Читаем Незабыўнае рэха полностью

Аляксей КУЛАКОЎСКІ

НЕЗАБЫЎНАЕ РЭХА

Апавяданне

Заціхла к позняму вечару рэчка Лабжынка, яе ужо иават i не відно, калі глядзець збоку. На лузе пацямнела і нібы прытаілася ў чаканні благатворнай расы густая трава. I раса, пэўна, будзе, вялікая будзе раса, бо дзень сёння быў цёплы, пагодлівы. Ужо цяпер над рэчкай пачынае ўзнімацца шыза-белы туман i вызначаць на лузе ўсе свавольныя звілінкі, якія робіць тут рака. Чароўная шыза-белая лента ўецца па лузе, па вербалозніку i рассцілаецца далёка-далёка, аж да сам ага небасхілу. Каля яе зрэдку падаюць свае поўдрымотныя галасы кулікі, сяды-тады скрыпуча абзавецца драч. А самы канец ленты раптам пачынае чырванець. Чырвань гэтая хутка пашыраецца i што далей, то ўсё больш радзее, пераходзіць у барвовасць, а потым у светлую жаўцізну. Гэта ўзыходзіць месяц. Хутка ён залье сваім святлом луг, лясок непадалёку ад рэчкі, густыя ўпрыцемку, нібы злітыя, кусты вербалозніку.

Сёння — самы вялікі дзень у годзе, дваццаць другое чэрвеня. Увесь дзень тут, каля рэчкі, было многа людзей, многа гоману, песень, весялосці. У ляску на зялёнай паляначцы праходзіла Свята песні, арганізаванае райкомам комсамола. Гэта так усе гаварылі: райкомам комсамола, а на самай справе усё арганізавала Надзя, загадчык аддзела па рабоце сярод вучнёўскай моладзі і піонераў. Першы сакратар, як даведаўся, што яго хочуць паслаць на вучобу, умыў ад усяго рукі, а другі засеў перад зарочнай сэсіяй за падручнікі. На свята Надзя запрасіла прадстаўнікоў суседняга райкома комсамола. Прыехаў на матацыкле першы сакратар Нікалай Ванесаў і з ім Маша, даўно знаёмая Надзі дзяўчына, інструктар абкома комса­мола.

Песні спяваліся звонка, на ўсе грудзі, i зладжана, як ніколі. Надзя дырыжыравала зводным хорам чатырох школ, а Маша, паправіўшы з дарогі светлыя локаны, стала ў рад са старшакласніцамі і неяк адразу нібы злілася з імі: гэткае-ж у яе белае, з тугім паяском плацце, гэткія-ж свежа загарэлыя рукі. I сама яна невялікая ростам, стройная, з пяшчотным, як у дзіцяці, падбародкам. Нікалай таксама прыстаў да мужчынскай трупы. Сярод школьных спевакоў ён вылучаўся большай абветранасцю твару (язда на мата­цыкле дала сваё) i ледзь не блішчастай чарнатой густых валасоў.

Надзя, дырыжыруючы, спявала, яна i дыры­жыравала больш голасам, чым рукамі. Рукі ў яе хадзілі няўпэўнена, асабліва ў тыя хвіліны, калі яна думала пра гэта. А голас у Надзі асаблівы. Ён і моцны і ў той-жа час лірычны, прыгожага тэмбру. Удзельнікі хору яго чуюць, а ў ансамблі ён не выбіваецца. I яшчэ вочы памагаюць Надзі дырыжыраваць, карыя, выразныя вочы. Калі дзе пачуецца хоць самая маленькая нязладжанасць, Надзя глядзіць туды і глядзіць так, што харысты адразу-ж папраўляюцца. Часта насцярожаны позірк дырыжора спыняўся i там, дзе яшчэ толькі намячалася шчылінка ў галасах. Спыняўся ён i на Машы, але зусім не для таго, каб паправіць яе. Маша спяваць умела і дзесяткі песень ведала на памяць. Карыя і блакітныя вочы сустракаліся, мабыць, толькі для таго, каб адчуць адзінства ўрачыстасці, каб абодва га­ласы набывалі яшчэ большы прастор, яшчэ прыгажэйшае гучанне. I калі ўсхваляваны погляд Надзі міжвольна пераходзіў на смуг­лявы твар Нікалая, у голасе яе з'яўлялася нейкае адметнае дрыжанне, твар палаў радасцю і верхнія ноты гучалі так прыгожа i ўрачыста, што кожнаму, хто стаяў у гэты час збоку, хацелася паслухаць Надзю адну.

Пасля песень гулялі ў розныя гульні, а на змярканні, калі малодшыя школьнікі пайшлі дадому, расклалі касцёр. Каля кастра ўсе дарослыя сталі дзецьмі: скакалі цераз агонь, бегалі навыперадкі. Маша на ўвесь ля­сок залівалася вясёлым смехам i кожную хвіліну выдумляла што-небудзь новае ў гульнях. Завадатарам яна была найлепшым: усё ў яе выходзіла лёгка i проста. Кожны яе жэст хацелася паўтарыць, а кожнае слова прыбаўляла весялосці. Неяк вельмі смяшліва і зусім па свойму яна ўжывала слова «абы што»: «сказала абы што», «з’ела абы што», «села на абы што».

— Выдумай яшчэ абы што! — часта прасіў яе Нікалай Ванесаў.

Потым агонь стаў памаленьку затухаць, галля больш не падкідалі, бо тут мала яго было,—лясок маладзенькі, пасляваенны. Усе трошкі стаміліся ад гульняў, трошкі здаволіліся. Нікалай Ванесаў завёў матацыкл і пачаў вучыць хлопцаў ездзіць, дзяўчаты пайшлі на рэчку, а Надзя з Машай засталіся каля агню. Рэдкі дымок ішоў ад вуголляў, плыў па траве і знікаў каля рэчкі. Нехта раптам крыкнуў каля рэчкі, і Надзя ўсхапілася, пачала прыслухоўвацца.

— Чаго ты? — спытала Маша.

На рэчцы засмяяліся, тады і Надзя, усміхнуўшыся, села.

— Тут у нас у мінулым годзе тапіліся некаторыя.

— Хто? — спытала Маша.

— Я, напрыклад. I яшчэ адна піонерка, удзельніца злёту. Тут у нас піонерскі злёт быў. Цяпер я, праўду сказаць, пабойваюся гэтай рэчкі і, калі ўспамінаю пра гэты выпадак, у вачах цямнее.

— А я два разы тапілася, — сказала Маша,—і нічога. Цяпер затое плаваць добра ўмею і ўжо больш ніколі не ўтаплюся.

— Ты жартуеш? — Надзя на хвіліну змоўкла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Война
Война

Захар Прилепин знает о войне не понаслышке: в составе ОМОНа принимал участие в боевых действиях в Чечне, написал об этом роман «Патологии».Рассказы, вошедшие в эту книгу, – его выбор.Лев Толстой, Джек Лондон, А.Конан-Дойл, У.Фолкнер, Э.Хемингуэй, Исаак Бабель, Василь Быков, Евгений Носов, Александр Проханов…«Здесь собраны всего семнадцать рассказов, написанных в минувшие двести лет. Меня интересовала и не война даже, но прежде всего человек, поставленный перед Бездной и вглядывающийся в нее: иногда с мужеством, иногда с ужасом, иногда сквозь слезы, иногда с бешенством. И все новеллы об этом – о человеке, бездне и Боге. Ничего не поделаешь: именно война лучше всего учит пониманию, что это такое…»Захар Прилепин

Василь Быков , Всеволод Вячеславович Иванов , Всеволод Михайлович Гаршин , Евгений Иванович Носов , Захар Прилепин , Уильям Фолкнер

Проза / Проза о войне / Военная проза
Уманский «котел»
Уманский «котел»

В конце июля – начале августа 1941 года в районе украинского города Умань были окружены и почти полностью уничтожены 6-я и 12-я армии Южного фронта. Уманский «котел» стал одним из крупнейших поражений Красной Армии. В «котле» «сгорело» 6 советских корпусов и 17 дивизий, безвозвратные потери составили 18,5 тысяч человек, а более 100 тысяч красноармейцев попали в плен. Многие из них затем погибнут в глиняном карьере, лагере военнопленных, известном как «Уманская яма». В плену помимо двух командующих армиями – генерал-лейтенанта Музыченко и генерал-майора Понеделина (после войны расстрелянного по приговору Военной коллегии Верховного Суда) – оказались четыре командира корпусов и одиннадцать командиров дивизий. Битва под Уманью до сих пор остается одной из самых малоизученных страниц Великой Отечественной войны. Эта книга – уникальная хроника кровопролитного сражения, основанная на материалах не только советских, но и немецких архивов. Широкий круг документов Вермахта позволил автору взглянуть на трагическую историю окружения 6-й и 12-й армий глазами противника, показав, что немцы воспринимали бойцов Красной Армии как грозного и опасного врага. Архивы проливают свет как на роковые обстоятельства, которые привели к гибели двух советский армий, так и на подвиг тысяч оставшихся безымянными бойцов и командиров, своим мужеством задержавших продвижение немецких соединений на восток и таким образом сорвавших гитлеровский блицкриг.

Олег Игоревич Нуждин

Проза о войне