Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

Кот, бясспрэчна, архетыпова звязаны з дабрабытам, з утульнасцю дома. Часам яго мяшчанска-эгаістычная прырода нават перабольшваецца, як у рамане «Жыццёвыя погляды ката Мура» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана, знакамітага нямецкага рамантыка. У іншых выпадках ён увасабляе мудрасць, як Чэшырскі кот у Луіса Кэрала.

Каб зразумець характар ката, вернемся да яго біялагічнай сутнасці. Кот, у адрозненне ад ваўка-сабакі, не жыў у статку, не меў важака, гэты звер — індывідуаліст. Натуральна, што ў моцна іерархічным грамадстве (напрыклад, кітайскім) кот успрымаўся негатыўна. І ўсё ж кот-эгаіст прыйшоў да чалавека, пачаў жыць з ім, служыць яму. Як і чаму гэта адбылося, мы не ведаем, хоць і ёсць на гэты конт філасофская казка Рэд’ярда Кіплінга «Кошка, якая гуляла сама па сабе». Кошка — ганарлівы, незалежны, своеасаблівы звер, але яна, безумоўна, прывязваецца да гаспадароў, да месца. Вядомыя выпадкі, калі кошкі праходзілі сотні кіламетраў і вярталіся дадому. Гэта жывёла разумная, адважная і надзвычай арганізаваная. Яна, як не дзіўна, лёгка прыручаецца, дрэсіруецца — успомнім кошкін цырк Юрыя Куклачова. Зафіксавана нямала выпадкаў, калі каты абаранялі дзяцей ад ядавітых змеяў. Дзеці, як правіла, вельмі любяць кошак. Таму жывёлінка часта сустракаецца і ў дзіцячай літаратуры. Напрыклад, усе палюбілі ката Матроскіна з кнігі Эдуарда Успенскага. Або ката Леапольда з мультыплыкацыйнай стужкі. Карыстаецца папулярнасцю і амерыканскі анімацыйны фільм «Том і Джэры».

Усё ж галоўны подзвіг кошкі — абарона чалавечых паселішчаў ад мышэй і пацукоў. Магчыма, гэта і было асноўнай прычынай шырокага распаўсюджання іх па Еўропе. Праўда, у апошні час каты губляюць паляўнічы інстынкт, але ўжо адна толькі іх прысутнасць у доме палохае грызуноў. Прафесары і студэнты Парыжскай Сарбоны за барацьбу з мышамі паставілі перад універсітэтам помнік кату. А ў Японіі ёсць храм кошак. І ўсё ж сапраўднае значэнне гэтых жывёл пакуль не ацэнена чалавецтвам.

Дракон

Дракон — адзіны не рэальны, а міфалагічны персанаж ва ўсходнім задыяку. Праўда, істота сустракаецца ў міфах такой вялікай колькасці народаў, што вучоныя не без падстаў лічаць, што драконы некалі жылі на зямлі. Некаторыя бачаць іх прататыпамі дыназаўраў, хоць апошнія вымерлі як быццам задоўга да з’яўлення чалавека (65 мільёнаў год таму). Але не ўсё так проста ў гэтым пытанні.

Паколькі асноўваемся мы на кітайскім календары, то і пачынаем з Кітая. Тут ні адзін Новы год не абыходзіцца без упрыгожаных каляровымі лямпачкамі макетаў, скульптур, жывапісных малюнкаў, што ўвасабляюць велічных і, на думку мясцовых жыхароў, надзвычай прыгожых драконаў. Гэты персанаж — цэнтральны ў кітайскай культуры. Старажытная «Кніга гор і мора» — асноўная крыніца звестак пра міфалогію Кітая — згадвае пра каласальнага дракона з тварам чалавека, што раскінуўся на ўвесь свет. Уласна ён і ёсць першапачатковы Свет. Калі дракон заплюшчвае вочы, апускаецца ноч, калі адкрывае — надыходзіць дзень. Калі ён дзьмухае, то наганяюцца воблакі і ідзе снег, дыхне — сонца пачынае паліць і вяртаецца лета [64, 31]. Гэты фантастычны дракон Чжулунь мае многія рысы першатворцы свету. І ўсё ж Зямлю і Неба стварылі іншыя — зноў-такі змеепадобныя істоты — брат і сястра Фусі і Нюйва. Фусі ўмеў падымацца па дрэву, якое расло ў цэнтры свету, на Неба, а Нюйва са жвіру выляпіла першых людзей. У цэлым дракон як істота гібрыдная выступае ў Кітаі стваральнікам і асновай літаральна ўсіх важнейшых прыродных працэсаў і з’яў. Буйнейшы кітайскі даследчык-міфолаг ХХ ст. Юань Кэ не тлумачыць прычыны гэтага, не разглядае генезіс вобраза. А нас сёння ўжо не можа задаволіць простае апісанне фактаў міфалогіі, няхай і надзвычай займальных.

Пакуль што звернемся да тых самых фактаў. Дракон як першатворца з касмаганічнай істоты ў далейшым трансфармаваўся ў духа продка. Продкі ў выглядзе драконаў «у Кітаі лічацца не монстрамі, а добрымі божышчамі, якія ўпраўляюць дажджом і русламі рэчак» [116, 46]. І хоць магутныя рэкі Хуанхэ, Янцзы, Сіцзян, на берагах якіх сфарміравалася кітайская цывілізацыя, адрозніваюцца зменлівым, непрадказальным норавам, тым не менш дракон — іх ўвасабленне ў Кітаі — выключна станоўчая (у адрозненне ад Еўропы) істота, абаронца краіны і ахоўнік кожнага рода як першапродак яго. У сувязі з гэтым адзначым, што на нашым Палессі ажно да ХХ ст. дамавік (вобраз якога сінтэтычны: ён адначасова і першапродак, і дух ачага) выступаў у выглядзе вужа [101, 169], інакш кажучы, змеепадобнай істоты, якою з’яўляецца і дракон. Што ж тычыцца воднай стыхіі, то нагадаем, што «на тэрыторыі Палесся… адна з рэчак, прыток Прыпяці, называецца Вужа» [78, 37]. А другі прыток Прыпяці — Гарынь, — раку, што вызначаецца асабліва «інтэнсіўным разводдзем» [127, І, 570] у параўнанні з іншымі рэчкамі Беларусі, — можна суаднесці з імем папулярнага казачнага міфічнага персанажа — Змеем Гарынавічам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье