Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Ён быў зусім іншы, і ўсе астатнія глядзелі на яго здзіўлена.

— Пайшлі… Дарогаю пагаворым.

…Яны ішлі і меркавалі аб тым, што ім рабіць, ужо даволі доўга, калі Іуда заўважыў у мільгаценні лясной лістоты нейкі цень. Чалавек сядзеў спіною да дарогі, і Іудзе здалося, што ён пазнаў яго. Астатнія нічога не заўважылі.

— Ідзіце, — сказаў ён астатнім. — Я даганю.

Пачакаў, пакуль сябры не зніклі за павароткаю, і асцярожна пайшоў да чалавека. Мяккая трава глушыла крокі. Нейкая птушка, назвы якой ён таксама пакуль не ведаў, свірысцела ў лістоце. Так яму пашанцавала стаць амаль за спіною таго, хто сядзеў.

Іуда не памыліўся. Уцякач, здрадлівае падла Мацей, сядзеў і пералічваў грошы. І тады Раввуні голасна сказаў:

— У дні цара Саламона быў у Ерусаліме нейкі, хто трахнуў у храме, бо дынарый абяцалі яму.

Пры першых гуках голасу Мацей ускінуўся. Вочы былі белыя ад страху.

— Ты?!

— І з'явіўся да іх, з'явіўся ў Эмаўсе, і многія не верылі, што ён… Н-ну?!!

Мацей супакоіўся. Нахабна ўсыпаў грошы ў вацок і схаваў яго:

— Пашчу закрый… І, ведаеш, валі ты адсюль, агнец. Выбраўся, дык весяліся. А то вось дам, і… Дзіваў не бывае. Галавой наложыш.

Іуда бачыў, што Мацею трохі ніякава. Літаваць яго, аднак, не збіраўся. У агульнай здрадзе была і Мацеева лепта.

Ён рыкнуў так, што Мацей разгубіўся:

— Ты што?… Ты што?

Белыя, нібы ў сабакі, зубы Іуды амаль драпежна выскаліліся.

— Нехта казаў: Іудзе евангелля не паложана. Нехта ў мяне евангелле спёр і спахабіў.

— І не паложана. Па пісанню.

Іуда насунуўся на яго.

— А па жыццю? Па майму? І па твайму, смярдзючы тхор?

— Пісанне.

Іуда быў па-боску іранічны:

— А трыццаць срэбнікаў? Яны ж, згодна з пісаннем, мне належаць, а не табе.

— Ідзі атрымай. Хто перашкаджае?

— Па пісанню, чуеш? — твар у Іуды быў страшны. — Дав-вай цану здрады!

І ён зрабіў тое, чаго ў звычайным стане не мог бы зрабіць: узяў Мацея загрудкі і ўзняў. Мытар кінуў вацок у мох. Сківіца ягоная калацілася. Іуда з сілаю шпурнуў яго на кучу лаўжоў. Падабраў каліту, паклаў у кішэнь. Выціраючы мохам рукі, сказаў:

— Ну вось, цяпер усё па пісанню. Евангелле ў Мацея, грошы — у Іуды. Уставай, а то я нешта не разумею, дзе ў цябе азадак, а дзе твар. Так, малайчына. Можаш цяпер, прынамсі, казаць, што не дзеля грошай прадаў, а па перакананню… А цяпер — валі. Людзі цябе заб'юць. Шкада — мне няма часу. Дурныя, як дарога, разумнага судзяць.

Іуда даганяў сваіх і бурчаў сам сабе пад нос:

— Вось цяпер я зразумеў, чаму адзін друкар замест «бяссмерця душы» памылкова набраў дый ціснуў у трох тысячах прымернікаў кнігі «бяссмерце дупы». То ён гэткую во неўміручую поскудзь меў на ўвазе.

РАЗДЗЕЛ LІІІ ЗОРКА — ПАЛЫН

Упала ў крыніцы вод зорка. Імя той зорцы — Палын. І вымерла трэцяя частка ўсіх людзей, бо воды зрабіліся горкія.

Апакаліпсіс, гл. 8, ст. 11

За дабрыню, за спачуванне намПан Бог уздасць вам шчодраю рукой.Вось мы вісім бясконцай чарадой.Над намі крумкачоў рагоча зграя,П'е гной з вачэй. І вы ў наш страшны часНе смейцеся над намі, умаляем!Маліце ў Бога літасці для нас!

Балада павешаных


У тую ноч забілі не ўсіх. Усіх схопленых забівалі пасля, паступова, на грунце цвёрдай законнасці, але з належнай няўхільнасцю і жорсткай дабрынёй. Бо лепей адсячы гангрэнозны член, чым дазволіць памерці хвораму.

Удзень і ўначы раўлі ў сутарэннях мяхі і ляскалі клешчы. Грамадзян, да якіх прыкінуўся антонаў агонь вальналюбства і чыстай веры, пасля допыту выводзілі і каралі смерцю на Зітхальным арбе, скрыжаваннях вуліц або на Лідскай дарозе. На смерць кожнага акуратна складалася паперка. Акт.

Мяшчане і мужыкі ў катавальнях асуджана маўчалі. Жыццё страціла дзеля іх цану ў самы той момант, калі яны страцілі абшар, да якога звыклі, смалісты водар пушчы і аполле, што залоціцца жытам і ячменем.

Цэлыя дні варта хадзіла па дамах, вышукваючы крамолу, хапала людзей і цягнула ў вялікую судную залу. Катавалі па адным, але прысуды выносілі пачкамі, не дужа разбіраючыся, што там да чаго. Вязні маўчалі, і агавораў не было, затое лютавалі, падаючы хлуслівыя даносы, віжы і сокі. І таму па горадзе кацілася лавіна арыштаў. Забіралі бацькоў у дзяцей і дзяцей у бацькоў, мужа — ад улюбёнай жонкі, хлопца — ад каханай. Уся Гародня не спала па начах. Людзі ляжалі і глядзелі бяссоннымі вачыма ў цемру. Пружына хлуслівага даносу магла ўдарыць кожнага ў кожную хвіліну.

Не спалі і арыштаваныя ў сутарэннях пад усходнім нефам замка. У гэтых усё было пэўнае, і яны маглі б спаць, але над імі ўсю ноч гарлала песні п'яная варта: зрывала на палонных свой нядаўні, смяротны перапуд. Часам яны адчынялі дзверы ў сутарэнні, дзе пасля катаванняў ляжалі, не ў змозе варухнуцца, ломаныя людзі, і рабілі канцэрт дзеля іх, раўлі нешта накшталт «Песні аб хаме»:

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы / Короткие любовные романы