Читаем Канёк-гарбунок полностью

Пачынаем мы заходАд Іванавых прыгод.Ходзіць коця па балоце -Па дзве лапы ў адным боце.Лезуць козы ратаваць,Котку вусы выціраць.Прагнуць багны, ходзяць лесам,Цеста хваліцца замесам.Козы ногі б'юць дарма,Коці там ужо няма.Гэта прыказка, а потымПойдзе казка сваім ходам.Вось вам мора-акіян,Вось і востраў вам Буян.У труне ляжыць там дзеўка,Над труною салавейкаСвішча...Зноўку не тудыМы свае вядзём сляды...Трэцім разам, лепшым часам!Будзем цешыцца расказам...Памятаеце? ІванЛя цара жыве, як пан.У канюшні царскай служыцьІ ніколечкі не тужыць.Бацьку роднага, братоўЁн зусім забыць гатоў.Колькі ежы, розных смакаў!Колькі вопраткі ўсялякай!Калі шапкі ўсе сабраць,Кораб будзе - як падняць.І так смачна яму спіцца -Сам не можа пабудзіцца!Стаў праз тыдняў гэтак пяцьСлужка царскі заўважаць...Быў з баяр ён, зваўся спальнік,Да Івана быў начальнікНад канюшняй у цара.Быў! Прайшла яго пара!То не дзіва, што злаваўсяНа Івана і пакляўся:«Жыў не буду, а прыблудВыжыву, не будуць тут!»Каб намераў злых не выдаць,Каб хутчэй Івана выгнаць,Ён прыкінуўся нямым,Блізарукім і глухім.Думаў з ім рахункі звесці,На пасаду зноў пралезці.Дык праз тыдняў гэтак пяцьСтаў нямко той заўважаць,Што Іван не чысціць коней.Далей-болей, далей-болей -І не корміць нават іх!А яны жывей жывых,Хвост заўсёды ў іх трубою,Ззяюць гэткай чысцінёю -Можна толькі ў сне сасніць.А Іван удзень жа спіць!Свежая пшаніца ў стойлах,Чанішчы з сытою[3]-пойлам...А Іван не насыпаў!А Іван не наліваў!«Дамавік мо памагае,Насыпае, налівае?Бляск наводзіць вараным,Заплятае грывы ім...Чарадзей Іван, няйначай!Цэлы вывадак чарцячыРобіць справу за яго.Ох, прыгрэў цар не таго!..У царкву не ходзіць Ваня,Ён, напэўна, басурманін.Носіць каталіцкі крыж,Чхае на цароў прэстыж.Пост стаіць - жарэ ён мяса,Нарабіў сабе прыпасаў...Царскай думе данясу,Толькі фактаў прыпасу».Так рашыў нямко той, спальнік,Што ў канюшні быў начальнік.У засек залез тайкомІ засыпаўся аўсом.Вось і поўнач наступіла,У нямка душа заныла:Раптам прыйдзе дамавік,Ці сам чорт, ці чараўнік?!Зарыпелі дзверы глуха,Натапырыў спальнік вухаІ праз дзірачку глядзіць,Хто ідзе, хто тупаціць.Коні тупаюць, а той,Што зайшоў, не з барадой.Дзверы шчыльна зачыняе,Шапку з галавы здымае.На акно яе кладзе,З шапкі скрутак дастаеІ разгортвае паволі -Бляск ляціць па наваколлі!Спальнік ледзь не закрычаў,Туліць да вачэй рукаў.Як дрыжаў і варушыўся,Ссунуўся авёс, зваліўся.Дамавік жа штось гудзе,У засек пяро кладзе.Шпігуна не заўважае,Коней чысціць пачынае.Грыўкі звязвае ў пучок,Грывы чэша набачок,Косы з іх пляце стараннаІ спявае ўжо, як п'яны.«Ні вусоў, ні барады,Хвацкі хлопец, хоць куды.Пазументы на адзенні,Боцікі на заглядзенне...Чорт уводзіць мяне ў зман,Але ж - выліты Іван!» -Спальнік ведаць добра хоча,З усёй моцы лупіць вочы:Ці Іван прад ім, хітрун?«Ён!.. Знайшоўся мне пяюн...Ведацьме цар неўзабавеХітрыя твае забавы.Я табе так не спушчуІ зраблю ўсё, як хачу».А Іван сабе спявае,Грывы ў косы заплятае,Не чакае, што бяда...Не! - бядотаў чарадаНа яго ўпадзе знянацку.І пяро Жар-птушкі, цацку,Даўшы конікам ядыІ наліўшы ім сыты,Зноў у шапку ён хавае -Іншай схованкі не знае.Спаць ля конскіх задніх ногНа падушку-шапку лёг,Бо работа прытаміла,І захроп, як той асілак,Як той з казкі Еруслан.«Дурань, дурань ты, Іван...» -Спальнік крадзецца, як ліха,Пальцы ў шапку суне ціха,Хоп пяро! - і след прастыў,Быццам тут ён і не быў.Толькі цар устаў, памыўся,Спальнік да яго з'явіўся.Аб падлогу грук ілбом -Аж уздрыгвае ўвесь дом.«Я з павіннай галавою,Цар, схіліўся прад табою.Гаварыць мне загадай,За дзярзоту не карай». -«Гавары без выкрунтасаў,Я не маю многа часу, -Пазяхае, хрысціць рот. -Бо не сядзеш цэлы год,Як бізун усмак паходзіць,Хоць я добры па прыродзе...» -«Злітуйся, вялікі цар!Я не нейкі там махляр.Як схлушу - Гасподзь скарае.Ад цябе Іван хаваеНе каштоўнасць-серабро -Жараптушчына пяро!» -«Ах ён, злодзей распракляты!Больш, чым я, ужо багаты?!Нам відаць яго віна.Ох, заробіць бізуна!» -«І другая непрыемнасць... -Спальнік голасам таемным,Як пляткарык плеткару,Шэпча бацюхну цару: -А Іван наш... Ох, Іване!Выхваляўся, што дастане,Абы царскі меў загад,І Жар-птушку для палат».Спальнік выгнуўся дугоюІ ў запазуху рукоюЛезе, дастае пяро -Небывалае дабро! -І кладзе цару на ложак:«Гляньце, ззяе як прыгожа!»На калені гэпнуў зноў.Цар да ложка падышоў,І глядзеў, і любаваўся,Ці то плакаў, ці смяяўся,На язык пасмакаваўІ ў куфэрачак схаваў.«Гэй! Паклікаць дурня Ваню!»І пасыльныя дваранеПаімчаліся барзджэй,Брык! - упалі ля дзвярэй,Ды галовамі ўсе разамСтук-грук! - нібы па заказу.Цар з іх гэтак рагатаў -Ледзь жывот не надарваў,Аж да колікаў, знямогі...Тыя ўскочылі на ногіІ, каб зноўку насмяшыць,Вырашылі паўтарыць.Добры цар з такой нагодыШапкі даў - узнагароды.Слугі зноў гуртом пабеглі -Ды не ўпалі больш, не леглі.Да канюшні прыбягаюць,Дзверы насцеж расчыняюцьІ нагамі пад бакі:«Уставай, сякі-такі!»Толькі Ваня іх не чуе,Спіць сабе, храпе-начуе.Разбудзілі, як мятлаБой з Іванам павяла.Як прачнуўся, было злосціАж паўнюсенькія косці:«Як вазьму вас у бічы,То расквашу ўсім лычы!Вы адкуль! І хто такія?» -«Памаўчы! Заробіш кія!Цар аддаў такі загад,Каб з'явіўся на даклад». -«Вельмі трэба - пачакае...» -Мые твар свой, выцірае,Чысціць боты і кафтан,Пояс наматаў на станАкуратна, моцна, туга,Сунуў за яго і пугу.Не пайшоў - нібы паплыў,Выгляд горды ў Вані быў.І як толькі заявіўся,Нізка ў ногі пакланіўся.Кашлянуў і папытаў:«Ты нашто мяне падняў?Ты ж парушыў, цар, дамову...»Цар нахмурыў грозна бровы.Ён ускочыў і: «Маўчаць! -Як пачаў, пачаў крычаць. -Ты адказваць мне павінен!Я ж табе ні ў чым не вінен!Царскае схаваў дабро -Жараптушчына пяро?!Я не цар ужо - баярын?!Ах ты, нехрысць! Ах, татарын!»Тут Іван махнуў рукой:«Ціха, бацюхна! Пастой!Я ж і шапкі не паказваў,І нікому не расказваў.Як жа ў тайну ты пранік?Ты не цар, а чараўнік!» -«Мне не трэба гэта слава.Дзе пяро? Адказвай жвава!» -«Адкажу: няма пяра.Цуд не выламлю з рабра,Пра яго не чуў ніколі...»Тут як крыкне цар: «Даволі!Ты мне болей не пярэч,Бо зляціць галоўка з плеч!..Ці згнаю цябе ў астрозе!Закатую!» - і ў знямозеЦар куфэрак адчыніў:Бляск усіх і асляпіў!«Ну, круцель, цяпер што скажашЗа хлусню цябе я спляжу!» -«Ох, даруй мне, бацька цар,Перажыць мне дай удар.Больш хлусіць, табе клянуся,Нават крышку не вазьмуся».І зваліў яго спалох,Пластам на падлогу лёг.«Першым разам я дарую.Але потым, як пачуюАд цябе крутню-мутню,Галаву з плячэй сатну.Я такі! Паверыць можаш.Але ты мяне трывожыш:Ты хваліўся птушку ЖарРаздабыць, прынесці ў дар,Каб аздобіць мне святліцу». -«Цар, даруй мне! Небыліца!Нехта зноў табе наплёў.Я паклясціся гатоў -Не хваліўся я нікому!Пра пяро - то тут самомуМне няёмка. А пра Жар...Што ты, што ты, валадар!Птушку гэтую не ведаў,Не хачу наклікаць бедаў». -«Ты спрачацца?! Ах, халоп!Ды табе за гэта ў лоб!.. -Аж затрос цар барадою. -На зямлі ці пад вадоюНасаджу на кол цябе.Так рашаю. Не саб'еЎбок ніхто мяне ніколі.Цар я! Не цярплю сваволю!Ды не думай, я не кат.Вось канкрэтны мой загад:Тыдні тры даю на ловы.І каб дар той адмысловы,Каб Жар-птушку мне прынёс.Сам рашаеш ты свой лёс!Вон, халоп!»Іван у слёзы:Ведаў царскія пагрозы.У адрыну да дружкаЁн пайшоў, да гарбунка.А канёк, як толькі ўбачыў,Што Іванка ледзь не плача,Зразу перастаў скакацьІ круціцца-віраваць.«Ванька, што ж ты невясёлы?Ты ж не босы і не голы, -Кажа так яму канёк,Сам жа круць-верць, як мянёк. -Шчыра мне ўсё раскажы,Што на сэрцы, на душы.Захварэў ты? Нездаровы?Палячыць цябе гатовы.Можа, нейкі ліхадзейПад цябе падкоп вядзе?»Ён канька абняў, прылашчыў:«Чалавек я ўжо прапашчы...Цар пяро маё займеўІ Жар-птушку захацеў.Не злаўлю - на кол насадзіць.Што ты можаш мне парадзіць?»І сказаў яму канёк,Даўгавухі гарбунок:«Каб мяне тады паслухаў,Не было б цяпер так туга.Але ты падняў пяро,І пайшло не на дабро.Толькі я скажу па дружбе:Гэта ўсё яшчэ не служба.Служба ўперадзе, Ванёк.Цяжкі будзе твой хлябок!Да цара ідзі, не грэбуй,І скажы, што ночвы трэба.А лепш - двое. І пшано,І заморскае віно.Каб далі ўсё па заказуБезумоўна, хутка, зразу.Выязджаем раніцой...»З трохі ўзнятай галавой -Добрыя пачуў парады! -Ваня крочыць у палаты.«Каб было, цар, шыта-крыта,Ночвы трэба ці карыты.І чысцюткае пшано,І заморскае віно.Каб усё без тралі-валіСлугі мне павыдавалі.Заўтра рана, ледзь усход,Мы адправімся ў паход».Цар паслухаўся ІванаІ паслаў сваіх падданыхПа заказу ўсё набрацьІ Ванюшку паказаць,Каб упэўніўся, што тое,Не падмена, не другое.Малайцом яго назваўІ - «Шчасліва!» - пажадаў.А назаўтра, вельмі рана,Разбудзіў канёк Івана:«Гэй, Іванка! Хопіць спаць!Трэба птушку даставаць!»Ваня наш хутчэй падняўся,У дарогу ўраз сабраўся.Двое ночваў і пшано,І заморскае віноНе забыў. Узяў і хлеба,Бо заўсёды ў ім патрэба.Жуючы на поўны рот,Скіраваў канька на ўсход.«Добра, што цяплей адзеўся!» -Наш Іван ямчэй усеўся,Лоб старанна пахрысціўІ наўскач канька пусціў.Цэлы тыдзень праскакалі,Ля густога лесу сталі.І тады яму канёк,Даўгавухі гарбунок,Кажа гэтак: «Слухай, Ваня.Сярод лесу, на палянеУзвышаецца гара,Спрэс да верху з серабра.Там цячэ адна крыніца,Вельмі смачная вадзіца,І Жар-птушкі мкнуць туды,Каб напіцца той вады.Там засаду на іх зробім,Там Жар-птушку мы і зловім».Гарбунок, малы вушан,Між гарбоў сядзіць Іван,Выбягае на паляну.Заняло тут дух Івану:Што за цуд, за прыгажосць!Мора кветак-красак скрозь.А кране прывольны ветрыкКаляровых красак нетры -Нібы іскры стуль ляцяцьІ вясёлкай зіхацяць.Пасярод жа той паляны,Нібы воблака, зіхмянаУгору мкне сама гара -Спрэс да верху з серабра!Быццам сонца там начуе,Канты ў золата фарбуе.Пішчык-верх тае гарыСвечкай-полымем гарыць.Вось канёк па касагорыЗ Ванькам нашым лезе ўгору.Да крыніцы дабрылі,Ля якой шчэ не былі.Гарбунок Івану кажа:«Скора ноч тут скрозь заляжа.Сып у ночвы ты пшано,Лі заморскае віно,Размяшай усё ў іх разам.А сябе сам не паказвай.Пад другія ночвы лезьІ закрыйся добра ўвесь.На світанні, да зарніцы,Птушкі будуць ля крыніцы.Як пачнуць пшано клявацьДы па-свойму гергетаць,Ухапі адну, што бліжай!Птушка Жар табе не чыжык,Моцазна ў руках трымай,Крык «Напомач!» падымай.Падбягу сюды як бачыш». -«А ў Жар-птушкі хвост гарачы?Можна рукі апячы,Як схапіць і валачы».Не сказаў канёк нічога,Бо адольвала знямога.Знік дружок з яго вачэй:Падкарміцца бег хутчэй.Ваню ж справа - як забава.«Ха... Разумнік я, мне - слава:Рукавіцы захапіў!» -І, мармычучы матыў,Ванька ўсё зрабіў як трэба.Дажаваў астаткі хлеба,Пад начоўкі ўміг залез -Меў у гэтым інтарэс.Вось паўночнаю пароюЦемра знікла над гарою,Сталі птушкі падлятаць,Ды ляцяць усё, ляцяць.Стаў гармідар тут вялікі,Лопат крылаў, сварка, крыкі.«Ды іх тут дзесяткаў з пяць!Д'ябал столькі змог сабраць...Каб усіх пералавіцьДы прадаць... Эх, можна б жыць!Не, замнога... Тут няўвязка...Хараство якое!.. Казка!..Нашым курыцам да іхОх, далёка...»І ў той мігПапаўзлі бліжэй начоўкі.Шлях Івана быў нядоўгі -Скок з-пад схованкі наўпростДа Жар-птушкі - цап за хвост!«Гэй, канёчак-гарбуночак!Прыбягай хутчэй, дружочак!Ёсць адна! Схапіў! Злавіў!»Закрычаў, загаласіў.А Жар-птушкі - нуль увагі,Пап'янелі з пшоннай брагі,Пачалі мацней крычацьІ не хочуць уцякаць.Гарбунок падбег імгненна.«Ты зрабіў усё адменна!А цяпер хутчэй, дружок,Пасадзі яе ў мяшок.Толькі завяжы старанна, -Кажа конік да Івана, -І на шыю мне прыладзь...» -«Пачакай, дай распужацьМне Жар-птушак гэтых п'яных,Ад іх рыкаў несціханыхГалава ажно трашчыць.Гэй, канчайце сваю сварку!Зачыняю гаспадарку!»І ўсё бегаў і ганяў,Рукавіцамі шпурляў.І нарэшце падняліся,Кругам вогненным звіліся,Пацягнуліся ў той бок,Дзе была гара аблок.Памахаў ім рукавіцай,Напаіў канька з крыніцы.Што ж, адклад ідзе не ў лад,Ехаць трэба ўжо назад.У сталіцу прыскакалі -І ў палац, хоць не чакалі.«Што - Жар-птушка ваша дзе?» -Тонам грозным цар вядзе.Сам за спальнікам цікуе -Як на ўсё ён рэагуе?Можа, спальнік гэты хлус?Ці патрэбен з ім хаўрус?З хвалявання і дакукіСпальнік згрыз сабе ўсе рукі.Ванька ж кажа: «Птушка тут...Толькі вось які статут:Вокны хай зачыняць служкі,Раптам не ўпільнуем птушкі?»І Ванюша свой мяшокДа стальніцы павалок.Слугі ўраз папрыбягаліВокны ўсе пазачынялі.Мех на стол Іван падняўІ аборку развязаў.Быў агульны выкрык: «Ах!»Быў ва ўсіх адзіны страх.Вочы ўсе пазатулялі,Ад стала паадступалі.Цар крычыць на ўвесь базар:«Ой, ратуйце! Ой, пажар!Вёдры ўсе хутчэй хапайце!І тушыце! Залівайце!»«Што ты, цар? Які пажар?Гэта свеціць птушка Жар! -Ледзь не ўпаў Іван ад смеху. -Бачыш, добрую пацеху,Бацька цар, табе здабыў...» -«Я заўжды цябе любіў, -Адказаў так цар Івану. -Службу справіў беззаганна.Чым жа аддарыць такім?Будзеш царскім страмянным[4]».Як пачуў такое спальнік,Што ў канюшні быў начальнік,Мармытнуў сабе пад нос:«Ну, пастой, малакасос!Пакуль казку будуць баяць,Шмат разоў змагу абхаяць.Зноў цябе я падвяду,Дурань Ванька, пад бяду!»Мо праз дзён якія дваццацьЗборні пачалі збірацца,Кухары і ўвесь прыдвор,Малайцы як на падбор.Са збана мядочак смокчуцьІ як жарабцы рагочуць.Вельмі ж цешыў Еруслан,Хоць у сказках скрозь падман.«Эх, - адзін слуга сказаў, -Я сягоннячы дастаўУ суседа цуд, не кніжку,Думаў, пачытаю крышку.А як сеў, дык і не ўстаць,І вачэй не адарваць.От цікава дык цікава!» -«Што нам гэткая заява?Ты вазьмі, брат, удружы,Хоць адну ды раскажы». -«Пяць у кніжцы гэтай казак,Дык якую ж мне расказваць?Адна казка пра бабра,А другая пра цара,А для трэцяга заходу -Пра баярыню з усходу.А ў чацвёртай - князь Бабыл.Казка пятая... Забыў!От жа памяць, от жа памяць...І не ўспомніць, і не ўцяміць.Круціцца на языку,Як сарока на суку». -«Пэўна, тамака дзяўчына,Пра яе і сказ-быліна?» -«Праўду кажаш!.. Дзеўка там,Праз яе ўвесь тарарам.Прыгажуня Цар-дзяўчына,І яна ўсяму прычына.Дык якую збаяць вам?» -«Пра цароў не трэба нам!» -«Пра дзявок паслухаць люба,Хоць яны для нас і згуба». -«Трэба ж неяк бавіць час!»І слуга пачаў расказ,Для раскачкі з насалодайСмактануў спаважна мёду.«У канцы зямлі ёсць край,Там разліўся не ручай.Там па моры-акіянеЕздзяць толькі басурмане.З праваслаўнае зямліЛюдзі там шчэ не былі.З акіяна вельмі хуткаАд гасцей пайшла пагудка,І дайшоў сюды той гуд,Што жыве там дзеўка-цуд.Маці ў дзеўкі - месяц ясны.Сонца - брат яе прыязны.Дзеўку бачылі не раз,Выплывала на паказУ футэрку - заглядзенне,Бляск і чырвань на адзенні.Шлюпка золатам гарыць,Серабром вясло зіхціць.Песні хораша спяваеІ на гусельках іграе...»Спальнік тут з палатак скок!Прыпусціўся з усіх ногДа цара ў яго святліцу.Ледзь паспеў перахрысціцца,Аб падлогу грук ілбом,Аж уздрыгвае ўвесь дом:«Як з павіннай галавою,Цар, схіліўся прад табою.Гаварыць мне загадай,За дзярзоту не карай». -«Гавары, ды праўду толькі,Не хлусі мне тут ніколькі!» -З ложка цар яму крычыць.Спальнік мусіў гаварыць:«Сёння ў кухні мы былі,За цябе, наш цар, пілі.Пачалі расказваць казкі...Дык адзін з нас без падказкіПра Цар-дзеўку расказаў,Прыгажуню - свет не знаў!І жыве на акіяне,Скрозь адны там басурмане...Дык твой царскі страмянны,Выхваляка запісны,Кажа: «Ведаю дзяўчыну.І паехаў бы ў краіну,Каб здабыць яе».ІванМеў зусім цвярозы стан!Барадой тваёй клянеццаДы яшчэ з цябе смяецца!» -«Гэй! Івана мне сюды! -Цар у гневе быў круты, -Прывядзіце таго блазна!» -Паказаў на двор выразна.А Іван так моцна спаў,Нібы цэлы дзень араў.Слугі Ваню разбудзіліІ спачатку пасадзілі,Потым Ваню падняліІ ў палаты павялі.Спальнік зноў за печ схаваўся,Ён пачуць усё стараўся.«Пагаворым насур'ёз:На цябе прыйшоў данос.Сэрца зноў цару трывожыш...Сёння ты хваліўся: можашЦар-дзяўчыну адшукаць,Хараства - не апісаць! -І прывезці назаўждыДа мяне ў палац сюды». -«Што ты, бацюхна! Як можна!Мо праз сон, неасцярожнаБалбатнуў, чаго не след». -«Мне пярэчыць?! Дармаед!Ну і царства... Адны злыдні!Тэрмін я даю тры тыдні.Каб за гэты час дастаўДзеўку і прад вочы стаў.Бо, клянуся барадою,На зямлі ці пад вадоюПасаджу на кол як бач. -І пракаркаў, як крумкач: -«Прэч, халоп!» Іван заплакаў:Ну не цар стаў, а сабака!І ў адрыну да дружкаЁн пайшоў, да гарбунка.Кажа так яму канёк,Сам жа круць-верць, як мянёк:«Ванька, што ж ты невясёлы?Ты ж не босы і не голы.Шчыра мне ўсё раскажы,Што на сэрцы, на душы.Захварэў ты, нездаровы?Памагчы табе гатовы.Ці якісьці ліхадзейПад цябе падкоп вядзе?» -«Зноў бяда мяне спаткала.Бацюхну Жар-птушкі мала.Цар-дзяўчыну хоча мець,Каб крыху памаладзець.І клянецца барадою,Што расправіцца са мною».Тут сказаў яму канёк,Даўгавухі гарбунок:«Каб мяне тады паслухаў,Не была б такая скруха.Але ты падняў пяро,І пайшло не на дабро.Ды скажу табе па дружбе:Гэта ўсё яшчэ не служба.Служба ўперадзе, Ванёк,Цяжкі будзе твой хлябок.Да цара ідзі ў палатыІ для справы, не для платыПапрасі два ручнікі,Неўжываныя нікім.Шырыня - як можна болей!І ніхто каб, і ніколіПрыгажэйшых не знайшоў,Патрасуць хай царскі схоў.Як на месца мы прыбудзем,Мець таксама трэба будзеШыты золатам шацёрДы абедзенны прыбор,Не абы-які - саксонскі,І прысмакаў - лепш заморскіх.Хоць і цяжка на душы,Да цара Іван спяшыць,Без прадмовы пачынаеІ што трэба замаўляе:«Трэба мне два ручнікі,Неўжываныя нікім.Шырыня - як можна болей!І ніхто каб, і ніколіПрыгажэйшых не знайшоў -Перавернуць хай ваш схоў -Як на месца мы прыбудзем,Мець таксама трэба будзеШыты золатам шацёрДы абедзенны прыбор,Не абы-які - саксонскі,І прысмакаў - лепш заморскіх.Бо іначай не злавіць...» -«Малайчына! Так і быць!» -З ложка цар аднак не ўстаў,З ложка слугам загадаўУ каморах ператрэсці,Падабраць усё, прынесці.Пажадаў яму: «Шчасліва!Каб хутчэй прывёз мне дзіва!»На дасвецці, вельмі рана,Разбудзіў канёк Івана:«Гаспадар мой! Уставай!Нас чужы чакае край!»Ваня хуценька падняўся,У дарогу ўраз сабраўся.Ручнікі ўзяў і шацёр,І абедзенны прыбор,Не абы-які - саксонскі,Смакаў розных, больш заморскіх.У мяшок дарожны склаўІ аборкай завязаў.Не забыў, узяў і хлеба,Бо заўсёды ў ім патрэба.Жуючы на поўны рот,Скіраваў канька на ўсход.Восьмы дзень былі ў дарозе,Восьмы дзень жылі ў трывозе.Трапілі нарэшце ў лес,Ды з канька Іван не злез.«Бачыш, Ваня, вунь дарогу?Пойдзем ёю з асцярогай,Скора ўбачым акіян.Там Цар-дзеўка без заганКруглы год у адзіноцеПа сваёй жыве ахвоце.Толькі два разы на годАдпраўляецца ў паход.На зямлю да нас прыходзіць,Доўгі дзень з сабой прыводзіць».Прыскакалі на мысок.Скрозь па беразе пясок.Хвалі зрэдку набягаюць,З шумам, пенай асядаюць.З гарбунка Іванка злез,Азіраецца на лес,Гарбунка па шыі гладзіць.А канёк яму і радзіць:«Тут во лепш... Стаўляй шацёр.Ручнікі сцялі. ПрыборРасстаўляй, кладзі прысмакі.Зробіць добра ўсё не ўсякі.Сам лажыся за шацёрІ вядзі як след дазор.Бачыш? Шлюпка вунь мільгае!Цар-дзяўчына падплывае.Зойдзе хай, паесць, пап'е;А як песню запяеІ на гуслях заіграе, -Лепшай хвілі не бывае.Смела ўнутр шатра ўбягайІ Цар-дзеўчыну хапай.Мне ж крычы, каб бег на помач,Я дзе-небудзь буду побач.Ды глядзі - трымай фасон,Адганяй, як можаш, сон.Бо заснеш - пішы прапала,Бед надарыцца нямала».Гарбунок з вачэй прапаў,А Іван прасвідраваўДзірку (ох, гэты хлапчына!),Каб падглядваць за дзяўчынай.Не цягнуўся б гэтак час,Каб цярпення быў запас.Падплыла дзяўчына ў поўдзень.«А куды спачатку пойдзе?» -Ванька думае, гадае.Дзеўка ж тузае, штурхае,Цягне шлюпку на пясок,Вось апошні ўжо рывок...Ваня дзеўку аглядаеНездаволена, а таяЗ гуслямі ідзе ў шацёрІ садзіцца за прыбор.«Хо! Дык вось яна якая!А ў той казцы не такая.Там красуня хоць куды,З гэтай ссохнеш ад нуды, -Страмянны так разважае. -Бледная сама якая!..Хараство дзе і краса?Каб дзяўчына ж хоць - аса!Тры вяршкі ўсяго ў абхваце.Што за стан! Цару не вадзіць.Ці палюбіцца яму?Я ж і дарма не вазьму.Куранячыя і ножкі...Не, такую б я ні трошкіПакахаць, канёк, не змог.Ад такіх ратуй нас Бог!»Тут царэўна так зайгралаІ салодка заспявала,Што Іван, не ўцяміў як,Прыхінуўся на кулакІ заснуў, нібы дзіцятка,Каля роднай сваёй маткі.Захад ціха дагараў...Гарбунок прыбег, заржаў,Ваню таўхануў пад бок:«Спіш, каханы гулубок?Можаш спаць ужо да ранку.Не мяне, канька, - ІванкуУссадзяць хуценька на кол!»Ваня ўчуў яго падколІ заплакаў, не стрымаўся,Шчыра гарбунку пакляўся:Больш ніколі не засне.«Ты даруй, канёчак, мне!» -«Бог няхай табе даруе, -Гарбунок яго шкадуе. -Ранкам дзеўка тая зноўПрыплыве, нібы дамоў.Можа, Ваня, гэтак стацца -Пашанцуе адыграцца.А як толькі зноў заснеш -Кары царскай не мінеш!»І прапаў з вачэй канёк,А Іван наш з усіх ногПрыпусціў да акіяна,Дзе прыбой цягаў стараннаІ выкідваў рэшткі зноўАд разбітых караблёў.З іх цвікоў дастаў нямала:Сну насунецца навала -Будзе сам сябе калоць,Каб дрымоту пабароць.Новы ранак наступае,Цар-дзяўчына падплывае.Толькі сонцава сястраНе спяшае да шатра.Покуль шлюпка стала толкам,Зноў валтузілася доўга.Потым з гуслямі ў шацёрІ адразу за прыбор...А як дзіўна заігралаІ салодка заспявала,Зноў прыйшоў аднекуль сон,Ледзь не ўзяў яго ў палон.Але Ванька не паддаўся,На дзяўчыну раззлаваўся:«Ах ты, дрэнь! Мяне дурыць?!Хочаш зноў заваражыць?» -І ў шацёр ён убягае,За касу яе хапае.«Эй, канёк, хутчэй бяжы!Гарбуночак, памажы!» -«Ну, Іван, ты малайчына!Дык мацней трымай дзяўчыну.Што ў яе цяпер наўме,Мы не знаем. На мянеТрэба вам хутчэй садзіцца,І паскачам у сталіцу».Толькі селі - і канёкПрыпусціўся з усіх ног...Ля палаца бег спынілі.Тут іх зразу акружылі...Да царэўны выбег цар:«О, які цудоўны дар!»І, ступаючы няпэўна,У палац вядзе царэўну.Вочы ў вочы ёй глядзіць,Ад кахання аж дрыжыць.Пасадзіў за стол дубовы.Галасочак стаў мядовы:«Як не бачыў - уздыхаў,А пабачыў - пакахаў!Сэрца ты майго зарніца!Пагаджайся быць царыцай!Зноў я стаў, як малады,Зноў жаніх я хоць куды!Чары-дзівы твае вочыНе дадуць мне спаць уночы,Не дадуць забыцца ўдзень,Хоць трубі, як той алень.Скажаш ласкавае слова -Да вяселля ўсё гатова, -Заўтра ж пойдзем возьмем шлюб!Не маўчы... Табе я люб?»Ні паўслова не сказала,Бы цара не існавала,Адвярнулася ў куток -Мо такі дала зарок?Цар ніколькі не ўзлаваўся,Яшчэ болей закахаўся.На адно калена стаў,Ручкі ёй абцалаваў.Як дурыў, зноў дурыць голаў:«Ці табе я не пад нораў?Хіба ёсць мая віна,Што я п'яны без віна?»І адказвае царэўнаЦіха, ласкава, не гнеўна:«Калі хочаш заняволіць,Трэба просьбу задаволіць.Трэба за тры дні дастаць -Хопіць там яму ляжаць -Мой пярсцёнак з акіяна». -«Гэй! Падаць сюды Івана!» -Цар адразу закрычаўІ ледзь сам не паімчаў.Да цара Іван прыходзіць,Думае: «Эх, зноў нашкодзіць!Ну - не цар стаў, а тыран!» -«Едзь хутчэй на акіян! -Царскі голас грозны, гнеўны. -Персцень з дна дастань царэўнін!А дастанеш мне яго,Надару табе ўсяго». -«Я ледзь-ледзь цягаю ногіЯшчэ з першай той дарогі.А ты зноў на акіян...» -Кажа так цару Іван.«Як ты, шэльма, мог забыцца?!Я ж хачу з ёй ажаніцца!Мо глухі ты? Чуў загад?Каб з пярсцёнкам ты назадЗа тры дні вярнуўся. Ясна?Яшчэ лепш, калі дачасна».Тут Іван хацеў пайсці,Каб пустое не чаўпці.«Ваня, слухай! Ты ж разумны...Ты ў мой церам ізумрудныПа дарозе завітай.Мамачцы паклон аддай, -Так сказала Цар-дзяўчына. -А як знойдзецца хвіліна,Далікатна распытай...Толькі, цур, не папракай!Скажаш: дочка ведаць хоча,Чаму маці па тры ночыАд яе хавае твар?Днём такі ж гняткі цяжар,Бо і братка мой харошыСтаў таксама многа горшы.Хоць бы промнік мне паслаў!Хоць бы вестачку падаў!Як захутаецца ў хмары -Быццам адбывае кару». -«А хто маці і хто брат?Не казаць жа мне наўгад». -«Слухай! Месяц - мая маці.Сонца - мой капрызны брацік». -«Зразумела. Я пайшоў!» -«Праз тры дні - назад! Дамоў!» -Цар яму крычыць у спіну.Ваня хутка іх пакінуў.І ў адрыну да дружкаЁн пайшоў, да гарбунка.«Зноў Іванка невясёлы...А не босы ж і не голы,Шмат усякае яды...» -«Каб жа толькі той бяды!Бач, надумаў цар жаніцца,Робіць дзеўчыну царыцай.Ім пярсцёнак падавай,З акіяна даставай.Церам трэба нам знайсці,К сонцу, к месяцу зайсці.Месяц ясны - яе маці,Сонца - большы яе брацік.Ды не проста завітаць -Пра яе ўсё расказаць,Распытаць пра сёе-тое,Вось заданне, брат, якое...Гарбуночак, выручай,Бо мяне бярэ адчай!» -«Я скажу табе па дружбе:Гэта ўсё яшчэ не служба.Служба ўперадзе, Ванёк.Цяжкі будзе твой хлябок!Заўтра ўстанем вельмі рана,Паімчым да акіяна.Сёння ж не перажывай,Спаць лажыся, спачывай».Паўставалі ў добры час.Тры цыбуліны ў запасВаня ўзяў, адзеўся цёпла,На канька залез, галёкнуў...Эх, няблізкі ў хлопца шлях!Ды раскажам мы пасляВам пра ўсё... Крыху спачну,Потым зноў пісаць пачну.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже