Читаем Ь (Мяккі знак) полностью

Сяржук Сокалаў-Воюш

Ь (Мяккі знак)

Лекцыя 47

… пар.53. Перад мяккімі зычнымі з, с, ц, дз

зьмякчаюцца: зьняць, сьляза, цьвіце, дзьве і г.д.

Б.Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Выд. пятае. Вільня, 1929.

…У радзе выпадкаў… ужыванне літары ь

можна разглядаць як свядомае імкненне

абазначыць асімілятыўную мяккасць зычных:

зьведенье, злость, масть, радость, сьвет,

сьвиренъ, сьмерть…

А.І.Жураўскі. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т.І, Мн., 1967. С.203 (Раздзел «Перакладчыцкая дзейнасць В.Цяпінскага»).

I


Быў далёкі і страшны час,Як зляталі з плячэй галовы,Як знішчалі, мо ў соты раз,Нашу памяць і нашу мову.Што я ведаю з тых часоў?Калі быць немагчыма шчырым —Інфармацыю з галасоў,Ледзь нашморганую з эфіру,Пару кніжак хрушчоўскіх год,Зачытаных да латак кволых,Ды маўчання калючы дрот,Што пануе у нашых школах…Ну не верыць жа галасам,Як і культаўскім звонкім одам.Лёс гукнуў: «Разбярыся сам,Хто быў вораг твайму народу…»Колькі розных прайшло сустрэч:Інфарматары, дыверсанты…І над кожным зіхцеўся меч,Кожны — контра, ці проста — анты…Хто ж былі ўладары падзей? —Сведкі, доказы, бланкі, справыДы нібыта сябры людзейАд даносчыка да Цанавы.Нейчы лёс дзеля іх — нішто,Свой — усё, бо на тым паўсталі,Пад нагамі — з людзей плато,Над галовамі — бацька Сталін.Нікне вечар, іду дамоў,Думкі чэрап ірвуць на часткі,Быццам вынік усіх размоўМне навокал здаюцца пасткі.І ў паветры, нібы ядваб,Распрамляючы зноў калені,Вырываюцца з іхніх лапБез віны вінаватых цені.


II


Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже