюль пішу. Горад вялікі і даволі-такі гразны. Толькі вельмі ўпадабаў Залатую Горку з капліцай старога Роха. Дрэвы вакол, і так прыгожа блішчыць наводдаль Свіслач, і дамы за ёй і цэрквы. Добра сядзець і марыць.

Падарожжа, пакуль тое, падабаецца. Едзеш сабе, ні аб чым не думаеш, званок не звініць, наперадзе — воля, бачыш людзей і іншыя мясціны.

Дзесятага траплю, калі верыць падарожнай, у Воршу. Буду там гадзіны чатыры і зусім блізка ад цябе, нейкіх сотню з лішнім — дакладна не лічыў — вёрст. Але гэта таксама далёка, так што не ўбачымся і на гэты раз. І дорага. Мне прагонных за два кані з правадніком выпала нешта каля сямі рублёў, табе будзе — у два канцы — рублі два з паловаю. Чаго ўжо тут. Дык ты ў гэты час проста падумай, што я блізка, і я абавязкова адчую.

А калі скончыш на будучы год гімназію — што мяркуеш рабіць? Сядзець мядзведзем у сваім берлагу ці ехаць вучыцца далей? Калі другое — едзь туды, дзе я. Пагаворым аб усім-усім. Ёсць шмат цікавых навін".

Алесь пайшоў да старога Вежы. Той сядзеў на сваёй улюбёнай тэрасе.

Унук спыніўся, не хочучы яго турбаваць.

— Я чуў цябе яшчэ за пяць пакояў, — не ўздымаючы павек, сказаў дзед. — Што ў цябе там?

Алесь падаў яму ліст.

Стары пан расплюшчыў вочы.

— Твой Кастусь, — сказаў ён. — Ты даеш мне, каб я прачытаў?

— Так.

Пан Даніла далёка адставіў руку з лістом і стаў чытаць.

— У яго добры, роўны почырк, — сказаў ён. — Ён часам не з "памяркоўных і акуратных"?

Вочы ягоныя, відаць, убачылі словы "двухгаловая курыца", і ён усміхнуўся.

— Прабач, сам бачу, што гэта не зусім тое. Ну, а што, калі недзе ў Бабруйску сядзіць поштмайстра Шпекін?

Чырвоны Алесь паціснуў плячыма.

— Пячаць, — сказаў ён.

— Пячаць, — перадражніў дзед. — Пячаць можна зняць гарачай брытвай, а потым пасадзіць на месца.

Дачытаў да канца.

— З небагатых, — сказаў ён.

— Я казаў вам гэта, дзядуля.

— Вы і надалей намераны карыстацца паслугамі дзяржаўнай пошты для перадачы адзін аднаму свежых параўнанняў і шчырых выказванняў пачуццяў, падобных на гэтыя?

— Мы іначай не можам гаварыць. Мы далёка адзін ад аднаго.

— Нашто ты паказаў мне гэта?

— Я хацеў яшчэ раз паказаць вам, які… які ён.

— Калі ты хацеў паказаць мне, які ён разумны, то ты не мог бы дасягнуць сваёй мэты лепшым чынам. Я ў захапленні ад яго разумовага ўзроўню і… гм… асцярожнасці.

Ён працягнуў руку па цыгарку.

— Я на сёмым небе ад яго высакароднага захаплення радзімай. Mais il faut aussi quelque inteligence[71].

Дзед, ані слова больш не кажучы, пускаў пахучы дым і пісаў цыгаркаю ў паветры нейкія дымныя іерогліфы, якія расплываліся раней, чым хто-небудзь мог бы іх прачытаць. Ён рабіў гэта доўга, вельмі доўга.

Дзедавы думкі прачытаць было цяжэй, чым гэтыя шэрыя жывыя знакі ў паветры. Кандраці з'явіўся ў дзвярах нечакана.

— Што, — спытаў Вежа, — нікога больш не было?

— Я быў бліжэй за ўсіх, — сказаў Кандраці.

Алесь уцяміў, што ўвесь гэты час Вежа трымаў нагу на званку пад сталом.

— Слухай, малочны брат, — сказаў Вежа. — Я ведаю, ты сам адчуў, што нешта здарылася ў доме. Магчыма, хацеў даведацца, што прывёз Логвін.

— Вельмі трэба, — буркнуў Кандраці.

— Але ты ўсё ж не хлопчык, каб ісці на кожны званок. Ты — брат і наглядчык лясоў. Твая жонка — другая гаспадыня ў доме пасля Еўфрасінні.

— Ды ўжо, — сказаў Кандраці. — Ніхто не забароніць маёй жонцы памыць падлогу, калі яна захоча. Паня якая!

Дзед асекся.

— Што трэба пану брату Данілу?

— Тройку для панiча, — сказаў дзед. — Зараз.

Кандраці пайшоў. Некаторы час панавала маўчанне.

— Дзеду, — ціха сказаў Алесь. — Я вам гэтага ніколі не забуду.

— Не варта падзякі, — сказаў дзед. — Я эгатыст, ты ведаеш. Я хачу, каб у дзяржаўнай пошты было хаця на два пісьмовыя доказы менш. Мне не хацелася б, каб цябе з тваім Кастусём за лухту заслалі некуды на Орскую лінію.

— Я разумею…

Вежа ўздыхнуў.

— Сёння якое?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вечер и утро
Вечер и утро

997 год от Рождества Христова.Темные века на континенте подходят к концу, однако в Британии на кону стоит само существование английской нации… С Запада нападают воинственные кельты Уэльса. Север снова и снова заливают кровью набеги беспощадных скандинавских викингов. Прав тот, кто силен. Меч и копье стали единственным законом. Каждый выживает как умеет.Таковы времена, в которые довелось жить героям — ищущему свое место под солнцем молодому кораблестроителю-саксу, чья семья была изгнана из дома викингами, знатной норманнской красавице, вместе с мужем готовящейся вступить в смертельно опасную схватку за богатство и власть, и образованному монаху, одержимому идеей превратить свою скромную обитель в один из главных очагов знаний и культуры в Европе.Это их история — масшатабная и захватывающая, жестокая и завораживающая.

Кен Фоллетт

Историческая проза / Прочее / Современная зарубежная литература
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза