Читаем Любіць ноч — права пацукоў полностью

скрозь зубы вырвалася ў яго, а Сярожа раптам усміхнуўся ўжо зусім цвяроза і прашыпеў яму ў твар

        што, не падабаецца, лох? я табе не падабаюся, да? ты нас не любіш, так?

і неспадзявана імгненна нанёс удар нагой, які прыйшоўся ў горла мужчыны, той пахіснуўся, ледзь не ўпаў і знерухомеў ад болю і шоку, бо не чакаў такой падлянкі, а голы Сярожа кінуў на траву пакамечаныя коўдру і ручнік і, гучна рыгнуўшы, пайшоў да сваіх, адкуль наўзабаве пачуліся дзявочы віск, лаянка, а потым усё гэта заглушыла музыка ад уключанага на поўную магутнаспь магнітафона, а Даніла Прусак сутаргава зглынуў і адчуў, як горла апёк боль, а даўнёнак, пэўна, нічога не бачыў, бо ўдар быў спрактыкаваны і маланкавы, ва ўсякім разе мужчына спадзяваўся на тое, што малы не бачыў, і спусціўся да вады, дзе ляжала вуда, і сеў там, а даўнёнак падбег да яго і сказаў трывожна

        Даня

потым успомніў і заладзіў

        псіхі грэбаныя

зноў

        псіхіпсіхіпсіхі

Даніла Прусак патрос галавой і прыхінуў таго да сябе гаварыць ён не мог, толькі згодна кіўнуў, супакойваючы дзіцёнка, і сядзеў так хвілін пятнаццаць, а потым стаў кладваць вуду, калена за каленам — адно ў адно, пакуль уся яна не зменшылася да даўжыні локця, надзеў верху пластыкавы каўпачок і пачаў аглядаць наваколле, пакуль не заўважыў удалечыні кропку — постаць Алесі — тая ўсё яшчэ самотна сядзела на беразе, і сказаў, хутчэй прасіпеў, даўнёнку

        ну, пойдзем сходзім вунь да той цёткі

сабраўшы яго рэчы, узяў хлопчыка за руку і павёў да жанчыны, ішоў марудна, часта спыняючыся, а калі наблізіўся, вымавіў з цяжкасцю

        прывет, Волечка

і тая сказала

        я ўсё бачыла, Данііл

вока ў яе было вострае, і мужчына зноў адзначыў гэта пра сябе, а яе папрасіў

        ты з хлопчыкам пабудзь, зрабі ласку, а я схаджу пагавару

але жанчына кінула недакурак і з жахам запярэчыла

        ты што, Данііл, не заводзься, яны ж заб’юць цябе

і той адказаў сіпата

        не бойся, я загавораны

Алеся-Вольга спытала дурнавата а той пажартаваў

        у дзяржстраху, на кругленькую суму

і голас не слухаўся яго, у горле быццам засела вялікая, вострая стрэмка, ад якой пульсаваў боль, і мужчына спусціўся да вады, намачыў у ей ручнік і прыклаў да шыі, стаяў гэтак, а даўнёнак гаварыў

        рыбарыбарыба

а Вольга-Алеся лашчыла яго галаву невялікай бруднай даланёй і хвалявалася

        мне страшна, Данііл, не хадзі

зноў лашчыла даўнёнка, — пазногці на пальцах былі чорныя, і казала

        бедненькі

і гнула свае

        нехадзінехадзінехадзі

але мужчына кінуў на траву ручнік і абарваў

        змоўкні, Вольга, а то сапраўды нагаворыш

і вырашыў:

        ты пагуляй тут з хлопчыкам пакуль, а я зараз схаджу разбяруся, бачыш, нас зняважылі

і дадаў, звяртаючыся да малога

        пабудзеш з цёцяй Вольгай

і пайшоў, заціснуўшы ў руцэ пластыкавы цяжар вуды, паступова набліжаючыся да машыны, адкуль усё так жа гучэла рэзкая музыка, але галасоў ён не чуў, а калі падышоў бліжэй, са здзіўленнем убачыў, што ўсе спяць — зусім голая дзяўчына ў салоне, адкуль патыхнула потам і спермай — спадніца яе і майка сушыліся на капоце, двое чужынцаў у цяньку на посцілцы за машынай, а накачаны, мускулісты Сярожа, які ўжо быў у трусах, — прама на траве: усіх, пэўна, змарылі хуткацечны секс, сонца і выпіўка, і Даніла Прусак пасунуўся бліжэй, схіліўся над галавой стрыжанага і, размахнуўшыся, з усей сілай апусціў таму на горла цяжкаватую пластыкавую вуду і ўбачыў, як той захрыпеў, пукацячы каламутныя цёмныя вочы, а потым ударыў яшчэ раз, па кадыку, і стрыжаны Сярожа засоўгаў нагамі і зашкроб зямлю, а мужчына кінуў вуду ў раку і пайшоў назад, дзе яго ўжо чакаў устрывожаны даўнёнак, узяў дзіцё за руку, а Алеся таропка абувала парусінавыя падраныя тапачкі і гаварыла

        я нічога не бачыла, я пайду

і Даніла Прусак падумаў і сказаў

        і добра зробіш, Волечка

і павёў даўнёнка па сцежцы, якая вяла праз пляж, выйшаў з ім у завулак, а потым на вуліцу, рукі ў яго ўсё яшчэ дрыжэлі, а хлопчык смуткаваў

        мамамамамама

мужчына зайшоў з ім у краму, а потым паіў квасам, і выпіў сам цэлы бакал, пасля чаго абодва рушылі дадому, але яшчэ здалёк прыкмеціў у канцы іх завулка міліцэйскі «уазік» і сцяўся — няўжо яны так хутка па яго прыехалі, і што там пасля адбылося на пляжы, ліхаманкава меркаваў ён, з тым эксгібіцыяністам Сярожам, але пакрочыў далей, трымаючы за руку даўнёнка, і ўбачыў, як з фралоўскага дома, пад воклічы жанчын міліцыянты праз брамку выцягвалі збітага Кліма Фралова, а той лаяўся і вышчэрваў у крыку шырокі запэцканы крывёю рот, так што былі бачныя мноства металёвых каронак, — падышоў бліжэй, і тут Клім пазнаў яго і выкрыкнуў, раздзіраючы адной рукой кашулю на грудзях

        не вер ім, Даніла, я не забіваў!

а той спытаў, пакуль двое ў зялёнай форме — так званыя «агуркі» — закручвалі таму рукі і надзявалі наручнікі

        ты пра што, Клім?

а той закрычаў

        сястры тваёй, Любы, не забіваў! ведай гэта, а то табе навешаюць цяпер!

і тут яго ўпіхнулі ў машыну, дзверцы захлопнуліся і «варанок» ад’ехаў.

IV. Зняволенне

Даніла Прусак папрасіў у следчага Кузіна зэдлік, пасадзіў на яго даўнёнка, раскрыўшы на каленях хлопчыка кніжку з коміксамі, прысеў сам, а следчаму сказаў

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лживый язык
Лживый язык

Когда Адам Вудс устраивается на работу личным помощником к писателю-затворнику Гордону Крейсу, вот уже тридцать лет не покидающему свое венецианское палаццо, он не догадывается, какой страшный сюрприз подбросила ему судьба. Не догадывается он и о своем поразительном внешнем сходстве с бывшим «близким другом» и квартирантом Крейса, умершим несколько лет назад при загадочных обстоятельствах.Адам, твердо решивший начать свою писательскую карьеру с написания биографии своего таинственного хозяина, намерен сыграть свою «большую» игру. Он чувствует себя королем на шахматной доске жизни и даже не подозревает, что ему предназначена совершенно другая роль..Что случится, если пешка и король поменяются местами? Кто выйдет победителем, а кто окажется побежденным?

Эндрю Уилсон

Современная русская и зарубежная проза / Триллеры / Современная проза / Детективы / Проза