Читаем Новая зямля полностью

— Міхал! Міхале! О, Міхале! —Пачуўся голас як бы здаляКаля зямлянкі ранічкоюІ часты стук у шкло рукою.— Ўставай, Міхале, адзявайся!— А хто там? — Я! хутчэй збірайся:Памёр ляснічы наш! — Да можа?! —Міхал ускочыў — моцны Божа!І хто б мог думаць, спадзявацца!Ўжо стаў ачуньваць, папраўляцца...Каб хто сказаў — не даў бы веры,Ды то аб'ездчык, пан Ксавэры,Прынёс навіну гэту, смуту!— Няхай пан зойдзе на мінуту! —Сказаў Міхал, адмкнуўшы дзверы.Цераз парог ступіў Ксавэры,Вайшоў у хатку і спыніўся,Бо зразу ў ёй ашаламіўся,І дальш не ступіш ні на крок:Не хатка — проста катушок,Няма дзе нават павярнуцца,Як у сабачай цеснай будцы.— Сядайце дзе-небудзь, сядайце!..Эх, хата наша, выбачайце... —Міхал калодку падстаўляе.Уздыхнуў Ксавэры і сядае.То быў мужчына ўжо паджылы.— Ах, мой ты Божа добры, мілы!Ото ж як выбраўся ён скора!Яшчэ не дальш як пазаўчораСа мною гутарыў, смяяўсяІ аба ўсім мяне пытаўся, —Міхал гаворыць і ўздыхае.— Ох, браце: смерць не разбіраеІ не глядзіць нікому ў зубы:Гадзюкаю, брат, з-пад падрубыЗнячэўку ўсадзіць сваё джала,Ці многа жыў, ці жыў ты мала,Ці ты багаты, ці ты бедны,Ці ты зайздросны, ненаедны.Жывём, клапоцімся, і дбаем,І ўсе нарэшце паўміраем,У нейкім згаснем летуценні, —Сказаў Ксавэры ў засмучэнні.— Так, гэта так, пане Ксавэры!Ўжо загатованы паперыДля часу нашага скананняРукою божага ўзыскання.І ходзіць смерць, як цень, за намі, —Сказала Ганна са слязамі...— Ну, я гатоў! — то пойдзем, браце,Паплачам хоць па сваёй страце.Міхась з Ксавэрам выйшлі з хаткі.Світала ўжо. Дзесь каля гаткіУ гэтым досвітку маўклівымКрычалі гусі праразліва,Нястройным хорам гергеталі,Ды качкі з шумам праляталі,І кнігаў нёсся плач з лукі,Ў глыбі лясоў цецерукіЎжо зачыналі свае токі,Усход віталі агнявокі,Віталі шчыра і натхненна.Міхал з Ксавэрам задуменнаІшлі праз лес, ішлі маўкліва.І толькі зрэдку сіратліваПа слоўку ўроняць два служакі.— Няма ў нас пана, небаракі!—Міхал гаворыць. — Так, няма.Жыві ўдава цяпер сама, —Сказаў Ксавэры задуменна.— Ну, пане, будзе цяпер змена,І пойдуць новыя парадкі, —Міхал выказвае дагадкі.— А пэўна: будзе талачэча,Не без таго ўжо, чалавеча!—Ўздыхнуў Ксавэры. — Шкода пана!Ох, бедны: выбраўся зарана!А жыць бы мог, такі здаровы, —Ну, чалавек, як корч дубовы...Пажыць бы трохі яму трэба,Пакой душы яго і неба. —Так гаманілі, йшлі прасткаміТо праз лужок, то хвайнікамі —Ўсяе дарогі на паўмілі,Ішлі, нябожчыка хвалілі,Як чалавека й служку князя,Як і вядзецца ў такім разе.— Не кепскі быў: і распытае(Хай са святымі спачывае),Як ты жывеш, ці ты галодны,Ці ты спачыў, — як бацька родны,Але, сказаць, яшчэ й не ўсякі!А прынясеш што — без падзякіУжо не выпусціць, заплаціць,А на дарэмшчыну не квапіць.— Быў чалавек ён справядлівы,Не фанабэрысты, праўдзівы!—Ксавэры так жа пацвярджае.На тым гаворка іх змаўкае.Ідуць маўчком яны; занятыСваімі думкамі з іх кожны.«Так. У лясніцтве кут парожны,Куток паквапны і багаты,Не застаіцца, не згуляе,Паноў к сабе ён прыцягае,Як рыб гарох у азярыне,І кожны ў замку службу рыне,Сюды паціснецца з ахвотай,І не прыедзе, а пяхотайЗа душу мілую прычхае, —Міхал з сабою разважае. —Але хто ж гэта месца зойме?Яно-то праўда: ў панскай плойме,Сказаць, не будзе недастачы,Ды гора ў тым — адзін лядачы,Другі без клёпкі, трэці злосны,Несправядлівы, безлітосны,Як вось, напрыклад, ТабартоўскіАбо падлоўчы, пан Бялоўскі.Назначаць гэтакага ката,Тады запахне свая хата.Набыць дабра не надта лёгка,Яно, як шклечка тое, крохка:Чуць да яго не так кранешсяІ з чарапкамі астанешся,А ліха прыйдзе без падмогі,Бо ліху — бітыя дарогіІ ўсюды сцежкі яму вольны,То роўна-гладкі, то вакольны,Не абміне яно нікога».Так смерць ляснічага старогаМіхала моцна ўскалыхнулаІ ўсё ўверх дном перавярнула.І тут у першы раз МіхалаВось гэта думка напаткала:Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,Каб з панскіх выпутацца пут,І там зажыць сабе нанова:Свая зямля — вось што аснова!Ўставала сонейка з-за лесу,Скрозь тонкіх хмарачак завесуУсюды косы раскідала;І ўсё жывенькае віталаУсход яго на ясным небеІ клапатком аб пільным хлебаДзянёчак новы зачынала,Калі Міхал і пан КсавэрыЎзышлі маўчком на двор кватэры.На горцы ціхай, невысокай,Каля засценка недалёка,У бок дарогі, ў глыбі садаСтаяла панская пасада.Прасторны, роўны двор, вясёлыЗаўсёды повен быў жывёлы:Хадзілі куры з певунаміЎ кампанні важнай з індыкамі,І, распусціўшы хвост мятлою,Павук пахаджываў з павою,Як пан вяльможны, радавіты;Ў кутку двара каля карытаШныралі качкі-плюскатухі;Япрук заможны, лапавухіСпацыраваў паміж платаміІ смешна ўскідваў кумпякамі,Калі часамі каля домуЁн гукне, рохне па-свіному,Здаецца, так, без дай прычыны,І спрыт пакажа япручыны.А каля кухні пад аконцамСабакі грэліся на сонцы —Таксама панскае пароды,І ім было жыццё, выгоды.Былі тут розныя будынкі:Гуменцы, гумны і адрынкі,Хлявы, і стайні, і аборы,Дабра, набытку былі горы.Але ў машыне гаспадарскай,Бы ў хітрай штучыне слясарскай,Згубілась шруба — стоп, машына!Няждана выпала пружына!Рыгор-хурман хадзіў без дзела,Спярша пабурківаў нясмела,Цяпер нікога не баяўся,Хадзіў і лёгенька хістаўся:Ён трохі стукнуў — ці не з гора?— А ты чаго тут, мухамора? —Рыгор насеўся на кухарку. —Вось калі дам табе па карку!..— Пайшоў! адстань! ото брыдота!Прылез, як лысы чорт з балота!— Эх, Наста! хочаш? ану, ў скокі! —Сказаў хурман і ўзяўся ў бокі,Нагою тупнуў, закруціўся,Прысеў і ўстаў, заварушыўся —І то ўстае, то прысядаеІ ногі ўперад выкідае.— Бадай ты спух! ото распуста!А каб табе было, гад, пуста!Няма ні сораму, нічога...Ды пашануйся ты хоць Бога.Хоць бы граха ты пабаяўся! —Але Рыгор не сунімаўся.— Скачы, валяй і ты, Настуля!Што ж? Калі гулі, брат, дык гулі!Пан пойдзе ў рай, а мы з табою...А мы — у букту з галавою!— Пакінь: нябожчык там, у доме!Пайдзі праспіся на саломе!І пані унь глядзіць! — Што пані?!А я-то хто? пане-хурмане,Дурное заткала ты! знаеш?Чаму Рыгорам называеш?Заві мяне... вяльможны пане!— Няхай цябе зямля апране!Ото брыда, ото завала:Яшчэ каб панам называла!Ці чулі людзі? Налізаўся,Як той сабака на разніцы!..— Но, но! бо пойдзеш без спадніцы.— Адстань! слатою навязаўся.«На паліцы сланіна,Пані пеўня смаліла,А ў рандэльку стаіць лой,Але не твой, не — не твой!»А там, у доме, было гора:Жывы і крэпкі яшчэ ўчора,Сягоння быў ён нерухомы,Глухі на ўсё, чужы жывому.З засценку шляхта пасхадзіласьІ ў тым пакойчыку таўпілась,Дзе пан ляжаў у дамавіне.— Няхай з святымі апачыне! —Ўздыхалі, хрышчучысь, старыя,Схіліўшы голавы сівыя.— Не кепскі пан быў! — гаварылі,І ціха, стала адхадзілі,І доўга кучкамі стаялі.Паны сюды з'язджацца сталі.Ўсе леснікі былі ўжо ў зборы,У лепшым стражніцкім уборы:У новых куртках са шнурамі,А на грудзінах са знакамі,На шапках «R» было з каронай,Каўнер стаячы і зялёны.Яны па два, па тры стаяліКаля паркана і чакалі,Пакуль куды іх не паклічуць,Стаяць і пану рая жычуць,Збавення вечнага жадаюць,Гавораць ціхенька, ўздыхаюць.Паслухаць збоку іх — здавалась,Што ўсе яны пасірацелі,А што на сэрцы яны мелі,То тое ў сэрцы і асталась.Ды толькі мушу я прызнацца:Як пачынала ўжо змяркаццаІ пана з плачам пахавалі,Ўсе леснікі пілі, гулялі,А потым сталі барукацца.Амброжык Кубел разгуляўся,Са ўсімі шчыра цалаваўся,І кварту трэцюю ўжо ставіў,І ўсёю выпіўкаю правіў.— Браткі! Гуляйма! Калі свята,Дык трэба выпіць хоць багата! —Крычаў Амброжык. — Сцеражыся! —Кіўнуў ён носам на Міхася,І чарка ёмка паднялася.— Эй, цётка Хрума! ўраз з'явіся! —Вайшла і Хрума ў старым чэпку.— Здарова, цётка! як ты крэпка?— От! — кажа Хрума і смяецца,Такою добраю здаецца,Што наш Амброжык увесь таеІ Хруму маткай называе.— Ах, пан Амброжык! нашто жарты?— Галубка-мама! стаў дзве кварты! —Ўсе ажылі і разышліся.Такія мовы паліліся,І пахвальба пайшла такая!— Падаць мне Тэша! — Лось гукае. —Я разарву яго вантробы,Бо свет гарыць з яго, хваробы!Падайце: вырву яму вусыЗа ўсе даносы, за падкусы! —Абрыцкі-Тэш быў-такі з нюхам,Ад Хрумы зызнуў адным духам.Быў позны час, як «цётку» ХрумуЗ вясёлым шоламам і ў тлумуЛясная стража пакідала.Ў яе вачах зямля скакалаІ месяца бліскучы крайчыкПа небе пстрыкаў, як той зайчык.Счакаўшы трохі, разышліся,І песні зараз паняслісяТо тут, то там і лес будзілі,Як бы ваўкі там галасілі.«Ой, пайду дадому,Не скажу нікому.Ды зарэжу ката,Бо наш кот — сірата!»Спяваў Амброжык за балотам,А Пальчык сыпаў як бы шротам:«Будзе мяне жонка біць,Няма каму бараніць!»Міхал спяваў баском спавагу,Як бы каваў ён словы шлягай:«Добра мера, хоць без грошай,Абы празнічак харошы!»
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже