Читаем Ксю полностью

Сезоннікі - Аляксей, стары дзед-пенсіянер і жанчына гадоў трыццаці пяці, зацяганая, пакамечаная, пашкамутаная жыццём, з наколкай “Шура” на запясці левай рукі, дзе гадзіннік носяць. Яна адсядзела год у турме, за растрату, калі працавала буфетчыцай у горадзе на, канечне ж, металургічным. Разумеючы сваю адрынутасць, заўсёды трымалася збоку. Курыла танныя цыгарэты, ад якіх кашляла. Аляксей адразу ж спадабаўся ёй, яна звала яго на “вы”, спрабавала фліртаваць: “Вы яшчэ такі малады, у вас жыццё наперадзе... Я таксама была ого... Нават замуж ледзь не выйшла. Каб не зайздрасць чалавечая... Падставілі, ні за што пасадзілі...”

На гэта Жэня з веданнем справы ёй зазначаў:

- Усе ні за што.

Дзед гаварыў мала, але калі гаварыў, таксама націскаў, што ён ахвяра нейкіх таямнічых зайздроснікаў. У яго было светлае, удачлівае мінулае і абы-якое дажыванне - цяпер. Да пенсіі, у тым удачлівым жыцці, ён працаваў ці то майстрам, ці прарабам, ці нават намеснікам начальніка ўчастка, і таму надта хваравіта ўспрымаў сваё паніжэнне. Яшчэ ён не любіў і баяўся грубага Рэвута. “Хам, - ціха скардзіўся ён, калі брыгадзіра не было блізка. - Зладзюган. Я такіх уласнай рукой звальняў без суда і следства - рад, другое, трэцяе і таму падобнае...”

Пастаянныя мянялі шпалы, забівалі кастылі, рабілі абход палатна з абстукваннем реэк і праверкаю іх “узроўнем” - спецыяльнай такой планкай з кропляю пасярэдзіне пад шклом; абглядвалі люфты-зазоры, абмацвалі стыкі, падцягвалі, падымалі, апускалі - карацей, хапала працы, затое і грошай яны атрымлівалі больш.

Сезоннікі калупаліся ў складзе-бытовачцы, наводзілі там парадак. Доўгімі дручкамі з пакляй-квачам на канцы змазвалі рэйкі, складзеныя на двары шчыльна, як роўная, гладзенькая чыгунная падлога. Мачаеш квач у вядро з густым чорным мазутам, са шлюпаннем выцягваеш - і так прыемна ён ходзіць у руках... Асабліва любіў гэты занятак дзед. Касілі адхоны, падразалі секачамі сярод камення на чыгуначным палатне траву “перакаці-поле”: амаль ідэальна круглыя шарыкі, якія сохлі без сонца, без ветру, рабіліся лёгкія, каціліся, ляталі.

Зрэдку даводзілася памагаць пастаянным. Аляксей ішоў ахвотна. Шура спрабавала рыпацца:

- Чаму твая жонка не йдзе? - і тады атрымлівала ад Рэвута:

- Ёй яшчэ раджаць трэба! Яна ж жанчына! А ты ўжо старая кабыла, уцягнутая!

Шура ад гэтых слоў сціналася, больш не пярэчыла, моўчкі рабіла, што скажуць.

Гультаяваты ж дзед стараўся адкруціцца любым чынам, уцякаў, хаваўся за склады, у лесе. Пападала і яму. Аляксей неяк стаў сведкам, як Рэвут біў яго нагой пад зад. Ад моцнага ўдару дзед па інерцыі прабег некалькі метраў на старэчых, артрытных нагах, упаў, падняўся і заплакаў. Так здаровая мужчынская сіла здзеквалася з нямоглай старасці.

- Злодзей... Зладзюган... Я на яго ў суд падам, - выціраючы рукавом слёзы, шаптаў дзед. - Напішу, як ён крадзе з вагонаў у Крывой... Рад, другое, трэцяе і таму падобнае...

Калі выпадала працаваць на перагоне ў Крывой і спыняўся там цягнік, Жэня з Рэвутам знікалі, вярталіся або з пустымі рукамі, або з поўнымі сумкамі. Жэня ніколі нічога не расказваў Аляксею, нічым не дзяліўся

- відаць, памятаючы тую размову з маткаю, а, можа, проста не хочучы ўцягваць у свае цёмныя справы маладога хлопца.

Увогуле Аляксея ніхто не чапаў. У брыгадзе адразу прызналі, што ён не такі; замацавалася за ім і пачало ўспрымацца, як належнае, што ў яго нейкая вялікая, незвычайная будучыня, таму за гэта ён заслугоўвае асаблівага да сябе стаўлення.

Ні ён сам, ні хто іншы не сумняваўся, што ён тут часова, “сезонна”.

IV.

Аляксей палюбіў рана ўставаць, умывацца халоднай вадой; яму падабалася дарога праз лес, раса на траве, ранішнія птушкі, неба над галавой, пахі блізкага лета.

Прыемна ішлося, бо наперадзе чакала лёгкая праца, цікавая, з рознымі канцэртамі-разборкамі, якія яго не тычыліся, з якіх можна толькі пасмяяцца.

Ён праходзіў кіламетр. Ззаду чулася тарахценне - Жэня даганяў яго на мапедзе, марудна ехаў збоку, і яны размаўлялі. У іх ужо было сяброўства, якое часта ўзнікае паміж маладым і сталым, калі сталы выступае апекуном, горнецца да маладзейшага, вучыць яго жыць, “перадае вопыт”, а маладзейшаму, канечне, прыемна гэта.

Увечары пасля працы Аляксей заходзіў да Жэні ў двор, сядаў на прызбу ці на драўляны, нагрэты за дзень шырокі ганак. У Жэні заўсёды знаходзілася загадзя купленае вінцо, а то калі-небудзь пасля ўдалага набегу на таварняк у Крывой ён выносіў на ганак якоесь асаблівае, нетутэйшае віно, памідоры, вінаград, сыр... Жэня называў гэта - “прысмакі”.

- Жонка сварыцца не будзе?

- А не пайшла б яна, - адказваў Жэня, шэптам і азіраючыся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Рыбья кровь
Рыбья кровь

VIII век. Верховья Дона, глухая деревня в непроходимых лесах. Юный Дарник по прозвищу Рыбья Кровь больше всего на свете хочет путешествовать. В те времена такое могли себе позволить только купцы и воины.Покинув родную землянку, Дарник отправляется в большую жизнь. По пути вокруг него собирается целая ватага таких же предприимчивых, мечтающих о воинской славе парней. Закаляясь в схватках с многочисленными противниками, где доблестью, а где хитростью покоряя города и племена, она превращается в небольшое войско, а Дарник – в настоящего воеводу, не знающего поражений и мечтающего о собственном княжестве…

Борис Сенега , Евгений Иванович Таганов , Евгений Рубаев , Евгений Таганов , Франсуаза Саган

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Альтернативная история / Попаданцы / Современная проза
Точка опоры
Точка опоры

В книгу включены четвертая часть известной тетралогия М. С. Шагинян «Семья Ульяновых» — «Четыре урока у Ленина» и роман в двух книгах А. Л. Коптелова «Точка опоры» — выдающиеся произведения советской литературы, посвященные жизни и деятельности В. И. Ленина.Два наших современника, два советских писателя - Мариэтта Шагинян и Афанасий Коптелов,- выходцы из разных слоев общества, люди с различным трудовым и житейским опытом, пройдя большой и сложный путь идейно-эстетических исканий, обратились, каждый по-своему, к ленинской теме, посвятив ей свои основные книги. Эта тема, говорила М.Шагинян, "для того, кто однажды прикоснулся к ней, уже не уходит из нашей творческой работы, она становится как бы темой жизни". Замысел создания произведений о Ленине был продиктован для обоих художников самой действительностью. Вокруг шли уже невиданно новые, невиданно сложные социальные процессы. И на решающих рубежах истории открывалась современникам сила, ясность революционной мысли В.И.Ленина, энергия его созидательной деятельности.Афанасий Коптелов - автор нескольких романов, посвященных жизни и деятельности В.И.Ленина. Пафос романа "Точка опоры" - в изображении страстной, непримиримой борьбы Владимира Ильича Ленина за создание марксистской партии в России. Писатель с подлинно исследовательской глубиной изучил события, факты, письма, документы, связанные с биографией В.И.Ленина, его революционной деятельностью, и создал яркий образ великого вождя революции, продолжателя учения К.Маркса в новых исторических условиях. В романе убедительно и ярко показаны не только организующая роль В.И.Ленина в подготовке издания "Искры", не только его неустанные заботы о связи редакции с русским рабочим движением, но и работа Владимира Ильича над статьями для "Искры", над проектом Программы партии, над книгой "Что делать?".

Афанасий Лазаревич Коптелов , Виль Владимирович Липатов , Дмитрий Громов , Иван Чебан , Кэти Тайерс , Рустам Карапетьян

Фантастика / Современная проза / Cтихи, поэзия / Проза / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза