Читаем Луп полностью

Але далей справы пайшлі горш. Луп рос і станавіўся ўсё болей неспакойнай істотай. Карнюшку давялі, што ваўчыцу яшчэ можна прыручыць, а вось самца — наўрад. «Усё роўна ўцячэ,— гаварылі яму,— як ваўка ні кармі, ён у лес глядзіць». «А ланцуг нашто?» — адказваў на тое Карнюш­ка.

Кармілі Лупа зболыпага. «Лепш яшчэ аднаго кабанчыка трымалі б»,— не раз даводзіла жонка, але Карнюшка злаваў і гнуў сваё. А Луп рос, і таму тонкі і не вельмі моцны ланцуг замяніўся на даўжэйшы, з тоўстымі звеннямі. Пасля неаднаразовых дарэмных спроб перагрызці яго Луп пакінуў свае намаганні. А на трэцім годзе жыцця ён упершыню падаў голас.

У клубе праходзіў справаздачны сход, а пасля выступалі мясцовыя музыкі і спевакі. Карнюшка збіраўся дадому, калі пачуў раптам дзіўныя гукі. У зале таксама пачулі і пачалі перашэптвацца.

Пакуль іграў самадзейны аркестрык, Луп моўчкі ўслухоўваўся ў ледзь чутную мелодыю, а калі музыкі зрабілі перапынак і нехта расцягнуў гармонік, не вытрымаў. Ён нібы кідаў выклік, распавядаў сваю самоту маўкліваму небу ў россыпе зорак, далёкаму лесу і поўні, якая раптоўна выбегла з-за пуні і вісела ў цёмнай халоднай пустэчы.

— Г-у-у-оў-у-у-у-у!

Раптам узнялося над вёскай, над асмужанымі паплавамі і рэчкай выццё, адгукнулася рэхам у далёкім лесе.

Адразу сціхлі, перасталі гаманіць людзі ў клу­бе, чамусьці ўсім стала вусцішна. Музыкі, а сле­дам і гледачы пацягнуліся да выхаду. У хатах старыя перажагналіся, а немаўляты прачнуліся і пачалі енчыць і плакаць.

— Што здарылася?

— Карнюшкаў воўк вые.

— А я ваўкоў і не чуў ніколі!

— Малады, таму і не чуў. I не дай бог чуць,

— О-у-у-у-у-у-у-у-у-у!

Луп цягнуў спачатку хрыпла і няўпэўнена, але потым адолеў адну даўгую і чыстую ноту, і голас яго ўзнімаўся ў вышыню і, здаецца, рассякаў халоднае восеньскае паветра.

Карнюшка ўспомніў, як ён прыбег раззлаваны дадому, і не стрываў — хвастануў ваўка палкай, але Луп таргануў пашчэнкамі, і палка з храбусценнем пераламалася. Яму стала ніякавата, нават страшна, і ён задумаўся: а што рабіць з ваўком далей? Забіць і здаць шкуру ў райзаг? Але там, пэўна, таксама чыталі газеты і бачылі здымак. Што яны скажуць? Бадай, і грошай не выплацяць,— меркаваў ён.— Знойдуць прычыну, ім жа абы не заплаціць. Пачнуць круціць: маўляў, воўк, нібы сабака, сядзіць на ланцугу, ручны, дык, пэўна, ужо і не воўк. Ім закон — сваяк, а мне — чужынец. Злупіць шкуру на шапку таксама няёмка, бо суседзі пачнуць кпіць. Пачнецца такая

плявузгота...

Ноччу Луп зноў выў, але Карнюшка ўжо не стаў паднімацца з ложка — чорт з імі з усімі. Ён слухаў, як злосна мармытала нешта жонка, глядзеў, як хмары ў акне то засланялі месяц, то ён зноў вісеў у небе, як цені ад дрэва варушыліся па сцяне, і ўсё гэта пад ваўчынае выццё, ад якога беглі па скуры мурашкі і хацелася стаць зусім малым і непрыкметным і закапацца ў якую нару.

3 раніцы вёска падзялілася на два лагеры. Людзі сталага ўзросту патрабавалі ад Карнюшкі зрабіць што хоча, але каб болын выцця па начах не было. Другі, меншы, лагер аб’яднаў маладых дзяўчат і хлопцаў на чале з мясцовым настаўнікам Тамковічам. Яны пачалі абараняць Лупа — дзе яшчэ пачуеш такое дзіва? Толькі ў іхняй вёсцы. Настаўнік Тамковіч, які выкладаў у школе біялогію і якога ў вёсцы лічылі злёгку прыдуркаватым, гаварыў, на думку старых, зусім недарэчнае. Быццам мы ўсе страцілі пачуццё супольнасці з Прыродай, а ваўчынае выццё нібы зноў вяртае нас да тых далёкіх часоў, калі чалавек быў сам-насам з вечнасцю. Свае думкі ён абгрунтоўваў тым, што, маўляў, у Канадзе, а там жыў яго сваяк, які зрэдку слаў яму пісьмы, турысты прапануюць добрыя грошы, каб іх звазілі ў тундру, дзе яны ноччу слухаюць ваўкоў, якія блукаюць непадалёку ад іх вогнішчаў, і што за мяжой нават выдаецца часопіс, які так і называецца— «Выццё».

Але настаўнік Тамковіч не меў аўтарытэту ў болыпасці вяскоўцаў, бо ён быў не тутэйшы, не хацеў жаніцца і заводзіць гаспадарку і жыў, на іх погляд, абы-як. Тым не менш Карнюшку трэба было нешта вырашыць. Вось тады і паспела ў яго думка прадаць Лупа на рынку, як звычайнага сабаку.

10 гадзін.

Пакрысе вакол Лупа і яго гаспадара сабраўся натоўп. Чутка аб тым, што прадаюць жывога ваўка, абляцела рынак.

Луп па-ранейшаму стаяў спінай да сцяны. Ён не збіраўся класціся на зямлю, нібы сабака, хоць і стаміўся. Яшчэ ніколі ў сваім жыцці ен не бачыў столькі жывых істот. Ён быў чужынцам і тут, на рынку. Людзі тыцкалі ў яго пальцамі, а сабакі аж заходзіліся ў брэху, вядома, на бяспечнай ад яго адлегласці. Але Луп ненавідзеў і пагарджаў імі, як пагарджаюць тымі, хто значна ніжэйшы за цябе.

Вясковыя сабакі надакучвалі яму і раней. Яны вольна бегалі за плотам, брахалі, пачуўшы яго, але болей па звычцы; пакідаючы меткі, з нахабнай знявагай пырскалі на плот мачой і ўрэшце знікалі. 3 часам Луп навучыўся не звяртаць на іх увагі. I зараз любога з іх, калі б выпала, ён разарваў бы на кавалкі, нават вялікага і дужага. Як знішчыў ён аднойчы Рэкса.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Абсолютное оружие
Абсолютное оружие

 Те, кто помнит прежние времена, знают, что самой редкой книжкой в знаменитой «мировской» серии «Зарубежная фантастика» был сборник Роберта Шекли «Паломничество на Землю». За книгой охотились, платили спекулянтам немыслимые деньги, гордились обладанием ею, а неудачники, которых сборник обошел стороной, завидовали счастливцам. Одни считают, что дело в небольшом тираже, другие — что книга была изъята по цензурным причинам, но, думается, правда не в этом. Откройте издание 1966 года наугад на любой странице, и вас затянет водоворот фантазии, где весело, где ни тени скуки, где мудрость не рядится в строгую судейскую мантию, а хитрость, глупость и прочие житейские сорняки всегда остаются с носом. В этом весь Шекли — мудрый, светлый, веселый мастер, который и рассмешит, и подскажет самый простой ответ на любой из самых трудных вопросов, которые задает нам жизнь.

Александр Алексеевич Зиборов , Гарри Гаррисон , Илья Деревянко , Юрий Валерьевич Ершов , Юрий Ершов

Фантастика / Детективы / Самиздат, сетевая литература / Социально-психологическая фантастика / Боевик