Читаем Можна ўсё - пусцiць каханне дымам (на белорусском языке) полностью

Можна ўсё - пусцiць каханне дымам (на белорусском языке)

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г. Оршы Віцебскай вобласці. Свае першыя вершы апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета "Ленінскі прызыў"). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей "Чазенія", "Вока тайфуна", "З вякоў мінулых", раманаў "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Нельга забыць" ("Леаніды не вернуцца да Зямлі", "Чорны замак Альшанскі" (увайшлі аднайменны раман і аповесць "Зброя").

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

18+
<p>Короткевич Владимир</p><p>Можна ўсё - пусцiць каханне дымам (на белорусском языке)</p>

УЛАДЗIМIР КАРАТКЕВIЧ

Можна ўсё: пусцiць каханне дымам, Ўзяць i занядбаць мiнулы шлях. Але толькi не любiць Радзiмы З чорнаю павязкай на вушах, З чорнаю павязкаю на вуснах, З чорнаю павязкай на вачах. Толькi слухаць словы нездрадлiвыя, Толькi не тлумiць яе маной, Бо адным мы вiнны, пакуль жывы, Перад нашаю вялiкай нiвай: Праўдай абавязаны мы ёй. Iсцiнай. Адзiнаю. Адной.