— К сожалению, почти все время приходится уделять работе. Люблю литературу, музыку. Хотя и не играю на каком-либо инструменте. Раньше ненавидел оперу, но потом в корне изменил свое отношение.
Это произошло благодаря хорошей подруге, которая убедила, что опера — дело стоящее. В Германии есть хорошие оперные сцены. Например, в Гамбурге. В некотором смысле это консервативный город, поэтому несколько неожиданно, что именно туда пригласили австралийского режиссера, которая кардинально изменила весь репертуар. И убедила в этом публику.
Очень интересно в Санкт-Петербурге было работать с Мариинским театром.
К слову, в различных мидовских структурах работал около 30-ти лет и только сейчас перешел в ОБСЕ. Это первый случай, когда я работаю как дипломат вне немецкого министерства иностранных дел.
“Памяркоўны” швед-2
— Якімі былі перамены?
— Рознымі.
Адной з самых кардынальных стала тое, што мяне прызначылі першым шведскім амбасадарам у Беларусі. Канешне, сказаць, што прызначэнне стала абсалютна нечаканым, нельга, бо дагэтуль я ўжо тры гады працаваў у Беларусі. І ўсё роўна гэта не магло быць поўнай гарантыяй прызначэння. Рады, што шведскі ўрад вырашыў менавіта так. Безумоўна, новая пасада — вялікі гонар і адказнасць. У якасці амбасадара я ўжо працую тры месяцы. Размова пакуль адбываецца ў тым жа будынку, што і ў 2007-м, але у наступным годзе нас чакае пераезд. Новы будынак будзе недалёка ад гэтага.
Так, у нейкім сэнсе мая праца змянілася, аднак яе асноўныя моманты засталіся нязменнымі. Абавязкаў стала больш, але дапамагае тое, што больш стала і нас, бо раней я працаваў тут толькі адзін. Дакладней, быў адзіным шведам. Зараз у мяне чатыры супрацоўніка і калегі, якія прыехалі са Швецыі.
Паявіліся кіруючыя абавязкі, чаго цалкам не было раней.
Для мяне новае прызначэнне з’явілася ў нейкім сэнсе сапраўдным выклікам, бо работы стала больш і погляды на некаторыя рэчы трэба змяніць. Пакуль падабаецца. Спадзяюся, што тыя, чыста практычныя моманты, якія ўзнікаюць, калі ствараеш амбасаду, з цягам часу адыдуць убок. У мінулым было прасцей. Калі існавала аддзяленне, я працаваў там адзін. Можна сказаць, кіраўнік і падначалены ў адным твары. Зараз сітуацыя змянілася Да адміністрацыі амбасады ўзнікае шмат патрабаванняў, і гэта ў нейкім сэнсе стамляе. Спадзяюся, што праз некаторы час усё ўсталюецца.
Летам быў у Швецыі на нейкіх курсах. Адзін з выкладчыкаў казаў, што самае галоўнае для кіраўніка зрабіць так, каб была магчымасць самому не рабіць нічога. Канешне, такое не атрымліваецца, але, сапраўды, вельмі добра, калі ёсць таленавітыя калегі, якія з задавальненнем бяруцца за новыя заданні. Зразумела, калі чалавек прызвычаіўся ўсё рабіць сам, то яму трэба ў галаве зрабіць нейкую перабудову, асэнсаваць – ёсць людзі, якім можна перадаць частку сваёй работы.
— У Беларусі вы ўжо тры гады. Значыць, у наступным годзе трэба чакаць звычайную для дыпламатаў замену?
— Не. Мяне прызначылі яшчэ на тры. У суме, відаць, будзе шэсць год.
— Ведаю, што вы за гэты час вельмі шмат ездзілі па Беларусі, кантактавалі з людзьмі. Што больш за ўсё ўразіла? Прапаную абмежавацца толькі культурай.
— Адбылося так шмат значных і цікавых падзей, што адзін эпізод выдзеліць вельмі цяжка.
Мае вывучэнне беларускай мовы адчыніла нямала дзвярэй да культурнага жыцця Беларусі.
Кантакты з дзеячамі культуры, пісьменнікамі, музыкантамі, мастакамі, акцёрамі дапамаглі лепш зразумець беларусаў, Беларусь, вашу гісторыю. Ды і ў чыста чалавечым плане яны пакідаюць моцны адбітак.
Даволі часта сустракаюся з пісьменнікамі, хаджу на канцэрты, розныя музычныя фэсты, выставы, у тэатр. Я мог бы толькі гэтым і займацца, бо запрашаюць даволі шмат, аднак, на жаль, не ўсюды магу паспець. Але мінімум раз у адзін-два тыдні імкнуся такое ўражанне атрымаць.
— Наколькі мне вядома, Вы займаецеся не толькі вывучэннем беларускай культуры, але і дапамагаеце беларусам больш пазнаёміцца са шведскай?