Читаем Нямко полностью

Здавалася, з ротай у камісара поўная згода. Ды і ў мяне зь ім таксама. Таму я крыху зьдзівіўся, калі празь месяц ці два ў пасёлку Акцябарскі з возу, гружанага абрэзкамі дошак, нехта радасна мне крыкнуў:

— Добры дзень! I як бы жадаючы ўзрадаваць:

— А я ў пякарні ў Міцькі!

«Міцька» — суседні атрад нашай жа брыгады. Самае дзіўнае: як ён мог пазнаць аднаго з паўсотні, што яго адверглі, не прынялі? Няўжо ў мяне неяк адрозьніваўся тады твар, позірк, што ён мог бы ўспрыняць як спачуваньне яму?

<p>12</p>

Блякада — такая штука, не дазваляе доўга на адным нечым затрымлівацца, спыняцца. Гоніць бязьлітасна наперад, нават калі і бегчы ўжо няма куды. I для Франца з Палінай, для тых, хто поруч, такі момант надышоў — бегчы няма куды, шчыльная страляніна навокал, зусім блізка, поруч. Іх узялі. Франц слухае, чуе, як людзі ў плашчах, плямістых накідках па-нямецку перамаўляюцца: што рабіць з злоўленымі бандытамі? Цягнуць іх цераз балота ці лепш — пакласьці на месцы. Тоўсты, у акулярах, яфрэйтар зь нечаканай упартасьцю пярэчыць етаршаму афіцэру: зброі пры іх няма, іх трэба загнаць у лягер! Франц выгляду не падае, што разумее. Не хацеў, каб і Паліна ведала, аб чым змаўляюцца.

Так яны апынуліся ў лясным лягеры. Што за лягер, дзе гэта, ня ведалі, дрэнна арыентаваліся, але часта чулася, гучала слова: Азарычы.

Ішлі доўга, амаль цэлы дзень. Зноў і зноў ззаду рэзка стукалі стрэлы — гэта прыстрэльвалі тых, хто ўпаў, ня можа ісьці. Колькі разоў у Франца вось-вось маглі вырвацца нямецкія словы, зьвернутыя да тых, каго ён павінен лічыць сваімі землякамі. Але ён маўчаў, хаваючыся за ўжо саромную, ужо ганебную сваю немату. Забраў у аслабелай жанчыны дзяўчынку, нёс яе на плячах, Паліна вяла дваіх за рукі. Дзяўчынка ўсё паўтарала, схіляючыся да вуха Франца: «Я не баюся, я не баюся, немец нас не застрэліць, ты, дзядзя, ня бойся».

Лягер — гэта адгароджаны калючым дротам кавалак забалочанага лесу, аніводнага барака, нават зямлянкі, людзі, іх тут незьлічоныя тысячы, стаяць, вяла пераходзяць зь месца на месца, мёртва ляжаць у халоднай гразі. Вельмі мала мужчын, нават старых, найболын жанчыны зь дзецьмі. Здавалася, і тыдня пражыць тут немагчыма.

Пражылі ледзь не паўгода. Маці Лізы — дзяўчынкі, якую прынёс у лягер Франц, памерла ад тыфу. Цяпер дзяўчынка жыла пры Паліне і Францу. Цэлымі днямі, сіняя, велікавокая, ляжала яна на абжытай імі лапінцы гнілой куп’істай зямлі, грэючыся ўсім, што жывыя забіраюць у памерлых, а яе прыёмныя бацькі таўкліся ля варот у надзеі дачакацца прывозу якой-небудзь ежы. Калі прыходзіла машына, паліцаі, немцы шпурлялі ў галодны натоўп падмерзлыя баханкі хлеба, стараючыся абавязкова патрапіць каму-небудзь у галаву бурачнымі «гранатамі» — проста ў твар, весяліліся, забаўляліся. Налятай, не зявай! I наляталі з апошняе сілы, затоптваючы тых, хто слабейшы, выхопліваючы хлеб, як уласнае жыцьцё, з чужых рук. Але затое якое шчасьце ў вачах дзіцяці (Лізы!), што бачыць хлеб у тваіх руках.

Франц, гледзячы на задаволеных сваёй сытасьцю і ўладай над тысячамі жыцьцяў ахоўнікаў, мог уявіць сябе на іх месцы. Ён таксама мог стаяць на вышцы з кулямётам, на машыне, цаляючы з кулямёту ў Паліну, Лізу, забаўляцца стралянінай па іх усіх, шпурляць хлеб, як цагліны, ім у галаву. I быў бы ён таксама Франц — дык хто ж, што ж такое людзі.

Лізачка пратрымалася ўсяго толькі да першага сьнегу. Выбраўшыся з-пад гары брудных целагрэек, кажухоў, глянула на белы саван, што пакрыў жывых і мёртвых у гэтым страшным лесе, сказала яшчэ: «Мама (Паліне), папрасі ў таты (у Франца) хлебца…» I памерла — з румянкам на змарнелым тварыку. Тыф, насьцігаючы чалавека нават на апошняй стадыі зьнясіленьня, успыхваў вось такім непраўдападобным румянкам, падманным, разьвітальным. Чалавек паміраў, і тады ўсе вошы выпаўзалі наверх, бегучы ад халоднай сьмерці на мароз. На памерлых жанчынах, што ляжаць па ўсім лесе, калі хустка ці кажуш — дык шэрыя ад гэтай пошасьці.

Спачатку памерлых зьбіралі на павозкі, вывозілі да ям — ірвоў ля драцяной агароджы, а калі выпаў сьнег, ударылі маразы, і трупны смурод, што тхнуў у лесе на дзясятках гектараў, адступіў, гэтым перасталі займацца. I хлеб, нават гнілую бульбу амаль перасталі прывозіць. Ахова засела на сваіх вышках і ў бараках за дротам, а зачыненыя ў лягеры паўтрупы — у земляных норах, амаль не выпаўзалі, толькі зь некаторых ледзь прыкметна выходзіла на паверхню пара іх нямоглага дыханьня.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне