Читаем Падарожжа на «Кон-Цікі» полностью

Потым была атрымана радыёграма з Нарвегіі, у якой паведамлялася, што суднаўладальнік Ларс Крысценсен даў загад судну «Тор I» водазмяшчэннем 4 тысячы тон накіравацца з Самаа на Таіці, каб забраць удзельнікаў экспедыцыі і прывезці іх у Амерыку.

Аднойчы на досвітку вялікі нарвежскі параход увайшоў у бухту Папеэце і французскі ваенны кацер адбуксіраваў «Кон-Цікі» да борта яго вялізнага суайчынніка; той працягнуў доўгую стальную руку і падняў свайго маленькага сваяка на палубу. Гучныя завыванні сірэны разлягліся па зарослым пальмамі востраве. Карычневыя і белыя людзі тоўпіліся на набярэжнай Папеэце і бясконцым ланцугом падымаліся на борт карабля з развітальнымі падарункамі і вянкамі.

Мы стаялі ля поручняў і выцягвалі, як жырафы, шыі, каб вызваліць падбародак з вянкоў, якія адзін за адным надзявалі на нас.

— Калі вы хочаце вярнуцца на Таіці, — закрычаў правадыр Тэрыыероо, як толькі над востравам прагучаў апошні гудок, — вы павінны, пасля таго як параход рушыць з месца, кінуць вянок у лагуну!

Канцы былі аддадзены, зараўлі рухавікі, вінт забурліў у вадзе, якая зрабілася зялёнай, і мы павольна адплылі ад набярэжнай.

Чырвоныя дахі неўзабаве зніклі за пальмамі, пальмы расталі ў сіні гор, якія павольна, нібы цені, апускаліся за небасхілам у акіян.

Хвалі хадзілі па сінім акіяне. Цяпер да іх было далёка. Белыя пасатныя воблакі праплывалі па сінім небе. Мы ўжо не рухаліся ў адзін бок з імі. Цяпер мы не падпарадкаваліся прыродзе. Мы знаходзіліся на шляху да XX стагоддзя, да якога было так далёка.

Але мы, шэсць чалавек, што стаялі на палубе каля нашых дзевяці вялізных бальзавых бярвенняў, былі ўсе жывыя. А на лагуне ў Таіці шэсць белых вянкоў ляжалі на вадзе, і ласкавыя хвалі то падганялі іх да берага, то адносілі назад.

Паспяховыя вынікі экспедыцыі на «Кон-Цікі» не даказалі правільнасці маёй міграцыйнай тэорыі. Мы даказалі толькі, што паўднёваамерыканскі бальзавы плыт мае якасці, аб якіх сучасныя вучоныя дагэтуль не ведалі, і што ціхаакіянскія астравы размешчаны ў межах дасягальнасці для дагістарычных суднаў, якія адплывалі з Перу. Першабытныя народы былі здольны рабіць далёкія падарожжы па адкрытым акіяне. У пытанні аб акеанічных міграцыях адлегласць не з’яўляецца рашаючым фактарам, калі толькі напрамкі ветру і плыні ўвогуле супадаюць і застаюцца нязменнымі ўдзень і ўночы на працягу круглага года. Пасаты дзьмуць на захад, і экватарыяльныя плыні таксама ідуць на захад з прычыны таго, што круціцца Зямля, а на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва Зямля круціцца ў адзін і той жа бок.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное