Читаем Не па дарозе полностью

«Ці не з ёй паспеў пагаварыць, i яна будзе прасіць? Цяжка ёй будзе адказаць... Розуму ў яе не адняць, але розум яшчэ дзіцячы...» — падняўся Вайцех насустрач дачцы.

***

Вецер гнаў лісце са смеццем ззаду за Андрэем, а яму здавалася, што за ім нехта ідзе.

Параўняўшыся з платамі, што выводзілі вуліцу з вёскі, ён размікуўся з Раманам Сідаркам. Той у белай рубашцы мчаўся сцежачкай на веласіпедзе i нават не павярнуў да Андрэя галавы.

«Да Алі... да Вайцехавай папёрся... Заляцаецца, брыдота... I ён пасведчыць на мяне...»

...I мо толькі гэты раз Якубчык не мог ведаць, што ён мае рабіць...


Перейти на страницу:

Похожие книги