Та-ра-ра-лі та-ра-ра!Коні выбеглі з двара,Ды сяляне пераймаліІ мацней іх прывязалі.Сеў на дуб крумкач-груганІ грукоча ў барабан.Зацягнуў затым і песню,Вось-вось горла ў яго трэсне:«Скора будзем піць-гуляць,Камарочка праслаўляць!Бо ён заўтра па абедзеСватацца да мухі едзе!»Гэта прыказка ідзе,Не туды яна вядзе.Жыў мужык і меў ён жонку.Распявалі песні звонка,І таму ля іх варотСтаў збірацца ўвесь народ.Сыплюць прымаўкі і жарты,Кожны жарт іх смеху варты.Густа жук чаму гудзе?Чмель сядзіць у барадзе!Дзіва стала за ракою:Ажаніўся кій з мятлою,А рабенькая свінняНарадзіла арляня.Во, ні суха ўжо, ні гразка,Пойдзе ўперад наша казка.Па пярсцёнак наш ІванЕдзе аж на акіян.Гарбунок ляціць, як вецер.Дзень згарэў. Пад самы вечарВёрст сто тысяч адмахаўІ нідзе не спачываў.Хутка бераг акіяна...Кажа наш канёк Івану:«Праз хвілінак тры ці пяцьБудуць хвалі ўжо відаць.Мы пад'едзем праз палянуПроста к мору-акіяну.Там застыў, як той граніт,Цуда-юда рыба-кіт.Церпіць дзесяць год пакуты,Болем змучаны, прыкуты,Лёг упоперак вады -Ні туды і ні сюды.Загаворыць кіт з табою,Дык ківай ты галавоюІ на ўсё згаджайся ўраз -Мой такі табе наказ!Кіт захоча, каб разведаў,Як яму адолець беды?Дзе, у чым яго віна?І якая ёй цана?»Прыязджаюць на паляну,Дзе пачатак акіяна.Як у казцы, краявід...Бачаць - цуда-юда кіт!Частаколы ў рэбры ўбіты,Бокі свіннямі разрыты,На хвасце сыр-бор шуміць,На спіне сяло стаіць;Між вусоў грыбы шукаюць,Па кашу ўраз набіраюць,На губе арэ мужык,Дзеці скачуць, вэрхал, крык...Па кіту пабег канёчак,Капыточкамі стукоча.Уздыхнуў кіт і сказаў:«Хтосьці новы? Не пазнаў...Добры шлях вам, ягамосці,Мо прыехаў нехта ў госці?Вы адкуль жа і куды?Што прынесла вас сюды?» -«Мы з далёкае краіныПа загадзе Цар-дзяўчыны.І кіруем свой мы ходПроста-просценька на ўсход.Доўгі шлях, ды не бясконцы:Едзем у палац да сонца». -«Мабыць, Бог у добры часМне паслаў, панове, вас!Папытайце пры нагодзе,Колькі мне, як той калодзе,Папярок вады ляжаць,Хвост не могучы падняць?Столькі год - нібы прыкуты,Столькі год адны пакуты!Можа, трохі што змагу,То і я вам памагу!» -«Добра, дзякуй! Не забуду!Папытаю, як прыбуду!» -Ваня так яму сказаўІ наперад паскакаў.Едуць блізка ці далёка,Скачуць нізка ці высока,Мо сустрэўся хто ці неЎ незнаёмай старане.Не магу сказаць нічога.Пэўна ж, цяжкая дарога!Даскакаў туды Іван,Небасхіл дзе, як туман,Дзе сыходзіцца з зямлёюНеба - хоць кранай рукою.На яго, як лён прадуць,Бабы прасніцы кладуць.Дык канёк на неба ўскочыўІ то бег па ім, ахвочы,То ляцеў ці нават плыў,І што бачыў, то хваліў.Ваня ж ехаў і дзівіўся,Што такога ўжо дабіўся,Што жывы на неба ўзлез,Што тут мае інтарэс.«На зямлі хоць і прыгожа,Але брудна, бездарожжа, -Так сказаў каньку Іван. -Харашэй тут, толькі ў зманНібы хоча ўсё завесці:Як ісці? Куды? Дзе сесці?Пад нагамі скрозь блакіт,Ён і ўверсе, дзе зеніт.Толькі вунь нібы зарніца...Мо нябесная сталіца?Вельмі шпілі ўвысь імкнуць...» -«Можам хутка дасягнуць,Гэта церам Цар-дзяўчыны.Заглянуць нам ёсць прычына.Па начах тут сонца спіць,А ўдзень месяц адпачыцьКожны раз сюды заходзіць», -І канёк бліжэй падвозіць.Вось і церам, казка-дом...Аглянуліся кругом,Пад крыштальны яркі купалНа каньку Іван пратупаў,Пад скляпенне на слупах.Што за высь, які размах!А слупы ўсе залатыя,Абвілі падпоры тыяЗмеі з золата. Па трыЗоркі ззяюць угары.А сам церам з церамкамі,Як сталіца з гарадкамі,З зорак крыж на ім гарыць,Быццам некуды ляціць.Скрозь ля церама дзівосныСад, галінкі - з срэбра кросны.Клеткі з птушкамі вісяць,Чыстым золатам зіхцяць.Птушкі клеткі калыхаюць,Песні райскія спяваюць.І пад гэты птушак хорГарбунок прайшоў на двор.Ваня з гарбунка саскочыўІ да месяца пакрочыў.А зайшоў - паклон аддаў,Слова добрае сказаў:«Слаўны Месяц Месяцовіч!Зваць мяне Іван Пятровіч.Я прыехаў ад бярозІ паклон табе прывёз». -«Дык сядай, Іван Пятровіч, -Кажа Месяц Месяцовіч. -Наш блакітны светлы край -Нібы той нябесны рай.Як жа зваць тваю краіну,Што нядаўна ты пакінуў?Па парадку раскажыПра блуканні-ваяжы». -«Я з зямлі прыйшоў зямлянскайІ з краіны хрысціянскай. -Кажа месяцу Іван. -Пераехаў акіянЗ даручэннем ад царыцыЎ светлы церам пакланіцца,Пра здароўе распытаць,А што ўбачу - расказаць.І царыца ведаць хоча:«Штосьці маці па тры ночыАд мяне хавае твар.Днём такі ж гняткі цяжар...Чаму братка мой харошыСтаў таксама многа горшы?Хоць бы промнік мне паслаў!Хоць бы вестачку падаў!Як захутаецца ў хмару,Быццам адбывае кару!» -«А царыца - хто, адкуль?» -«Цар-дзяўчына! І адтуль...Ну - з зямлі...»«Дык ты, напэўна,І завёз туды царэўну?»Адказаў: «Вядома ж, я!Больш работа нічыя.Я ў цара за страмяннога...Па яе мяне ў дарогуІ ганяў. Гразіў забіць...Не магу той страх забыць!»Месяц слёз не мог стрымаць,Абдымаць і цалавацьСтаў Івана.«Што за вестка!Дык дачушка ўжо нявеста!Я ж тры ночы і тры дніСлёз не мог сваіх спыніць.Так з сыночкам гаравалі!Так сябе мы дакаралі!Трое сутак крошкі ўзяцьЯ не мог, не толькі спаць.З гора сын сябе не помніў,Не пускаў на волю промняў...Як дачка там? РаскажыДы ўсю праўду далажы.Ці не плача Цар-дзяўчына?Даспадобы ёй краіна?Ці здаровая сама?Мае час ці мо няма?» -«Дзеўка - зваба, прыгажуня,Выглядала б і красуняй,Каб крыху была таўсцей,Ела болей і часцей.Але тут бяда малая,Гэта справа нажыўная.З мужам добра будуць жыць,Дык усё як набяжыць.Дзеўка ж проста чараўніца,Будзе з ёю цар жаніцца». -«Ах, стары, трухлявы пень!Ды яму стаўляць штодзеньТрэба пад бакі падпоркі...У дачкі такі лёс горкі!Ды не доўга будзе так,Прагарыць ушчэнт дзівак». -«Слаўны Месяц Месяцовіч, -Кажа наш Іван Пятровіч, -Ёсць у моры рыба-кіт,Не жыццё ў яго - нябыт.Ён ляжыць, нібы прыкуты,Церпіць моцныя пакуты.На ім вёска, на хвасцеБор сыры, густы расце.Частаколы ў рэбры ўбіты,Бокі свіннямі разрыты.Дык пытае: як хутчэйСкінуць нарасты з плячэй?Заслужыць як прабачэнне,Ад пакутаў вызваленне?»Ясны месяц адказаў:«Сам сябе ён пакараў.Караблёў зглынуў мо трыццаць,А цяпер віны баіцца.Хай адробіць... КарабліХай плывуць, як і плылі!Пусціць зноўку іх на волю -Бог паправіць яго долю.Раны хутка зажывуць,Дні шчасліва пабягуць».Тут Іванка наш падняўся,Шчыра з месяцам абняўся,Тройчы ў шчокі цалаваў -Самым добрым сябрам стаў!«Эх, Іванка ты Пятровіч, -Кажа Месяц Месяцовіч. -Шчыра дзякую табеАд сынка і ад сябе.А дачку дабраслаўляю,Ах, як я перажываю!Я заўсёды побач з ёй,Не губляе хай настрой.Хутка цар-дзядуля строгі,Дасць Гасподзь, працягне ногі.Не стары, а малады,Прыгажун без барадыЖаніхом дзяўчыны стане,Будзе злюб у іх, каханне».Пакланіўся, як умеў,На канька Іван наш сеў.Едзе госцем ён прызнанымЗноў да мора-акіяна.Усё той жа краявід.Стогне, як стагнаў, і кіт,Цяжка, з шумам уздыхае,Ваню сам хутчэй пытае:«Справы як, мае сябры?Што чуваць там, угары?»А канёк яму гаворыць,Галаском сваім бадзёрым:«Пацярпі яшчэ крыху!»Сам на ўсім сваім скакуПраляцеў яму па спіне:«Гэй, народ! Хто з вас пакінеЦуда-рыбу ў гэты час,Уратуецца. Бо васРыбатрус чакае страшны!Разбягайся, хто разважны!»Людзі ў хаты ўсе бягом,Крыкі, мітусня кругом.На вазы ляцяць падушкі,Дзеці, свінні і кадушкі.Брэх і вэрхал, плач і гам.Пад паўдня ўвесь тарарамПрыпыніўся. Пацішэла,І канёк наш зычна, смелаНа ўвесь голас закрычаў:«Кіт! Ты сам сябе скараў!Караблі пусці на волю -Бог паправіць тваю долю!Раны хутка зажывуць,Калі судны паплывуць.Іх працягвае таміццаЎ жываце тваім штук трыццаць!»Пасля гэтых слоў канёкСкокнуў порстка на пясок.Кіт адразу зварухнуўся,Рот разявіў, пацягнуўсяІ з нутра пачаў кідаць,Цэленькімі вывяргацьКараблі за караблямі,З ветразямі, веслярамі.Тут узняўся шум такі,Нібы ўспыхнуў бой марскі.Трубы медныя трубілі,Караблі з гарматаў білі,Поп малітвы распяваў,Ветразь белы лапатаў.Весляры ж вясёлым хорамЗацягнулі: «Як па морыАж туды, на край зямлі,Выплывалі караблі...»А пакуль гулялі хвалі,Караблі з вачэй прапалі.Радуецца рыба-кіт:Скончыўся яго нябыт!Гулка б'е хвастом па хвалі:«Можа, перлаў на каралі?Можа, ракавін сабраць,Што вясёлкай зіхацяць?Дно абшару акіяна! -Радасна крычыць Івану, -Рыбак залатых злаўлю!Я цябе, Іван, люблю!» -«Дзякуй, кіт, за ўсе турботы.Лепш зрабі адну работу.Цар нам даў такі загад:Каб вярнуўся я назадЗ перстнем нашай Цар-дзяўчыны.Кіт, ты будзеш малайчына,Як уручыш яго мне, -Пашукай яго на дне». -«Дзеля нашай шчырай дружбыСаслужу любую службу!А для вас, маіх сяброў,Рад старацца! Я гатоў!Як на захад сонца гляне,Персцень будзе, мы дастанем!» -Кіт сказаў, нырнуў на дно,Быў вось тут - і не відно.Пад вадою ён сабраўАсятроў і так сказаў:«Дзесь пярсцёнак Цар-дзяўчыныТут, на дне. Усе сцяжыныЎ акіяне абшукацьІ пярсцёнак з дна дастаць.Хто пярсцёнак мне здабудзе,Новы чын хутчэй набудзе.Калі ж вы на мой загадНуль увагі, то назад...Карацей: шукаць шукайце,Пра загад не забывайце!» -«Кіт не зможа дараваць,Трэба плысці і шукаць», -Асятры сабе сказаліІ з вачэй ураз прапалі.Працавалі шмат гадзін,Не зважалі на спачын.Раптам двое асятроўПадплылі: «О цар цароў!Пуста тут, у гэтым моры.Трэба новыя прасторы.Трэба па ярша паслацьІ яму заданне даць.Па ўсіх морах ён гуляе,Многа бачыў, многа знае.Ды калючку, як на зло,Дзесьці сёння занясло». -«Што ж, то будзем аб'яўляцьРосшук і загад пісаць!»Асятры паклон адбіліІ пабеглі за тры міліЎ земскі суд пісаць указ,Каб не марнавалі час,Каб ганцоў хутчэй паслаліІ калючку адшукалі.Канцылярыя скрыпіць...Ды нічога не рабіцьНемагчыма і мяможна.Лешч надрапаў асцярожнаТой кітоў загад-указ.Сом-дарадца быў якраз,Колькі слоў яшчэ дабавіў,Знізу подпіс свой паставіў.Чорны рак пакінуў гразьІ пячатку з маху - плясь!Двум дэльфінам тэкст указуАддалі, каб тыя зразуПрыпусціліся шукаць,Пра ярша ва ўсіх пытаць.Моры ўсе і акіяныАбшукалі так старанна,Што, здаецца, з-пад зямліЗдабылі б і прывялі.Ды што рэкі там ці моры,Нават сажалкі, азёрыПерагледзелі. Няма!Намаганні ўсе дарма!Ёрш, гуляка-забіяка,Не пакінуў нават знаку.У дэльфінаў скруха, сум.Як вяртацца? Раптам шумЗ нейкай сажалкі нясецца...Можа, проста ім здаецца?Хоць і мала ў ёй вады,Трэба заглянуць туды.Два дэльфіны завярнуліІ хутчэй на дно нырнулі.Бачаць: валтузня ў трысці,Як дабрацца, як дайсці?Трэба лезці ў каламуту,Як у нейкую атруту.Ды палезлі. Ну і што ж?Карася кулдыча ёрш!«Смірна! Каб вас чэрці дралі! -Так дэльфіны закрычалі. -Перастаньце ў той жа міг!»І карась у твань - шмыг, шмыг...Ёрш маленькі, але злючка,Наяршыў свае калючкі.Злосны, аж трасецца ўвесь:«Дзе два б'юцца - там не лезь!Трэцяму якая справа?Бо кароткая расправаБудзе з вамі. Пракалю!Жартачкаў я не люблю!»Усміхаюцца дэльфіны:«Тут размова насур'ёз,Хоць смяшыш ты нас да слёз.Твае словы, забіяка,Ведае даўно і ўсякі». -«Ой, трымайце вы мяне,Бо як дам, дык хвост загне!Хто не верыць, хай праверыць!Дзе карась? Пачну зноў перыць!» -«Сціхні! Вось цароў указ:Да яго з'явіцца ўраз!» -І задзіру за шчацінуПацяглі к кіту дэльфіны.Як убачыў цар ярша,Вылаяў яго спярша:«Дзе, шайтан, дасюль бадзяўся?Доўга дома не стыкаўся...» -«Цар! Або даруй грахі,Або вырві патрахі!..» -«Так адразу і сурова?Да цябе такое слова:Грэх твой можа даравацьБог. Але адпрацавацьТрэба шчыра і сумленна».Ёрш схіліўся на калена:«Слухаюся, рыба-кіт!Пакажу я ўвесь свой спрыт!» -«Ёсць пярсцёнак недзе ў морыЦар-дзяўчынін. Па прасторыТы гуляеш тут і там,Дно даўно праверыў сам.Каб ты ўспомніў, пастараўся,Мо дзе бачыў, натыкаўся...» -«Бачыў! Ведаю! Чакай!» -«То бяжы хутчэй, давай!»Ёрш кіту паклон адважыўІ паплыў спачатку важна,Ды характар не такі,Каб мець цэлыя бакі.З дворняй царскай быў счапіўсяІ з салакамі пабіўся,З іх шасці расквасіў носІ рашыў пайсці на дно.Там куфэрачак цудоўныНевялікі і чароўныАдкапаў. Мо сто пудоўВажыў дзіўны той улоў.Ёрш гукнуў на дапамогуСелядцоў. Сплылося многа.Але колькі не саплі,Грузу рады не далі.Колькі моцна не крычалі,Жываты пападрывалі,А куфэрак, як на смех,Хоць бы ўбок ці трохі ўверх.Што рабіць? І ёрш паклікаўРыбін моцных і вялікіх -Асятроў. І тыя ўразТой куфэрак на паказВырвалі з пяску імгненна.Ёрш ім кажа: «Каб сумленнаГэту справу давяршыць,Вас нікога не яршыць,Куфар да кіта нясіце.Па дарозе не згубіце!Я ж пайду адпачываць:Цяжка мне было капаць,Не занесці мне самому», -І падаўся спаць дадому.Але спаў ён ці не спаў,Можа, зноўку бой пачаўЗ карасём? Мне невядома.Асятры ж плывуць без стомыДа кіта - цара цароў...Я пакінуць іх гатоў,Каб сустрэцца зноў з Іванам.Ён сядзіць ля акіяна.Дрэмле мора-акіян,Дрэмле на пяску Іван.Гарбунок прыплюшчыў вочы -Падрамаць і ён ахвочы.А дзе ж тая рыба-кіт?Мо забыў пра іх візіт?Сонца ўжо зусім не грэе...Абяцаў: як звечарэе,Той пярсцёнак прынясе.Захад тлее пакрысе -Ні пярсцёнка, ні кіта.Сум на сэрцы, чарната...«Каб ты лопнуў, пустамеля!Хутка прыйдзе ўжо нядзеля,Тухне захад, не гарыць...Колькі ж можна нам тут быць?!» -Толькі Ваня так падумаў,Акіян прачнуўся з шумам,Забурболіў малаком,Быццам пачынаўся шторм.Кіт з'явіўся і на берагШмякнуў медны той куфэрак,Аж уздрыгнула зямля.І сказаў вось так здаля:«За дабро тваё і ласкуЯ аддзячыў. Калі ласка,Вось пярсцёнак... Забірай!Калі што - сігнал падай.Кіт пра дружбу не забудзе.Што патрэбна Ваню будзе,Шапку вельмі не ламі,Проста мне паведамі,Не звяртайся ні да кога,Я прыйду на дапамогу».Тут прачнуўся гарбунок,Пацягнуўся.... Скок-паскок...«Ты, Кітовіч, малайчына!Дзякуй скажа Цар-дзяўчына.Развітаемся з тугой:Ты як родны стаў, як свой.І ад нас прымі падзяку!Мы таксама здаравякі,Толькі персцень не змаглі бЗ дапамогай нават рыбМы здабыць... Іван, збірайсяІ ў дарогу выпраўляйся.Заўтра тэрмін. Заўтра царМець павінен гэты дар», -Скончыў так канёк прамову.«Каб тут грузу хоць палова!Тры разы я спрабаваў,А куфэрак не падняў.Падарвацца і памерціМожна. Хіба ў куфры чэрці?Як нам гэтакі цяжарНесці, нібы на пажар?»Тут канёк, як для забавы,Падчапіў нагою правайТой куфэрак і - кідзець! -Сам сабе на шыю медзь:«Не марудзь, Іван, паедзем!Царскі гнеў мы апярэдзім!»І пусціліся яныЎ шлях-дарогу ў час начны.Заірдзелася зарніца,А яны ўжо і ў сталіцы!Носам рые цар - бяжыць.«Дзе пярсцёнак мой?» - крычыць.З гарбунка Іван наш злазіцьІ цару адразу радзіць:«Каб куфэрачак падняць,Кліч сюды, цар-бацька, раць.Хоць малы, а столькі важыць -Не падымуць слугі вашы».Цар крычыць: «Дык хай бягуцьІ куфэрак забяруць!»Тупаціць да Цар-дзяўчыны.«Ёсць пярсцёнак! І прычыныНе вянчацца ўжо няма!Не пярэч мне больш дарма!Заўтра з сонцам, светлым раннемПад вянец з табою станем.У святліцы персцень твой,Паглядзела б пад настрой». -«Ёсць пярсцёнак? Не, прызнацца,Нельга, цар, яшчэ вянчацца». -«Ды чаму ж, душа мая?» -«А зірні: хто ты, хто я?Ты стары, сівы, бяззубы,Жонку давядзеш да згубы.Як пабрацца мне з табой?Кветкі не растуць зімой!» -«Я кахаю, так кахаю!Як у полымі згараю!Пашкадуй, зусім згаруІ да раніцы памру!» -«Будуць з нас цары смяяццаІ нядобра адгукацца.Мне ўсяго пятнаццаць год,А ў цябе гады на сход.Быццам дзед узяў унучкуПад пагрозай, пад прынукай».Цар тут з гневам закрычаў,Пырскаць слінай аж пачаў:«Калі хто разявіць рот -Знішчу ўвесь ягоны род!Калі цар які што скажа -Царства я яму ўсё спляжу,І яны як бач заткнуцца!» -«Ну, калі не пасмяюцца...Я прыгожая, а ты?Дралі, мусібыць, каты!» -«Я, як хораша ўбяруся,Хоць каму тады згаджуся,Не глядзі ты на гады,Я жаніх шчэ хоць куды!» -«Ды ўсё роўна... Ты не любы,Не пайду з табой да шлюбу!» -«Разам будзем, будзе лад,Будзе ў нас не шлюб, а клад!Не ў гадах, кажу я, справа,Не за знешнасць ліпне слава!» -«Добра! Стану пад вянцом,Як ты станеш малайцом». -«Што ты! Матухна-царыца!Нельга зноў перарадзіцца.Цуды можа Бог тварыць...» -«Цар, ты можаш свет здзівіць!» -«Дык рабіць мне што, царыца?Вельмі ж я хачу жаніцца.Ты ж, як быццам на бяду:Не пайду ды не пайду!» -«Хочаш стаць за маладога?Не шкадуй сябе старога!Загадай: хай на зарыНа шырокім на дварыТры катлы хутчэй паставяць.Пад двума агонь распаляць.Першы будзе з малаком,Побач - з варам-кіпятком.Трэці чан з вадой халоднай,На два першыя падобны.Давядзецца з сябе зняць,А то будуць замінаць,І абутак, і адзетак,Не зіма ж цяпер, а лета.Каб прыйшла к табе краса,Застанецца драбяза...Ты ж мо хочаш ажаніцца,Прыгажунчыкам зрабіцца?Дык нырнеш у малако,Беленькае азярко.Стуль у вар круты заскочыш,Панырцуеш, колькі схочаш.Каб ад першых двух астыць -Трэці чан яшчэ стаіць».Цар нібыта пакарыўся,Болей з дзеўкай не сварыўся.Закрычаў: «А дзе Іван?» -«Што - ізноў на акіян? -Папытаў Іван, прыйшоўшы. -Цар! Няўжо я самы горшы?Я яшчэ ад тых прыгодАстывацьму цэлы год!Дудкі! Болей не паедуНі далёка, ні к суседу!» -«Ціха, Ваня... Заўтра тыЎбачыш на двары катлы.Пад двума агонь распаляць.І з халоднай чан паставяць.Першы будзе з малаком,Побач - з варам-кіпятком.Малако ўскіпіць імгненна,Голенькі нырнеш у пену,А для поўнай пекнатыЗ малака - у вар круты.А ў халодным адпачнеш,Квасу рэзкага пап'еш». -«Цар, ты нервы мне казычашЦі за дурня мяне лічыш?Параць толькі парасят,Качак, гусак, куранят.Я ж не тое і не гэта,І ні голы, ні адзетыНе збіраюся ныраць», -«Сціхні! Не пярэч! Маўчаць!» -«Цар, не дужа распінайся.Вельмі хочаш - сам купайся!» -«Я не буду паўтараць!Загадаю пакараць.Непакоры хутка гінуць,Іх накорм сабакам кінуць.Рукі-ногі адарвуць,На кавалкі раздзяруць! -Цар крычыць, нібы шалёны. -Вон!!!»І, сыплючы праклёны,Ваня да канька брыдзе -Надышла пара бядзе.«Зноў Іванка невясёлы,А не босы ж і не голы.Шчыра мне ўсё раскажы,Што на сэрцы, на душы.Можа, порсткі цар-дзядуляЗноў паднёс табе пілюлю?» -Кажа так яму канёк,Сам жа круціцца ля ног.«Цар жыцця рашыў пазбавіць.Загадаў катлы паставіць:З кіпячоным малакомІ з вадою-кіпятком,Трэці чан з вадой халоднай.Трэба не мінуць ніводны.У кіпячым малацэ,Нібы летам у рацэ,Заўтра трэба пакупацца,Потым зразу акунаццаЎ кіпень-вар. І ўжо адтульУ халодную ваду». -«Вось, Іван, прыйшла і служба.Тут спатрэбіцца ўся дружба.Мог бы я не папракацьІ нічога не казаць,Успаміны засупоніць,Пра пяро змаўчаць, не ўспомніць.Толькі што было - было,Ад яго пайшло ўсё зло.Ды не плач, брат, Бог з табою,Зладзім неяк мы з бядою.Заўтра зранку на дварыВельмі ў голаў не бяры,Раздзявайся, як сказалі,І прасі, каб падаслаліРазвітацца гарбунка,Сябра, вернага канька.Цар не будзе больш зласловіцьІ мяне пусціць дазволіць.Я ж адразу і прымчу,Морду ў чанах абмачу,І хвастом я двойчы пырснуНа цябе, яшчэ прысвісну.Дык ты рот не разяўляй.І адразу так нырай,Як табе яны сказалі,Як катлы паналівалі.Памаліся і - спаць, спаць!Заўтра трэба рана ўстаць».А назаўтра вельмі ранаРазбудзіў канёк Івана:«Гаспадар мой! Хопіць спаць!Трэба службу ўжо спраўляць».Ваня наш пачухаў спіну,Пазяхнуў, лагво пакінуў.І хоць сну быў недабор,Да цара пайшоў на двор.Там катлы ўжо два кіпелі,Побач з імі ў рад сядзеліЎсе чалядзіны з двара.Дроў наношана - гара!Служкі дровы падкідалі,Зубы скалілі. ЧасаліЯзыком пра ўсіх падрад,Быццам гэтакі загадДаў ім цар. Найбольш ІванаАбгаворвалі старанна.Сыплюць жарты, кпіны, смех,Быццам развязалі мех.Вось з'явіліся на ганкуПадзівіцца на ІванкуЦар з царыцай. Знак далі,Што гатовыя. Прыйшлі.Цар прамовіў, не стрымаўся:«Ты дасюль не раздзяваўся?Малако чакае, вар! -Як гасцінны гаспадар,На катлы павёў рукою. -Вось, нырай. І Бог з табою».Болей Ваня не чакаўІ з сябе адзенне зняў.А царыца маладаяТвар фатою закрывае:«Ах, ах... Сорам жа які!Голым стаць на суд людскі!» -«Не марудзь, кажу! І з Богам!» -Крыкнуў цар Івану строга.І тады Іван сказаў,На канюшню паказаў:«Можа ўсякае тут стацца.Я хацеў бы развітаццаЗ гарбунком. Хай прывядуць».Цар пачухаў бараду,Лоб наморшчыў і згадзіўся,Загадаў-распарадзіўся:«Прывядзіце гарбунка,Даўгавухага канька!»Тут слуга канька прыводзіць,Да натоўпу адыходзіць.І канёк хвастом махнуў,Морду ў чанах абмакнуў,На Івана двойчы пырснуў,Моцным посвістам прысвіснуў.На канька Іван зірнуўІ ў малочны чан нырнуў.З малака ўзляцеў стралоюІ ў вар-кіпень з галавою.Потым трэці быў кацёл...Плюх! - і выскачыў на дол.Быццам дзейнічалі дрожджы:І падрос! І стаў прыгожы -Проста ў казцы не сказацьІ пяром не апісаць!Як адзеў усё адзенне,Стаў не хлопец - заглядзенне.Князь дый годзе! Важны стаў!Ён паклон усім аддаў,Цар-дзяўчыне пакланіўся,А народ усё дзівіўся:«Век на свеце пражылі,А такога на зямліМы не бачылі, не чулі!»І ў народным гэтым гулеГолас чуецца цара:«Раздзявайце! Мне пара!»Два разы перахрысціўся,Боўць у чан - і ўміг зварыўся!Цар-дзяўчына падаеЗнак маўчання і ўстае,Пакрывала падымаеІ такое аб'яўляе:«Загадаў цар доўга жыць!Я хачу царыцай быць.Люба вам я? Не маўчыцеІ адразу адкажыце.Люба? Ваня будзе муж!Разам возьмемся за гуж.Я яму, а ён мне пара,Так і будзем валадарыць».Да яе ступіў ІванІ абняў за тонкі стан.«Люба нам!» - крычалі людзі.«Лепшых, ведаем, не будзе!Дык прымайце гэты сан!»«Хай жыве наш цар Іван!»Час вянчацца ўжо прыходзіць.Цар царыцу ў храм заводзіць.Потым пад гарматны громУ палац ідуць пяшком.Трубачы скрозь трубяць звонкаЎ гонар мужа, гонар жонкі.Цар аддаў загад дастаць,Каб народ мог пагуляць,Каб усім віна хапала,Бочкі з царскага падвала.Ухвалялі ўсе цара,Маладым крычалі «ўра!»І віно ракой лілося,Елася ўсім і пілося.І ў палатах быў банкет -Ды такі - не бачыў свет!За дубовымі сталаміШмат баяр было з князямі.Кубкі з вінамі звіняць,Весялосці - не суняць.Аж да раніцы гулялі,І спявалі, і скакалі.На тым балі я пабыў,Мёд, віно і піва піў.Па вусах цякло нямала,Толькі ў рот не пападала.