Читаем Ксю полностью

На яго найшло нейкае да слёз замілаванне; хацелася шкадаваць усіх і ўсё, каяцца ў нечым, прасіць прабачэння за штосьці і даказваць камусьці, што ён вельмі добры, што ў яго і ў думках няма нячыстых намераў.

“Ксю! Можа, ты баішся, што я пакрыўджу цябе? Пачну рабіць тое, чаго ты не хочаш?”

“Нічога я не баюся. Калі б баялася, не запрашала б, і не сябравала б з табою”.

“Не! Кажы праўду! Я магу пайсці. Хочаш, я пайду?”

“Сядзі!”

І засядзеліся да дванаццаці. Ён забыў пра аўтобусы, пра Свету, пра маці; ён цалаваў яе, смелай рукою лазіў ёй па ўсіх месцах, якія можна было дастаць, якія яна дазваляла яму - а дазваляла яна многае; і бялелі ў цемры трусікі, адцяняючы загарэлыя, рухавыя дзявочыя ногі... “Аляксей... Пачакай! Ты можа думаеш, што я шлюшка?”

“Як можна, Ксю...”

“Калі так думаеш, правільна робіш - я і ёсць шлюшка... Калолася, лячылася... Я халодная. Ну, фрыгідная. Мяне за дзяўчыну не лічаць. Я пішу вершы - пра дахі, раскрыжаваныя антэнамі!..”

“Выдатная метафара”.

Ён дакрануўся вуснамі да яе вачэй, вочы былі мокрыя і салёныя. “Ксю! Ты што?! Я ж нічога ад цябе не хачу... Рабі так, каб табе добра было!

“Прабач... Я такая дурная... Усё нахлусіла... Хіба так дзяўчына павінна рабіць, як я раблю? Сама запрашала цябе... Добра, я прызнаюся - Света можа прыйсці ў любы час, і не адна... Толькі гэта! Ты ж не пакрыўдзішся?” “Якія крыўды! Як ты скажаш, так і будзе. Хачу дачакацца Свету!” Прага дабрыні да ўсіх і да ўсяго не знікала. Ён і Свеце, і яе чэху таксама хацеў выказаць, як іх любіць.

“Аляксей... Можна, я цябе пацалую на развітанне, і ты пойдзеш?” “Толькі гарэлку дап’ю... ”

Дапіў; яна пацягнулася пацалаваць яго, ён выставіў руку:

“Не трэба, уяўляю, як ад мяне гарэлкаю нясе”.

“Ты цудоўны хлопец! Праўда, я такіх ніколі не бачыла яшчэ. Смешны толькі”, - і голас у яе быў мяккі, пяшчотны.

Калі ён выйшаў на цёмную вуліцу, дождж скончыўся, з неба падалі апошнія рэдкія кроплі.

Абмінаючы калюжыны, ён дабраўся да шашы, якую перасякала чыгунка. Па шашы да вёскі было пятнаццаць кіламетраў, напрасткі, па чыгунцы сем. Пайшоў напрасткі, па шпалах. Час ад часу даводзілася спыняцца, каб вытрусіць з кедаў каменьчыкі, ды яшчэ двойчы саступаў дарогу цягнікам, таварнаму і пасажырскаму. Вось і станцыя, будка, склад... Якія яны ўночы чужыя, адзінокія!

Сам Аляксей зусім не адчуваў сябе ні адзінокім, ні падманутым, ні няшчасным.

Ён нават ганарыўся сабой, сваім высакародствам, што вось не стаў карыстацца момантам, а мог бы. Цэлае жыццё наперадзе. Колькі ўсяго яшчэ будзе!..

VII.

На другі дзень раніцаю ён ішоў на працу, пакульгваючы, - сцёр-такі ногі да мазалёў. Ззаду затарахцеў мапед, Жэня дагнаў:

- Ну, хваліся! Чым скончылася?

- Нічым... Пасядзелі, пагаварылі...

- Усё зразумела з табою. Пашкадаваў п... - сам п... стаў, - махнуўшы рукой, рэзюмаваў Жэня.

Між тым часу да першага экзамена амаль не засталося. Кніжак, розных абітурыенцкіх дапаможнікаў Аляксей яшчэ ў пачатку лета поўна набраў у гарадской бібліятэцы; яны ляжалі на тумбачцы сімпатычным стосам, ён любаваўся імі, ды так ні разу не разгарнуў. Уся надзея была на армейскую характарыстыку. У войску казалі, што з добрай характарыстыкай прымаюць амаль без экзаменаў. Восьмага жніўня ён апрануў касцюм, павязаў гальштук, начысціў чаравікі і паехаў у Мінск - паступаць на “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”, разлічваючы, што прабудзе ў сталіцы дзён дзесяць мінімум, па два дні на кожны іспыт: супрамат, фізіка, замежная мова, сачыненне. А прыехаў дамоў... праз дзень, безнадзейна праваліўшы першы ж экзамен. Ён углядаўся ў білет, а бачыў шпалы, рэйкі, расу, круглую траву “перакаці-поле”... Белыя трусікі на загарэлых ножках... Словам, лезла ў галаву абы-што. Нічога людскага з такой здачы не магло атрымацца.

Ён вяртаўся дамоў з пачуццём сораму і з адчуваннем, што не апраўдаў нейкіх надзей, якія на яго кімсьці ўскладаліся, не выканаў якогась важнага, даручанага яму задания, і вось вяртаецца - прыніжаны і з пустымі рукамі. Як яго сустрэнуць? Што скажуць? Што яму адказваць?

Аднак дарэмныя былі яго перажыванні. Нічога не змяніліся, у брыгадзе ніхто не ўспрыняў яго правал як няўдачу. Німб “вялікай будучыні” не пабляк над яго галавою.

- На другі год паступіш, - упэўнена заявіў Жэня. - Тваё ад цябе не ўцячэ!

Маці дык увогуле не хавала радасці. Ёй добра было з сынам - такая дапамога, праца блізка, грошы неблагія. Аляксей супакоіўся, і зноў жыццё пайшло, як і раней, пакацілася па сваіх знаёмых роўных рэйках. Восенню, у канцы верасня, Жэня паведаміў яму, што Ксю паступіла, ды не абы- куды - у БДУ:

- Пашкадавалі яе, - чамусьці вінавата дадаў Жэня, нібы апраўдваючы Аляксея і асуджаючы спрытную пляменніцу. - Узялі як сірату, з чарнобыльскай зоны...

Вось гэтая навіна па-сапраўднаму ўкалола самалюбства. Цяпер Аляк­сею было з чым параўноўваць уласную няўдачу - з чужой удачай. Да таго ж ён не сумняваўся, што “сіроцтва” і “зона” тут справа дзясятая, а проста Ксю, як разумная дзяўчынка, у адрозненне ад яго аказалася лепш падрыхтаванай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Рыбья кровь
Рыбья кровь

VIII век. Верховья Дона, глухая деревня в непроходимых лесах. Юный Дарник по прозвищу Рыбья Кровь больше всего на свете хочет путешествовать. В те времена такое могли себе позволить только купцы и воины.Покинув родную землянку, Дарник отправляется в большую жизнь. По пути вокруг него собирается целая ватага таких же предприимчивых, мечтающих о воинской славе парней. Закаляясь в схватках с многочисленными противниками, где доблестью, а где хитростью покоряя города и племена, она превращается в небольшое войско, а Дарник – в настоящего воеводу, не знающего поражений и мечтающего о собственном княжестве…

Борис Сенега , Евгений Иванович Таганов , Евгений Рубаев , Евгений Таганов , Франсуаза Саган

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Альтернативная история / Попаданцы / Современная проза
Точка опоры
Точка опоры

В книгу включены четвертая часть известной тетралогия М. С. Шагинян «Семья Ульяновых» — «Четыре урока у Ленина» и роман в двух книгах А. Л. Коптелова «Точка опоры» — выдающиеся произведения советской литературы, посвященные жизни и деятельности В. И. Ленина.Два наших современника, два советских писателя - Мариэтта Шагинян и Афанасий Коптелов,- выходцы из разных слоев общества, люди с различным трудовым и житейским опытом, пройдя большой и сложный путь идейно-эстетических исканий, обратились, каждый по-своему, к ленинской теме, посвятив ей свои основные книги. Эта тема, говорила М.Шагинян, "для того, кто однажды прикоснулся к ней, уже не уходит из нашей творческой работы, она становится как бы темой жизни". Замысел создания произведений о Ленине был продиктован для обоих художников самой действительностью. Вокруг шли уже невиданно новые, невиданно сложные социальные процессы. И на решающих рубежах истории открывалась современникам сила, ясность революционной мысли В.И.Ленина, энергия его созидательной деятельности.Афанасий Коптелов - автор нескольких романов, посвященных жизни и деятельности В.И.Ленина. Пафос романа "Точка опоры" - в изображении страстной, непримиримой борьбы Владимира Ильича Ленина за создание марксистской партии в России. Писатель с подлинно исследовательской глубиной изучил события, факты, письма, документы, связанные с биографией В.И.Ленина, его революционной деятельностью, и создал яркий образ великого вождя революции, продолжателя учения К.Маркса в новых исторических условиях. В романе убедительно и ярко показаны не только организующая роль В.И.Ленина в подготовке издания "Искры", не только его неустанные заботы о связи редакции с русским рабочим движением, но и работа Владимира Ильича над статьями для "Искры", над проектом Программы партии, над книгой "Что делать?".

Афанасий Лазаревич Коптелов , Виль Владимирович Липатов , Дмитрий Громов , Иван Чебан , Кэти Тайерс , Рустам Карапетьян

Фантастика / Современная проза / Cтихи, поэзия / Проза / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза