Читаем Нямко полностью

Ня быў бы гэта правінцыял: тут жа паведаміў, што раней працаваў у райвыканкоме, але пераведзены сюды пасьля славутай «Слуцкай справы». Жывы сьведка! Я ня мог не пакарыстацца нестатутнай гаварлівасьцю земляка, паспрабаваў даведацца аб усім больш падрабязна. Сёе-тое ўжо было вядома. Увесь шум-бор узгарэўся з забойства, але не радавога: работнік райвыканкому прыстукнуў у пад’езьдзе такога ж, як сам, маладога дзецюка. Маладзёжныя страсьці. Але акрамя таго, што ўлада б’е грамадзян па галаве ў нейкім пад’езьдзе, была і яшчэ адна абуральная акалічнасьць: забойца — сын паліцая, а забіты з партызанскай сям’і. Для Беларусі гэта, выявілася, неабыякава і празь дзесяць, і праз дваццаць гадоў пасьля вайны. Ты я на с забівал і тады, а гэты я цяпер! Асабліва абмяркоўвалася тая падрабязнасьць, што «паліцэйскі» заведваў «культурай» у выканкоме, а ўсім вядомыя абавязкі такога работніка: міжсабойчыкі, саўны, адпачынак на прыродзе для начальства, жаночае абслугоўваньне. Ясна, што такога карыснага работніка начальства не пакіне без апекі і клопату, і пакараньня за злачынства не адбудзецца. Завязаўся такі клубок чутак, перасудаў, страсьцей, што разьвязаць яго можна было толькі адкрытым, галосным, на вачах усіх разборам і судом. Начальства ж зрабіла якраз наадварот (яшчэ не хапала ісьці на повадзе ў мас!) — суд адбыўся ў забалотным райцэнтры, у пакойчыку для дзесяці прысутных. За вокнамі ж і сьценамі суду сабраліся сотні, а на другі дзень і тысячы людзей з усёй ваколіцы, з самога Слуцку. Небывалая для рэспублікі сытуацыя. Мабыць, нанесены ўдар быў у нейкі патаемны нэрв беларуса, народу, якога за незласьлівасьць і дабрадушша хваліў сам Іосіф Сталін і сам Адольф Розэнберг. (Пахваліўшы, прашарсьцілі да незалечных праплешын і шнараў.)

А тут яшчэ жонка падсуднага: некалькі разоў зьявілася, дурніца, з памяшканьня, куды іншых не пусьцілі, і фыркала на жанчын — чаго зьляцеліся, крумкачы, нічога вам не абломіцца, не засудзяць майго мужа!

Што праўда тут, а што пазьнейшыя выдумкі, сказаць цяжка. Адно вядома дакладна (і кадравік пацьвердзіў): тыя, хто судзіў, ператрусілі, яны пераапранулі падсуднага ў адзеньне міліцыянэра і правялі праз натоўп. Але самі пайсьці не змаглі: стала вядома аб уцёках забойцы! Натоўп разьюшыўся. Спынілі машыну, што ехала міма, гружаную тарфяным брыкетам, забралі каністры з бэнзінам, аблілі будынак і падпалілі. Міліцыянэр, пераапрануты ў касьцюм падсуднага, выскачыў з вакна, пашкодзіў пазваночнік. А судзьдзя згарэла. Жах што нарабілі агулам, натоўп і начальства! Воінскую часьць прыслалі, тыя адмовіліся страляць. Але падышла другая, болын надзейная (казалі: каўказцы), уціхамірылі натоўп. У газэце было кароценькае паведамленьне: па такой справе столькі асудзілі, такіх і такіх — да вышэйшай меры.

Пад канец кадравік паведаміў:

— А вы ведаеце? Мабыць, ня чулі? Там немец удзельнічаў. 3 вайны яшчэ затаіўся. Падагнаў машыну, бэнзін ім прывёз.

Так (я потым даведваўся), гэта быў Франц. Толькі ўсё адбывалася крыху інакш. У нашых «органаў» слабасьць да сачыніцельства. А было ўсё прасьцей: па звычайным сваім маршруце Франц праяжджаў на машыне, вёз тарфяны брыкет. Перагарадзілі дарогу, бэнзін і ўсё, што ім трэба было, разгарачаныя людзі ўзялі, не пытаючыся шафёра. Але Франца абвінавацілі ў саўдзеле ці дапамозе, ці ў нечым іншым, і пасадзілі. Тры гады Паліна зь дзецьмі чакалі яго, а вярнуўся — завэрбаваліся ў Сыбір. Яшчэ да Чарнобыля. Недзе там, на поўначы, яны цяпер. Калі не павёз іх Франц у аб’яднаную Германію. Магчыма, нехта зь нямецкай яго сям’і жывы застаўся. Колькі яму ды і Паліне перажыць давялося, што хацелася б для іх хоць крыху жыцьця спакайнейшага.

Але чамусьці сумна было б даведацца, што яны ўсёткі паехалі. Р.8. Я працаваў над гэтай гісторыяй, калі ў санаторый «Падмаскоўе» мне пазванілі зь Мюнхену — супрацоўнік радыё «Свабода», мой зямляк Васіль Крупскі. Родам ён з нашай Віцебшчыны, прозьвішча па бацьку — Фрэйдкін, амаль увесь род Фрэйдкіных у вайну нацысты зьнішчылі. Пагаварылі пра справу, якую меў да мяне, а затым Васіль успомніў пра наш з Элемам Клімавым фільм. Карціну «Ідзі і глядзі» ў 85-м я вазіў у Заходнюю Германію, арганізатарка Мангеймскага фэстывалю нястомная жанчына без узросту фраў Фэй Вайн параіла мне быць гатовым да жорсткай дыскусіі. А наогул можна было чакаць (мяне ў Маскве ўсур’ёз папярэджвалі), што нэанацысты падпаляць кінатэатар. Непрыемны не для адных толькі нацыстаў фільм у нас атрымаўся. У час XIV Маскоўскага кінафэстывалю я быў сьведкам такой сцэны ў Крамлі: вядомы заходненямецкі кінарэжысэр, добры знаёмы Элема Клімава, папракнуў яго ў лішне жорсткім паказе немцаў. Вочы ў Элема зьбялелі (знаёмы мне ягоны стан — па нашых сустрэчах з кіраўнікамі Дзяржкіно): «Ах так! Ды мы вось такую кропелечку праўды паказалі. Вось у наступны раз — на поўную катушку!»

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне