Читаем Лісце каштанаў полностью

Багдан узвышаўся нада мною. А я падумаў, што вось пакінуў жа ў Кіеве свой след на гэтай плошчы адзін беларус, скульптар, што зрабіў яго. А можа, пакіну і я? Хаця б тымі вершамі, што я мармытаў і забыў. Шмат год яны будуць лунаць гэтымі завулкамі, нябачныя для вачэй іншых, будуць ціха гучаць у вушах закаханых нават у той нязмерна далёкі час, калі мяне, магчыма, не будзе. I яны, юнакі, будуць прыслухоўвацца да гэтых водгукаў, да водгулля далёкага шчасця і думаць, што гэта ў іхніх душах. А гэта буду я і вершы, забытыя мной дзеля гэтых вуліц і завулкаў. Вечныя вандроўнікі кахання, што блукаюць уначы па гэтай зямлі.

XI

Ранішняе сонца ўстала ў халаднаватым малочным тумане і, нібыта ў расе, прарочачы ясны і цёплы, вечны дзень. Жоўта-вясёлкавае - ці, можа, гэта туман адліваў вясёлкай? - яно пералівалася, падымаючыся аднолькава над мёртвымі кварталамі і над кварталамі жывых. Мы ўсе падышлі пад Жэнькаў балкон, гукнулі. Праз хвіліну над парэнчамі з'явіліся гожы торс у белай майцы і гожая ускудлачаная галава.

- Ты што гэта, забыў? - вызверыўся Багдан. - Стаіць сабе яшчэ голы ды азадак чухае. Заработаўся, пад носам мух лавіўшы.

- Ага, - сказаў кісла Жэнька, - маці порткі замкнула.

Выгляд у яго быў засаромлены і злосны. I крыўдна яму было, відаць, што паставіліся, як да маленькага, і ярасць брала на сваю турму, і зайздрасць да нас, перад якімі такі цікавы дзень.

- У трусах, - сказаў Карл.

- Ага, а яна замкнула дзверы.

- То злазь па рыне, - нецярпліва кінуў Ролік. - Месяц жа назад спускаўся.

- Ага, бач, тры звяны выпалі. У апошні раз. Ледзь мне не па цемечку. Усю ж вайну не рапаравалі.

- А вяроўкі няма? - спытала Нонка.

- Ага, матка бялізну на гары павесіла.

- Так, брат, становішча бязвыхаднае, - сказаў я.

- 3 чацвёртага без вяроўкі, сапраўды, не скочыш. Ну, добра, сядзі. Калі скамандуюць «на выхад з рэчамі» - бяжы да нас. Ведаеш, дзе шукаць?

- Ведаю, - безнадзейна сказаў Жэнька.

...Шмат каму з тых, хто пачуе гэтую гісторыю, цяпер можа здацца дзіўным і наш план, і тое, што нікому з нас ніколі не прыйшла ў галаву адна акалічнасць. А менавіта тая, што задума наша - дзіцячая, што план наш - дурацкі, што мы не дабяромся, можа, і да Жытоміра, а не тое што да Львова ці да фронту - і асабліва са зброяй, - што нас пераловяць, куды раней чым мы бандытаў.

Але на тое нам і было ў сярэднім па шаснаццаць год. Мы не думалі ні аб чым гэтым. А наконт таго, каб дабрацца і не злапалі, то справа гэтая, як ні дзіўна, не здавалася такой ужо безнадзейнай. Мы ведалі тысячы спосабаў праезду, якія ідэальна адпавядалі таму часу і той чыгунцы.

...Каштаны пачалі губляць плады. Упадзе вялізная зялёная і шыпаватая булава - продкі называлі такую на ўсходні лад «буздыган», - расколецца, і выгляне адтуль вільготны карычнева-бліскучы, нібы лакіраваны, каштанчык. Як хітрае цёмнае вочка. А часам два ці тры.

Мы выйшлі са двара, убачылі на асфальце безліч такіх каштанчыкаў.

I яшчэ ўбачылі... Лізку, якая, гледзячы ў зямлю, пахмура ганяла, перасоўвала іх нагамі. I тут Навум падышоў да Раланда.

- Возьмем яе. У апошні раз, калі ўжо ты такі.

Ролік глянуў на дзяўчо і змрочна кінуў:

- Добра, ідзі.

Вуліцы адкрываліся перад намі ў ранішнім няяркім сонцы. Напаўпустыя, адкрытыя толькі для нас. Золата каштанаў прыкрывала і прыкрашвала нават убогасць і пачварнасць руін. Сонца падымалася ўсё вышэй і лашчыла нашы твары, бо мы ішлі да яго. I па тым, як мы ішлі, лёгкім, пругкім крокам, я разумеў, што сяброў у гэтую свежую раніцу ўзносіць тое, што ўзносіць і мяне: поўнае адчуванне кожнай жылачкі, кожнага нерва. Тое дасканалае адчуванне кожнага свайго мускула, што ўласцівае маладым зверанятам. Адчуванне Жыцця.

Мы ішлі на сонца.

Золата каштанаў, прыгажосць дзівосных запушчаных дамоў, увесь воблік гэтага ледзь не самага прыгожага ў свеце горада.

- Хутка мы ўсяго гэтага не ўбачым, - са шкадаваннем сказаў Ролік. - Аж кідаць горка.

...Пустая лаўра з аблупленымі купаламі, са старажытнымі каравымі арэхамі, змаршчакаватымі, ледзь не на далонь у глыбіню. Ціха падаюць у лістоту арэхі, якіх няма каму збіраць. Зрэдку мільгаюць цені нешматлікіх манахаў. Ад руін Успенскага сабора ўсё яшчэ горка цягне нібы астылым дымам і тленнем.

Аднавокі бандурыст у пінжаку і белай сарочцы з яркай жычкай сядзіць ля цагельнай жоўтай дарожкі, вышарпанай тысячамі ног. Сядзіць там, дзе яна збягае ўніз, хаваецца за арэхамі, дый перабірае струны бандуры. Сіпаты мяккі голас:

Ой, за темними лісами Лежить козак застреляний, Лежить козак застреляний, Ще й крівльою обілляний. Нема кому потужити, По козаку подзвонити. Дзвонять коні підковками, А козаки шабельками, Чорний ворон крилоньками, А матінка - слізоньками.

Над песняю кацілася ласкавае добрае сонца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза / Проза
Мальчишник
Мальчишник

Новая книга свердловского писателя. Действие вошедших в нее повестей и рассказов развертывается в наши дни на Уральском Севере.Человек на Севере, жизнь и труд северян — одна из стержневых тем творчества свердловского писателя Владислава Николаева, автора книг «Свистящий ветер», «Маршальский жезл», «Две путины» и многих других. Верен он северной теме и в новой своей повести «Мальчишник», герои которой путешествуют по Полярному Уралу. Но это не только рассказ о летнем путешествии, о северной природе, это и повесть-воспоминание, повесть-раздумье умудренного жизнью человека о людских судьбах, о дне вчерашнем и дне сегодняшнем.На Уральском Севере происходит действие и других вошедших в книгу произведений — повести «Шестеро», рассказов «На реке» и «Пятиречье». Эти вещи ранее уже публиковались, но автор основательно поработал над ними, готовя к новому изданию.

Владислав Николаевич Николаев

Советская классическая проза