Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- Iрэначка! - лагодным голасам прамовiла Соф'я, паклала ёй руку на плячо i пагладзiла. - Ты лепш закадры старога... Вось адна лярва маладая твайго бацьку закадрыла, дык ён ёй падаркi кожны дзень носiць... Каб i ты старога мела, то i табе б тое ж было...

Соф'я прытулiла да сябе Iрэну i паспрабавала пацалаваць, але тая вырвалася i пабегла да дзвярэй.

- Прыходзь, Iрэначка, золатка маё, яшчэ! - ласкава ўсмiхнулася Соф'я, твар яе пасвятлеў, з вачэй спала мроя. Яна жвавенька паднялася з месца i, па-маладзецку крэкнуўшы, пацягнулася. - Кроў у жылы вяртаецца...

Iрэна паспрабавала адчынiць дзверы, але не змагла. Соф'я падышла да яе, павярнула ў замку ключ, расчынiла дзверы i на развiтанне шапнула:

- Ты толькi на пiянiна сваiм не трынкай - рана не загоiцца! Рана ад злога чалавека, Iрэначка, зусiм не загойваецца. Век свайго Янку помнiць будзеш!

Iрэна размахнулася i стукнула Соф'ю па твары сумкай. Тая толькi ўсмiхнулася ў адказ - твар у яе памаладзеў, складкi пад вачыма разгладзiлiся, вусны чырванелi, як мак.

- Заходзь у госцi, Iрэначка! - маладым, сакавiтым голасам кiнула яна ўслед дзяўчыне.

Ранiцай Мiкола прачнуўся ў чужым пакоi. Спахапiўшыся, пачаў азiрацца навокал: цi не ў медвыцвярэзнiку? Ён ехаў ад бацькi з канiкулаў выпiўшы i заснуў у трамваi... Не, ён быў у самым звычайным iнтэрнатаўскiм пакойчыку. Насупраць стаяў другi ложак, засланы ружовай капай. Над iм вiселi партрэты артыстаў, выразаныя з часопiсаў. Ля акна стаяла белагаловая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i разглядала яго пашпарт, якi дастала з кiшэнi нагавiц. Усё ягонае адзенне вiсела на спiнцы крэсла.

- Эй, што ты па кiшэнях лазiш? - ускочыў Мiкола i выхапiў у яе пашпарт.

- А ў цябе фiгура - клас! - гарэзлiва адказала дзяўчына. - Ну што, Гайда Мiкола бацькавiч? Ты мне падыходзiш па ўзросту. Мне таксама дваццаць пяць...

- А ты мне - не! - агрызнуўся той i пачаў нацягваць нагавiцы.

Дзяўчына падышла да яго, абняла за шыю, прытулiлася вуснамi да грудзей.

- Ты быў у мяне першы, - прашаптала яна. - I другога нiколi болей не будзе...

- Адчапiся! - адхiлiўся Мiкола i надзеў кашулю. - Адкуль ты такая ўзялася? Ненармальная...

- Зараз прынясу бульбачку, фаршырованую мясам, - засмяялася дзяўчына, пальчыкi аблiжаш! I не прыкiдвайся дурнем - гэта табе не пасуе! Я помню ўсё, усе твае словы ноччу...

I, какетлiва павёўшы брывамi, пабегла з пакойчыка. Вярнулася праз хвiлiну, хуценька паставiла жароўню на тумбачку, выцягнула дзве талерачкi i пачала раскладваць бульбу, яна так смачна пахла, мела залацiсты колер, а з яе выглядвалi скарыначкi запечанага мяса... Дзяўчына спрытна расклала вiдэльцы, нарэзала хлеб. Паставiла на стол пляшку гарэлкi. Легкадумны кароценькi халацiк, са знарок расшпiленымi ўнiзе двума гузiкамi, агаляў прыгожыя поўныя ногi.

- Проша пана! - усмiхнулася дзяўчына, паказваючы рукою на стол. - Проша частавацца!

Мiкола паслухаўся. Перад гэтым зiрнуў у акно - мясцовасць была незнаёмая.

- Можа, растлумачыш мне, дзе я? - з iронiяй сказаў дзяўчыне.

- Хто каму павiнен тлумачыць? - здзiвiлася тая. - Ты ж учора гаварыў, што ўсё жыццё мяне шукаў. У маiм трамваi да канца змены катаўся, рамансы на гiтары спяваў...

- Дзе гiтара? - спалохаўся Мiкола i, знайшоўшы позiркам яе ля сцяны, супакоiўся. Успомнiў - было такое. Але каб iсцi да яе ў iнтэрнат?!

- Сама мяне сюды прыцягнула?

- Ах ты, нягоднiк! - раззлавалася яна. - Ды сам жа ўслед плёўся! Можа, цяпер будзеш адмаўляцца, што мяне згвалцiў? У мяне сведкi ёсць! Зараз пайду ў палiклiнiку судмедэкспертызы, калi ты станеш адмаўляцца, што казаў мне ўчора пра каханне, пра вяселле...

- Ты, трамвайшчыца няшчасная! Смаркачы вытры, малалетка!

- Ды я з табою з аднаго года! Калi не будзеш болей са мною сустракацца, калi не прыйдзеш болей да мяне...

- Трэба ты мне, як сабаку пятая нага! Ды ў нас з табою розны iнтэлектуальны ўзровень: у мяне вышэйшая адукацыя, а ты - двоечнiца з калгаса! Прыехала сюды, курсы скончыла i гарадскою сябе лiчыш?

- Я хоць i двоечнiца з калгаса, а назаўсёды застануся ў горадзе! Iльготную кватэру атрымаю! А цябе запруць у вёску загадчыкам задрыпанага клуба, i будзеш там з даяркамi гуляць! З кiм ты там ажэнiшся? Ну, калi настаўнiца якая прыедзе пасля вучылiшча, бо пасля iнстытута альбо замужнiя, альбо не едуць зусiм, квас у горадзе застаюцца прадаваць! Iнтэлектуальную хочаш? Хрэн табе з маслам! Не хочаш мяне, iльготнай кватэры, тады iдзi прэч! Чуеш, прэч!

I выпхнула яго за дзверы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы