ФРАНЦІШАК АЛЕХНОВІЧ
НА ВЁСЦЫ
ІДЫЛЬЛІЧНЫ АБРАЗОК у 2-х АКТАХ
АСОБЫ:
Стасюк Анелька.
Стасюк
(сядзіць на камені і майструе дудку. Побач яго ляжыць на зямлі вяночак з польных кветак. За сцэнай удалёчку чутно хор, які пяе народную песьню).Анелька
(уходзіць і, пабачыўшы Стасюка, нясмела затрымліваецца у глыбі сцэны). Стасюк!..Стасюк
(ня чуе і далей робіць сваю работу).Анелька
(галасьней). Стасюк!Стасюк
(аглядаецца). Што? чаго?Анелька
(засароміўшыся). Нічога... я так сабе...Стасюк
(ізноў бярэцца за работу).Анелька
(пасьля паўзы). Стасюк!Стасюк.
Чаго табе?Анелька.
Нічога, я так... Вось сонейка заходзіць, пара ужо жывёлу с поля гнаці... А хмарачкі па небе так пекна ляглі!.. Здаецца, вось якійсь там вой на калі ляціць... (паўза). Адна с тваіх авечак у лесі заблудзілася... Я яе знайшла і да стада прыгнала...Стасюк.
Добра... Дзякуй табе. (паўза).Анелька.
Стасюк... я...Стасюк.
Чаго-ж табе яшчэ? Стасюк ды Стасюк!Анелька.
Стасюк! я... я... выбачай!.. Іду ужо, іду! (выбегае).Стасюк (адзін).
Стасюк.
Дурная, як авечка! Чаго яна хоча ад мяне? (глядзіць на неба). Узапраўды сонцо ўжо нізенька, і хутка ужо трэба будзе стада да хаты гнаць, а Ганулька сягоньня не прыйшла! Ня ведаю, што са мной!.. Калі Ганульку прыходзіцца доўга чакаць, здаецца мне, сэрцо выскачыць з грудзей, здаецца, што вось ураз-жа захварэю... Ганулечка мая! Прыходзь-жа да мяне хутчэй!(пяе):
Стасюк, Ганулька (убегае)
Ганулька
. Вось і я! Што, прычэкаўся мяне? Дык ніяк не магла раней прыбегчы... Трэба было у дарогу зьбірацца... Ведаеш, бацькі пасылаюць мяне у горад на службу!Стасюк
(спалохаўшыся). Што ты кажаш!Ганулька.
Але... Ды заўтра ужо раніцай трэба ехаць. Якраз заўтра бацька едзе да мястэчка на кермаш, ён падвязе мяне на станцыю, а адтуль я ўжо адна паеду на чыгунцы да места.Стасюк
(як выж.) На што да места?! на якую службу?Ганулька.
Панам, каторыя тут маюць маёнтак, патрэбна пакаёўка, і яны хочуць узяць мяне... Вось радасьць! буду па чыстых пакоях хадзіць, на мягкіх крэслах сядзець, лёгкую работу рабіць!.. Ах, Стасюк, як мне хочацца да места!.. Ты дурны - ты ня ведаеш, што гэта значыць... Ты ніколі там ня быў, а я раз адзін была. Дамы тамака вялікія, вялікшыя за нашы касьцёлы ды мураваныя! А людзей жа там шмат! і ўсе бягуць-бягуць, кудыйсьці сьпешаюцца ажно сьмех бярэ.Стасюк
(сумна). А мяне пакінуць табе нічагусенькі не шкада?Ганулька
(ня шчыра). Шкада, Стасюк, але нічога не парадзіш, калі бацькі пасылаюць мяне туды.Стасюк.
Я бачу, што і сама ты гэтага вельмі хочаш.Ганулька
(трохі злостна). Дык што? Хачу, ці не хачу - ехаць трэба.Стасюк
. Калі-б ты не захацела, то і не было-б трэба.Ганулька
. А што-ж мне тутака рабіць? Усё жыцьцё тутака сядзець, марнаваць сваё жыцьцё тутака?! Мне хочэцца жыць інакш.Стасюк
. Вось як! Значыцца, тое, што ты калісь казала, што любіш мяне - гэта непраўда. Непраўда, калі цяпер ты гэтак з лёгкім сэрцам кідаеш мяне на заўсёды!Ганулька
(ня шчыра). Ды не на заўсёды! Вось прыеду тутака можа у другое летка - тагды ізноў пабачымся.Стасюк
. Так доўга гэтага чэкаць! Я-ж хіба тут памру с тугі па табе!.. (раптам). Ганулька! і я паеду с табой да места!Ганулька
. Дурны ты! Што-ж ты тамака рабіць будзеш?Стасюк
. А буду вось жывёлу пасьвіць, як і тут.Ганулька
. Дурны Стасюк! Там пастухоў няма. Няма тамака ні палёў зялёных, ні гэтых горак, ні лясоў - ды сонейка інакш тамака сьвеціць...Стасюк
(здзівіўшыся). Няма? Дык як-жаж людзі там жывуць?Ганулька
. За тое іншых пекных рэчаў там ёсьць шмат. Крамы там з вялікімі-вялікімі вокнамі, а за шыбамі розныя пекныя лежаць матэрыі... А людзі там ходзяць усе такія выэлегантаваныя, у бліскучых боціках, на галовах капялюшы дзіўныя, а паненкі, у калеровых едвабях ды атласах.Стасюк
. І дзеля гэтага кідаеш ты мяне?.. (бярэ з зямлі вянок). У гэтакім вяночку на галаве ты для мяне прыгажэйшая за найпрыгажэйшую паненку у капялюшы... (кладзе ей на галаву вянок). Чакай... надзену на галованьку тваю і будзеш выгледаць як каралеўна.Ганулька
. Стасючок мой міленькі!.. (цалуе яго).