Читаем Луп полностью

Яны выехалі, калі яшчэ было цёмна. Неўзабаве дарога пацягнулася праз лес і машына запаволіла ход. З хваляваннем ён лавіў незнаёмыя пахі. З маленства пазбаўлены волі, ён усё-такі захаваў памяць аб сваім доме, памяць пакаленняў, якія існавалі да яго. Ён нервова замітусіўся і хваляваўся ўсё больш, пакуль, урэшце, рашучасць перамагла, і тады скочыў праз борт, адчуў штуршок — ланцуг затрымаў яго і пачаў душыць, і ён біўся аб борт і хрыпеў. Гаспадар з Рыгорам адчулі благое, і машына спынілася. Першы выскачыў Рыгор, а за ім — Гаспадар. Рыгор збегаў па рукавіцы, і яго запіхнулі назад у кузаў, падкарацілі ланцуг, і тады ён ужо не глядзеў больш па баках — ні на бледны месяц, які паступова знікаў, раствараўся ў асмужаным небе, ні на маўклівы лес, а лёг на бок, адкінуў, нібы мёртвы, галаву і заплюшчыў вочы.

…Сямён Карнюшка зноў быў у цэнтры ўвагі. Гаспадары і пакупнікі, малыя і старыя, розныя людзі абступілі яго і Лупа шчыльным кальцом, але блізка ніхто не падыходзіў.

Да Карнюшкі праціснуўся няголены малады мужчына, у якога з-пад кажуха выторквалася кволая галоўка шчанюка пароды мексіканскі тэр’ер. Пачуўшы звера, шчанюк тоненька вішчэў і імкнуўся выслабаніцца.

— Сапраўды воўк?

— Не, Чырвоная Шапачка, — з’едліва адказаў Карнюшка.

У натоўпе засмяяліся, загаманілі. Пытанні пасыпаліся з усіх бакоў.

— Прадаеш, ці як?

— Прадаю.

— А колькі хочаш?

— Восемдзесят.

Карнюшка яшчэ дома вырашыў прасіць восемдзесят рублёў, бо сто — гэта прэмія за дарослага ваўка. А калі дадуць семдзесят ці шэсцьдзесят, нават пяцьдзесят — таксама добра. А вось меней — не, не прадаваць.

— А што ён можа?

— Тое, што і сабака. Ахоўваць двор, не пускаць чужых у дом.

— А брэша ці не?

— Не, не брэша, — неахвотна прызнаўся Карнюшка.

— Ваўкі выюць, — растлумачыў нехта.

Карнюшка адразу ўспомніў, што ў яго апошні час былі непрыемнасці з суседзямі. Луп меў звычку выць перад захадам сонца, апоўначы і раніцай. Гаварыць пра ўсё гэта тут, на рынку, было не варта, і Карнюшка схлусіў:

— Выюць тыя, хто ў лесе. Мой — не.

— І хвастом не віляе?

— Віляе, калі ў гуморы, калі корміш.

З натоўпу ўпікнулі:

— Не вельмі ты яго корміш. Вунь які нягеглы!

— Купляй і кармі ад пуза, — адпарыраваў Карнюшка.

— А пакусаць можа?

— Запраста, — сказаў Карнюшка. — Хто не верыць, можа падысці бліжэй і пераканацца.

— Няма дурных, шукай другіх!

— А цябе не спрабаваў калі ўкусіць? — спыталі з натоўпу.

— Гаспадара не кусае.

Праз натоўп прасунуліся бліжэй высокі мажны даўганосы мужчына з гожым тварам і хлопчык, які трымаў яго за руку. Мужчына быў апрануты ў плашч, шыракаполы капялюш насунуты на лоб. Усмешлівыя вочы ўпэўнена глядзелі навокал. Хлопчык, вельмі падобны на яго, светлавалосы і круглагаловы, здзіўлена ўталопіўся ў Лупа.

— Ваўка прадаеш, дзядзька? — гучна спытаў мужчына.

Гаварыў ён па-мясцоваму, як гавораць у вёсках, і ў натоўпе адразу прыслухаліся, ажывіліся. Хаця мужчына звярнуўся да яго так панібрацкі, усміхнуўся раптам і Карнюшка.

— Самы сапраўдны звер, — сказаў ён.

— Хм, а якое ты маеш права трымаць яго на ланцугу? — спытаў мужчына, і нават Луп узняў галаву і змрочна зірнуў на яго.

Карнюшка зноў усміхнуўся, але няўпэўнена.

— А вы хто такія, прабачце, будзеце? — нясмела спытаў ён. Яму раптам нагадалася, што мажны мужчына ў доўгім плашчы і чорным капялюшы з таварыства аховы прыроды ці ўвогуле з міліцыі. Цяпер, з ваўком побач, Карнюшка быў не зусім упэўнены ў правамоцтве сваіх дзеянняў.

Мужчына незалежна абвёў усіх вачыма.

— Што ж, дазвольце прадставіцца. Я Наркевіч, акцёр абласнога тэатра, у якім ты (ён кіўнуў на Карнюшку), пэўна, ні разу не быў. Выконваю ролі каралёў, імператараў і іншых уплывовых асоб.

Хлопчык таргануў яго за руку і паказаў на Лупа.

— Чаму ён так злосна глядзіць?

— А гэта сын мой, Ігар, — растлумачыў усім Акцёр, нібы працягваючы сваю напаўжартоўную гульню ў шчырасць і наіўнасць і ўносячы тым самым нейкую тэатральнасць у тое, што адбывалася.

— Вось жадае набыць сабе сябра, ну хоць хамяка якога, ці што.

— Каго? — перапытаў Карнюшка. Пазбавіўшыся ад падазрэнняў, ён адразу супакоіўся.

— Жывёліну, — зычліва растлумачыў Акцёр. — Яна ж лепшы сябар. А ён любіць розных звяркоў. Таму сюды і прыйшлі.

— Тата, — заенчыў раптам Ігар, і шчокі яго зачырванеліся ад усхваляванасці, — не трэба хамяка, давай вось яго купім, — і ён тыцнуў пальцам у Лупа.

— О, сын мой, сын мой, — сказаў Акцёр, у той жа час заклікаючы ў сведкі ўвесь натоўп, — няўжо ты хочаш стаць падобным на апантанага, які не ведае, што вытварае (ён тыцнуў нечакана невялікай, пухлай рукой у Карнюшку), і трымаць на ланцугу вольнага звера?

— Я потым яго адпушчу, — сказаў Ігар, — ну, толькі крыху патрымаю.

У натоўпе прыслухоўваліся. Карнюшка ажывіўся. Ён і не думаў крыўдзіцца.

— Прашу нядорага, — сказаў ён лісліва, — восемдзесят рублёў. У вас дача, пэўна, ёсць, вам вартаўнік патрэбны. Воўк якраз падыдзе.

— Тата, — зноў страпянуўся Ігар, — купім, га?

— Навошта ён табе? — здзівіўся Акцёр. — Пацешыцца перад сябрамі? А дзе трымаць, чым карміць?

— Казаў, купіш усё, што захачу, — з крыўдай выціснуў Ігар.

<p>11 гадзін</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги