Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц полностью

— А я ведаю, што яна падвойная. Гэта альфа Вагаў. Настаўнiк здзiўляецца, якiя ў мяне вочы. Ён правяраў. Ён бачыць толькi ў трубу тое, што я добра бачу i так. Ведаеш, Вечарнiца мае сярпы, як месяц. А калi на ёй серп, то часам можна заўважыць, што астатняя яе частка попельная… Я заўважаю нават яшчэ больш. Ля Воўчага Вока[66] ёсць дзве зусiм малюсенькiя зорачкi. Але я iх бачу толькi ў прыцемку, калi на небе зусiм мала зор. Тады нiхто не забiвае iх сваiм ззяннем.

Памаўчаў.

— Можа, і народзіцца некалі чалавек з такім зрокам, што ўбачыць на зорках людзей.

— Слухай, — сказала яна. — Давай зробім… ведаеш што?

— Ведаю, — сказаў ён, нейкім шостым пачуццём адгадаўшы, што яна думае. — Трэба назваць дзве гэтыя зоркі ля Воўчага Вока. Іх жа ніхто не бачыць. Дык мы дамо адной тваё імя, а другой — маё. І гэта будзе наша таямніца. І нашы імёны будуць вечныя, як тыя зоркі. Заўсёды.

— Заўсёды-заўсёды, — сказала яна. — Нават калі нас не будзе… праз тысячу год… Зорка — Майка і зорка — Алесь.

…Святкі ішлі далей: у танцах, пераапрананнях, варажэннях, у палёце санак, а хутаных вясёлкавым

снежным пылам. А ля Воўчага Вока жылі і свяціліся, нікому невядомыя, зорка — Майка і зорка — Алесь. Ім было

добра і весела разам з усімі, але яшчэ лепш адным.

Яны гаварылі і гаварылі. Алесь расказваў ёй аб сустрэчы на поплаве з Чорным Войнам. Яна аж пахаладзела, дачуўшыся, як ён падобны да яе Лазніка. Але яна нічога не сказала яму аб ім.

…Аднойчы, на чацвёрты дзень каляд, яны ўцяклі ад усіх і пайшлі ў далёкія, нежылыя пакоі дома "шукаць цікавага". Цікавае было ўсюдых. То гэта была "скрыначка Пандоры", якую яны знайшлі на століку ў кутнім пакоі. Яны доўга не маглі адчыніць яе, а потым выпадкова націснулі бліскучую пласцінку, і са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту[67]. Яны павольна круціліся ў нейкім невядомым танцы, а вакол іх, жвава пагойдваючыся, круціўся чорт.

Цікавыя былі старыя партрэты, бо яны не маглі прачытаць лацінскіх і вязевых надпісаў на іх. Цікавы быў калейдаскоп, які яны знайшлі ў пустым пакойчыку. Калейдаскоп ляжаў у скрынцы, разам з рознакаляровымі шкельцамі. Дзеці селі на канапу і пачалі праз гэтыя шкельцы глядзець у акно, на дрэвы і аблокі.

Яны паглядзелі праз сіняе шкельца — і свет за акном стаў сіні і нежывы.

— Я не хачу такой зямлі, — сказала яна.

— Я таксама. Нa табе жоўтае шкло.

Жоўтае было вясёлае і радаснае. Свет ляжаў перад Майкай жоўценькі, і яна смяялася.

А потым трапілася чырвонае шкельца. Застрашлівае барвянае неба, цяжкія крывавыя аблокі, такія няўмольныя, павольныя, жахлівыя.

— Страшна, — сказала яна. — Вазьмі хутчэй.

Яны сядзелі моўчкі, аглушаныя страшным відовішчам. Майка была такая прыгнечаная… Алесь сам не ведаў, як гэта ў яго выйшла. Але ён абняў яе зусім бязважкімі рукамі і няўмела пацалаваў у нерухомы раток.

На хвіліну яна была раззлавалася, але потым толькі сышла з канапы і села на маленькае крэселка каля сцяны. Яна сядзела маўклівая і такая танюткая ў сваёй бэзавай сукенцы, што яму стала шкада яе.

Але ён не ведаў, як выпрасіць дараванне. Ён проста глядзеў на яе вялікімі ўмольнымі вачыма. А Майка нават павек не ўзняла на яго.

Тады ён адвёў вочы на сцяну і заўважыў дзіўнае. Заходняе сонца ляжала на сцяне пакоя. І там жа, на сцяне, Алесь убачыў чарнатварую Майку з фіялетавымі валасамі і ў сукенцы аранжава-барвянага колеру. Чорную-чорную Майку з фіялетавымі зіхоткімі валасамі.

— Майка! — крыкнуў ён такім голасам, што спалохаў яе. — Майка, глядзі на мяне. Доўга-доўга глядзі.

Непаразумелая, яна ўсё ж падпарадкавалася.

Захад ляжаў на сцяне пакоя. Яна глядзела на хлопчыка, на яго зялёную куртку, бачыла яго ўмольныя і спалоханыя вочы і разумела, што дарэмна пакрыўдавала на яго.

— А цяпер глядзі на сцяну.

Яна адвяла вочы і ўбачыла чорны цень Алеся, апрануты ў пурпур.

— Ты, — сказала яна, — ты… зусім чорны, ты зліваешся з ценем, цябе не відаць. Толькі адзенне барвянае… плавае.

— А ты ў аранжава-барвяным… Твае валасы ліловыя.

Яны паўтаралі і паўтаралі дослед, спалоханыя да глыбіні душы.

…Чорны хлопчык у пурпуры. Майка нездарма чытала раманы.

— Як… галаву табе адсеклі, — сказала яна. — Як… прывід барвянага чалавечка.

Ён пільна глядзеў на яе. І тады яна спахапілася:

— Ой, я нешта не тое сказала. Даруй мне, Алесь.

Устаўшы з месца, яна хуценька падышла да канапы, схілілася над ім і, абняўшы яго за шыю, сама, бязважка і чыста, пацалавала яго ў прыгожы рот.

XXII

…Алесь чытаў, седзячы на зашклёнай тэрасе. Шыбы былі вельмі старыя і таму набылі лёгкае фіялетавае адценне. За садам плыло сонца, свецячы проста Алесю ў твар, і літары ў кнізе здаваліся чырвонымі.

Ён знайшоў у дзедавай бібліятэцы Яна Баршчэўскага. Кніга звалася "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Зараз ён адольваў ужо чацвёрты том. Гэта было першае пацверджанне, што не ён адзін адкрыў Мора, і таму ён шмат мог дараваць аўтару.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вечер и утро
Вечер и утро

997 год от Рождества Христова.Темные века на континенте подходят к концу, однако в Британии на кону стоит само существование английской нации… С Запада нападают воинственные кельты Уэльса. Север снова и снова заливают кровью набеги беспощадных скандинавских викингов. Прав тот, кто силен. Меч и копье стали единственным законом. Каждый выживает как умеет.Таковы времена, в которые довелось жить героям — ищущему свое место под солнцем молодому кораблестроителю-саксу, чья семья была изгнана из дома викингами, знатной норманнской красавице, вместе с мужем готовящейся вступить в смертельно опасную схватку за богатство и власть, и образованному монаху, одержимому идеей превратить свою скромную обитель в один из главных очагов знаний и культуры в Европе.Это их история — масшатабная и захватывающая, жестокая и завораживающая.

Кен Фоллетт

Историческая проза / Прочее / Современная зарубежная литература
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза