Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Ах, багаты двор, багаты двор! Найміты і наймічкі, паркан, грошы ў скарбонцы недзе ў падполе (іх вечна няма, калі нешта патрэбна купіць), чароды коней і кароў, самыя багатыя і дарагія іконы ва ўсім наваколлі.

— Чаго стаў?… Ідзі…

Грубы ад вечных дажджоў і вятроў голас.

— Ну.

Вочы Хрыстовы былі вільготныя. І тут з хаты выйшаў Ён. І ў ім мала што засталося ад мяккага юнака з цёмнымі вачыма. Нясцерпна грубы твар. Столькі крывіў душою, што вочы блудліва бегаюць. І таксама не пазнаў. Ды што! Кожны дзень прагнасці, як тысяча вякоў, і толькі ў шчодрага жыццё кароткае і спявучае, як палёт птушкі.

— Чаго ён? — спытаў гаспадар. — Ты гаварыла з ім, Тэадора?

Імя, якое раней гучала, як мёд. Цягучае жыццё скнары! Пракляцце!

— Хлеба, відаць.

— Нават госція — хлеб толькі для цела, — апусціў вочы шкаляр. — Хлеб душы — літасць і разуменне.

— Святоша з бадзяг, — зразумеў яго гаспадар. — Ідзі. Каб гэта я ўсім хлеба даваў — куды б мае пяцьдзесят валок пайшлі? Псу пад хвост? Ідзі, кажу.

Хрыстос маўчаў. Яму яшчэ ў чымсьці трэба было ўпэўніцца. У чым? Ага, ці прамільгне на яе твары хаця цень успаміну.

— Ты хто? — спытаў гаспадар.

— Хрыстос, — машынальна адказаў ён.

Гаспадар нават не асабліва здзівіўся.

— І цуды можаш?…

— Сёе-тое магу.

— Тады зрабі дзеля мяне… Вось і памінальнічак падрыхтаваў, ды ў храм пакуль не наважваўся… Ну, ужо цяпер!…

— Што?

— Я табе… сала кавалак дам. А ты за гэта зрабі, каб… Вось тут усё… Каб у Янкі… карова здохла і ў Рыгора… і ў Андрэя, і ў другога Андрэя… і ў Навума, і ў Васіля, і ў Волеся, і ў Яўгена, і асабліва ў Ладыся, паскуды, ерэтыка.

Хрыстос уздыхнуў і ўзяў памінальнік.

— А… сала?

— Не трэба. Ісцінна кажу табе, сёння ж уздадуць табе па жаданнях тваіх… Бывай, жэно.

Пайшоў. Жанчына пры гуках апошніх словаў разагнулася была, успамінаючы нешта даўняе і цёплае, але так і не ўспомніла і зноў схілілася да градак.

Цяпер ён ішоў проста да плошчы. Няма чаго было хавацца ад людзей. І тут жыццё нанесла яму страшны, пад сэрца, удар. Хаця б ведаць, што ён здраджаны шчаслівымі і добрымі: «Каб карова здохла…» Вось і ўсё, што дало ёй жыццё. Чалавека, які хлусіць і каецца, святошу, які хрысціцца шырэй за ўсіх, а сам… Тоне сябра, а такі святы, хлуслівы смярдзюк, толькі што аблізаўшы моцнаму ўвесь азадак, кажа яму з берага: «Спачуваю, братачка, спачуваю, але нічым памагчы не магу. Ты лепей на дно хутчэй спускайся».

…Амаль ля самай плошчы ён размінуўся з трыма ўзброенымі манахамі. Яму было ўсё адно, куды яны ідуць, ён не азіраўся і не бачыў, што яны ўвайшлі ў дом гаспадара.

РАЗДЗЕЛ ХХІV ДОКАЗНАЯ ІНКВІЗІЦЫЯ

Каяўся ў грахах Вавілон і Навухаданасор, цар ягоны… І, кажуць, Навухаданасор, каючыся, пасыпаў сабе галаву попелам і пылам. Але пыл той быў пылам разбітых ім гарадоў, а попел — попелам спаленых ім ахвяр.

Сярэдневяковы беларускі апокрыф


Хрыстос выйшаў на плошчу пад абшчынны дуб і, уражаны, ледзь зноў не кінуўся ў завулак. Гэткае відовішча заўсёды прымушала ягоныя ногі рухацца нібы самастойна.

Пад дубам доўгім глаголем стаялі сталы. За імі сядзелі людзі ў дамініканскіх расах. Убаку сядзеў над жароўняй кат, чысціў трэсачкай пазногці. Чалавек пяцьдзесят людзей, закутых у латы, пакарбаваныя крыжамі — чэрнь на срэбры, — абкружала стол: духоўная варта, гвардыя царквы.

Некалькі «гвардзейцаў» атачылі маленькую купку людзей. Паўсюль шныпарылі служкі ў расах. Цягалі лаўжы і паленні пад пяць дубовых слупоў, укапаных у зямлю з падветранага боку.

Апосталы стаялі наводдаль, і Хрыстос пайшоў да іх. Баяцца асабліва не было каго. Іх трынаццаць, усе ўзброены, танна жыцця не прададуць у выпадку чаго.

Ён страшэнна не любіў ордэн псоў Пана Бога. Вынюхваць, шукаць, караць — вось у чым бачаць яны служэнне Богу. Шкада, што нельга напасці і разагнаць гэтую падлу. Слабыя сілы. Каб жа яшчэ быў тут вясковы народ! Але гэта не горад, жыхары, відаць, у жаху пахаваліся. Стаіць маленькая купка людзей. Можа, сваякі схопленых.

Хрыстос падышоў да сваіх.

— Доказная інквізіцыя засядае, — невядома каму растлумачыў дурыла Якуб, — святая служба.

Вочы Хрыстовы сустрэліся з вачыма Іуды. Той быў толькі зеленаваты, і шкаляр зразумеў, што Раввуні відавочна не па сабе.

— І сюды дабраліся, — сказаў іудзей. — Дзвесце пяцьдзесят год паўзлі. Дацягнулася святая служба… А я нібыта сам помню.

— У нас яна доўга не працягне, — буркнуў Тумаш. — Не бойся. Цябе не дамо.

Яны ўбачылі, што перад святым сінедрыёнам стаіць скручаны мужчына з маладой сівізною. Злое, рэзкае аблічча, глыбокія вочы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы