Читаем Натуральная афарбоўка полностью

— Цудоўна, цудоўна! — усклікнуў Радзівіл, узьняўся з мейсца й пачаў таптаць Кашкіна — збоку выдавала на тое, што Радзівіл выконвае народны танец. Ногі ягоныя — безвалосыя, моцныя, з пляскатымі каленямі — сінхронна выскоквалі з-пад халату, як быццам падпарадкоўваючыся схаванаму пад ім бубну. Фэлікс, якому адна з ног гаспадара выпадкова стукнула па пысе, адыйшоў ад Кашкіна, але з задавальненьнем працягваў глядзець, як той ператвараецца ў акрываўлены кавалак мяса.— Цудоўна!

— Цудоўна...— стомлены Радзівіл апусьціўся на канапу, выцягнуў перад сабой ногі, памачыў вусны сокам. Кашкін скуголіў, Фэлікс паспрабаваў заняцца ім зноў, але крык Радзівіла „Нельга!” спыніў яго, і ён, пазяхнуўшы, аблізваючы ружовыя зубы, усеўся напагатове каля каляскі. Пакрысе Кашкін сьціх.

— Здох, ці што?— усьміхнуўся Андатраў.

— Ды не, Кашкін у нас жывучы,— сказаў Радзівіл, аддыхаўшыся.— З гарматы па ім страляй — не падохне.

— Што, праўда зажыве як на сабаку?

— Вы сабакаў не чапайце, Грыгоры Паўлавіч,— з крыўдаю прамовіў Радзівіл.— Сабакі — яны дзеля іншага, яны — ваяры, яны — верныя пешкі. Люблю я іх, гадаў. Ды і яны мяне любяць. Сабака за мяне пад нож пойдзе. Гэта вам не каты, паскуды. Сабака — гэта моц, гэта прыгажосць. У сабакаў мазгі ёсьць. А вы Кашкіна зь імі параўноўваеце. Я ж кажу, Кашкін — ён расьліна.

— А я, здаецца, пачынаю разумець, куды ты, Радзівіл, хіліш...— сказаў Андатраў.— Цікава...

Ён пастараўся надаць твару непранікальнасьць. Адкуль ён узяўся, гэты Радзівіл? Размаўляе дзіўна, сапляк яшчэ, але ж вось камітэт сабе набыў, і ўвогуле прыемна, і справу зь ім мець, і паслабленьне сабе наладзіць.

Радзівіл узяў са стала два чыстыя келіхі, напоўніў іх віном, сабе — паменей, Андатраў прыняў келіх зь ягонай рукі, пальцы іхныя лёганька судакрануліся.

— Кашкін — ён, натуральна, нейкая невядомая навуцы жывёла, мутант, магчыма,— пачаў Радзівіл ціха.— Але калі разглядаць паводзіны, ён — расьліна. Сапраўдная жывёла, самая небясьпечная, драпежная, крыважэрная — гэта чалавек, вы ж ня будзеце спрачацца з гэтай відавочнай ісьцінай? Нематываваная агрэсія — вось што адрозьнівае нас ад астатняга жывёльнага сьвету. Трэба ж кудысьці падзець тое, што падсыпаў у начыньне ў руках бога д'ябал. Чаго вы сьмеяцеся?

— Бог, д'ябал...— прыкрыў рот рукой Андатраў.— Сьмешныя словы. Я такія ў жыцьці ніводнага разу не вымаўляў. Дзіўны ты, Радзік. Бог — гэтае слова ў нармальнага чалавека, ну, такога, які цяпер жыве, столькі ж сэнсу ўтрымлівае, як „бля” або „мудак”. Ну добра, добра, працягвай,— махнуў ён указальным пальцам.

Радзівіл усьміхнуўся некуды ў сябе і Андатраву, які захоўваў на твары скептычную міну, застаўся адно від ззаду ягонай мімалётнай усьмешкі.

— Вось глядзіце. Мужык вяртаецца з заводу пасьля дзьвюх зьменаў запар, прыняўшы чарліка на грудзь... дома натыкаецца на жонку, якая, само сабою, піліць яго, піліць... Пацан саплівы торгае яго за рукаў: „Тата, дай грошай!”

Твар Радзівіла сказіўся так, што Андатраў міжволі зморшчыўся.

— Што мужык зробіць? Жонцы ў зубы, пацану — выспятка. Жонка параве, і ў мянтуру званіць. Пацан — на двор, і каго-небудзь замочыць. Мужык потым зноў — жонцы й пацану. Выхоўваць жа трэба. Другі прыклад. Адмарозкі йдуць па вуліцы й невядома з чаго будку тэлефонную — у шматкі. Ці тачку тваю, Грыгоры Паўлавіч. Альбо яшчэ. Урач, які за месяц гнойнікаў нагледзецца, а потым заробку атрымае гэткі ж гнайнік. І зарэжа каго-небудзь з расчараваньня.

— Ну, згадзіся, Жаўткову мы ня гнойнік плоцім,— сказаў Андатраў.

— Жаўткова не чапаем. Жаўткоў — бог сярод дактароў. Слухай, Грыгоры Паўлавіч, далей. Вось, памятаю, у вадным апавяданьні герой кажа — гэта самы першы сказ — „Я прачнуўся з жаданьнем каго-небудзь забіць”. Заўважце: каго-небудзь. Няважна. Перш-наперш — прага ўбачыць свой боль, які перажывае нехта іншы. І мужыку-рабацягу, і жонцы ягонай, і пацану, і доктару, і ўсім нам мала талерку разьбіць, або ў зубы даць ад злосьці, або дзьвярыма бразнуць, кулаком па стале пагрукаць. Нам трэба кроў сапраўдную ўбачыць, каб ведаць, каб пераканацца — камусьці зараз яшчэ больш хранова за цябе. Толькі гэтае „камусьці” мусіць абавязкова быць жывым, мусіць вішчаць і румзаць, мусіць крывёю сьцякаць. Тады ў нас толькі вернуцца спрадвечная дабрыня, спакой і розум.

— І вось тут Кашкін прыдасца,— сказаў Андатраў, задуменна хітнуўшы галавою.— Ён жа жывы, жывейшы за ўсіх жывых. Але ніхто ня скажа, што ён — жывёла.

— Кашкіна закатаваць — усё адно што дзьмухавец на лузе растаптаць,— пагадзіўся Радзівіл.— Аніякае адказнасьці, ні юрыдычнай, ні маральнай.

Яны трохі памаўчалі.

— Зноў сонца, а я ўсё мерзну,— узяўся за бакі Андатраў.— Сьпіну ломіць, загадай камін затапіць.

— Зараз, зараз,— адгукнуўся Радзівіл. Ён націснуў кнопку недзе ў стале, і ў пакой тут жа ўвайшоў, тузаючы рукавы свайго ватніку, падобны на міністра замежных справаў мужчына.

— Кашкіна — уніз,— распарадзіўся Радзівіл, начэсваючы Фэліксу бліскучую сьпіну.— А камін я зараз сам...

Міністр выйшаў, вярнуўся з лапатаю для прыбіраньня сьнегу, укінуў Кашкіна ў каляску і ўкаціў. Фэлікс праводзіў іх уважлівым позіркам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза