Читаем Лісце каштанаў полностью

Ведаў я гэтыя конікі: спецыяльна называць вуліцы іхнімі старымі назвамі, каб зведаць, карэнны ты, вышэйшай ты пароды чалавек або так, збоку прыпёку - з дзесятага ветру. Сам колькі разоў так рабіў.

А яны, відаць, хацелі выпытаць яшчэ, ці не з другога я канца горада, ці быў тут, калі...

- Не з Банкаўскай? А што, на Адольфгітлерштрассе таблічкі паўсюль ужо збілі?

- Кіньце, хлопцы, - сказаў Ролік, - ясна, нетутэйшы. Адкуль?

- Я з гэтага двара.

Хлопцы пераглянуліся. Гэта ўжо была як бы іншая справа. Я нібыта рабіўся прыналежным да іхняга двара, сваім, дваровым.

- А-а, новенькі, - сказаў «інтэлігент». Гэта не таго палкоўніка, які тыдзень таму назад прыехаў?

- Угм. Пляменнік.

- А ён куды адразу з'ехаў? Ён хто?

- На фронт. Ён начштаба аднаго з франтоў.

У вачах новых знаёмых нарадзіўся цень павагі,

- Фф-ю-у. Якога? - спытаў Ролік.

- Зашмат ведаць хочаш. Гэтага казаць нельга.

- Ваенная тайна? Задавака, - сказаў прыгожы.

- А я вось табе дам, - устаў я.

- Кінь яго, Жэнька, - сказаў «гожаму інтэлігенту» Ролік. - Кінь яго, Багдане. Не хоча - не трэба.

I тут, цалкам раптоўна для мяне, затаранцеў, засакатаў з бур'яноў паўдзённай гаворачкай галасок дзяўчаняці:

- А я вось і ведаю. Я ката іхнім суседзям прыносіла. «Мышы, кажуць, заелі». То гэты кот, якраз, стаў у апракінутую табурэтку і лапкамі - на перакладзінкі. Яны мілуюцца: «ах-ах», а ён узяў і наваліў туды...

- Дык ты адно гэта і ведаеш? - з пагардай спытаў «мужычок» Багдан. - Як кот...

- Не, - азваўся галасок з бур'яну, - я, як прыносіла, чула. Веставы ягонага дзядзькі - татарын, ці бурат, ці алтаец... Патракоў прозвішча...

- Не таранці, - сказаў Ролік. - Дзела кажы.

- Казаў... Першага Беларускага фронту. Хлопцы зарагаталі.

- Ну вось, - адсмяяўшыся, сказаў Ролік, - ...ваенная тайна. Адкуль?

- Беларус.

- Браты ёсць?

- Былі. Многа. I родных, і траюрадных, і ўсякіх. Па чутках, мала хто застаўся.

- Немцаў ненавідзіш?

- Пытаеш яшчэ.

- На фронт уцякаў?

- Два разы. Адзін раз, у сорак другім яшчэ, вярнулі аж з-пад самага Мажайска.

- Я таксама, - уздыхнуў Ролік, - тожа мне яшчэ, выабражалы, лішнія рукі ім непатрэбныя. Як быццам горшыя. Ідуць - хвігай носа не дастанеш. А ў нас толькі ўсяго і няшчасця, што гадоў не дабралі.

Ён у час выказаў свае пачуцці і выліў горкую сваю крыўду. Таму што мне пачалі ўжо абрыдаць гэтыя пытанні і адказы. Як на допыце ў міліцыі. А я гэтых допытаў за гады беспрытульных бадзянняў бачыў болей, чым ён галавамыек ад бацькоў.

- Цябе як клікаць? - спытаў круглагаловы.

- Васілько Стасевіч, - адказаў я.

- Ну вось. А я Раланд Дзмітрэнка. Па-ўкраінску хаця разумееш?

- А чаго тут разумець?

- Гарно. А оцэ мая гвардыя. Гэты, з лукам, палтаўскі. Та хіба ў Полтаві людэ - у Полтаві ж галушкі.

- Багдан Цар, - адрэкамендаваўся «мужычок».

- А гэта наш ідэолаг. Бацька мой за Махном ганяўся, то казаў, што ў таго ціла тачанка була з ідэолагамі. Вось і мы яму завядзём. Жэнька, адрэкамендавацца паслу дружняй дзяржавы.

- Яўген Кульба, - ляснуў босымі пяткамі прыгожы.

Пяткі былі хаця і босыя, але не парэпаныя, белыя. Відаць, хадзіць босым - гэта было нешта накшталт уніформы на час гульні.

I тут я здзівіўся яшчэ больш. 3 зарасцяў выбралася, нават скочыла, як тыгра, бо джунглі на добрую чвэрць складаліся з крапівы, дзяўчо год пятнаццаці. Схілілася, пачэсваючы вельмі доўгія, падрапаныя ногі шакаладнага колеру, пасля пацерла каленкам аб каленка, ускінула галаву - чорна-бурыя валасы цяжкай хваляй шыбанулі назад - і ўсміхнулася мне, і я ўбачыў цёмна-сінія вочы з ненатуральна велічэзнымі, па-вар'яцку вясёлымі чорнымі зрэнкамі.

- Здароў, хлопцы, здароў, новенькі. А божа ж мой, белы які. Ну, белы які.

- Зноў ты тут, - з прыхаванай пагрозай сказаў Багдан. - Зноў вяжашся.

- I не да цябе. I зусім-зусім не да цябе. Мне унь на гэтага, пляменніка, зблізу паглядзець хочацца. А месца тут ты не купіў, не купіў, кажу.

Багдан цяжка ўздыхнуў. Хлопцы паціснулі плячамі, нібы пакарыліся лёсу. А яна села насупраць мяне, абхапіла падрапанымі рукамі падрапаныя каленкі і стала бессаромна разглядаць, схіляючы галаву то на адзін, то на другі бок. Засталася, відаць, збольшага задаволеная.

- Я Нонка Юніцкая.

Калі Ролік і Багдан гаварылі на гарадской украінскай, а Жэнька - на рускай мове, хаця і са значным украінскім акцэнтам, то ў гэтай была ўвогуле не мова, а чорт ведае што. Гэта быў той паўдзённы жаргон, на якім гамоняць вялікія чарнаморскія партовыя гарады. Я не маю ні сілы, ні ўмення, ні, шчыра кажучы, жадання перадаваць усе гэтыя тропы, ідыёмы, усю безліч жывых інтанацый. Ды гэта і немагчыма, таму што больш за словы гралі тут паўдзённыя жэсты, міміка, рухі ўсяго цела. Гэта было - жах як «па-малдаванску» і дзіўна, жах як прыгожа.

Дый тып яе, калі разабрацца, быў дзіўны. Тут табе і ўкраінская і малдаўская, а можа, і кропля цыганскай крыві (я пераканаўся ў гэтым, калі пазней убачыў, як яна танцавала).

- Гэты самы, замучыў ён цябе пытаннямі. - I з чыста дзявочай логікай адразу ж спытала: - Біцца ўмееш?

- Нонка, - пагрозліва ўзвысіў голас Раланд. - Глядзі-і. Хто тут атаман?

- Хе. Тэж мне, Раланд - атаманд.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза / Проза
Мальчишник
Мальчишник

Новая книга свердловского писателя. Действие вошедших в нее повестей и рассказов развертывается в наши дни на Уральском Севере.Человек на Севере, жизнь и труд северян — одна из стержневых тем творчества свердловского писателя Владислава Николаева, автора книг «Свистящий ветер», «Маршальский жезл», «Две путины» и многих других. Верен он северной теме и в новой своей повести «Мальчишник», герои которой путешествуют по Полярному Уралу. Но это не только рассказ о летнем путешествии, о северной природе, это и повесть-воспоминание, повесть-раздумье умудренного жизнью человека о людских судьбах, о дне вчерашнем и дне сегодняшнем.На Уральском Севере происходит действие и других вошедших в книгу произведений — повести «Шестеро», рассказов «На реке» и «Пятиречье». Эти вещи ранее уже публиковались, но автор основательно поработал над ними, готовя к новому изданию.

Владислав Николаевич Николаев

Советская классическая проза